Размовы:Тэлефонны план нумарацыі Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялікі дзякуй, што патурбаваліся, але гэтакі матэрыял, строга кажучы, зусім не энцыклапедычны, і нават, здаецца, не для Вікі-Крыніцы. Вось калі б тут было што пра тое, адкуль васьмёрка, адкуль нулі, чаму павінна быць 7 лічбаў... Тады можна было б выратаваць ваша намаганне. Ці атрымаецца ў вас штосьці такое дапісаць, як думаеце? Yury Tarasievich 19:38, 26 Ліпень 2007 (UTC)

Гэты артыкул, магчыма, не самы неабходны для Вікіпедыі (у яе сучасным стане), але здаецца мне карысным, асабліва, калі б ён быў разам з іншымі артыкуламі аб тэлекамунікацыях (напр., Белтэлекам, мабільныя аператары, тэлефонныя коды краін і да т.п.). Вікіпедыя ўсё ж такі больш шырокая за звычайную энцыклапедыю, і ў большасці іншых моўных раздзелаў такія артыкулы ёсць. Што тычыцца гістарычнай спраўкі аб паходжанні сучаснай нумарацыі і перспектывах развіцця, я паспрабую такое зрабіць.
Ды мне не шкада месца :) і тэкст прыгожы і карысны, а проста здаецца, што такім табліцам, і ў нас, і ў іншых раздзелах, больш прыстойна быць у раздзеле Вікі-Крыніц, разам з іншымі табліцамі. Вось з гістарычнай даведкай, то, сапраўды, "ажыло б". Yury Tarasievich 21:50, 26 Ліпень 2007 (UTC)