Размовы:Тэорыя струн

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіў у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання.
Пасля далейшага абмеркавання артыкул быў павышаны да выдатнага (статус прысвоены 12 верасня 2013 года).

Вычытаў артыкул. Ёсць шэраг заўваг:

  • у зносцы 6 нейкі дзіўны шаблон "Артыкул:УФН-162-8:Теория струн — что это такое". Трэба зрабіць нармальную зноску на крыніцу Зроблена
  • Ёсць няясны сказ, я памеціў яго шаблонам {{праясніць}}. Што значыць "гэтыя адрэзкі становяцца бескарыснымі"?
  • У раздзеле "Дуальнасці" не хапае спасылак на крыніцы. Тыя месцы, дзе было б добра праставіць крыніцы, я памеціў шаблонам {{крыніца}} (мо трохі лішніх панаставіў). Наогул, пры перакладзе не варта (а часта і нельга) выкідваць зноскі і спасылкі на крыніцы, рэзка падае якасць артыкула. Зроблена
  • Калі ў Вас ёсць магчымасць, і Вам цікава гэта тэма, было б добра пашукаць і дадаць у артыкул якія-небудзь дыяграмы і ілюстрацыі да тэорыі струн. Зроблена

Магчыма, для афармлення крыніц Вам будзе карысна пачытаць даведачны артыкул Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы і дакументацыю Шаблон:Артыкул, Шаблон:Кніга. (Дарэчы, калі знойдзеце там якія недарэчнасці, калі ласка, выпраўце ці скажыце мне.) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:30, 30 жніўня 2013 (UTC)

Пакуль пісаў, Вы ўжо выпраўляць пачалі :). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:31, 30 жніўня 2013 (UTC)
І яшчэ, калі стаіць шаблон {{крыніца}}, гэта не значыць, што пазначанае сцверджанне - лухта. Проста ўспомніце, адкуль Вы гэта ўзялі і пастаўце крыніцы, неабавязкова гэта адразу ж выдаляць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:38, 30 жніўня 2013 (UTC)
Я ўспомніў, што ўзяў гэта з артыкулу Тэорыя суперструн. Там матэрыял схожы, але адрозніваецца.