Перайсці да зместу

Размовы:Фёдар Ленкавіч Калавур

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 5 дзён таму, ад удзельніка Plaga med у тэме Рэлевантнасць

Рэлевантнасць

[правіць зыходнік]

Фёдар Ленкавіч узгадваецца ў 4 крыніцах ВКЛ, у адной грамаце ён пералічвае свае абвязкі мастаўнічага, грамата пацверджана іншымі баярамі, таму выдаленне гэта артыкула бачу немэтазгодным, калі яно адбудзецца, то гэта аўтарытарнае рашэнне рэдактара М. Л. Ужо не першы раз бачу, як рэдактар М. Л. з’яляўецца са сваім непрафесійным падыходам. Можна знайсці спасылкі на ўсё што заўгодна @Maksim L., але павінен быць здравы сэнс. Калі вы не валодаеце тэмай, то рабіце сваі абавязкі рэдактара стрымана і без вашых суб’ектыўных меркаванняў і жаданняў нешта бачыць, а не нешта не бачыць. Pronko 13 (размовы) 21:58, 30 студзеня 2026 (+03)Адказаць


Шаноўнае вікіпедыйнае панства. Вымушаны тлумачыць у чым вікіпедыйныя праблемы гэтага артыкула (не вікіпедыйныя таксама ёсць), таксама яны былі ў артыкуле «Калавуры» (глядзіце і размовы), але цяпер у асноўным прыбраны.

Арыгінальнасць даследавання палягае ва ўласнай інтэрпрэтацыі ўдзельнікам дзвюх крыніц:

  • грамата 1518 года пінскага князя Фёдара Іваваніча Яраславіча на выдачу «зъ сѣней нашихъ» панны Агрэнкі Калавураўны замуж і ўпасажэнне яе пяццю дварышчамі.
  • ліст 1521 года Фёдара Ленкавіча Калаўра на продаж паловы дварышча ў яго вотчыне Арэсту Кгіру.

Уласныя інтэрпрэтацыі забаронена ў Вікіпедыі (ВП:НУД), трэба каб любыя інтэрпрэтацыі былі са спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы, то-бок на працы гісторыкаў або хоць бы энцыклапедычныя выданні.

Удзельнік у тэксце артыкула замест «зъ сѣней нашихъ» у грамаце 1518 года піша «з сыноў нашых», адкуль узята такое прачытанне не адказвае на запыты. На грунце не «з сяней», а «з сыноў» удзельнік інтэрпрэтуе, што Агрэнка была дачкой Фёдара Ленкавіча, бо на думку ўдзельніка князь Фёдар Іванавіч «сынамі» называў сваіх самых набліжаных баяр, а Фёдар Ленкавіч на думку ўдзельніка (пра гэта ніжэй) быў баярынам высокага рангу, трымаў урад мастаўнічага пінскага. Усё гэта піша ў артыкуле як факты.

Таксама ўдзельнік інтэрпрэтуе ліст на продаж Фёдарам Ленкавіча паловы дварышча ў 1521 годзе. У лісце згаданы павіннасці падданых маёнтка — гарадавую і маставую (догляд княжацкага горада і мастоў), падданых Фёдар Ленкавіч не прадаваў, таму павіннасці пакідаў на сваёй частцы маёнтка і абавязваўся іх выконваць самастойна, як і сваю звычайную ваенную баярскую службу. Удзельнік згадку гарадавой і маставой павіннасці падданых інтэрпрэтуе як тое, што Фёдар Ленкавіч быў пінскім мастаўнічым. Чаму і не гараднічым яшчэ, з такой логікі, застаецца пытаннем. З гэтага ж ліста, бо Фёдар Ленкавіч там згаданы ад першай асобы, удзельнік інтэрпрэтуе, што баярын быў пісьменны і не проста пісьменны, а высокаадукаваны, і не проста высокаадукаваны, а атрымаў адукацыю або ў школе Ляшчынскага манастыра або ў школе на Пінскім замку (пры замкавай царкве, мусіць). Хаця гэта проста фармуляр дакумента, а хто яго пісаў ні з чаго не вынікае. Удзельнік практычна пра ўсё гэта піша як пра факты.

Да гэтага ўсяго далучаецца сувязь баяр Клавураў з замкам Каравул (глядзіце таксама і размовы) на Падоллі. Крыніц на такую сувязь ніякіх. Здаецца, толькі сугучнасць, калі ў назве замка змяніць пазіцыі гукаў.

Вось такі стан артыкула, таму паставіў шаблон:арыгінальнае_даследаванне, падрабязна апісваю для ўдзельніка (і ў апісаннях змен, і ў закаментаваных заўвагах у тэксце, бо радок апісання змен кароткі) у чым сутнасць праблем са зместам і тлумачу правіла ВП:НУД. У адказ атрымаў пераход на асобы і абвінавачванні ў пераследзе, хаця, частка праблем са зместам усё ж была самім удзельнікам вырашана.

Урэшце, немагчыма абысціся без гістарыяграфічнага каментара, папросту бо ўдзельнік у адказах апелюе да сваёй гістарычнай адукацыі («ад выпускніка гістфака»). Ёсць даведнік Рахубы па ўрадніках Берасцейскага ваяводства і ў спісе пінскіх ураднікаў ні сярод мастаўнічых, ні сярод гараднічых, ні сярод іншых няма Фёдара Ленкавіча Калаура. Чакана, бо як пісаў вышэй, у лісце Фёдара Ленкавіча на продаж няма нічога пра яго ўрад мастаўнічага, толькі пра гарадавую і маставую павіннасці з маёнтка. Апроч звычайнасці сітуацыі, гэта бачна са згаданых у лісце магчымых санкцый, што замкавыя ўраднікі могуць прымушаць да выканання гарадавой і маставой павіннасці з праданай часткі маёнтка. Урэшце, Фёдар Ленкавіч не тытулуецца мастаўнічым у чатырох згаданых удзельнікам першакрыніцах (але і спасылацца трэба толькі на другасныя). На Попісах 1528 і 1567 года Фёдар Ленкавіч не тытулуецца мастаўнічым, а выступае «сам-конь», то-бок яго маёнтак быў мінімальны. Але даведніка Рахубы тут дастаткова. Груша даследаваў граматы пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча і іерархію пінскіх баяр пры гэтым князю, ён нічога не піша пра баяр-«сыноў» князя, хаця шмат месца адвёў тэме бяздзетнасці князя. Груша сярод бліжніх баяр, княжацкай рады, сведак княжацкіх грамат не згадвае ні Калавураў, ні Фёдара Ленкавіча ў прыватнасці. Што Агрэнка была дачкой Фёдара Ленкавіча выглядае непаразуменнем, бо тады пры жывым бацьку князь Фёдар выпасажваў дачку, а сам бацька не згадвае дачку сярод дзяцей, якія адмаўляюцца навечна ад прадаванага маёнтка. Гэта ўсё далёка ад вікіпедыйных пытанняў, але вымушаны тлумачыць. Тут глыбокае і шырокае арыгінальнае даследавання, з арыгінальным стаўленнем да першакрыніц да таго ж. Па-мойму, узор для ілюстрацыі чаму ў Вікіпедыі ёсць ВП:НУД і чаму яго трэба трымацца.

Таму заклікаю паноў-адміністратараў DobryBrat, J-ka Zadzvinski, MocnyDuham, Plaga med, Чаховіч Уладзіслаў для вырашэння крыўды ўдзельніка на мяне і асабістых выпадаў у мой бок, калі ласка. --M.L.Bot (размовы) 14:57, 31 студзеня 2026 (+03)Адказаць

пане @M.L.Bot, дзякуй за падрабязнае тлумачэнне. На сваю адукацыю мы тут не спасылаемся, толькі на крыніцы. Усё, што падобна на ўласнае даследаванне трэба прыбіраць. Калі ўдзельніку @Pronko 13 хочацца зрабіць даследаванне па тэме, то я буду рады пабачыць яго на старонках нейкай навуковай публікацыі з адпаведнай рэцэнзіяй, але не ў артыкулах Вікіпедыі. Вы нават можаце спаслацца на сваю публікацыю, калі такая будзе. Калі ў вас ёсць такі даследчы імпэт, накіруйце яго туды, а тут давайце ўсё ж трымацца таго, што ўжо маем на руках, не ў першасных крыніцах (маўляў, вы не можаце цытаваць крыніцу і дадаваць тут свае высновы, спашліцеся на іншую публікацыю, дзе гэтую крыніцу прааналізаваў нехта яшчэ). У прынцыпе, удзельнік @M.L.Bot усё добра і вытрымана распісаў. Прашу абодва бакі не дапускаць вайны правак і ўстрымацца ад пераходу да абмеркавання ўласных асоб. Plaga med (размовы) 15:04, 3 лютага 2026 (+03)Адказаць
Лічу, што мне, як новаму ўдзельніку, правільна нагадаць пра тое, што спасылацца на першакрыніцы нельга. Таму, у гэтым выпадку, незразумела навошта Сп. Максім пачынае тут гістарычныя дэбаты. Звяртанне да мяне як да Пана і гэтак далей пакіньце сябе, калі ласка. Мяне не цікавяць веды рэдактара, а толькі палітыка Вікіпедыі. У гэтым выпадку не бачу праблемы выдаліць гэты артыкул, бо няма не-першакрыніц. Таксама настойваю на выдаленне артыкла пра рэдактара, бо там таксама крыніцы ніякія. Але вырашайце самі. Pronko 13 (размовы) 14:47, 5 лютага 2026 (+03)Адказаць
паважаны @Pronko 13 дзякуй за ваш адказ. Калі вы ці хтосьці іншы хоча выстаўляць гэты артыкул на выдаленне, то можна дадаць на пачатку артыкула шаблон {{Да выдалення}} і пачаць адпаведнае абмеркаванне на старонцы ВП:Да выдалення. Plaga med (размовы) 01:20, 6 лютага 2026 (+03)Адказаць