Размовы:Цвярское княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вялі́кае кня́ства Цвярско́е — руская фэадальная дзяржава ў 12471485 гадах.

Узнікла на землях смаленскіх крывічаў як удзел Пераяслаў-Залескага княства пры падзеле спадчыны вял.кн. уладзімірскага Яраслава Усеваладавіча, які загінуў у Ардзе. Першым князем быў Яраслаў Яраславіч (брат Аляксандра Яраславіча), з 1264 таксама вял.кн. уладзімірскі. Узвышэнне Цвяры звязана з адносна невялікімі разбурэннямі пад час мангола-татарскага нашэсця і узнікненнем тут каля 1265 епіскапскай кафедры, якую заняў былы полацкі епіскап Сімяон. Другім цвярскім епіскапам (12891316) быў Андрэй, сын князя Гердзеня. У далейшым Вялікае княства Цвярское вяло актыўную барацьбу з Масквой за вялікае уладзімірскае княжэнне і за палітычную гегемонію на Русі, у якой часта атрымлівала падтрымку ВКЛ, з якім, зрэшты таксама часта ваявала (1285 і інш.), перадусім за кантроль над раёнам Ржэвы ў вярхоўях Волгі, у якім пазней да сяр. 20 ст. захоўвалася беларуская мова і іншыя беларускія этнаграфічныя прыкметы (гл. тудаўляне). Цвер была першым рускім княствам, якое пачало актыўнае змаганне за вызваленне ад ардынскага ярма пад час паўстання 1327 году, якое было жорстка падаўленае Ардой з дапамогай Масквы (што паклала пачатак узвышэнню Вялікага княства Маскоўскага). Тытул «вялікіх» канчаткова замацаваўся за цвярскімі князямі ў сяр. 14 ст. Асабліва цесныя адносіны паміж ВКЛ і Вялікім княствам Цвярскім існавалі пры Альгердзе, які быў жанаты з цвярской княжной Ульянай. Апроч Альгерда, з цвярской княжной быў жанаты Свідрыгайла, а цвярскія князі — з дачкамі Гедзіміна, Кейстута, Уладзіміра Альгердавіча, Сямёна Алелькавіча. У выніку серыі войнаў (13681372) незалежнасць Цвяры ўдалося адстаяць, нягледзячы на цяжкае паражэнне ад Масквы ў 1375. У 1406 Цвер выступіла на баку Масквы ў канфлікце за Вялікі Ноўгарад і Пскоў.

Найбольшага эканамічнага і культурнага росквіту Вялікае княства Цвярское дасягнула у першыя дзве трэці 15 ст. (адным з сведчанняў чаго з'яўляецца падарожжа Афанасія Нікіціна ў Індыю), але пры вял.кн. Міхаіле Барысавічы (14611485), які спрабаваў захаваць незалежнасць Цвяры з апорай на ВКЛ, адбываўся хуткі ўпадак цвярской дзяржаўнасці. Польскі кароль і вял.кн. літоўскі Казімір, нягледзячы на саюзныя абавязкі паводле дамоваў 1449 і 1484 гадоў, не аказаў дзейснай падтрымкі Цвяры, што перадвырашыла далучэнне яе Маскоўскай дзяржавы (1485) і ўцёкі Міхаіла Барысавіча ў ВКЛ. Ліквідацыя самага моцнага сярод рускіх княстваў гістарычнага канкурэнта Масквы дала магчымасьць апошняй пачаць адкрытае змаганьне з ВКЛ за беларускія і ўкраінскія землі.

Літаратура[правіць зыходнік]

  • з ЭГБ: Белы А. Краіна вытокаў // Спадчына. 1993. № 3.
  • Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485). Тверь, 1994.

Крыніца[правіць зыходнік]