Размовы:Эксгібіцыянізм

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"расстройства сексуальнай перавагі"? па-мойму, "перавагі" гэта вельмі неўдалы пераклад "предпочтений"(?) Таксама "заняткі сексам" ці заняткі? "дэманстрацыі голага цела, ягадзіц або палавых органа" мо гэтыя самыя органы і ягадзіцы часткі цела? хаця апошняе не прынцыпова. --Максім Л. 18:34, 4 Травень 2009 (UTC)

Так, гэта няўдалы пераклад таго самага. Але, мне здаецца, нічога лепшага і так нідзе няма, апроч як "цэльна цяпнуць" слова "прэферэнцыі". Yury Tarasievich 05:59, 5 Травень 2009 (UTC)
Прынамсі мо лепей "разладжанне/разлад сексуальных прыхільнасцяў" і "Таксама эксгібіцыянізмам лічыцца заняцце сексам у публічных месцах пры наяўнасці гледачоў" (публічныя месцы без гледачоў?), бо "заняткі" маюць даволі ўстойлівы сэнс. І "дэманстрацыі голага/аголенага цела або яго частак". Недзе так, мо лепей? --Максім Л. 06:20, 5 Травень 2009 (UTC)
публічныя месцы без гледачоў? -- парк ці вуліца ўначы. Тут лішняе менавіта "публічнае месца", мне здаецца. А калі бярэм слова накшталт "прыхільнасць", то ўжо тады лепей у форме "схільнасць". Yury Tarasievich 08:29, 5 Травень 2009 (UTC)
Так, як раз "сексуальныя схільнасці" у гэтым сэнсе знаўшоў у псіхааналізе. Паправіў троху артыкул, наогул гэтая "серыя" артыкулаў напісаная вельмі благой арфаграфіяй, горш толькі італьянскія кампазітары. --Максім Л. 08:50, 5 Травень 2009 (UTC)