Размовы:Юшка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Так разумею, "рэдкія" тут у сэнсе блізкім да "вадкія", наколькі гэта літаратурна, якія будуць меркаванні? --Максім Л. 17:57, 31 Студзень 2010 (UTC)

На маю думку, тут не процівапастаўляецца, што яны не цвёрдыя, а падкрэсліваецца, што рэдкія. Можна напісаць два прыметнікі: назва вадкіх рэдкіх страў. Але, мне здаецца, вадкія стравы і цвёрдыя стравы, гэта ўжо раздзел фізікі:))--Wadsim Nawumtschik 18:28, 31 Студзень 2010 (UTC)
Кампот -- рэдкая, т.б. не часта сустраканая, страва? --Максім Л. 20:08, 31 Студзень 2010 (UTC)
Можа падыйдзе такі варыянт: Юшка - агульная назва булёнаў (з крыві, з мяса, з рыбы; з яблыкаў, ігруш і г.д.).--Wadsim Nawumtschik 09:31, 1 Люты 2010 (UTC)
Я не зануда, у мяне было проста пытанне па лексіцы :) чуў я і варыянт "рэдкі" у сэнсе "вадкі"/"не густЫ", хацеў ведаць меркаванне іншых, а не шукаць кансенсусу як тут пісаць :) Паглядзеў слоўнікі -- рэдкі ў сэнсе "не густы" і "вадкі" -- гэта нармальна. Цяпер, калі такая п'янка, пазанудствую -- булён з крыві быць не можа, бо кроў згортваецца ад тэмпературы :) --Максім Л. 09:41, 1 Люты 2010 (UTC)
А тут во як. --Максім Л. 14:25, 1 Люты 2010 (UTC)