Размовы:23 верасня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бітва пры Сталовічах[правіць зыходнік]

Цыт. з артыкула пра Суворава: Найболей выбітнай у гэтай кампаніі стала перамога Суворава з атрадам з 900 чалавек над корпусам гетмана М. Агінскага (5 тысяч чалавек) у бітве пры Сталовічах 12 (24) верасня 1771 года - дык калі насамрэч адбылася гэтая бітва, бадай што не 23 верасня? JerzyKundrat 05:13, 23 Верасень 2008 (UTC)

Пра Сталовічы ёсць ў 12.9, а тут было бадай што для колькасці згадак Суворава, ёсць у нас аматары. Пачысціў, а Вы ведаючы можаце і самі. --Максім Л. 06:20, 23 Верасень 2008 (UTC)
Вы мяне называеце ў множным ліку (аматары)? Дык вось, бітва пад Сталовічамі адбалася 12 верасня па СТАРОМУ стылю. У нас артыкулы пра даты па новаму стылю. У 18 стагоддзі розніца складала 11 дзён. Такім чынам, па новаму стылю бітва пад Сталовічамі адбылася 23 верасня. --Аляксандр Сакалоў 07:55, 23 Верасень 2008 (UTC)
Гэта неяк дзіўна, пісаць пра падзеі 12.9 у 23.9, гэта ж не асоба якая нар. і пам. у рознастылявыя часы (тут зразумела - праблема з працягласцю жыцця) і тое мо лепей даваць кожную дату ў сваім стылі (а ў артыкуле паказваць па абодвух). То е што адбылося 12.9 назаўсёды там і застанецца, так я думаю, а то мы пачнем пералічваць і дні Марафонскай бітвы :) Пра аматараў, так - меў на ўвазе Вас, прынамсі мне не зразумела навошта кожны крок Суворава пазначаць у календары (тым больш у персідскіх, італьянскіх і пад. войнах). Гэта ў піку некаторым "змагарам", каб муліла ім вока? --Максім Л. 08:33, 23 Верасень 2008 (UTC)
І яшчэ не зразумела, будзем пазначаць вызваленне кожнага горада, а г.п., а вёскі. А экіпаж "Брыльянта" сабраўся на сход і вырашыў: "Давайце прыкрыем за кошт сваіх жыццяў" ці гэта вырашыў камандзір карабля па сітуацыі і адпаведна з рэгламентам, па-першае, навошта столькі пафасу, па-другое, давайце адзначаць кожнага хто кінуўся на танк, закрыў камандзіра ад кулі -- яны насамрэч вартыя і іх тысячы, але навошта ў календары ўсе гэтыя тараны і інш. --Максім Л. 08:57, 23 Верасень 2008 (UTC)

Сапраўды, эпізод з "Брыльянтам" няроўны маштабам (і, сапраўды, такую каманду дае капітан, таму трэба было б: "...капітан "Брыльянта" Ікс прыкрыў сваім караблём..."). Думаю таксама, што вызваленні гарадоў-не-сталіц можна і прапускаць, калі нічым іншым гэта не вылучалася. Yury Tarasievich 09:09, 23 Верасень 2008 (UTC)

Вось што няясна, дык гэта куды "правільна" пісаць падзеі старога стылю ў такім жанры як наш -- звычайна прывязваюцца да адпаведнай даты новага стылю, але ў такім жанры як наш?.. Yury Tarasievich 09:09, 23 Верасень 2008 (UTC)

Што значыць "да адпаведнай даты новага стылю", пералічваць на новы стыль? Штосьці такога не заўважыў, вунь у Расіі афіцыйна (Дзень воінскай славы) пералічылі на новы стыль Кулікоўскую бітву (надоечы была гадавіна), атрымалася болей чым смешна. --Максім Л. 09:43, 23 Верасень 2008 (UTC)
Як я і сказаў, паняцця не маю, "як трэба". Yury Tarasievich 13:42, 23 Верасень 2008 (UTC)

Хацелася яшчэ сказаць пра "нямецка-фашысцкіх" гэта недарэчнасць -- італьянцы-фашысты, а немцы-нацысты. --Максім Л. 09:43, 23 Верасень 2008 (UTC)

Няма сэнсу "змагацца", бо гэта трывалы мем у тутэйшай літаратуры. Yury Tarasievich 13:42, 23 Верасень 2008 (UTC)
  • Тэк-с, прэтэнзіі да бітвы пад Сталовічамі я адпрэчваю. Нічым не горш гэта бітва за сотні іншых. Верагодна, уся справа ў тым, што у Суворава такіх занадта шмат, таму і апісваецца кожны крок, калі ён на кожным кроку бітвы выігрываў. Але ж ён у гэтым не вінаваты. Акрамя таго, Сувораў досыць добра вывучаны ў гістарычнай навуцы (лепш за шмат іншых) і гэтыя яго бітвы атрымалі вялікую вядомасць. Змагары мяне ні разу не цікавяць. Па датах: у нас артыкулы пра даты ГРЫГАРЫЯНСКАГА календара, а не пра даты армянскага, юліанскага ці яўрэйскага. Спадзяюся, ніхто гэта не аспрэчвае? Дык вось по грыгарыянскім календары бітва адбылася 23 верасня. У мусульман, напрыклад, зараз тысяча трыста якісці год, але ў артыкулы пра годы падзўеі мусульманскага свету запісваюцца ўсё роўна па нашым календары. Так і тут. Усе астатнія пытанні - гэта ў першую чаргу пытанні распрацоўкі і прыняцця адпаведных правілаў аб крытэрыях значнасці падзей дзя занясення ў артыкулы пра даты і гады. Я асабліва лічу неабходным заносіць вызваленне ўсіх абласных гарадоў, а не только сталіц саюзных рэспублік.

Дарэчы, а што там каму не падабалася пра забойства Кубэ, што яго таксама выдалілі? --Аляксандр Сакалоў 08:52, 24 Верасень 2008 (UTC)

Пра забойства Кубэ ёсць 22.09. Гл. беларускія фільмы - JerzyKundrat 09:15, 24 Верасень 2008 (UTC)
Пра бітву пад Сталовічамі размовы не было, яна мусіць быць пазначаная (этнацэнтрызм :)), але ж не кожны прыпынак С. кавы папіць. Знішчэнне Кубэ перанеслі ў 22.9. Калі ўсе даты падзей пералічваць ў Грыгарыянскі календар, а звычайна яны падаюцца за датамі па актуальных на час падзей календарах, то мы тут наробім "дзялоў" што не будзеш ведаць дзе што шукаць. --Максім Л. 09:17, 24 Верасень 2008 (UTC)
Дзе там кожны прыпынак кавы папіць? 2). Штосці я не вельми зразумеў што там дрэннага з пералічваннем дат. Па-другое, даваць у адным артыкуле даты па розных стылях няверна як метадалагічна, так и нязручна ў практычным плане - не дазваляе карэктна супаставіць падзеі рускай і еўрапейскай гісторыі. Можа скласціся ўражанне, што две падзеі, розніца паміж якімі 10-13 дзён адбыліся ў адзін дзень. --Аляксандр Сакалоў 09:35, 24 Верасень 2008 (UTC)
1) Цяпер няма, але была спроба так зрабіць для італьянскага (ці швейцарскага?) паходу, гэта прафілактычная заўвага. Можна ж узяць манагрфію напр. па Ягайле ці Казіміру Ягелончыку і ў календары па днях іхнае жыццё распісаць. Але, пры жаданні такое пісаць, гэта трэба пісаць ў асобны артыкул. Канечне, наспела неабходнасць у правілах пра значнасць. 2) Гэта аргумент. --Максім Л. 09:58, 24 Верасень 2008 (UTC)
Ну, калі Казімір Ягелончык кожны дзень браў па гораду ці выігрываў па бітве, то ніякіх перашкод я не бачу --Аляксандр Сакалоў 11:51, 24 Верасень 2008 (UTC)
Мне таксама здавалася, "на здаровы розум", што дату ўзгадваюць у той дзень актуальнага календара, якому яна адпавядае, але з галавы не скажу, дзе гэта рэгламентавана. Апошнім часам шмат наз'яўлялася свавольства ў такіх пытаннях, і цяжка памятаць, "як трэба". Yury Tarasievich 11:18, 24 Верасень 2008 (UTC)
Абласныя цэнтры? Дапусцім, а як тады з замежнымі гарадамі? Yury Tarasievich 11:18, 24 Верасень 2008 (UTC)
Вось тут і ёсць поле для дыскусій і выпрацоўкі правілаў. Можна па крытэрыю "не меньш за Х насельніцтва". --Аляксандр Сакалоў 11:51, 24 Верасень 2008 (UTC)

Ян Сапега[правіць зыходнік]

У нашай вікі Янаў Сапегаў ажно чатыры штукі)) напэўна хтосьці з іх адпавядае гэтаму што ў артыкуле) і напэўна гэта Ян Пётр Сапега, а можа і не ён, хто ведае папраўце...--***Гарадзенскі*** 20:03, 23 Верасень 2008 (UTC)