Размовы з удзельнікам:93.85.176.180

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыскусія ў адным артыкуле не прычына для выдалення іншых. Пагатоў, напр. сябры Саюзаў пісьменнікаў асобы апрыоры значныя. --Максім Л. 15:23, 12 верасня 2010 (UTC)

Гэта Савецкі падыход. Дзе Ваш розум, няўжо не разумееце, што стаць Сябрам мае права кожны, хто выдасць зборнік. І гэта не паказчык, як раз паказчык - гэта дзейнасць, гэта рух, правядзенне мерапрыемстваў і уздым аб'яднанняў.

сябры Саюзаў пісьменнікаў асобы апрыоры значныя - я з гэтым таксама не магу пагадзіцца...---Хамелка / разм. 15:45, 12 верасня 2010 (UTC)

У Віксе не можам самі вызначаць, хто значны, а хто не -- гэта блізка да Уласн.Даследвання, можам толькі выбраць сабе нейкія ўжо вядомыя крытэрыі значнасці. Асноўны -- калі нехта аўтарытэтны ўжо сказаў, што гэтая асоба значная -- прызнанне калег. --Максім Л. 15:53, 12 верасня 2010 (UTC)
Усё жа варта стварыць нейкія правілы значнасці, якія грунтуюцца на аб'ектыўных паказальніках. У мяне на старонцы пыліцца невялікае эсэ на гэтую тэму. Там ёсць і магчымыя крытэрыі вызначэння значнасці. Гэты тэкст не з'яўляецца кандыдатам у правілы, хутчэй, інфармацыя да роздуму. Калі не стварыць і не прыняць правілы значнасці асобаў (у прыватнасці, пісьменнікаў) як мага хутчэй, мы, па-першае, будзем спрачацца бясконца і безвынікова, а па-другое, немагчыма будзе сфармаваць крытэрыі для выдалення старонак. --LexArt 17:23, 12 верасня 2010 (UTC)
Шаноўнае спадарства, спадзяюся, эмацыйная ацэнка "ананіма" не адпавядае афіцыйнай пазіцыі Украінскага Дома. І беларуска-украінскі дыялог будзе праходзіць не пад афарбоўкай "панішчыць артыкулы пра Паплаўскага, Багрыма", а ў больш плённай, канстрыктуўнай плыні. сябры Саюзаў пісьменнікаў асобы апрыоры значныя - я з гэтым таксама не магу пагадзіцца..." Вы шчыра так лічыце, сп. Вольга, ці пасля слоў "ананіма" так напісалі? Выказванне: "няўжо не разумееце, што стаць Сябрам мае права кожны, хто выдасць зборнік" - гэта безгрунтоўна. Малады Віталь Воранаў выдаў "У чаканні Гадо", "Віні-Пыха" - вось няхай кожны і перакладзе, вось няхай кожны стане, кожны напіша... --93.84.44.39 18:58, 12 верасня 2010 (UTC)

Вы давайце кажыце пра ЗНАЧНАСЦЬ тых асоб. Бо ж выдаляць збіраецеся, што няма значнасці. Дык скажыце мне ў чым значнасць "пісьменнікаў" чые кнігі стопкамі ў ЛіМе ляжаць. Што маюць пасведчанне сябра саюзу? Дык гэй-гоп хлопцы, запісвайце ў Вікіпедыю ўсіх сябраў партый і інш, яны ж таксама ў структурах і нешта робяць. Не па членству трэба глядзе, а па справах.


Гэта старонка размоў з ананімным удзельнікам, які або не стварыў уліковага запісу, або не карыстаецца ім. Таму для яго/яе ідэнтыфікацыі мы карыстаемся лічбавым IP-адрасам. Такі IP-адрас могуць дзяліць паміж сабою некалькі асоб. Калі вы ананімны ўдзельнік і лічыце, што атрымліваеце паведамленні адрасаваныя не вам, калі ласка, стварыце ўліковы запіс або ўвайдзіце ў сістэму, каб вас болей не блыталі з іншымі ананімнымі ўдзельнікамі.