Размовы з удзельнікам:Artificial123/Архіў/2013-2014

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:47, 22 чэрвеня 2013 (UTC)

Інтэрвікі і катэгорыі[правіць зыходнік]

Добры дзень. Дзякуй за ваш унёсак. Не забывайце ставіць інтэрвікі і катэгорыі, а таксама прытрымлівайцеся правіл наймення артыкулаў. --Belahvostau (размовы) 12:57, 22 чэрвеня 2013 (UTC)

Нагадаю пра інтэрвікі і катэгорыі. Таксама, заўважыў яшчэ па артыкулу пра МКС, а цяпер бачу, што Вы сістэматычна пры перакладзе выкідаеце зноскі і літаратуру. Тэксты гэта само па сабе добра, але без зносак і літаратуры яны каштуюць не шмат, а давер да такіх артыкулаў пры першым праглядзе наогул зніжаецца да нуля. Правяральнасць -- адно з асноўных правілаў Вікіпедыі, а без зносак і літаратуры артыкул праверыць немагчыма. --Максім Л. (размовы) 10:28, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Добра, я ўлічу.--Artificial123 (размовы) 13:34, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Подпіс у размовах[правіць зыходнік]

Кнопка подпісу і часу, паказана чырвонай стрэлкай

Вітаю. Каб падпісвацца ў размовах, што вельмі пажадана, над акенцам рэдагавання ёсць панэль інструментаў з кнопкамі (гл. малюнак). Можна не карыстацца кнопкай, а ставіць пасля сваёй рэплікі чатыры тыльды (~~~~). Калі паставіць тры тыльды (~~~) — будзе подпіс без часу. --Максім Л. (размовы) 07:01, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Дзякуй за параду. --Artificial123 (размовы) 07:11, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Будзьце ўважлівым [1], кут у хаце (напр. чырвоны кут), вугал у астатніх выпадках. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:50, 21 ліпеня 2013 (UTC)

Дзякуй. Відаць, не усё выправіў. --Artificial123 (размовы) 07:55, 21 ліпеня 2013 (UTC)

Грэцкі/грэчаскі[правіць зыходнік]

Прывітанне :), калі зроблены з грэцкага арэху - Грэцкі алей, грэцкае ядро, калі мае дачыненне да Грэцыі - старажытнагрэчаская мова, грэчаскі востраў.---Хамелка/ разм. 14:08, 29 ліпеня 2013 (UTC)

Прывітанне. Дзякуй, буду ведаць. Калі прымячаеце сістэматычныя памылкі - пішыце сюды ці ЎК. --Artificial123 (размовы) 14:12, 29 ліпеня 2013 (UTC)

Тэрміналогія і граматыка[правіць зыходнік]

Добры дзень, спадару ‎Artificial123. Заўважыў у Вашых артыкулах некалькі памылак.

  • 1) ужыванне "верагоднасці" замест "імавернасці". У бел. мове мае месца наступная адпаведнасць
    На ўсякі выпадак, вот яшчэ некалькі тэрмінаў з тэорыі імавернасцей, якія могуць выклікаць цяжкасці:
    • руск.: достоверное событие = бел.: верагодная падзея (непазбежная падзея)
    • руск.: математическое ожидание = бел.: матэматычнае спадзяванне
    Такім чынам, імаверная падзея, увогуле кажучы, можа адбыцца, а можа і не, і мае імавернасць, большую за нуль. А верагодная падзея адбудзецца ў любом выпадку і мае імавернасць, роўную адзінцы.
  • 2) няслушнае ўжыванне канчатка -яў. Словы жаночага роду, якія заканчаваюцца на -асць, у родным склоне множнага ліку маюць канчаткі -ей. Прыклады: роўнасцей, тоеснасцей, паслядоўнасцей, хуткасцей, імавернасцей, якасцей, каштоўнасцей, вадкасцей і г.д.
  • 3) скланенне слоў ніякага роду як слоў жаночага роду. З-за асаблівасцей бел. арфаграфіі (перадача акання/якання на пісьме) ў назоўным склоне канчаткі некаторых слоў ніякага і жаночага роду могуць супадаць. Вось напрыклад,
    слова, рэчыва, цеста, месца - словы ніякага роду і ў родным склоне адз. л. маюць адпаведна форму (няма чаго?) слова, рэчыва, цеста, месца,
    а будова, назва, паста, трасца - словы жаночага роду і ў Р.скл. адз. л. маюць форму (няма чаго?) будовы, назвы, пасты, трасцы.

Просьба да Вас, калі ласка, павыпраўляйце гэтыя памылкі ў сваіх артыкулах, бо працуеце Вы многа і хутка, і я з-за недахопу часу не паспяваю выпраўляць усе Вашы артыкулы :). Калі ўзнікнуць пытанні па тэрміналогіі ў матэматыцы, фізіцы і праграмаванні, можаце звяртацца да мяне. Калі сам буду ведаць, што-небудзь падкажу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:13, 20 жніўня 2013 (UTC)

Можа, папрасіць Уладзіслава, каб робатам? Заўвагі, вядома, карысныя для ўсіх. --Максім Л. (размовы) 15:19, 20 жніўня 2013 (UTC)
Ага, было б добра, бо памылкі аднастайныя. Адно што, з імавернасцю/верагоднасцю могуць сустрэцца няпростыя выпадкі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:58, 20 жніўня 2013 (UTC)
Сп. Дзянiс, дзякуй за такi пост. Калi будзеце памячаць яшчэ вiдавочныя памылкi - пiшыце тут.

А наконт "верагоднасць" і т. д. - гэта мае украінізмы...--Artificial123 (размовы) 19:03, 20 жніўня 2013 (UTC)

Аперацыя «Арго»[правіць зыходнік]

Нэхай добродію нэ бэрэ блызько до сэрця, що я його статтю ((Аперацыя Арго)) трішкы покрітікував з мэтою прыгальмуваты, бо цэ тількы з-за того, що хтілося просунуты білоруську тэму, бо в Білорусі з рідною мовою і шануванням історіі нэ дужэ завжды гарно. Я б залюбкы підтрымав Вас, колы б зробылы добрый пэрэклад чы власну вэрсію статті ((Тарас Рыгоровыч Шэвчэнко)) чы щэ кращэ ((Річка Дніпро)), яка тэчэ і в Украйіні, і в Білорусі (і чэрэз Кыйыв). Алэ амэріканські фільм выбраты пэршым сэрэд відмінных нэ дужэ бажаю. Вважаю, що отрымаю від добродія порозумінне, бо бачю, що плідно працюетэ на ділянці розвытку біл-Вікіпэдіі і пошырэння нашойі слов’янскойі мовы. --Pracar (размовы) 14:39, 25 жніўня 2013 (UTC)

Товаришу, я не маю нічого проти. Нехай, якщо мою статтю і оберуть, то не першою, я на це не претендую. Але просто хотілося отримати зважену оцінку своїй праці. Сподіваюсь, ви розумієте, про що я. --Artificial123 (размовы) 20:23, 26 жніўня 2013 (UTC)
Акрэацыйнаму ўдзельніку
За стварэнне плоймы зорных артыкулаў у акрэацыйным дыску

-----Pracar (размовы) 18:32, 27 жніўня 2013 (UTC)

Працоўны ордэн
За высокі ўзровень культуры ў працэсе энцыклапедычнай творчасці

-----Pracar (размовы) 18:32, 27 жніўня 2013 (UTC)

Якасныя артыкулы па фізіцы[правіць зыходнік]

Прывітанне, спадару Artificial123. Мо Вас зацікавіць пераклад якасных (добрых і выдатных) артыкулаў па фізіцы, астраноміі і матэматыцы з рускай (ці ўкраінскай або англійскай) вікіпедыі?

Вы маглі б выбраць і перакласці які-небудзь цікавы якасны артыкул, і стварыць або дапоўніць адпаведны беларускамоўны артыкул. Са свайго боку, я б вычытаў яго і пры неабходнасці паправіў. Вось спасылкі, дзе ў рускай вікіпедыі можна пашукаць якасныя артыкулы па гэтых навуках:

Што думаеце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:18, 27 жніўня 2013 (UTC)

Вядома, я згодны. Мяне цікава гэта. Пачну з астраноміі. --Artificial123 (размовы) 19:19, 28 жніўня 2013 (UTC)

Добры дзень, спадару Artificial123. Прапаную паціху пачаць перакладаць выдатны артыкул ru:Уравнения Максвелла, бо гэта адны з самых важных ураўненняў у фізіцы, а ў нас няма такога артыкула. Артыкул вялізны, таму лепш перакладаць па частках. Напрыклад, для пачатку перакласці ўводзіны і 4 раздзелы: "Гісторыя", "Запіс ураўненняў Максвела і сістэмы адзінак", "Дыферэнцыяльная форма", "Інтэгральная форма". З гэтага ўжо атрымаецца прыстойны артыкул. А пасля можна паступова дапаўняць яго перакладам іншых раздзелаў. Адпаведна, я б па меры паступлення вычытваў і даводзіў раздзелы да ладу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:30, 31 жніўня 2013 (UTC)

Добра, разбяруся з струнамі і уперад! --Artificial123 (размовы) 10:39, 31 жніўня 2013 (UTC)
Механічная зорка
За видатні заслуги перед білоруською Вікіпедією за написання ряду якісних статей по темі фізики та інженерних дисциплін! Так тримати!--Mr. Sрock (размовы) 08:33, 3 верасня 2013 (UTC)

Вялікі дзякуй! Вельмі прыемна атрымаць ад брата-украінца. --Artificial123 (размовы) 08:37, 3 верасня 2013 (UTC)

О, Вы амаль не памыліліся, але я напалову беларус =) Яшчэ раз выказваю Вам падзяку, Вашыя артыкулы куды больш якасныя за сярэдні ўзровень артыкулаў гэтай Вікіпедыі, да таго ж тут у фаворы гуманітарная скіраванасць.--Mr. Sрock (размовы) 08:43, 3 верасня 2013 (UTC)
Я быў у шоку, калі пабачыў стан фізікі, матэматыкі, астраноміі і т. п. тут. --Artificial123 (размовы) 08:45, 3 верасня 2013 (UTC)
Ну так, беларуская мова ўвогуле ў вялікім заняпадзе, нажаль... Калі што спатрэбіцца - звяртайцеся, буду рады дапамагчы.--Mr. Sрock (размовы) 08:48, 3 верасня 2013 (UTC)
Абавязкова. --Artificial123 (размовы) 08:49, 3 верасня 2013 (UTC)

Граматыка[правіць зыходнік]

Такія словы, як параўнанне, паўтарэнне, ураўненне, напісанне і падобныя, маюць ніякі род і скланяюцца наступным чынам (канчатак аддзелены злучком):

  • адз. л.: Н паўтарэнн-е, Р -я, Д -ю, В -е, Т -ем, М
  • мн. л.: Н паўтарэнн-і, Р -яў, Д -ям, В -і, Т -ямі, М -ях

Калі не памыляюся, ва ўкраінскай мове такія словы скланяюцца іначай, таму звяртаю на гэта Вашу ўвагу.

Маленькая хітрасць :)[правіць зыходнік]

Калі ў рускай вікіпедыі ў тэксце спасылка аформлена ў выглядзе незразумелага шаблона, які тым не менш працуе (у РуВікі), можна зрабіць так:

  • Навесці ўказальнік мышкі на зноску. Вылезе яе тэкст.
  • Перавесці ўказальнік на тэкст зноскі, выдзяліць і скапіраваць яго.
  • Уставіць скапіраваны тэкст паміж <ref> </ref> у свой артыкул.
  • Усё, маем зноску :).

Тэрміналагічны слоўнічак[правіць зыходнік]

  • руск.: частная производная = бел.: частковая вытворная
  • руск.: непрерывная функция = бел.: непарыўная функцыя
  • руск.: непрерывный процесс (во времени) = бел.: бесперапынны працэс (таксама, непарыўны працэс)
  • руск.: возмущение = бел.: узбурэнне (часам, адхіленне, хваляванне, узбуджэнне)
  • руск.: выражение (формула) = бел.: выраз
  • руск.: выражать/выражаться/выразить (через какие-то величины) = бел.: выражаць/выражацца/выразіць
  • руск.: определитель матрицы = бел.: вызначнік матрыцы
  • руск.: инерционный = бел.: інерцыйны
  • руск.: инерциальный = бел.: інерцыяльны (пра сістэму адліку)
  • руск.: конечный (о величине) = бел.: канечны

І яшчэ, слова "выдающийся" перакладаецца як "выдатны". Наогул, не ведаю, адкуль гэта слоўца "выбітны". Часам сустракаю яго ў нашай Вікіпедыі, але яго няма ў тлумачальных слоўніках, і гучыць яно неяк нязвыкла (прынамсі, для мяне).

Таксама раю вельмі добры руска-беларускі слоўнік [2]. Там жа ёсць і добры тлумачальны слоўнік. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:48, 3 верасня 2013 (UTC)

Дзякуй! Пабачыў цяпер, што сёння напісаў нешта няправільна, таму зараз выпраўлю. --Artificial123 (размовы) 17:56, 3 верасня 2013 (UTC)

Дарэчы, слова "определитель" у слоўніку пераклалася як "вызначальнік". --Artificial123 (размовы) 18:03, 3 верасня 2013 (UTC)

Хм, праўда. Ну добра, на ўсякі выпадак зраблю перанакіраванне. Хоць слоўнік гэта і добры, але тэрміналогія (матэматычная і фізічная) прадстаўлена ў ім не ўся, і зрэдку сустракаюцца не самыя ўдалыя пераклады тэрмінаў. Як правіла, трэба глядзець варыянты перакладу з паметкай на ўзор "термин, относящийся к математике". Вось, напрыклад, прыведзеныя ніжэй тэрміны у гэтым слоўніку перакладаюцца іначай (я прывёў пераклады "як трэба"):
  • руск.: непрерывный (у матэматыцы) = бел.: непарыўны
    • руск.: уравнение непрерывности = бел.: ураўненне непарыўнасці
  • руск.: счётный (пра мноства, элементы якога можна занумараваць натуральнымі лікамі) = бел.: злічальны
    • руск.: счётное множество = бел.: злічальнае мноства
І яшчэ, прапаную па матэматыцы перакладаць у першую чаргу якасныя артыкулы. А я іх буду вычытваць і дапрацоўваць.
Сырыя ж артыкулы, падобныя да Рад, матэматыка, лепш перакладаць асцярожна, бо там могуць быць недакладнасці і памылкі. Вот, напрыклад, першы радок артыкула Рад, матэматыка можна зразумець толькі, калі ўжо ведаеш, што там мелася на ўвазе. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:34, 4 верасня 2013 (UTC)
Давайце спачатку з ураўненнямі Максвела разбяромся. --Artificial123 (размовы) 15:39, 4 верасня 2013 (UTC)
Згодзен, безумоўна. Проста бачу Вашу актыўнасць (у тым ліку ў матэматычных артыкулах) і хачу перасцерагчы ад перакладу не самых лепшых артыкулаў. Іх жа потым трэба прыводзіць да ладу (праверыць змест, арфаграфію, пры неабходнасці перапісаць і дапісаць). А хто гэтым будзе займацца? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:14, 4 верасня 2013 (UTC)
Проста пабачыў у артыкуле "Ураўненні Максвела" зразу пасля працяжніка важны тэрмін. --Artificial123 (размовы) 16:24, 4 верасня 2013 (UTC)

Выдатныя спісы[правіць зыходнік]

Прывітанне, спадару Artificial123. Бачыў, Вы выставілі "Спіс аб'ектаў Сонечнай сістэмы па памерах" на абранне там, дзе абіраюцца артыкулы. Але спісы павінны абірацца асобна ад выдатных артыкулаў, бо для іх свае асобныя патрабаванні. Таму я перанёс вылучэнне Вашага артыкула-спіса на старонку Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы. Вот яшчэ спасылка на адпаведны праект у РуВікі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:42, 17 верасня 2013 (UTC)

Дзякуй. А я не ведаў, што гэта трэба рабіць асобна. --Artificial123 (размовы) 06:32, 18 верасня 2013 (UTC)

Статус аўтадаглядальніка (autoeditor)[правіць зыходнік]

Калі Вы не супраць, можна атрымаць гэты статус. --JerzyKundrat (размовы) 1 кастрычніка 2013 (UTC)

Не супраць. --Artificial123 09:03, 1 кастрычніка 2013 (UTC)
Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 09:09, 1 кастрычніка 2013 (UTC)
Дзякуй. --Artificial123 09:10, 1 кастрычніка 2013 (UTC)

Адначасова з панам Ежы падумалі, але я толькі вечарам дабраўся :) Калі надумаеце пра сцяг даглядчыка, то звяртайцеся міма старонкі абмеркавання. --Максім Л. (размовы) 18:06, 1 кастрычніка 2013 (UTC)

Добра. Але для гэтага трэба яшчэ мову падвучыць. --Artificial123 18:11, 1 кастрычніка 2013 (UTC)

Да Вашай "вежы ўзнагарод"[правіць зыходнік]

Касмалагічная і астранамічная зорка
За "Тытанічную" энергію ў касмічнай прасторы!--Pracar (размовы) 11:12, 27 кастрычніка 2013 (FET)
Вялізны дзякуй. Але стараюся не зарады ўзнагарод. --Artificial123 (размовы) 11:27, 27 кастрычніка 2013 (FET)

Вікіконференція та ко[правіць зыходнік]

Добры дзень! ;-) Ви запитували про зустрічі вікіпедистів. Ну, десь із 2009-2010 зустрічаємося часто і регулярно. По всім великим містам. А з 2011 проводимо ще й Вікіконференції. Прочитати можна тут - Вікізустріч. Якщо які питання будуть - питайте! ;-) Краще, правда, в українській вікіпедії. Я тут рідко буваю. Був на всіх вікіконференціях. Оце 2-3 листопада буде у Вінниці. Приєднуйтеся! :-)--Nickispeaki (размовы) 23:03, 27 кастрычніка 2013 (FET)

Так, приєднуйтеся! Будемо раді участі! І взагалі слідкуйте за нашою сторінкою Вікізустрічей. Оскільки Ви редагуєте білоруську Вікіпедію, то було б цікаво поспілкуватися з Вами --Visem (размовы) 23:06, 27 кастрычніка 2013 (FET)
На цю прийти не зможу, а от на наступні - залюбки. Мені теж цікаво дізнатися, що там та як. --Artificial123 (размовы) 23:08, 27 кастрычніка 2013 (FET)
Ок. Будуть фотки. Будуть доповіді. Звісно, вживу краще. ;-) --Nickispeaki (размовы) 23:10, 27 кастрычніка 2013 (FET)
Доброго дня! Бачу Вас вже повідомили про Вікізустрічі. Приєднуйтеся! Kholodovsky (размовы) 20:28, 28 кастрычніка 2013 (FET)
На сторінці Вікізустрчей в укр-Вікі я відписався, що хочу прийти наступного понеділка чи вівторка. --Artificial123 (размовы) 21:01, 28 кастрычніка 2013 (FET)

Потрібна допомога[правіць зыходнік]

Доброго дня! Чи не допоможете Ви перевірити та повиправляти помилки на наступних сторінках. Буду вдячний. Kholodovsky (размовы) 12:07, 2 лістапада 2013 (FET)

  1. Анатоль Максімавіч Зленка
  2. Уладзімір Іванавіч Жаліба
  3. Анатоль Андрэевіч Дронь
  4. Пётр Дзмітрыевіч Шапавал
  5. Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка
  6. Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы
  7. Раман Пятровіч Бязсмертны
  8. Віктар Мікалаевіч Ціханаў
  9. Міхаіл Браніслававіч Ежэль
Добре, зараз подивлюся. --Artificial123 (размовы) 12:18, 2 лістапада 2013 (FET)
Зроблена. --Artificial123 (размовы) 15:06, 2 лістапада 2013 (FET)
Дякую! Дуже вдячний. Якщо не заперечуєте, буду ще звертатися. Kholodovsky (размовы) 21:27, 2 лістапада 2013 (FET)
Звичайно, звертайтесь. Якщо треба щось перекласти на білоруську - зможу. І навпаки. --Artificial123 (размовы) 21:30, 2 лістапада 2013 (FET)

Фазы Месяца[правіць зыходнік]

Літаральна надысь была размова пра іх тут http://by-mova.livejournal.com/1171550.html --Максім Л. (размовы) 15:32, 5 лістапада 2013 (FET)

"Чвэрць" мяняем на "квадра"? --Artificial123 (размовы) 15:41, 5 лістапада 2013 (FET)
Мусіць так, не чытаў цалкам тамашні серыял. --Максім Л. (размовы) 16:41, 5 лістапада 2013 (FET)

Матэматычная тэрміналогія[правіць зыходнік]

У школьнай праграме па матэматыцы выкарыстоўваюцца паняцці: умежаная ў трохвугольнік акружнасць, датычная да акружнасці. Спасылка на pdf-файл: http://edu.gov.by/sm.aspx?guid=3913 (гл. на с. 16). Папраўце, калі ласка, артыкул упісаная акружнасць. --JerzyKundrat (размовы) 08:21, 24 снежня 2013 (FET)

Ордэн I (найвышэйшай) ступені[правіць зыходнік]

Працавітаму ўдзельніку
За стварэнне звыш'якасных артыкулаў у 2013 годзе

-----Дзякуй украінскай Вікіпедыі, што камандзіравалі нам у дапамогу ТАКІХ удзельнікаў!!!!. Во які вікі-раздзел трэба павіншаваць з усімі святамі і Новым 2014-м годам!!! Pracar (размовы) 13:57, 12 лютага 2014 (FET)

Дзякуй Вам. Але я ніколі не працаваў ва ўкраінскай Вікіпедыі. --Artificial123 (размовы) 14:30, 12 лютага 2014 (FET)

Думаю, што ўсё роўна можна павіншаваць той раздзел і Украіну за Вашу камандзіроўку.--Pracar (размовы) 14:37, 12 лютага 2014 (FET)

German Masters 2014[правіць зыходнік]

Я лічу, што артыкул скончаны. Глядзіце, калі ласка, скажыце, калі нешта выправіць трэба або дадаць.--Kalinowski (размовы) 01:26, 14 лютага 2014 (FET)

Амаль выдатна. Толькі лічбы зносак адразу пасля загалоўка выглядаюць неяк дзіўна. Напрыклад, адразу пасля загалоўка == Статыстыка турніру == ідзе тэкст <ref name=ref8/><ref name=ref23/>. Калі пакінеце так — нічога страшнага, але я б штосьці змяніў. І можна у кандыдаты ў выдатныя. --Artificial123 (размовы) 01:33, 14 лютага 2014 (FET)
Ссунуў ніжэй ад загалоўкаў. Глядзіце, ці лепш стала. --Kalinowski (размовы) 12:45, 14 лютага 2014 (FET)
Выдатна! Прапануйце яго ў выдатныя. --Artificial123 (размовы) 12:50, 14 лютага 2014 (FET)
І яшчэ было б нядрэнна прыбраць трохі чырвані. --Artificial123 (размовы) 12:58, 14 лютага 2014 (FET)

Дзякуй Вам, спадар Artificial123, за дапамогу ў абранні артыкула і яго падтрымкуǃ--Kalinowski (размовы) 18:09, 7 сакавіка 2014 (FET)

Няма за што. Калі дапрацуеце наступны падобны артыкул — звяртайцеся. У Вас выдатна атрымліваецца. --Artificial123 (размовы) 18:17, 7 сакавіка 2014 (FET)

Папярэджанне[правіць зыходнік]

Калі ласка, не павышайце градус размовы і так рабіць не трэба. Трымайцеся абмеркавання зместу старонкі на выдаленні.--Хамелка/ разм. 18:32, 27 лютага 2014 (FET)

І сапраўды, трэба астудзіцца... --Artificial123 (размовы) 18:46, 27 лютага 2014 (FET)

Рыгор Барадулін[правіць зыходнік]

Ці можаце напісаць ва Украінскім раздзеле арт. пра Рыгора Барадуліна? --Rymchonak (размовы) 14:18, 3 сакавіка 2014 (FET)
Магу. --Artificial123 (размовы) 14:46, 3 сакавіка 2014 (FET)
Зрабіце, калі ласка, буду вельмі ўдзячны. --Rymchonak (размовы) 14:48, 3 сакавіка 2014 (FET)
Сп. Rymchonak, штосьці ёсць. --Artificial123 (размовы) 22:39, 3 сакавіка 2014 (FET)
Выдатна, дзякуй. Іспанцы, балгары і галандцы таксама адгукнуліся. --Rymchonak (размовы) 09:57, 4 сакавіка 2014 (FET)

Заўважыў, што Вы пазнімалі шаблоны "Добры артыкул" з кандыдатаў у выдатныя. Калі ласка, не трэба так рабіць. Проста стаўце знізу шаблон "Кандыдат у выдатныя", не чапаючы шаблон ДА. Шаблон ДА дадае артыкулы ў адпаведныя катэгорыі, і пакуль артыкул не абраны выдатным, статус добрага за ім захоўваецца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:06, 14 сакавіка 2014 (FET)

Дзякуй, што сказалі. --Artificial123 (размовы) 21:17, 14 сакавіка 2014 (FET)

Папярэджанне[правіць зыходнік]

Прывітанне. Калі ласка, не абмяркоўвайце іншыя раздзелы і супольнасці ў не працоўных кантэкстах па магчымасці (1, 2). Паўсюдна бываюць розныя людзі. Калі нейкая заўвага вас асабіста не задавальняе, проста ігнаруйце, правіламі гэта не забаронена.--Хамелка/ разм. 22:07, 18 сакавіка 2014 (FET)

Добра. Мяне проста непрыемны гэты ўдзельнік. --Artificial123 (размовы) 22:09, 18 сакавіка 2014 (FET)

Прапаную Вам дапісаць гэты артыкул: Вы ўсё ж маеце больш сродкаў для гэтага за беларускіх аўтараў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:25, 19 сакавіка 2014 (FET)

Як буду мець свабодны час — займуся. --Artificial123 (размовы) 08:35, 19 сакавіка 2014 (FET)
Але вы праверце арфаграфію, бо яна ў мяне кульгае на абедзве нагі. --Artificial123 (размовы) 11:01, 19 сакавіка 2014 (FET)
Абавязкова праверу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:32, 19 сакавіка 2014 (FET)
Зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:29, 21 сакавіка 2014 (FET)
Артыкул яшчэ не скончаны. Думаю перакласці ўвесь украінскі артыкул. --Artificial123 (размовы) 14:37, 21 сакавіка 2014 (FET)

Вітаю, спадар Artificial123. Вось, здаецца, дапрацаваў гэты артыкул. Як вы лічыце, ці можна яго выстаўляць у кандыдаты ў добрыя ці выдатныя артыкулы, ці трэба яшчэ штосьці дапрацаваць?--Kalinowski (размовы) 14:56, 31 сакавіка 2014 (FET)

Вітаю. Увогуле нядрэнна. Але ёсць некалькі заўваг. Напрыклад, у раздзеле Першы дзень (10 сакавіка) ёсць спасылкі на відэа тотал-клірэнса Марка Алена і іншыя. Прапаную занесці іх у тэкст, каб яны не выдзяляліся яўна. Таксама можна карыстацца шаблонам {{Дроб}}, ён прыгожа паказвае дробы. Яшчэ не забывайце пра працяжнік. Дапрацуйце гэтыя заўвагі і прапануйце ў добрыя. --Artificial123 (размовы) 15:44, 31 сакавіка 2014 (FET)
Добра, дзякую за параду!--Kalinowski (размовы) 16:58, 31 сакавіка 2014 (FET)

Памылкі перакладу[правіць зыходнік]

Перакладайце, калі ласка, уважліва, бо ў вашых артыкулах шмат памылак.--Belahvostau (размовы) 16:54, 6 красавіка 2014 (FET)

Апошнія артыкулы перакладаў з англійскай мовы, таму іх і шмат. --Artificial123 (размовы) 16:55, 6 красавіка 2014 (FET)
У нас у мове шмат кантэкстуальных сінонімаў: гурт — музыкальная группа; група — скопление людей, а также учебный коллектив; супольнасць — сообщество, имеющее более-менее организованную структуру; згуртаванне — объединение людей по какому-либо признаку (как правило, применяется в отношении этнических сообществ); аб'яднанне — объединение (более бюрократический вариант, тут есть чёткая юридическая структура). Я, вядома, не магу растлумачыць усе нюансы, бо тое адчуваецца інтуітыўна, але Вы прасілі паведамляць пра тыповыя памылкі — я паведамляю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:22, 24 красавіка 2014 (FET)
Дзякуй, што сказалі. Паціху гэтыя памылкі не будуць дапускацца. --Artificial123 (размовы) 01:24, 24 красавіка 2014 (FET)

Займеннікі ў беларускай мове[правіць зыходнік]

Пане Арціфішл, не падумайце, што я хачу нейкім чынам Вас вучыць мове, але ўжо даўно заўважыў адну Вашу памылку, якая вельмі часта паўтараецца і рэжа вочы: Вы крыху блытаеце ўжыванне займеннікаў у беларускай мове (асабліва "мне" і "мяне"). Так як для Вас роднай мовай з'яўляецца руская, я проста падам ніжэй невялікі перакладзік:

Мне (рус.) = Мне (бел.)

Меня (рус.) = Мяне (бел.) — тут лёгка запомніць: літары перастаўляюцца наўпрост

Себя (рус.) = Сябе (бел.) — аналагічна

Себе (рус.) = Сабе (бел.) — а тут як бы «е» змяняецца на «а»

Тебя (рус.) = Цябе (бел.)

Тебе (рус.) = Табе (бел.)--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:40, 8 красавіка 2014 (FET)

Вялікі дзякуй, што сказалі пра гэта. Калі яшчэ будзеце заўважаць мае сістэматычныя памылкі, абавязкова пішыце. --Artificial123 (размовы) 10:58, 9 красавіка 2014 (FET)

Дзе кансенсус?[правіць зыходнік]

Як я разумею, ніякага аднагалоснага рашэння па Крыме не было. Чаму Вы вяртаеце шаблон, дзе я яго адкочваю? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:53, 14 красавіка 2014 (FET)

Згодны, кансэнсусу няма. Але мая праўка::: больш адпавядае рэчаіснасці. --Artificial123 (размовы) 21:55, 14 красавіка 2014 (FET)
Ну, разумееце, для захавання нейтральнасці нам прыйдзецца тады праставіць аналагічныя шаблоны на ўсе спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, якіх на планеце дужа многа. Дагэтуль мы карысталіся пунктам гледжання "дэ юрэ", а не "дэ факта". Севастопаль чамусьці не мае шаблона, дарэчы: Чаховіч яго туды паставіў, але потым прыбраў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:58, 14 красавіка 2014 (FET)
У размовах пра артыкул Крым я запрапанаваў Вам звярнуцца да адміністратараў, каб там яго паставіць. Трэба адпавядаць рэчаіснасці. Зрэшты, я не супраць, каб былі "дэ-юрэ" і "дэ-факта". --Artificial123 (размовы) 22:01, 14 красавіка 2014 (FET)

Вайна 1812 г.[правіць зыходнік]

Заўважу, што для беларусаў вайна 1812 г. была грамадзянскай і ніякага дачынення да "айчыны„ не мела. Я з тэлефона зараз сяджу, таму прашу Вас выправіць гэта ў артыкуле пра Багарціён-аперацыю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Калі ласка, дайце крыніцу. Наколькі я ведаю, ваявала Расійская імперыя з Францыяй, а не Беларусь з Беларуссю. --Artificial123 (размовы) 15:53, 15 красавіка 2014 (FET)
А Расія, акупаваўшая Беларусь у 1795 г., стала айчынай для беларусаў ужо ў 1812? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:44, 15 красавіка 2014 (FET)
Так, як і СССР, які акупаваў Заходнюю Украіну ў 1939, стаў айчынай у 1941. --Artificial123 (размовы) 22:49, 15 красавіка 2014 (FET)
Тады Рэйх стаў айчынай для Беларусі ў 1941 г. Калі кіравацца такімі прынцыпамі. Аднак я лічу наступнае: не, не стала, таму назва гэта дапушчальная для расійскай і рускай гістарыяграфій, але не для беларускай. Чаму грамадзянская? Як Вы ведаеце, значная частка шляхты Рэчы Паспалітай ваявала за армію Францыі, каб аднавіць незалежнасць Рэчы. Вядома, што ваявалі яны не самі, а сваімі сялянамі, якія этнічна з'яўляліся беларусамі, зрэшты, як і добрая палова саміх шляхцічаў. У той жа момант, частка сялянства была завербаваная ў армію Расійскай імперыі, бо тыя сяляне знаходзіліся не ва ўласнасці шляхты. Такім чынам, беларусы біліся з беларусамі. Гэта вядома і відавочна амаль кожнаму, хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Зрэшты, я магу пашукаць і канкрэтныя крыніцы. Шукаць, ці я Вас пераканаў вышэйшымі довадамі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:59, 15 красавіка 2014 (FET)
Выносьце на абмеркаванне. --Artificial123 (размовы) 23:01, 15 красавіка 2014 (FET)
Не трэба нічога выносіць: гэта даўно пройдзены этап. Дарэчы, менавіта па гэтай прычыне артыкул цяпер называецца Вайна 1812 года, а не Айчынная вайна (гэта перасылка проста цяпер). У нашых школьных падручніках яна даўно вайна 1812 г. Беларусь не Расія, хаця ўвесь свет і значная частка беларусаў лічаць інакш. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:08, 15 красавіка 2014 (FET)
Ізноў нацыяналізм… Фух, абрыд ён мне тут, а яшчэ і ў Беларусі ёсць. Можаце мяняць, але я тут ні пры чым. --Artificial123 (размовы) 23:14, 15 красавіка 2014 (FET)
Нагадаю Вам, што ў Беларусі моўна-гуманітарная катастрофа: па-беларуску насамрэч размаўляе 1 чалавек з 300. Прычым амаль ніхто з беларускамоўных не размаўляе па-беларуску ад нараджэння: гэта ўсё людзі, якія свядома перайшлі на беларускую мову. Асноўнай прычынай пераходу з'яўляецца тое, што Вы назвалі нацыяналізмам. Дарэчы, многія нашыя ўдзельнікі не хаваюць таго, што яны нацыяналісты (некаторыя нават пішуць пра гэта на сваіх старонках). На маю думку, нацыяналізм — самая святая ідэалогія, якая павінна панаваць у беларускім грамадстве, каб спыніць працэс растварэння беларускай нацыі ў «старшем брате». Адзначу, што беларускі нацыяналізм носіць цалкам мірны характар і накіраваны толькі на выжыванне нацыі — не больш. Беларускіх нацыяналістаў нельга параўноўваць з адмарозкамі з правага сектара ва Украіне ці з іншымі радыкальнымі рухамі. Па сутнасці беларускія нацыяналісты — проста патрыёты Беларусі найбольш высокага ўзроўню. Паверце, што ўсе беларускія скінхеды падтрымліваюць не беларускую мову і культуру, а Расійскую імперыю і Мікалая ІІ. У Беларусі нават няма ніводнай рэальна радыкальнай белмоўнай абшчыны. Паверце, гэта не тое, чаго Вы так баіцеся: мы проста спрабуем выжыць. На долю чытанняў беларускай Вікіпедыі прыходзіцца 0,7% (калі я не памыляюся) праглядаў Вікіпедыі з тэрыторыі Беларусі: нават арабская карыстаецца большым попытам (я маўчу ўжо пра англійскую). Сярод вядомых беларускіх нацыяналістаў: Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін, Янка Купала і Максім Багдановіч і мноства іншых людзей, якіх ніяк нельга назваць маргіналамі. Без здаровага нацыяналізму беларуская нацыя сальецца з рускай яшчэ пры нашым з Вамі жыцці. Паўтаруся: нельга праводзіць ніякіх параўнанняў з Украінай, бо ў нас зусім іншы ўзровень свядомасці (набліжаецца да ўзроўню карэнных жыхароў Удмуртыі, калі не горш). Таму кожны беларускі патрыёт -- часткова нацыяналіст, а кожны беларускі нацыяналіст -- патрыёт. Па гэтай жа прычыне на беларускамоўных прынята вешаць стыгмы ўльтраправых рухаў, хаця яны да іх дачынення не маюць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:32, 15 красавіка 2014 (FET)
Я Вас разумею. Наконт 0,7 % Вы памыляецеся, у сп. Максіма Л., здаецца, на старонцы размоў былі зусім іншыя дадзеныя.
Наконт поглядаў. У маёй сям'і амаль усе — камуністы. Яны не галасуюць за КПУ, яна абсалютна дыскрэдытаваная. Але прытрымліваюцца сацыялістычных і камуністычных поглядаў. Яны супраць прыгнёту рускай мовы і рускіх на Украіне. Таму, гледзячы на ўсякіх Юшчанак, я не магу быць нацыяналістам. А тое, што я камуніст, відаць з маёй старонкі. --Artificial123 (размовы) 23:41, 15 красавіка 2014 (FET)
Ну я кажу за горад Мінск: я працую ў медыцыне, і, па маіх падліках, прыкладна такі адсотак людзей размаўляе са мной па-беларуску. Вядома, што многія проста баяцца размаўляць з медперсаналам па-беларуску, бо баяцца за сваё здароўе болей, чым за дабрабыт мовы, таму сапраўды іх болей. Я ўдзельнічаў у дыскусіі на старонцы Максіма: няхітрымі дзеямі ён вылічыў прыкладна ад 7% да 10% беларускачытаючых (бо мы аналізавалі менавіта чытанні Вікіпедыі: многія мае сябры чытаюць, але не размаўляюць па-беларуску) у Беларусі (прычым у гэтыя ж лічбы ўваходзіць трасянка — аналаг суржыка). Ну няхай падзелім на 2. Будзе 3,5%-5% белмоўных па краіне. Але гэта ўсё адно мізер. Плюс многія белмоўныя размаўляюць на мове толькі з сабе падобнымі. Карацей, як будзеце ў Беларусі, то самі ўбачыце, што тут і як: Вам пашчасціць, калі сустрэнеце хоць 1 белмоўнага за доўгі час паездкі. Што ж тычыцца камунізму, я б ніколі ў жыцці не падумаў, што Вы камуніст. Мне падавалася, што Вы проста нарадзіліся ва УССР і шануеце подзвіг жаўнераў падчас ВАВ. Калі шчыра, то і я ў глыбіні душы камуніст, але я ўкладаю ў гэтае паняцце абстрактную і недасягальную ўтапічную ідэю, а не савецкі спосаб пераўтварыць яе ў жыццё. Так ці інакш, гэта добра, што ў нас працуюць людзі з рознымі палітычнымі поглядамі. А Вам я ўвогуле даўно хацеў выказаць асабістую падзяку за такую плённую працу ў раздзеле на чужой мове: па сутнасці Вы ўкладаеце цагліны ў домік, на якім можа вырасці новае пакаленне беларускамоўных. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:55, 15 красавіка 2014 (FET)
Калі чэсна, той Мінск — мой улюбёны горад. Вельмі там спадабалася і хачу прыехаць яшчэ. За 2 паездкі ў Беларусь сустрэў 2 беларускамоўных, гэта вельмі дрэнна. Я супраць русіфікацыі, проста хачу, каб і ў вас, і ў нас абедзве мовы існавалі паралельна і былі раўнапраўныя. Толькі ў вас руская мова прыгнятае беларускую, а ў нас грамадства дайшло да таго, што калі ты ўкраінскамоўны — ты абавязкова бандэравец, а калі рускамоўны — то маскаль і агент ФСБ. Думаю, цяпер вы разумееце, чаму я не пайшоў ва украінскую Вікіпедыю.
Няма за што, проста мне падабаецца ваша мова. --Artificial123 (размовы) 00:07, 16 красавіка 2014 (FET)

Цяпер крыніцы:

Зараз я трошкі заняты, але заўтра прачытаю абавязкова. --Artificial123 (размовы) 23:21, 15 красавіка 2014 (FET)
Там найбольшым аўтарытэтам карыстаецца прафесар Швед. Зрэшты, артыкул навукова-папулярны, але, калі заглыбіцца і пашукаць працы ўзгаданых вучоных, упэўнены, што можна лёгка трапіць на першакрыніцы. Ды й па законах логіка зразумела, што не магло быць усенароднай падтрымкі дзяржавы, якая праводзіла вельмі жорсткую палітыку на новадалучаных землях (я пра русіфікацыю і эканамічную палітыку, пра разбор шляхты). Такім чынам, беларусы і падзяліліся на два лагеры. Каб пазбегнуць ідэалагічных трактовак і дадаць нейтральнасці, мы не называем тую вайну айчыннай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:39, 15 красавіка 2014 (FET)

Catalan Culture Challenge Barnstar[правіць зыходнік]

The Catalan Culture Challenge Barnstar
Hi Artificial123!

Thank you very much for participating in the Catalan culture challenge, we hope you had a great time. As promised, here you have the Catalan Culture Challenge Banstar, show it with pride!
If you enjoyed this experience, you'll be most welcome to join us next 10th May at the Joan Miró Global Challenge. Moltes gràcies!

--ESM (размовы) 17:28, 26 красавіка 2014 (FET)

Catalan Culture Challenge Winner[правіць зыходнік]

Hi, we congrat to inform you that you are the Winner of the Catalan Culture challenge, with 1457 points. In order to proceed to send you the awards, it would be great if you can send us an email to glam®wikimedia.cat so we can proceed. Yours. Kippelboy. Amical Wikimedia.--Kippelboy (размовы) 17:01, 29 красавіка 2014 (FET)

Вялікае дзякуй :)[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Artificial123. Вялікае Вам дзякуй за Вашы пераклады і за Вашу няспынную працу. Дачытаў артыкул пра Юпітэр, атрымаў вялікае задавальненне. Ваша беларуская мова яўна палепшылася (хоць у Вас яна была даволі някепская з самага пачатку). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:27, 3 мая 2014 (FET)

Гэта Вам дзякуй. Ужо заўважаю памылкі, якія раней рабіў.
Думаю пра ўсе планеты перакласці артыкулы ў поўным аб'ёме. --Artificial123 (размовы) 20:16, 3 мая 2014 (FET)

Канечнасць і бесканечнасць[правіць зыходнік]

Пане Artificial123, заўважыў у Вас адну стылістычную памылку: ужыванне слова "канчатковы" там, дзе трэба "канечны".

  • "канчатковы" адпавядае слову руск.: окончательный (гл. [3])
  • "канечны" адпавядае слову руск.: конечный (у сэнсе абмежаваны па колькасці, па памерах, гл. [4])

Акрамя таго, для матэматычных тэкстаў стылістычна больш падыходзяць словы "бесканечны" і "бесканечнасць", тады як словы "бясконцы" і "бясконцасць" больш адпавядаюць мастацкім і публіцыстычным тэкстам і маюць хутчэй пераноснае значэнне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:49, 4 мая 2014 (FET)

О, цяпер адной памылкай будзе менш. --Artificial123 (размовы) 20:54, 4 мая 2014 (FET)

Hi there,

I noticed your fantastic contributions to the Catalan Culture Challenge and wanted to invite you to a similar contest!

This month (1st-31st May) you are invited to take part in a writing contest about the northern city of Umeå, which currently is the European Capital of Culture. These 40 important articles are needed in your language as we hope to place QRpedia signs next to these landmarks in Umeå during 2014, making it easier for tourists and immigrants to enjoy the city's history and culture. This will make Umeå the first Wikipedia city in the Nordic countries! :-)

I hope that you will join the fun and take part in translating or improving these 40 articles and win great prizes!

Kind regards, John Andersson (WMSE) (размовы) 18:31, 5 мая 2014 (FET) (project manager for Umepedia)

Спадар Artificial123, а чаму вы не дадаеце ілюстрацыі да сваіх артыкулаў пра Умеа? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:05, 9 мая 2014 (FET)

Не хочацца дадаваць файлы. Думаў толькі тыя, што ёсць на Commons. --Artificial123 (размовы) 21:55, 9 мая 2014 (FET)
У Швецыі свабодная панарама, таму ўсе файлы заліты на Вікісховішча.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:28, 9 мая 2014 (FET)

Статыстыка і тэрміналогія[правіць зыходнік]

Паважаны Artificial123, з за таго, што шматлікія тэрміны па статыстыцы, якія я хачу перакласці на беларускую мову, у англійскай не заўсёды маюць добры або адназначны пераклад на рускую мову (розніца паміж школамі матэматыкі, фізікі, статыстыкі і медыцынскай эпідэміялогіі), я вырашыў дадаваць найбольш распаўсюджаныя эквіваленты ў скобках. Мне здаецца, так найлягчэй вылучыць памылкі ў перакладзе і зразумець значэнні тэрмінаў. --Swen1221 (размовы) 17:35, 13 мая 2014 (FET)

Калі так, то можна карыстацца шаблонам {{Abbr}}, а менавіта падчас першага выкарыстання тэрміну ў тэксце ўказаць у каментарый англійскі і рускі адпаведнік. Тэкст каментарыя мае быць чымсьці накшталт «Маецца на ўвазе англ.: Tra-ta-ta і руск.: Ла-ла-ла». --Artificial123 (размовы) 17:42, 13 мая 2014 (FET)
Мне здаецца, даваць распаўсюджаныя англійскія і рускія адпаведнікі ў дужках - у цэлым добрая ідэя. Гэта дасць дадатковую інфармацыю чытачу і дапаможа яму ў разуменні спецыялізаваных тэкстаў. Шаблон {{Abbr}} мабыць не зусім падыходзіць для гэтага, хоць канечне можна і так. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:12, 13 мая 2014 (FET)
Проста не хочацца замаруджваць увядзенне ў артыкул. Наконт {{Abbr}} згодны. Думаю, ёсць і іншыя варыянты, але напісаў першае, што спала на думку. --Artificial123 (размовы) 19:31, 13 мая 2014 (FET)

The Umepedia Challenge[правіць зыходнік]

Well done! You created the 400th article in the Umepedia Challenge!

Congratulations! With the article Паўночны дэндрарый (Arboretum Norr) you created the 400th article from the list of articles (with a interwiki link)! Thank you for your hard work! Now you can add this beautiful prize to your user page! Regards, John Andersson (WMSE) (размовы) 18:59, 14 мая 2014 (FET)

Вітаю, У Гродне, у Маладзечне, у Іванаве :)--Хамелка/ разм. 23:42, 20 мая 2014 (FET)

Дзякуй за асвету. --Artificial123 (размовы) 23:47, 20 мая 2014 (FET)

Удзельнік напісаў колькасць добрых артыкулаў[правіць зыходнік]

Шаноўны спадар Арціфішл, дапамажыце, калі ласка, адрэдагаваць маю старонку такім чынам, каб уверсе справа адлюстроўвалася зорачкамі колькасць добрых, выбраных і г. д. артыкулаў, аўтарамі якіх я з'яўляюся. Гэтак жа, як у Вас. Бо адзін мой артыкул нарэшце абралі добрым, то я й хацеў бы гэта адзначыць. Дзякую за дапамогу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:42, 26 мая 2014 (FET)

Скажыце назву артыкула, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 22:43, 26 мая 2014 (FET)
Пралятаючы па-над гняздом зязюлі, фільм --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:54, 26 мая 2014 (FET)
Зроблена. --Artificial123 (размовы) 22:55, 26 мая 2014 (FET)
Дзякуй. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 03:08, 1 чэрвеня 2014 (FET)

Прашу Вас дапамагчы аформіць мне "зорачкі" за добрыя/выдатныя артыкулы/спісы на маёй старонцы: чамусьці яны на тэкст налазяць... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:06, 3 кастрычніка 2014 (FET)

Пішыце назвы артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 19:50, 3 кастрычніка 2014 (FET)
Яны там ёсць. Гэта Мускулы чалавека (выдатны спіс) і Пралятаючы па-над гняздом зязюлі, фільм (добры артыкул). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:09, 5 кастрычніка 2014 (FET)

Будьте ласкаві, скажіть, за кого Ви проголосували 25 травня в крісло Президента і Київраду? --Роман Хуйців (размовы) 12:06, 31 мая 2014 (FET)

Пытанне не мае ніякага дачынення да працы вікіпедыйнага праекта. Вікіпедыя - не месца для палітыканства. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:48, 31 мая 2014 (FET)

Second place in the Umepedia Challenge![правіць зыходнік]

Congratulations and thank you for all your great contributions!

Hi,

Congratulations to the 2nd place in the Umepedia Challenge! Well done and thank you!

On top of this digital award your contributions entitle you to a hoodie and a t-shirt, a signed Lisa Miskovsky CD, an Umeå 2014 hat and an Umeå University art photo book.

Please email me the address you would like us to send the prizes to and we will post them shortly.

Kind regards, John Andersson (WMSE) (размовы) 16:48, 4 чэрвеня 2014 (FET) john.andersson@wikimedia.se

Гарады Вялікага Княства Літоўскага[правіць зыходнік]

Спадар Арціфішл, вялікі дзякуй за спіс гарадоў Беларусі! Думаю, яго ўжо можна абіраць. Магчыма, Вас зацікавіць дапрацоўка спіса гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, бо тое што ёсць зараз — проста жах. --Artsiom91 (размовы) 01:13, 8 чэрвеня 2014 (FET)

Можна дапрацаваць. Але толькі пасля яшчэ аднаго важнага артыкула, павязанага з Беларуссю. Якога, пакуль сакрэт. І не забудзьце прагаласаваць. --Artificial123 (размовы) 01:17, 8 чэрвеня 2014 (FET)

Нацыі і народы[правіць зыходнік]

Вітаю! Прашу Вас, як дасведчанага ўдзельніка, далучыцца да тэмы, прысвечанай абмеркаванню стандартаў артыкулаў пра нацыі і народы, на нашым форуме. Неабходнасць гэта ўзнікла ў сувязі з артыкулам Беларусы. Падрабязнасці там жа -- на форуме. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:16, 8 чэрвеня 2014 (FET)

Генадзь Бураўкін[правіць зыходнік]

Ці можаце стварыць ва Украінскім раздзеле арт.пра Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна? --Rymchonak (размовы) 16:21, 10 чэрвеня 2014 (FET)
Вядома. Увечары зраблю. --Artificial123 (размовы) 16:26, 10 чэрвеня 2014 (FET)
Зроблена. --Artificial123 (размовы) 21:50, 10 чэрвеня 2014 (FET)
Выдатна атрымалася. Дзякуй вялікі. --Rymchonak (размовы) 08:25, 11 чэрвеня 2014 (FET)

пра Меркурый[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Artificial123. У РуВікі абраны ў выдатныя цікавы артыкул пра Зрушэнне перыгелія Меркурыя. Калі ў Вас ёсць магчымасць і жаданне, перакладзіце яго, калі ласка, на беларускую мову. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:59, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Зроблена. --Artificial123 (размовы) 12:56, 18 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякуй :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:17, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Ліцэнзія не прастаўлена?[правіць зыходнік]

Будзем здаравенькі! Я хачу ўставіць у артыкул "Жамойць" гэты файл [5], замест гэтага [6]. Не разумею, чаму не атрымліваецца ўставіць -- з'яўляецца толькі чырвоны надпіс назвы файла земест самаго файла. Можа ведаеце, у чым заковыка?--Pracar (размовы) 22:40, 29 чэрвеня 2014 (FET)

Добры вечар. Усё проста: першы файл знаходзіцца лакальна на літоўскай Вікі. У нас яго няма. Каб яго ўставіць, трэба спампаваць яго адтуль і ўкласці тут. --Artificial123 (размовы) 22:43, 29 чэрвеня 2014 (FET)
Не зразумеў. Там з ліцэнзіяй праблемы? Чаму ён не ў команзе. Як той файл спампаваць у команз?--Pracar (размовы) 22:46, 29 чэрвеня 2014 (FET)
Ліцэнзія ў парадку. Проста літоўцы не закінулі яго ў Commons. Закіньце Вы. --Artificial123 (размовы) 22:55, 29 чэрвеня 2014 (FET)

Гэта мне трэба спампаваць файл на свой камп'ютар, а пасля загрузіць у команз і ўказаць што аўтар -- Thetopcop, паставіць за яго свабодную ліцэнзію і ўказаць у радку "Другие версии" адрас файла на літоўскай вікі? Ці як? Проста не ведаю такіх тонкасцей. Сам загружу ў команз, бо цікава папрактыкавацца, толькі патлумачце лепей.--Pracar (размовы) 00:08, 30 чэрвеня 2014 (FET)

Усё іменна так, як Вы сказалі. --Artificial123 (размовы) 00:19, 30 чэрвеня 2014 (FET)

Аятадумал)--Pracar (размовы) 00:27, 30 чэрвеня 2014 (FET)

Прывітанне, пане Artificial123. Вы даволі някепска перакладаеце з англійскай на беларускую. Калі Вас гэта зацікавіць, калі ласка, дапрацуйце артыкулы Зорка і Галактыка да ўзроўню выдатных. У англійскай вікіпедыі артыкулы en:Galaxy і en:Star выдатныя. Вычытку абяцаю. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:32, 30 чэрвеня 2014 (FET)

Прывітанне. Я думаў, што вельмі кепска. Запішу ў свае планы. А Вы, калі ласка, перачытайце гэта. Я раней займаўся, але пакінуў. --Artificial123 (размовы) 17:59, 30 чэрвеня 2014 (FET)
Канечне, Ваш пераклад не бездакорны, але галоўнае, што ў цэлым ён зразумелы і звязны, з такім перакладам можна працаваць. Артыкул я вычытаю. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:11, 30 чэрвеня 2014 (FET)

Папярэджанне[правіць зыходнік]

Каб прадухіліць вайну правак, паведамляю, што "амарока" -- гэта найперш "галюцынацыя", а ўжо потым малавядомы музычны гурт. Таму, выбачайце, але я вымушаны адкаціць Вашу праўку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 11 ліпеня 2014 (FET)

Зрабіце старонку Амарока, значэнні. Паколькі тое, што Вы зрабілі — не артыкул. --Artificial123 (размовы) 23:50, 11 ліпеня 2014 (FET)
А я зрабіў яе ўжо старонкай-перасылкай да артыкула Галюцынацыя. Старонку са значэннямі ствару ці заўтра, ці зараз. Дарэчы, думаю зрабіць заўтра ці зараз апошні рывок на дачытванне Сены. Бо яго ўжо даўно варта абраць добрым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:55, 11 ліпеня 2014 (FET)
Я зрабіў. --Artificial123 (размовы) 23:57, 11 ліпеня 2014 (FET)
1) Зрабілі што? 2) Я Вас дужа шаную за Вашу дзейнасць, але, паверце, як беларус, я ведаю беларускую граматыку. Шэраг у родным склоне мае канчатак "а". Можаце праверыць у слоўніку граматычным назоўніка. Я Вам шчыра раю не імкнуцца нават спрабаваць спасцігнуць канчаткі роднага склону мужчынскага роду ў беларускай мове: гэта вельмі цяжка нават для 90% беларусаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:24, 12 ліпеня 2014 (FET)
1) Старонку з неадназначнасцямі. 2) Ужо паглядзеў, прызнаю памылку. А то вельмі на ўкраінскі выпадак падобна. --Artificial123 (размовы) 00:27, 12 ліпеня 2014 (FET)

Хочаце навучу ўгадваць канчатак роднага склону ў 80% выпадкаў? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:28, 12 ліпеня 2014 (FET)

Я за. Давайце. --Artificial123 (размовы) 00:29, 12 ліпеня 2014 (FET)
Пачынаем з таго, што вучым выпадкі, дзе ёсць "у/ю":
  • абстрактныя назоўнікі (рэальна абстрактныя, без сумненняў, якія азначаюць прыдуманыя паняцці): камунізму, ананізму, фемінізму і г. д.;
  • прыродныя з'явы: дажджу, грукату, грому і г. д.;
  • назвы ўсіх хімічных рэчываў: нікаціну, какаіну, алкаголю і г. д.;
  • назвы назоўнікаў-працэсаў (часта ў часе), але ТОЛЬКІ Ў ТЫМ ВЫПАДКУ, КАЛІ ЯНЫ НЕ ЎТВОРАНЫЯ АД НАЗОЎНІКАЎ-НЕ-ПРАЦЭСАЎ: напрыклад, старт -- старту, фініш -- фінішу і г. д. (такія назоўнікі апісваюць дзею, якая ёсць нейкім працэсам), але канец -- канца і г. д. (такія назоўнікі таксама апісваюць як бы працэс: да канца гульні -- але ж у родным будзе "а", бо іх можна ўжыць і ў канкрэтным значэнні: канец алоўка, ён прайшоў да канца аўтобуса. Дык вось шэраг як раз з гэтай оперы, бо шэраг -- гэта рад (слова можа ўжывацца ў канкрэтным значэнні, таму канчатак "а" за ім застаецца нават у выпадку абстрагавання слова) -- шэрага.
Цяпер "а/я":
  • усё канкрэтнае: імёны людзей, істот, прадметы і г. д.;
  • усё геаграфічнае: назвы краін, гарадоў, акіянаў і г. д.

Вядома, ёсць і выключэнні, але таго, што я напісаў, хопіць, каб памыляцца толькі ў 20% выпадкаў, а не так часта, як мы гэта бачым у многіх аўтараў (не толькі ў Вас, але і ў беларусаў) на старонках Вікі. Прычым адзначу, што большасць грашыць злоўжываннем "у", таму ў сумніўных выпадках лепей ставіць "а", але яшчэ лепей глядзець "граматычны слоўнік назоўніка" на сайце slounik.org. З цягам часу пачнеце ўсе нюансы самі адчуваць. Я б увогуле паціснуў Вам руку, бо Вы вывучылі мову так, як не можа вывучыць пераважная большасць беларусаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:46, 12 ліпеня 2014 (FET)

Ух ты, які разгорнуты адказ! Заўтра на свежую галаву буду разбірацца. Яшчэ паціснеце, калі ў Мінск прыеду. --Artificial123 (размовы) 00:52, 12 ліпеня 2014 (FET)
Буду рады з Вамі сустрэцца ў Мінску. Толькі папярэджвайце загадзя: беларуская гасціннасць любіць быць запланаванай. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:55, 12 ліпеня 2014 (FET)

Калі што яшчэ ўспомню, то дапішу. Раю Вам стварыць у Вордзе невялічкую шпаргалку з моўнымі парадамі ад калег па Вікі. Таксама складанасці прадстаўляе і канчатак роднага склону множнага роду ў абодвух палоў, але з ім разбярэмся пазней... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:49, 12 ліпеня 2014 (FET)

Шаноўны спадар, ну чаму Вы не чытаеце мае заўвагі? Я ж напісаў падчас правак, што Вам варта звярнуць увагу на напісанне назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткам "а" на канцы. Тлумачы на прыкладах: бацька — з бацькам, Янка Купала — Янкам Купалам, Айртан Сена — Айртанам СенАМ. Я ж выправіў Вашу памылку. Чаму Вы яе вярнулі? Вымушаны зрабіць адкат. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:44, 13 ліпеня 2014 (FET)

Для мяне трохі дзіўна бачыць "Сенам". Добра, нічога супраць не маю, проста нязвычна. --Artificial123 (размовы) 16:13, 13 ліпеня 2014 (FET)
Скажу шчыра, гэта адна з самых вялікіх праблем беларускай мовы ў Беларусі: людзям было бы прасцей, калі б яна была дыялектам, але гэта не так, таму, сустракаючы такія незвычайныя граматычныя нюансы, многія плююцца і кідаюць спробы вучыць мову. Ну і працэнтаў так 70 беларускамоўных не ведае беларускай граматыкі. Таму нічога страшнага. Але на будучыню: калі я штосьці выпраўляю, што выглядае абсурдным, то давайце дамовімся абмеркаваць гэта на старонцы размоў да артыкула, каб такія сітуацыі не паўтараліся. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:23, 13 ліпеня 2014 (FET)
Нічога супраць не маю. --Artificial123 (размовы) 16:33, 13 ліпеня 2014 (FET)

Скончыў з Сенам. Выдатны публіцыстычны артыкул. Сам шмат чаго не ведаў, хаця і помню, што быў сведкам таго, як ён разбіўся. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:06, 13 ліпеня 2014 (FET)

Дзякуй. Я тады быў яшчэ надта малы. --Artificial123 (размовы) 17:22, 13 ліпеня 2014 (FET)

Расійскае імперыі[правіць зыходнік]

У нашай мове традыцыйна паралельна існуюць 2 варыянты канчаткаў роднага склону. Калі назоўнік адносіцца да 1 скланення, то часта ўжываюць наступнае: «няма беларускае мовы ў Беларусі», «з тае прычыны», «адышлі да Расійскае імперыі», «прага роднае зямлі» і г. д. Можна пісаць і з «ай». Але асабіста я выступаю за тое, каб у мове не выміралі традыцыі, таму лічу, што няма сэнсу выпраўляць адзін правільны варыянт на іншы правільны. Лепей пакідаць разнастайнасць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:52, 14 ліпеня 2014 (FET)

Я палічыў, што гэта тарашкевіца. --Artificial123 (размовы) 09:11, 14 ліпеня 2014 (FET)
Правільна палічылі, можа і існуе 2 варыянты канчаткаў роднага склону, але паўсюдна выкарыстоўваецца адзіны варыянт на -ай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:43, 22 ліпеня 2014 (FET)
Шаноўны Уладзіслаў, мяркую, Вы пачалі забывацца на школьную праграму. Адкрыйце нашых класікаў: там пастаянна сустракаюцца 2 варыянты канчаткаў. Да таго ж прапаноўваю Вам граматычны слоўнік прыметніка (сучасны). Хоць я даўно заўважыў Вашу схільнасць да пэўнай адсутнасці моўнага плюралізму, давайце не будзем забывацца на тое, што такі варыянт канчатку існуе ў правілах афіцыйна, маецца ў сучасных слоўніках, таму не нагода пазбаўляцца яго толькі таму, што ён сустракаецца радзей. Тут не пра паўсюдны мяккі знак гаворка, але пра рэч, якая існуе ў сучасным правапісе. Таму не ўводзьце спадара Анатоля ў зман. П. С. Гэта не значыць, што я заклікаю паўсюдна пісаць (ае). Вядома, што часцей людзі будуць пісаць (ай), але гэта некарэктна выпраўляць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:42, 22 ліпеня 2014 (FET)
Падтрымаю Чаховіча, прыклад класікаў мастацкай літаратуры непрымальны для навукова-публіцыстычнага стылю. Моўны плюралізм выдатна выкарыстоўваць у вершах, напрыклад, але ў навуковых тэкстах крыху іншыя патрабаванні. Добра, што вы хочаце захаваць моўную разнастайнасць, але Вікіпедыя крыху не тое месца для гэтых намаганняў.--Хамелка/ разм. 10:12, 22 ліпеня 2014 (FET)

Золачаўскі раён[правіць зыходнік]

руск.: (Извините, я по-русски.) Я понял. Нечаянно залез в сферу конфликта между сторонниками различных вариантов правописания Белорусскоязычной Википедии ( http://news.tut.by/it/85173.html ). Откровенно говоря, доселе я этого не знал. Более не собираюсь в этом учавствовать.--Bogdan Kosar (размовы) 18:21, 15 ліпеня 2014 (FET)

Не в нём дело. Просто прямые ссылки на другие разделы являются нежелательными. Надо оформлять ссылки так, как я показал в статье Гарадоцкі раён, Львоўская вобласць. --Artificial123 (размовы) 18:23, 15 ліпеня 2014 (FET)
  • Ух ты!!! “Надо … как я “! В нём, в нём !

См.: pl: Wikipedia:Koordynacja międzyjęzykowa, en: Interwiki links, uk: Вікіпедія:Інтервікі, ru:Википедия:Интервики…и т.д.--Bogdan Kosar (размовы) 19:03, 15 ліпеня 2014 (FET)

Интервики и ссылки в тексте статьи на другой раздел — разные вещи. Дзяніс Тутэйшы Вам уже довольно подробно всё объяснил. --Artificial123 (размовы) 19:05, 15 ліпеня 2014 (FET)

Да Вашай вежы ўзнагарод[правіць зыходнік]

Сапраўднаму майстру
За тое, што аб'ёмы і якасць спалучаюцца!

--Pracar (размовы) 20:40, 20 ліпеня 2014 (FET)

Дзякуй! Вельмі прыемна. --Artificial123 (размовы) 20:52, 20 ліпеня 2014 (FET)

Шаблон:Краіны Еўропы[правіць зыходнік]

Грэнландыя ў Амерыцы, Азоры ў Афрыцы, Кіпр у Азіі і г.д. --JerzyKundrat (размовы) 19:15, 21 ліпеня 2014 (FET)

Чытайце тлумачэнне праўкі Максіма Л. у {{Краіны Еўропы}}. --Artificial123 (размовы) 19:17, 21 ліпеня 2014 (FET)
Многа букф. Працытуйце, калі ласка, ТУТ, што Вы маеце на ўвазе. --JerzyKundrat (размовы) 19:25, 21 ліпеня 2014 (FET)
"тэрыторыя залежная ад еўрап.краіны". Гэта наконт Азорскіх астравоў, Грэнландыі і т. д. --Artificial123 (размовы) 19:29, 21 ліпеня 2014 (FET)
Тды трэба шаблон называць па іншаму. Але навошта? З досведу школьнага настаўніка геаграфіі падобная практыка мне не вядомая. --JerzyKundrat (размовы) 19:39, 21 ліпеня 2014 (FET)
Ну мы разглядалі Грэнландыю як частку Еўропы ў палітычным сэнсе. --Artificial123 (размовы) 19:42, 21 ліпеня 2014 (FET)
Але гэта былі нашы ўласныя разважанні (даследаванні), затым мы ўзялі ў рукі школьны падручнік і разабраліся, як прынята дзяліць свет на часткі, мацерыкі і кантыненты. --JerzyKundrat (размовы) 19:47, 21 ліпеня 2014 (FET)
Так што маецца на ўвазе пад "Еўропай" у дадзеным шаблоне? Калі палітычная Еўропа, тады яшчэ Французскую Гвіану трэба дадаць і т. д. Калі фізічная, тады Грэнландыю і Азоры прыбраць, але дадаць Грузію, Арменію і Азербайджан (розныя існуюць погляды на мяжу паміж Еўропай і Азіяй). Таксама Кіпр і брытанскія базы на ім. І непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы : ДНР, ЛНР, Паўднёвая Асеція, Абхазія. --Artificial123 (размовы) 19:54, 21 ліпеня 2014 (FET)
Вось Еўропа ў БелВікіпедыі. Ад сябе паўтаруся пра Кума-Маныцкую ўпадзіну як мяжу Еўропы з Азіяй. --JerzyKundrat (размовы) 20:02, 21 ліпеня 2014 (FET)
Паўтаруся пра Кіпр і непрызнаныя дзяржавы. --Artificial123 (размовы) 20:04, 21 ліпеня 2014 (FET)
Кіпр у Азіі (гл. напр. шмттомнік "Страны і народы"), Закаўказзе ў Азіі (нават калі мяжу праводзіць па Вялікім Каўказкім хрыбце), ДНР з ЛНР можна вярнуць у шаблон (але яны ўсё роўна ў бліжэйшы час знікнуць з незалежных ад нас прычын) --JerzyKundrat (размовы) 20:10, 21 ліпеня 2014 (FET)
Ну а пакуль існуюць, то трэба дадаць. І Абхазію. --Artificial123 (размовы) 20:18, 21 ліпеня 2014 (FET)
Абхазія за Каўказскім хрыбтом, г.зн. у Азіі. --JerzyKundrat (размовы) 20:41, 21 ліпеня 2014 (FET)

Ізраіль і вікіфікацыя таксонаў[правіць зыходнік]

Вітаю, па-першае, выдатная праца зроблена, але маю маленечкую заўвагу. Калі вікіфікуеце таксоны, карыстайцеся, калі ласка, не шаблонамі серыі «нп», а шаблонамі {{bt-bellat}} і {{bt-latbel}}, па-першае, яны адразу паказваюць наяўнасць перасылкі з навуковай назвы, па-другое, перакладаць назвы літаральна з любой мовы нельга, а калі назва невядомая, яе прапусцім і чытачу будзе відаць толькі навуковая. Першы варыянт для тэкстаў, другі — для спісаў таксонаў у біяартыкулах, дзе алфавітны парадак арганізаваны па навуковай, а не беларускай назве. Зразумела, што ў тэксце прыкладу «памёр ад зубоў тыгра» тыгра гэтым шаблонам вікіфікаваць не трэба :).--Хамелка/ разм. 13:21, 22 ліпеня 2014 (FET)

Я нават пра такое не чуў. Але артыкул яшчэ не скончаны, таму будзе дапаўняцца. --Artificial123 (размовы) 13:40, 22 ліпеня 2014 (FET)
прыклады выкарыстання: першы выпадак і другі выпадак--Хамелка/ разм. 15:07, 22 ліпеня 2014 (FET)

Шаноўны Анатоль, дапамажыце, калі ласка, разабрацца з шаблонам "народ". Я зрабіў у ім змены, але штосьці не так пайшло... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:20, 22 ліпеня 2014 (FET)

Я б рады дапамагчы, але я амаль не валодаю разметкай. --Artificial123 (размовы) 18:28, 22 ліпеня 2014 (FET)
Ну калі Вы "амаль не валодаеце", то, значыць, я ўвогуле не валодаю. =) Зрэшты, я звярнуўся да Хомелкі. Спадзяюся, яна дапаможа. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:39, 22 ліпеня 2014 (FET)

Данецкая Народная Рэспубліка: нейтральнасць, сучаснасць і перспектывы[правіць зыходнік]

Фармулёўкі накшталт «Урад Яцанюка» і г. д. не вельмі нейтральныя. Але гэта палова бяды. Зусім іншае пытанне вось у чым: што рабіць з гэным артыкулам, як ДНР знікне, або стане ўкраінскім Прыднястроўем, або далучыцца да Расіі? Вядома, што трэба будзе перапісваць цалкам увесь артыкул. Да таго ж ён перанасычаны датамі, малюнкамі схемамі. Гэта ўсё файна. Але што далей рабіць з гэтым? Раздзел у нас маленькі, людзей працуе мала... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:56, 24 ліпеня 2014 (FET)

Калі ДНР знікне, я ім займуся. А чым Вам не падабаецца фармулёўка "Урад Яцанюка"? --Artificial123 (размовы) 19:59, 24 ліпеня 2014 (FET)
Тым, што сёння Яцанюк падаў у адстаўку, а пазіцыя ўрада Украіны засталася нязменнай. То бок сцвярджэнне ўжо недаставернае. Увогуле я б змяніў некаторыя фармулёўкі: абвяшчэнне ДНР не столькі рэакцыя на «Еўрамайдан», колькі рэакцыя на падзеі ў Крыме. Скажу Вам шчыра, артыкул адносна нейтральны (для артыкула-перакладу з РуВікі) і адназначна нейтральнейшы за артыкул з БелТараВікі. Аднак усё ж раю Вам, калі ўсё сціхне, давесці яго да ўзроўню выдатнага (аб'ёмы дазваляюць), дадаўшы інфармацыі з АнглаВікі (вельмі раю раздзелы пра правы чалавека), бо ў цэлым прасочваецца тэндэнцыя да больш прарасійскага пункту гледжання. У цэлым Вы зноў паказваеце высокі ўзровень у перакладанні артыкулаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:16, 24 ліпеня 2014 (FET)
На выдатны артыкул пра такую складаную з'яву адназначна не пацягне. На ДА — з нацяжкай, магчыма. Але гэта будзе потым, калі штосьці кардынальна зменіцца ў той ці іншы бок. --Artificial123 (размовы) 20:22, 24 ліпеня 2014 (FET)

Новамаскоўск (Украіна), Новамаскоўскі Троіцкі сабор[правіць зыходнік]

Можаце дапамагчы з афармленнем гэтых артыкулаў? --Rymchonak (размовы) 20:31, 5 жніўня 2014 (FET)
Заўтра. --Artificial123 (размовы) 21:20, 5 жніўня 2014 (FET)

Привіт! Звичайно, ти завжди пишеш хороші статті, а я в свою чергу постараюсь допомогти чим зможу. --Visem (размовы) 22:44, 10 жніўня 2014 (FET)

Спасибі. --Artificial123 (размовы) 22:46, 10 жніўня 2014 (FET)
Чудово. Звичайно трохи є неточностей, я як буду мати час то буду поправляти. Але для статусу доброї чи вибраної бажано б написати невеличку статтю про саме підприємство. --Visem (размовы) 11:44, 12 жніўня 2014 (FET)
Ввечері буде. --Artificial123 (размовы) 12:55, 12 жніўня 2014 (FET)

Гісторыя Расіі[правіць зыходнік]

Можа Вы зробіце пераклад арт. История России? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:02, 15 жніўня 2014 (FET)

Можна. --Artificial123 (размовы) 20:01, 15 жніўня 2014 (FET)
Я толькі прашу Вас, калегі, рабіць карэктыроўкі пры перакладзе: гэта не гісторыя Камбоджы, а гісторыя Расіі (ды яшчэ з РуВікі) -- тут надзвычай вялікая рызыка згубіць нейтральнасць і злавіць якуюсьці імперскую канцэпцыю а-ля заходнерусізм, трыадзінства ці штосьці падобнае. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:01, 16 жніўня 2014 (FET)
Таксама класікай для рускай гістарыяграфіі зʼяўляецца звычка называць усё, што было на захадзе ад Масквы ў 16-19 стст., польскім: Рэч Паспалітая -- Польшча; польская інтэрвенцыя часоў Ілжэдзмітрыя; польскае паўстанне Касцюшкі, польскае паўстанне Каліноўскага і г. д. Прычыны ясныя, таму вычытка тут будзе каласальная... Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:13, 16 жніўня 2014 (FET)
Ну я даперакладаю, а Вы чытайце.
Пачакайце. А Ілжэдзмітрыя не палякі ставілі? А Касцюшка і Каліноўскі? --Artificial123 (размовы) 15:37, 16 жніўня 2014 (FET)
Рэч Паспалітая -- канфедэратыўная дзяржава Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. У часы Ілжэдзмітрыя яна толькі зарадзілася, таму тэорыя польскага падаўлення ВКЛ немагчымая (прынамсі тады гэтага быць не магло; ёсць меркаванні аб тым, што гэта адбылося, але адназначна значна пазней). Таму не трэба "абдзяляць" нас і літоўцаў у праве на гэту гістарычную спадчыну. Касцюшка і Каліноўскі ў Беларусі афіцыйна (нават пры ўсёй прарасійскасці нашага ўрада) вызнаюцца за нацыянальных герояў. І калі пра Касцюшку кажуць, што гэта быў беларус, які змагаўся за Польшчу і Штаты, то з Каліноўскім усё адназначна і проста: незалежна ад яго этнічнай прыналежнасці, пра якую ёсць спрэчныя звесткі, Мужыцкую праўду ён выдаваў на беларускай мове і быў рэальна беларускім дзеячам. Ёсць многа канцэпцый наконт беларусаў і расійскіх, і польскіх, а абʼядноўвае іх тое, што адной з іх галоўных ідэй зʼяўляецца тэзіс аб тым, што беларусаў не існуе. Я разумею, што мы ў Вікі спрабуем змагацца за нейтральнасць, але ў такой квазінавуцы, як гісторыя, яна немагчымая па азначэнні, таму будзем набліжаць артыкул да беларускай гістарыяграфіі: не хвалюйцеся, без нацыяналізму і казак. Карацей, як пераклад будзе завершаны, дашліце яго мне на пачытванне. Я яшчэ не помню, ці дачытаў я Раша Тудэй... Нагадайце, калі ласка. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:09, 17 жніўня 2014 (FET)
Вы казалі, што не. --Artificial123 (размовы) 09:15, 17 жніўня 2014 (FET)

Добра. Значыць, дачытаю. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:35, 17 жніўня 2014 (FET)

Праект "Беларусь"[правіць зыходнік]

Вітаю!

Помню, Вы звярталіся да мяне па раду наконт перакладу артыкула Беларусь з АнглВікі. Я тады яго прагартаў і адхіліў Вашу прапанову. Паспяшаўся — таму аблажаўся. Сёння вырашыў папрактыкавацца ў англійскай мове і ўважліва яго пачытаў: там ёсць такая інфармацыя, якую многія беларусы не ведаюць і артыкул рэальна нейтральны: у ім месцамі ёсць праўда, хоць і прыкрая, наконт таго, што ў Беларусі не ўсё так добра, як нам хацелася бы. Шаноўны Анатоль, перакладзіце яго, калі ласка, і выстаўце на намінацыю ў выдатныя. А потым я прапаную нам з Вамі арганізаваць такі сумесны міжсабойчык на дваіх, які давайце ўмоўна назавем «Праект „Беларусь”». Вас цікавіць гэта? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:13, 20 жніўня 2014 (FET)

Цікавіць. Але яго трэба дапаўняць. Хацелася, каб памер артыкула быў каля 200кБ. --Artificial123 (размовы) 21:49, 20 жніўня 2014 (FET)
Дапоўнім разам пасля таго, як Вы перакладзеце і я зраблю вычытку перакладу. З гэтага і пачнем праект. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:40, 20 жніўня 2014 (FET)
Паглядзіце на раздзел «Пасля атрымання незалежнасці», а іменна, на апошні сказ. На яго няма крыніцы. Выдаліць? --Artificial123 (размовы) 22:46, 20 жніўня 2014 (FET)
Выдаляйце. Там глупства. У амерыканцаў параноя наконт "рашн мафія". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:56, 20 жніўня 2014 (FET)
Што іменна дадаць, наконт чаго? --Artificial123 (размовы) 20:21, 13 верасня 2014 (FET)
Поўны спіс выпадкаў выкарыстання сцяга з закона (там надта кароткі і абстрактны). Я б дадаў яшчэ гучныя працэсы ў судах, звязаныя са здзекам са сцяга. Ну і, вядома, пра Плошчу Дзяржаўнага Сцяга — гэта ўнікальная плошча для Еўропы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:12, 14 верасня 2014 (FET)

Даруйце, але чаму сцяг УССР стаў падобным да сцяга Беларусі? Я разумею, што ёсць пэўнае падабенства прапорцый, але ж тады трэба будзе дадаваць амаль усе сцягі савецкіх Рэспублік))) Мо, лепей, прыбраць? Бо ў Літоўскай ССР, апроч прапорцый, хоць колеры супадаюць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:04, 22 верасня 2014 (FET)

Я яго дадаў праз паласу ўнізе. Можаце прыбраць ці замяніць на якісь іншы. --Artificial123 (размовы) 18:05, 22 верасня 2014 (FET)
Мо, мяне пераглючыла, але мне падаецца, што наадварот з'явілася паласа, якой раней не было. Мяркую, нашыя маніторы наладжаны на розныя дазваленні (разрозненні). Я, зрэшты, не супраць таго, каб ён там быў, але тады трэба стварыць пад наяўным радком яшчэ адзін такі радок і пададаваць туды яшчэ сцяжкоў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:15, 22 верасня 2014 (FET)
Я меў на ўвазе, што ў сцяга УССР паласа ўнізе, як і ў некаторых іншых сцягоў савецкіх рэспублік. Але няхай. Калі ласка, дадайце сцяг Польскага каралеўства і праверце даты дзяржаў. Тады артыкул можна будзе лічыць скончаным. --Artificial123 (размовы) 18:35, 22 верасня 2014 (FET)
ОК. Дарэчы, 3 раёны РСФСР былі перададзеныя БССР. Ці варта гэта адлюстроўваць, дадаючы сцяг РСФСР? Ці гэта проста заблытае чытача? Бо гэта толькі 3 раёны... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:08, 25 верасня 2014 (FET)
Можна напісаць, але дадаць каментарый. --Artificial123 (размовы) 20:17, 25 верасня 2014 (FET)
Якое Польскае каралеўства маецца на ўвазе? Тое, якое было расійскай марыянеткай? Яно не мае сувязі з Беларуссю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:18, 25 верасня 2014 (FET)
Маю на ўвазе тое, пра якое Вы мне пісалі. Тое, якое мае дачыненне да Беларусі. --Artificial123 (размовы) 20:23, 25 верасня 2014 (FET)
Пэўна, я меў на ўвазе 2 Рэч Паспалітую, або 2 Каралеўства Польскае. Я, аднак, больш пільна азнаёмлюся з беларускай гісторыяй, каб не прапусціць ніводнага дзяржаўнага ўтварэння. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:43, 26 верасня 2014 (FET)
Яе я дадаў. --Artificial123 (размовы) 10:28, 26 верасня 2014 (FET)

Шаноўны Анатоль, калі не маеце іншай занятасці, давайце бліжэй папрацуем над Беларуссю. Маю на ўвазе Ваш пераклад з англавікі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:59, 3 кастрычніка 2014 (FET)

Праўце смела. Я пераклад скончыў. Што дадаць? --Artificial123 (размовы) 19:49, 3 кастрычніка 2014 (FET)

Аперацыя Баграціён[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Artificial123. Калі ў Вас будзе магчымасць і час, калі ласка, перакладзіце асноўныя артыкулы, звязаныя з Беларускай аперацыяй 1944 года: пра франты (1, 2, 3 Беларускія і 1 Прыбалтыйскі), пра падаперацыі і асноўныя бітвы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:45, 28 верасня 2014 (FET)

Прывітанне. Займуся. --Artificial123 (размовы) 12:50, 28 верасня 2014 (FET)

Вітаю! Помітив, що Ви часто перекладаєте статті з одного мовного проекту в інший, тому хотів би попросити Вас перекласти мою статтю з української на білоруську (у повній мірі). У свою чергу я б доповнював її при надходженні якоїсь нової інформації. З повагою, Шиманський Василь (размовы) 11:53, 29 верасня 2014 (FET)

Ці гляджу як называю[правіць зыходнік]

Вітаю, калега. Трымайцеся, калі ласка, ВП:ЭП, бо тон каментарыя да пераносу, думаю, не спадабаўся бы новаму ўдзельніку, як і перыядычныя Вашы воклічы на ўзор: «А інтэрвікі дзе!!!». Вядома, гляджу і, калі ўзяць гісторыю маіх правак, звычайна ствараю ўсе магчымыя перасылкі. Ствараў з чырвонай спасылкі, дзе было няпоўнае імя. Пакуль, пасля захавання, рабіў яшчэ некаторыя праўкі, Вы хутка перанеслі, што выклікала канфлікт правак, гэта не вялікая бяда, але зноў жа новаму ўдзельніку не спадабаецца. Я — стары, са мною так можна :) --Максім Л. (размовы) 18:36, 5 кастрычніка 2014 (FET)

Дзякуй за заўвагу. Але, здаецца, Вы калісьці забылі перанесці пад правільную назву. А наконт інтэрвік: мяне проста трасца бярэ, калі артыкулу некалькі гадзін, а інтэрвікі аўтар не праставіў. --Artificial123 (размовы) 18:42, 5 кастрычніка 2014 (FET)

Падкрэслены націскны гук. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:01, 8 кастрычніка 2014 (FET)

Планета Зямля[правіць зыходнік]

Паважаны спадар Artificial123! Звяртаю вашу ўвагу на значэнні слоў: ападкавы - які выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад. (колькасць ападкаў мм/год), і асадкавы - які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў (асадкавыя горныя пароды). Прашу ў далейшым не блытаць значэнні гэтых слоў. Усё, што тычыцца геалогіі, - асадкавае. Усё, што тычыцца, метэаралогіі, - ападкавае.--D.L.M.I. Bel (размовы) 13:50, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Дзякуй, што сказалі. "Наматаў на вус". --Artificial123 (размовы) 14:17, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Уважлівасць[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Artificial123. Вы пры дабаўленні тэксту ў артыкул Галактыка знеслі вялікую частку ранейшага зместу. Разумею, гэта выйшла выпадкова. Калі ласка, будзьце больш уважлівым (пасля запісу праўкі глядзіце на вынік). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:43, 16 кастрычніка 2014 (FET)

Прывітанне. Гэта было не выпадкова, я думаў дадаць заўтра-паслязаўтра дадаць пераклад з англійскай. --Artificial123 (размовы) 23:48, 16 кастрычніка 2014 (FET)
Дык вось тады б і выдалілі. Бо атрымліваецца, што артыкул будзе вісець амаль пусты суткі-двое. А чытачы будуць шукаць інфу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:55, 16 кастрычніка 2014 (FET)

Беларускія пісьменнікі ва Украінскай Вікіпедыі[правіць зыходнік]

Добры дзень! Маю просьбу: перакладзіце, калі ласка, на украінскую мову артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў: Кузьма Чорны, Аркадзь Куляшоў (у гэтым годзе святкуецца 100-годдзе з дня нараджэння), Кандрат Крапіва, Іван Навуменка. Буду вельмі ўдзячны. --Rymchonak (размовы) 14:19, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Зроблена. --Artificial123 (размовы) 22:27, 22 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй, добра атрымалася. --Rymchonak (размовы) 10:01, 23 кастрычніка 2014 (FET)

Правапіс у фільмах[правіць зыходнік]

Правапіс — арфаграфічная і граматычная норма, якая найперш створана для вызначэння пісьма. На слых жа ўсё гэта ўспрымаецца зусім інакш: напрыклад, насенне і насенЬне вымаўляюцца аднолькава мякка ў вуснай мове (скасаванне мяккага знака ўвогуле абгрунтоўвалася ці эканоміяй для друку, або няўдалай спробай зрусіфікаваць беларускую мову — зараз ужо цяжка сказаць адназначна). Што тычыцца прыхільнасці тарашкевіцы да заходняга ўзору транслітарацыі лацінізмаў, гэта ўласціва ў той ці іншай ступені беларускай мове ўвогуле: у нас існуюць адначасова (існавалі, зрэшты, бо зараз імёны зрусіфікаваліся на 100 %) Фадзеі і Тадзеі, Марфы і Марты і г. д. У фільме "Жыве Беларусь" нельга казаць пра тое, што ён на 100 % зняты з ужываннем той ці іншай літаратурнай нормы беларускай мовы: там жудасная непісьменнасць, дыялектызмы і г. д., бо палова акцёраў польская, а другая беларускай мовай не карыстаецца ў жыцці, таму не ведае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:39, 28 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Мы жа не будзем пісаць мовай фільма пра заходніх палешукоў так: беларуская (заходне-палескі дыялект). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:41, 28 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]
Ну мне на слых адразу было чутна, што гэта не сучасная беларуская мова. А наконт палешукоў я б пісаў. --Artificial123 (размовы) 10:09, 29 кастрычніка 2014 (FET)
Уся іронія ў тым, што гэта як раз і ёсць сучасная беларуская мова... На жаль... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:40, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]
Іронія ў тым, што гэта элементарная бязграматнасць, часта падмацаваная агрэсіўным невуцтвам. На жаль.
Мне часта трапляліся пісулі, дзе відно, што аўтар тужыцца пісаць клясычным правапісам на бэлярускай мове, але не ведае ні таго правапісу, ні нармальнай беларускай мовы. У выніку такі жудасны вінегрэт, аж рыгаць хочацца.
І помніцца мне, я ўжо гаварыў Вам, спадар Ігар, наконт моды ў мове і ўсякіх розных новамоўных "носьбітаў". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:32, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]
Таксама лічу, што гэта варта пісаць. Гэта важная дадатковая інфармацыя. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:40, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]
Што да клясычнага правапісу, то часткова ён мае і арфаэпічныя, і лексічныя асаблівасці, якія чуваць на слых. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:44, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]
Якую мову нам тады падаваць у фільме "Ідзі і глядзі?" Там яўна не літаратурная беларуская... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:40, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]
Трасянку. --Artificial123 (размовы) 18:10, 29 кастрычніка 2014 (FET)
Як варыянт, "беларуская і руская (у сумесі), нямецкая". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:40, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Добры дзень, ці маглі б Вы распачаць працу над гэтым артыкулам? --JerzyKundrat (размовы) 11:17, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Добры. Магу перакласці рускі. А ці не правільна будзе Камета Чурумава-Герасіменкі? --Artificial123 (размовы) 12:30, 13 лістапада 2014 (FET)
Мабыць гутаркова гэта магчыма, але паводле правапісу сярод прозвішчаў, што не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца толькі тыя, якія адносяцца да мужчын (а Святлана Герасіменка кабета). --JerzyKundrat (размовы) 13:06, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Халера! Сапраўды так! А я й не ведаў... Гэта ж колькі ўсяго цяпер трэба будзе выпраўляць у іншых артыкулах! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:00, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Адно абмеркаванне[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Artificial123. Тое, што я выдаліў некаторыя Вашы (і не толькі Вашы) паведамленні ў адным канфліктным абмеркаванні, НЕ азначае, што Вы зрабілі нешта не так. Проста іншы ўдзельнік тады пагарачыўся і цяпер хоча замяць канфлікт, што безумоўна з'яўляецца добрым намерам. І я, як адміністратар, дапамагаю яму гэты намер ажыццявіць. Дзякуй Вам за пільнасць. Спадзяюся на разуменне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:45, 27 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Прывітанне. Разумею, усё правільна. --Artificial123 (размовы) 13:00, 27 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Спадар Artificial123, ёсць тут адзін значны артыкул, якому вельмі патрэбна Ваша дапрацоўка :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:58, 25 снежня 2014 (FET)

Будзе. --Artificial123 (размовы) 22:03, 25 снежня 2014 (FET)
Зроблена. --Artificial123 (размовы) 12:14, 9 студзеня 2015 (FET)

Спадар Artificial123, ёсць значныя разыходжанні ў англійскай і украінскай версіях гэтага артыкулу ў параўнанні з рускай (прынамсі сілы бакоў, ваенныя страты і др.) з якой, мяркую, рабіўся пераклад на беларускую. Таму лічу будзе правільным указаць дадзеныя розных бакоў, а не проста капіраваць расійскі варыянт --Vitaut89 (размовы) 18:22, 27 снежня 2014 (FET)

Але хлусню пісаць не трэба. --Artificial123 (размовы) 00:37, 28 снежня 2014 (FET)