Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2022

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Solomartel

Добры дзень. З новым годам! Дапамажыце, калі ласка, са стварэннем старонкі. Усе спасылкі і крыніцы сапраўды аўтарытэтныя, Тут вядомыя выдавецтвы ў ЗША і Індыі, з іх 3 з 10 найбуйнейшых навінавых кампаній Індыі (Hindustan times, Deccan chronicle і OutlookIndia) Робат спасылаецца на англійскую вікі ў якой артыкул такі ж быў выдалены. Але там выйшла непаразуменне з адным з адміністратараў, калі не хапала аўтарытэтных крыніц. Мы і тамака яе з часам адновім. Але хацелася б, каб і ў беларускай вікі гэты артыкул быў.Цяперашні кіраўнік беларус, кампанія зрабіла здзелкі з кампаніяй варена бафета, з каралеўскай сям'ёй Катара, з дзяржаўным інвестыцыйным фондам саудаўскай Аравіі, ітд. Дапамажыце, калі ласка 178.121.21.214 18:39, 2 студзеня 2022 (+03)[адказаць]

Прашу выказаць свае аргументы на карысць захавання ў абмеркаванні Вікіпедыя:Да выдалення#Solomartel. Калі прыведзеныя крыніцы сапраўды аўтарытэтныя і пацвярджаюць значнасць кампаніі, то артыкул будзе пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 20:39, 2 студзеня 2022 (+03)[адказаць]

How we will see unregistered users

Hi!

You get this message because you are an admin on a Wikimedia wiki.

When someone edits a Wikimedia wiki without being logged in today, we show their IP address. As you may already know, we will not be able to do this in the future. This is a decision by the Wikimedia Foundation Legal department, because norms and regulations for privacy online have changed.

Instead of the IP we will show a masked identity. You as an admin will still be able to access the IP. There will also be a new user right for those who need to see the full IPs of unregistered users to fight vandalism, harassment and spam without being admins. Patrollers will also see part of the IP even without this user right. We are also working on better tools to help.

If you have not seen it before, you can read more on Meta. If you want to make sure you don’t miss technical changes on the Wikimedia wikis, you can subscribe to the weekly technical newsletter.

We have two suggested ways this identity could work. We would appreciate your feedback on which way you think would work best for you and your wiki, now and in the future. You can let us know on the talk page. You can write in your language. The suggestions were posted in October and we will decide after 17 January.

Thank you. /Johan (WMF)

21:10, 4 студзеня 2022 (+03)

Бот

Вітаю. Калі гэта трэба пісаць не тут, то прабачце, я толькі пачатковец. Пішу Вам, таму што на Вашай старонцы напісана, што займаецеся тэхнічнымі пытаннямі, ну і Вы адзін із першых у спісе адміністратараў з-за першай літары ніка. Дык вось, я пераклаў старонку з ангельскай пра Pornhub, але бот не дазваляе апублікаваць, таму што там спасылкі на Pornhub (Potential spam content was detected in your translation. Details: The text you wanted to publish was blocked by the spam filter. This is probably caused by a link to a forbidden external site. The following text is what triggered our spam filter: por *** nhub *** .com). Але ж яны — гэта крыніцы. Мог выдаліць спасылкі на яго, але то выдаленне крыніц. Пакуль не публікаваў. Можа, Вы можаце штосьці зрабіць ці падказаць? Вось старонка па-беларуску. І вось адрас, які я бачу на экране перакладу, але ж для Вас там проста новы пераклад спачатку будзе.

Swydrygaylık, гэты фільтр глабальны і ў мяне няма магчымасці яго адключыць ці неяк абысці. Прапаную апублікаваць артыкул без гэтых спасылак, я тады паспрабую пасля іх як-небудзь дадаць.--Artsiom91 (размовы) 22:39, 19 студзеня 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй. Зрабіў, вось. Цяпер Ваша, так бы мовіць. Swydrygaylık (размовы) 23:56, 19 студзеня 2022 (+03)[адказаць]
Атрымалася дадаць спасылку на афіцыйны сайт у канцы. Астатнія спасылкі на навіны дадаць не магу. Думаю, у цяперашнім выглядзе прымальна. Artsiom91 (размовы) 08:20, 20 студзеня 2022 (+03)[адказаць]

Добры дзень. Як правільна пішацца яго імя Ілья ці Ілля? Khan Tengri (размовы) 15:37, 8 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]

Дзень добры, строга правільна Ілья, але часта пішуць і Ілля, можна лічыць гэта дапушчальным варыянтам.--Artsiom91 (размовы) 16:42, 8 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]

WikiGap 2022 Belarus

Калі ласка, дапамажыце дадаць уверсе старонак шаблон пра WikiGap 2022 Belarus. DobryBrat (размовы) 16:56, 8 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]

Зроблена. Спадар DobryBrat, ці не будзеце супраць, калі наміную Вас на атрыманне сцяга адміністратара? Са сцягам Вы зможаце самастойна размяшчаць аб’явы пра конкурсы. Artsiom91 (размовы) 18:11, 8 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Дзякую за прапанову, спадар Artsiom91, я не супраць. DobryBrat (размовы) 22:14, 9 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]

Дабрыдзень! Даруйце, што турбую, пішу, каб, крый божа, не распачаць вайны правак. Дарма вы выправілі даны на дадзены, бо ў даным выпадку мусіць ужывацца іменна прыметнік, а не дзеепрыметнік, у чым можна пераканацца падставіўшы заміж разгляданага слова гэты. Так, такая падмена — даволі распаўсюджаная памылка, асабліва апошнім часам, але, як я разумею, Вікіпедыя не можа кадыфікаваць узус і ўводзіць у норму узуальныя памылкі, як бы яны ні былі распаўсюджаны. Я некалі адмыслова цікавіўся канкрэтна гэтым пытаннем, пытаўся нават у прафесіяналаў, і не — жадных "прадпісанняў", якія ўводзілі б выкарыстанне дадзены ў якасці даны ў літаратурную норму, не было. А калі такое выкарыстанне падаецца "больш беларускім", то варта ўспомніць пра словы падданы, адданы, самаадданы… Зрэшты, канкрэтна ў разгляданым сказе наогул лепш ужыць бы "… разглядаюць гэты твор". Дзякуй.--Ryčard Humel (размовы) 09:05, 4 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Дзень добры, сапраўды, не ведаў такой асаблівасці, лічыў што "даныя" ўжываецца толькі як адпаведнік англійскага "data", а ў астатніх выпадках можна пісаць "дадзены". Буду надалей мець на ўвазе. У артыкуле выправіў на "гэты".--Artsiom91 (размовы) 09:41, 4 красавіка 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй! Ryčard Humel (размовы) 18:42, 4 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Даніэле да Вальтэра

Добры дзень! У мастака Даніэле да Вальтэра дата смерці 4 красавіка, што пацвярджаецца энцы клапедыямі і інш.раздзеламі Вікіпедыі, але ў картцы-шаблоне некарэктная ДС — 14 красавіка. Ці можаце выправіць? --Rymchonak (размовы) 09:12, 8 красавіка 2022 (+03)[адказаць]
Паправіў. Відаць, 14 красавіка гэта па грыгарыянскім календары, які ў той час не ўжываўся. Прашу звяртаць увагу і для іншых асоб Сярэднявечча, могуць таксама быць рознагалоссі з датамі.--Artsiom91 (размовы) 11:51, 8 красавіка 2022 (+03)[адказаць]
Гэта не з-за грыгарыянскага календара. Паглядзіце артыкул «Жорж Дэмарэ». Ён памёр 3 кастрычніка, але картцы-шаблоне 3 мая. --Rymchonak (размовы) 10:19, 11 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Карткі

Можа варта адвязаць адлюстраванне пасад ад наяўнасці ў ВД кваліфікатара «дата пачатку»? А то шмат што не адлюстроўваецца, усе артыкулы на наяўнасць кваліфікатара не праверыш.

А яшчэ хацеў спытаць, ці можна прыдумаць так, каб пры наяўнасці 3-х згадак пэўнага населенага пункта (праз ВД) ў полі карткі «месца нараджэння/смерці/пахавання», артыкулы б дадавалі ў катэгорыю «патрабуе ўдакладнення катэгарызацыі па месцы нараджэння/смерці/пахавання»? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:20, 26 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Адвязаць ад наяўнасці «дата пачатку» (ці замяніць на іншую ўмову), у прынцыпе, можна. Гэтая ўмова была перанесена з рувікі, каб не цягнуліся зусім выпадковыя (у тым ліку сустракаюцца памылковыя ці нязначныя) пасады. Можа адключыць, паглядзець якая будз сітуацыя ў артыкулах.
Аўтаматычна катэгарызаваць для выяўлення патрэбных месцаў нараджэння складана, думаю прасцей будзе зрабіць бот, які будзе ствараць адпаведныя спісы патрэбных катэгорый. Магчыма, цягам месяца-другога паспрабую зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 19:50, 27 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Жэрар Дуфэ

Добры дзень! Ці не маглі б дапамагчы змяніць дату нараджэння ў картцы з 1564 на 1594? --Rymchonak (размовы) 09:56, 10 мая 2022 (+03)[адказаць]
Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 10:01, 10 мая 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй. Rymchonak (размовы) 10:04, 10 мая 2022 (+03)[адказаць]

Прэзідэнты Беніна

Добры дзень! Ці не маглі б зрабіць навігацыйны шаблон "Прэзідэнты Беніна"? --Rymchonak (размовы) 10:13, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Зроблена, {{Прэзідэнты Беніна}}.--Artsiom91 (размовы) 11:23, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Можна яшчэ {{Прэзідэнты Бурундзі}}? --Rymchonak (размовы) 12:26, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Зроблена. --Artsiom91 (размовы) 12:37, 7 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]

Ота Мадэрзон

Чаму ў картцы мастака высвечваецца месца нараджэння Царыцын і Асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый? Rymchonak (размовы) 12:54, 15 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Ананім павандаліў у Вікідадзеных. Выправіў.--Artsiom91 (размовы) 13:17, 15 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй вялікі! --Rymchonak (размовы) 13:49, 15 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Гнілы тролінг JerzyKundrat

Скажыце, калі ласка, а Вы неяк збіраецеся спыняць тролінг з боку ўдзельніка праекта JerzyKundrat ў дыскусіі, ці для Вас гэта таксама норма? Dzianis Niadbajla (размовы) 00:05, 16 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Да все уже спать ложатьбся, успокойтесь Удзельнік:Dzianis Niadbajla. Утро вечера мудренее. --JerzyKundrat (размовы) 00:13, 16 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Ажаніцца на?

Да правак на старонцы Аракал. Вы вярнулі да праўкі ажаніўся на ёй, дадаўшы, што гэта «правільны варыянт, які мовананова дае». Аднак яна дае: «З дзеясловам ажаніцца ўжываецца назоўнік / займеннік у форме творнага склону з прыназоўнікам З / СА: ажаніцца з Марыляй, жаніцца са мной». - Frantishak (размовы) 14:41, 16 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Калі ласка, пераглядзіце гісторыю старонкі і што зараз цяпер запісана. Удзельнік Aestrum, а пасля і я, замянілі менавіта стары варыянт "ажаніўся на ёй" на правільны "ажаніўся з ёй". Магчыма, блытаеце старую і новую версіі ў параўнанні.--Artsiom91 (размовы) 14:56, 16 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Маеце рацыю. Прабачце і дзякуй за праўку. - Frantishak (размовы) 01:27, 17 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Дэпутаты вышэйшага заканадаўчага органа Беларусі

Добры дзень, рупліва шукаем кансэнсус наконт фармулёвак пра асобаў, якія дэпутацтвавалі, дзякуючы сваім дасягненням у іншых сферах дзейнасці. Парламенцкія выбары ў Беларусі разглядаем як неперарыўны працэс з 1938 года. Дзякуй за разуменне. --JerzyKundrat (размовы) 13:54, 17 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

У БССР парламент быў непрафесійным. Дэпутаты туды прыязджалі толькі на сесіі, можа некалькі разоў на год, астатні час вялі сваё звычайнае працоўнае жыццё. У сучаснай Беларусі з 1996 года парламент (дакладней, Палата прадстаўнікоў) прафесійны, для дэпутатаў гэта становіцца асноўным месцам працы, папярэднія месца яны пакідаюць. Думаю, розніца паміж прафесіяналамі і непрафесіяналамі ёсць.--Artsiom91 (размовы) 14:11, 17 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Розніца канешне ж ёсць. Як ёсць і розніца паміж дэпутатамі ВС РБ 1990-х гадоў і ПП РБ 2020-х. Пры гэтым, як выглядае, у БелВікі выбудоўваем кантынуум з 1938 — кшталту, не замарочваемся. --JerzyKundrat (размовы) 14:34, 17 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Усё ж тут у першую чаргу справа ў тым, што пра сучасных дэпутатаў артыкулы ў белвікі з’яўляюцца таму што яны дэпутаты, а пра дэпутатаў савецкага часу — таму што яны Героі Сацыялістычнай Працы, заслужаныя настаўнікі і іншае. Тое што пра сучасных дэпутатаў у лідзе пішацца "палітык" замест "педагог" мне таксама не вельмі падабаецца, але тут лічу дапушчальнымі розныя варыянты. У лідзе хацелася б бачыць найважнейшую інфармацыю, дзякуючы якой чалавек і вядомы. Не ведаю, як можна прывесці розных асоб пад адзін фармат апісання, але можаце паспрабаваць.--Artsiom91 (размовы) 14:59, 17 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Палітыкамі можна назваць кіраўнікоў органаў выканаўчай улады (прэзідэнт, прэм'ер-міністр, міністр), дэпутатаў заканадаўчай улады (парламентаў розных узроўняў, гарадскіх саветаў і інш.), а таксама функцыянераў палітычных партый. А вось наконт дзяржаўных дзеячоў - тут няма поўнай яснасці. Кіраўнікі органаў выканаўчай улады - дзяржаўныя дзеячы, гэта зразумела. Функцыянеры палітычных партый - не дзяржаўныя дзеячы. Ці з'яўляюцца ўсе дэпутаты дзяржаўнымі дзеячамі - пытанне неадназначнае. DobryBrat (размовы) 22:16, 17 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Гюнтэр Нетцэр

Добры дзень! Ці не маглі б зрабіць асноўнай назву "Гюнтэр Нецэр"?

Rymchonak (размовы) 09:47, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Перанёс, здаецца можна было і без правоў адміністратара. Artsiom91 (размовы) 09:50, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Здравствуйте! Не могли бы вы добавить action = "edit" как условие фильтра, так как на данный момент он отклоняет даже удаление страниц? На странице Размовы:Аляксей Генадзевіч я смог проставить шаблон удаления только после того как переименовать её из Размовы:Печкуроў Аляксей Генадзевіч. Раз фильтр всё равно публичный, возможно, легче вообще использовать MediaWiki:Titleblacklist (ср., например, ru:MediaWiki:Titleblacklist), что хотя бы будет исключать из запрета администраторов. 1234qwer1234qwer4 (размовы) 21:00, 10 верасня 2022 (+03)[адказаць]

Добрый день, action = "edit" добавил. MediaWiki:Titleblacklist в целом можно было бы использовать, но тут проблема что зачастую создавались статьи с абстрактными именами, где реклама была непосредственно в тексте.--Artsiom91 (размовы) 10:54, 11 верасня 2022 (+03)[адказаць]
Спасибо. А article_text вообще-то и есть название статьи (хотя это устаревшее название, лучше использовать page_title). Содержание — это new_wikitext. 1234qwer1234qwer4 (размовы) 01:37, 12 верасня 2022 (+03)[адказаць]

Seargot - гэта акаўнт, які быў заблакаваны. Я не вярнуў усё, што ён змяніў, але цяпер я вярнуў. Kwamikagami (размовы) 23:11, 15 верасня 2022 (+03)[адказаць]

Пытаннечка пра {{неадназначнасць}}

Вітаю, пан Арцём. Пытаннечка пра {{неадназначнасць}}, праз што там задаюцца надпісы? Некалькі дзён таму падправіў тэкст, але змен не бачна. Ці гэта кэш на серверы і шмат дзе ўжыты шаблон не хутка абнаўляецца? Максім Л. (размовы) 12:06, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Сапраўды, там дзе зменена — працуе толькі ў прыватных выпадках. Асноўныя паведамленні ідуць у Шаблон:Неадназначнасць/даныя, там дастаткова шмат разоў словы паўтараюцца. Artsiom91 (размовы) 12:11, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю. Перапрашаю за падобнае ж пытанне, але дзе задаецца нутро {{ПАП}}, падстаронак такіх у яго няма, спасылак на модулі таксама не знайшоў? Загадка) Максім Л. (размовы) 15:00, 17 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Зрабіў нулявую праўку на старонцы Блізная, і сённяшнія змены сталі адлюстроўвацца. Тут, здаецца, не паспела абнавіцца, а так усё працуе. Artsiom91 (размовы) 15:08, 17 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

не-стае

Наконт шаблона {{Няма крыніц}}, нестае, быццам, ужываецца толькі злітна, як форма нястачы -- [1], націснуць "Пошук". Максім Л. (размовы) 15:16, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Сапраўды, быў паспяшаўся, зараз адкаціў сваю праўку.--Artsiom91 (размовы) 15:18, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Przypisy

To można dodawać tekst bez przypisów? W polskiej nie ma możliwości. Pierre L'iserois (размовы) 21:33, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Так, тэхнічна можна, але ўсё ж пажадана іх мець. Пра польскую вікіпедыю не ведаю, толькі бачыў што там абавязкова апісанне змен (opis zmian). Мяркую, што так прынята выключна ў польскай вікіпедыі, бо ў іншых мовах такога не бачыў. Artsiom91 (размовы) 21:38, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
У польскай Вікіпэдыі кожны запіс павінен быць пазначаны зноскай, каб інфармацыю можна было праверыць. У адваротным выпадку ўсё без крыніц выдаляецца. Мы вельмі клапоцімся аб аўтарытэце. Я пра гэта пытаюся, бо бачу, як дадаецца тэкст, і невядома адкуль гэтая інфармацыя. Але, натуральна, я буду падладжвацца пад патрабаванні. У беларускай Вікіпедыі адсутнічае шмат месцаў, якія ўжо не існуюць. Вялікі дзякуй, што знайшлі час, каб выправіць мае памылкі. Pierre L'iserois (размовы) 23:20, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Бывае, што дадаецца шмат тэксту, крыніца стаіць адзін раз у раздзеле «Літаратура». На жаль, не маем дастаткова рэдактараў, каб правяраць усе змяненні, але ўсё ж намагаемся ставіць крыніцы на сцвярджанні.--Artsiom91 (размовы) 23:22, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
У польскай Вікіпедыі можна ўпісаць фіктыўную крыніцу пад зноску, і гэта ўсіх задаваоліць, такі сабе аўтарытэт. --JerzyKundrat (размовы) 23:24, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
І натуральна няпраўда, што там кожны запіс павінен быць пазначаны зноскай, бо гэтую бязглуздзіцу прыдумалі нядаўна, і запісы, зробленыя раней, без зносак нармальна сабе трываюць. --JerzyKundrat (размовы) 23:28, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
вы маеце рацыю, старыя запісы застаюцца такімі, якімі былі. Аднак любая новая інфармацыя павінна быць з крыніцай. Pierre L'iserois (размовы) 23:45, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
але, нават калі нехта выкладзе выдуманую крыніцу, гэта можна праверыць, але калі вы не ўказваеце, адкуль вы ўзялі інфармацыю, як яе праверыць? Больш за тое, калі навукоўцы маюць іншую думку, як яе апісаць без крыніц? Хто з гэтых двух мае рацыю? Мы тут не для гэтага, я даю абедзве часткі інфармацыі, калі гэта магчыма Pierre L'iserois (размовы) 23:47, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
старыя запісы застаюцца такімі, якімі былі. Аднак любая новая інфармацыя павінна быць з крыніцай — шэдэўральна! --JerzyKundrat (размовы) 23:55, 10 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Od wieków jest tak - że prawo nie działa wstecz. Ciężko teraz zmienić coś co powstaje od 20 lat, a wymagania się cały czas zmieniają. Od kogo Jurku (jeśli mogę tak napisać) chcesz by wymagać wprowadzenia przypisów do kilkunastoletnich artykułów? Od obecnych redaktorów, czy tych którzy już odeszli z projektu (czasem nie tylko z projektu)? Kiedyś nie było nawet potrzebnej bibliografii, potem musiała być, a teraz wymagane są przypisy praktycznie do każdego akapitu. Uważam za słuszną tą drogę Pierre L'iserois (размовы) 22:07, 11 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Дунін-Марцінкевіч

Які ён празаік? І чаму ён толькі беларускі пісьменнік? VasyaRogov (размовы) 22:41, 16 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Пра празаіка сапраўды, прыбраў. Уся дзейнасць звязана з тэрыторыяй Беларусі, у творах апісвае беларускія рэаліі, з Польшчай жа не звязаны ніяк — толькі публікаваў некаторыя творы на польскай мове, што адзначана ў артыкуле і катэгорыяй.--Artsiom91 (размовы) 22:50, 16 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

why did you delete the

page for the Faculty of Humanities, Charles University? Lytstoriock (размовы) 11:50, 10 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Belarusian is not my native language. But as you deleted the page, I cannot improve it even if I would like to because I cannot access the original wiki text anymore. Lytstoriock (размовы) 11:53, 10 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Texts on other languages are speedy deleted in this wiki. If you want to improve text some time, you can create it in your sandbox.--Artsiom91 (размовы) 11:58, 10 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Was the text in Ukrainian instead of Belarusian? If that's the case I am sorry. Lytstoriock (размовы) 12:01, 10 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Yes, it was Ukrainian.--Artsiom91 (размовы) 12:11, 10 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Беларусы

Была такая серыя Беларусы, вось, напрыклад, том 6. Але я неяк не знайшоў бібліяграфічных звесткі ўсіх тамоў, каб сабраць у адзін шаблон. Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:51, 17 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Лепей тады або дадаць без шаблона спасылку на канкрэтны ўжываны том, або зрабіць шаблон-нарыхтоўку, дзе будуць толькі пакуль вядомыя тамы. Пэўна, пакуль зраблю першы варыянт. Artsiom91 (размовы) 15:15, 17 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Дык у каталёгу.--Ohlumon (размовы) 13:27, 18 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Катэгорыі родаў

А можна зрабіць, каб картка выкарыстоўвала беларускі тэкст з меткі ў ВД у якасці назвы катэгорыі роду, нават калі такой катэгорыі ў нас няма? Напрыклад, артыкул пра Андрэя Сасноўскага, у ВД род:Сасноўскія, катэгорыі Сасноўскія ў нас няма, але да артыкула шаблон-картка дадае чырвоную катэгорыю Сасноўскія, назву якой выцягнула з меткі элемента Сасноўскія. Нешта падобнае ёсць з імёнамі на Вікісховішчы. Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:00, 23 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

А навошта? Калі пішаце артыкулы пра людзей, то пэўна будзеце ведаць, калі хоць 2 у родзе набярэцца, то можна і катэгорыю ствараць, "чырвоныя" цягнуць няма неабходнасці. Artsiom91 (размовы) 17:18, 23 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Тут хутчэй для іншаземных кіраўнікоў, чым для нашай шляхты. Бо калі буйныя дынастыі ў нас катэгарызаваныя, то пра больш дробныя роды мы не вельмі задумваемся, але, магчыма, для некаторых з іх у нас больш за 2 артыкулы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:36, 24 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Медыкі "Беларусі". Катэгарызацыя

Вітаю. Выкладчыкі беларускіх медыцынскіх ВНУ агулам і ўж тым больш загадчыкі кафедраў і лабараторый там мусяць быць у беларускіх катэгорыях, паколькі яны безумоўна належаць беларускай школе медыцыны ці непасрэдна яе пачыналі (стварали). Вельмі прашу вас не выдаляць гэтыя катэгорыі з артыкулаў. Хамелка/ разм. 17:51, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Бачыў шмат артыкулаў пра вучоных, якія нараджаліся ў сучаснай Украіне, вучыліся і пачыналі працаваць у Маскве, пасля паспелі прайсці праз амаль усю Сярэднюю Азію, пэўную частку жыцця пасля правялі ў Беларусі. Не бачу ў такім выпадку падстаў запісваць для ўсіх краін, калі чалавек катэгарызаваны па СССР (які па сутнасці і накіроўваў у розныя свае часткі), а таксама для канкрэтных устаноў. У Бурака магу пагадзіцца, ды і ўвогуле Вашыя старонкі не чапаць, бо ў нас шмат яшчэ артыкулаў без нейкай прынцыповай катэгарызацыі. Artsiom91 (размовы) 17:56, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Што да катэгарызацыі наогул заўважу таксама, што часам стаўлю чырвоную катэгорыю (умоўная К:Афрыказнаўцы), у якой проста цяпер будзе толькі гэты адзін чалавек, але ў перспектыве нехта яшчэ туды намалюецца і катэгорыя створыцца, а там ужо гэты першы падхопіцца. А калі вы гэтую чырвоную катэгорыю выдаліце, то гэта шкодзіць будучай галіне катэгарызацыі. Я ў свой час шчыльна займалася дрэвам катэгорый і часта так рабіла, працуючы на будучыню, а непасрэдна катэгорыю рабіла, калі мінімум тры складнікі назбіраецца, а цяпер вы гэтыя чырвоныя катэгорыі імкнецеся выдаляць. Вось і атрымліваецца - чырвоная катэгорыя - кандыдат на выдаленне з артыкулу, мала напоўненая катэгорыя (1-2 складнікі) - перакідваеце артыкулы і выдаляеце пустой. Я ўжо часам проста ў панічнай атацы іду спецыяльна перакладаю адзін-два артыкулы, каб набраць складнікаў для катэгорыі, для гарантый яе невыдалення. Так быць не павінна.--Хамелка/ разм. 18:55, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Не павінна быць чырвоных катэгорый, мы мусім намагацца ад іх пазбавіцца. Вядома што лакальна ў нейкім спецыяльным выпадку можна дадаць, але варта ўспрымаць гэта як ненатуральную з’яву. Я лічу, што дрэва катэгорый у беларускай вікіпедыі развіта ўжо добра, і няма ні тэарытычнай ні практычнай неабходнасці «збіраць чырвоныя катэгорыі» з 2-3 артыкулаў, каб іх ствараць. Калі ўдзельнік мае час і жаданне, то ён знойдзе ці створыць гэтыя 2-3 артыкулы і адпаведна створыць катэгорыю; калі не, то амаль заўсёды можна абысціся існай, хай і недапрацаванай катэгарызацыяй, напрыклад замест «Оталарынголагі Туркменістана» паставіць проста «Оталарынголагі» і «Медыкі Туркменістана». Так жа атрымоўвацца пазіцыя «жадаю мець распрацаваную катэгарызацыю, але сам рабіць яе не хачу». Ведаю, што ў свой час вялася шчыльная праца па катэгорыям і не толькі, я намагаюся па меры магчымасці катэгорыі ствараць, на старонцы Адмысловае:WantedCategories вялікіх чырвоных катэгорый ужо амаль няма, дзякуючы і маім намаганням у тым ліку. Таму прашу і мяне зразумець — ствараючы шмат катэгорый, я ў тым ліку магу нейкія катэгорыі прызнаць неадпаведнымі прынцыпам катэгарызацыі, састарэлымі ці проста перакатэгарызаваць — бо лепей зараз мець поўнасцю «сінюю» сістэму катэгорый з магчымасцю лакальнага паляпшэння (то бок стварыць «Оталарынголагі Туркменістана», калі назбярэцца дастаткова артыкулаў ці ўзнікне жаданне прапрацаваць катэгарызацыю тэмы). Карацей кажучы, лічу што тая будучыня, на якую працавалі, ужо надышла. Мала напоўненыя катэгорыі жа стараюся не расфарміроўваць, калі яны актуальныя і не штучныя.--Artsiom91 (размовы) 19:46, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
А як пасля адшукаць людзей, звязаных з Беларуссю? Архітэктараў мы за адну пабудову дадаём у катэгорыі "Архітэктары Горада" ці "Архітэктары Краіны". --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:52, 2 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Якія тут пытанні, дадавайце і стварайце, катэгарызацыя па Беларусі ў нас дакладна прапрацавана.--Artsiom91 (размовы) 19:02, 2 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Японскія назвы, словы, імёны і г. д.

Дабрыдзень, сп. Арцёме! Падкажэце, калі ласка, дзе тут у нас можна было б абмеркаваць перадачу (транскрыпцыю) японскіх слоў (імёнаў як уласных, так і агульных), напісанне якіх не падпадае пад "традыцыйнае" і не зацверджана акадэмічнымі крыніцамі — бо, далібог, з расійскіх газетак "злізваць" або аўтаматычна транскрыбаваць з рувікі (ды мець пры гэтым жахлівы разнабой) — такое сабе? Ryčard Humel (размовы) 19:03, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Дзень добры! Даволі складана ў нас з транлітарацыяй японскіх назваў на беларускую мову. Нейкіх крыніц ці хоць устойлівых прынцыпаў у нас няма, хоць абмеркаванні былі: Размовы з удзельнікам:Paganetz#Японска-беларуская практычная транскрыпцыя, Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2013—2017#Японскія футбалісты. У цэлым, думаю, можна арыентавацца на рускае напісанне з адаптацыяй да беларускай мовы (напрыклад, не можа быць двух "о" — а вось пра ненаціскное "ё" не магу сказаць). Магчыма, лепей спытаць удзельніка Maksim L., ён лепей у гэтым арыентуецца. Artsiom91 (размовы) 20:35, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю. Так, у мяне ёсць, калі не апублікавана яшчэ была, а цяпер ужо апублікаваная табліца транслітарацыі з японскай аўтарства Змітра Саўкі. Калісьці абмяркоўваў гэтае пытанне з Сяргеем Запрудскім, а ён з Уладзімірам Кошчанкам -- яны з табліцай саўкавай згодны, т.б. можна ўжываць, у будучым правілы наўрад ці зменяцца. Ляжыць тут, цяпер можна ў свабодны доступ. Максім Л. (размовы) 20:55, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй вялікі, азнаёмлюся! Ryčard Humel (размовы) 21:05, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Як і мела быць, Паліванаў. Дзякуй! А спасылкі на імёны можна было і не прыводзіць — я ў дыскурсе больш за 25 год, ведаю "хто ўсе гэты людзі". Ryčard Humel (размовы) 20:41, 9 снежня 2022 (+03)[адказаць]
"Офтоп", вядома, і даруйце, што на вашай старонцы, але ненаціскное ё ў нас і так ужо е: Сёгунат Такугава як мінімум (у БЭ так жа). Змаўкаю тут на гэты конт, даруйце яшчэ раз. Ryčard Humel (размовы) 21:13, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю. Адказаў вышэй. Максім Л. (размовы) 20:56, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Во, аказалася, у мяне і "выдраная" старонка з кнігі ёсць таксама. Максім Л. (размовы) 21:03, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Ну, як і варта было чакаць, той жа Паліванаў — ён нібы не для расійскае, а для нашае сваю сістэму рабіў (беларускай яна зусім якраз). Дык мо, яе і пільнавацца? Ryčard Humel (размовы) 19:30, 9 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Кніга во гэта, яшчэ прадаецца нават. Максім Л. (размовы) 21:11, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Стварыў Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Японска-беларуская практычная транскрыпцыя на падставе пазначаных крыніц.--Artsiom91 (размовы) 12:44, 28 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Старонкі даведкі

Вітаю. Можа, варта зрабіць адзіны шаблон на правілы і на даведкі, не так у нас шмат гэтага. Ёсць быццам правіла Вікіпедыя:Вікіфікацыя, але яно сірата і на факце не правіла, на Вікіданых яму не засталося адпаведнікаў, думаў далучыць да Вікіпедыя:Як правіць артыкул асобным раздзелам, бо ж адно і тое самае. Максім Л. (размовы) 12:28, 21 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Думаю, можна пакуль старонкі даведкі дадаць у шаблон правіл, але ў асобны раздзел «Даведка». Калі шаблон стане завялікім, можна будзе падзяліць на асобныя. Вікіпедыя:Вікіфікацыя сапраўды неяк састарэла. Ёсць рэкамендацыя Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі і старонка даведкі Вікіпедыя:Як правіць артыкул, думаю варта неяк разнесці адтуль змест па гэтых двух старонках, аддзяліўшы даведачную частку ад правіл.--Artsiom91 (размовы) 12:43, 21 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Яшчэ ў Вікіпедыя:Вікіразметка магчыма штосьці варта перанесці.--Artsiom91 (размовы) 12:46, 21 снежня 2022 (+03)[адказаць]