Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla/2010—2014

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Warning This page is an archive. Гэта архіў размоў, створаны ў 2010—2014 годзе, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не пачынайце новых размоў на гэтай старонцы. Глядзіце актуальныя размовы , або спіс архіваў.

Змест

Літаратура[правіць зыходнік]

Калі ласка, запісвайце ў артыкулы і пералік літаратуры, хай там і адна крыніца толькі. --Максім Л. 13:41, 2 Ліпень 2010 (UTC)

Шаблон:Вызнч[правіць зыходнік]

Калі ласка, не ўжывайце Шаблон:Вызнч пры афармленні назвы артыкула. Паводле Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў/Прапановы назва артыкула павінна афармляцца проста цёмным шрыфтам, з дапамогай трох апострафаў. --LKS 14:17, 3 Ліпень 2010 (UTC)

"Партыйныя" артыкулы[правіць зыходнік]

"Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, 1917" пераіменаваў. Наконт "Беларуская сацыялістычная грамада, 1902", там у самым канцы артыкула напісана пра пераемнасць, так назва без году, відаць, мусіць належаць артыкулу пра партыю-пераемніцу, якая сёння больш вядомая за сваю папярэдніцу. З.Ы. Таксама, прашу, пазначайце крыніцу, пранамсі скаротам, напр. "БЭ" або "ЭГБ", нават без указання тому. --Максім Л. 19:34, 7 жніўня 2010 (UTC)

Аўтаподпіс[правіць зыходнік]

Над акном правак, на панэлі інструментаў, ёсць кнопка аўтаподпісу -- яна другая справа, на ёй выява росчырку. --Максім Л. 17:11, 18 жніўня 2010 (UTC)

Адказы на пытанні[правіць зыходнік]

Добрай раніцы. Прыйшла, каб адказаць на ўсе Вашы пытанні па парадку. Па-першае, прабачце, калі мае дзеянні ці дзеяння майго бота прычынілі вам нязручнасці. Гэта атрымалася ненаўмысна. Калі вы дасце мне спасылкі на канкрэтныя моманты, якія вам не спадабаліся, я пастараюся разабрацца, таму што самастойна адсачыць больш за 20 тысяч нашых сумесных правак я наўрад ці змагу.

Па-другое, не варта прымаць блізка да сэрца працоўныя моманты. Я ўспрымаю сваю працу, як карысную для праекта, Вы сваю працу таксама ўспрымаеце як карысную, нам абодвум не абыякавы лёс радзелу, значыць, у нас шмат агульнага і мы можам нармальна супрацоўнічаць.

Па-трэцяе, наконт праграмы выбараў. Паколькі фармат выбараў па нашых правілах не прадугледжвае прадстаўленне праграмы, а прадугледжвае пытанні да кандыдатаў, іх я і чакала, але маеце рацыю, план дзеянняў, вядома, патрэбны. Я яго ўчора напісала, ён ляжыць тут.

Спадзяюся на паразуменне. З павагай,--Хомелка 06:23, 20 жніўня 2010 (UTC)

Катэгорыя[правіць зыходнік]

Калі ласка, пры стварэнні новых артыкулаў, памятайце, што вельмі пажадана, каб у іх была дадана хоць адна катэгорыя.---Хамелка / разм. 07:04, 6 кастрычніка 2010 (UTC)

Ашмянскі кляштар францысканцаў[правіць зыходнік]

Добры дзень. Падкажыце, калі ласка, якімі крыніцамі вы карысталіся пры стварэнні артыкула Ашмянскі кляштар францысканцаў; у прыватнасці, хто пісаў пра антыфанар? AntonBryl 11:06, 17 кастрычніка 2010 (UTC)

І зноў пра катэгорыі[правіць зыходнік]

Яшчэ раз вельмі прашу Вас - дадавайце катэгорыі ў сваі артыкулы, калі ласка.---Хамелка / разм. 21:12, 13 снежня 2010 (UTC)

    • Добра ! Проста сёння ў мяне не было часу для гэтага - я проста ствараў артыкулы... жа лепш чым наогул нічога.---Fenix 89 0.47, 14 снежня 2010 (UTC)
І зноў катэгорыі... Я Вас вельмі прашу, на дадзены момант артыкулаў без катэгорый (без уліку новаствораных Вамі) - ноль, у ліпені было больш за тысячу, калі ласка, давайце будзем старацца не вяртацца да тых часоў. Зразумейце мяня, гэта вельмі цяжка бегаць за кожным і прасіць, каб не сапсавалі тваю працу. У нас адзіная мэта, я думаю, давайце паважаць адзін аднаго...---Хамелка / разм. 19:22, 27 снежня 2010 (UTC)
Я Вас вельмі добра разумею, і калі мае недапрацоўкі прынеслі Вам нязручнасці - прабачце мяне калі ласка. Проста гэтыя катэгорыі - такое павуцінне, што трэба больш часу аддаць на выбар катэгорыі, чым напісаць артыкул. Запэўніваю ў Вас, што з наступных маіх правак усё будзе добра. З надыходзячым Вас!---Fenix 89 23:50, 29 снежня 2010 (UTC)

Про ботов[правіць зыходнік]

Есть много разных программ для автоматизации правок. Одна из них - ru:Википедия:AutoWikiBrowser. Можете попробовать, при желании.--Амба 12:23, 30 снежня 2010 (UTC)

Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы/Спроба № 2[правіць зыходнік]

Завітайце, калі ласка :)---Хамелка / разм. 20:30, 18 студзеня 2011 (UTC)

Прапанова[правіць зыходнік]

Калега, Віктар Цемушаў даў дазвол на змяшчэнне яго артыкулаў з ЭнцВКЛ і іншых выданняў у Вікіпедыю, вядома, з умоваю спасылкі на друкаваную версію і яго сайт http://www.hist-geo.net , дзе ўсе гэтыя артыкулы змешчаны. --Максім Л. 15:23, 26 студзеня 2011 (UTC)

Гэта добра! Дзякуй, што падтрымалі :) Я таксама ў хуткім часе атрымаю дазвол на артыкулы ад Г.М.Сагановіча і А.І.Дзярновіча!--Fenix 89 16:19, 26 студзеня 2011 (UTC)
Не хачу лезці ў "разборкі" пра аўтарскія правы, бо неаднакроць тлумачыў панам. І праўда, цяпер нам прасцей звярнуцца да аўтараў з просьбай, адначасова надзейна абаронім свой азадак, бо кожнаму не давядзеш пра што піша Закон. Галоўнае гэта добрасумленнае выкарыстанне, т.б. крыніцу ўсё адно трэба пазначаць, нават калі твор выйшаў у грамадскі набытак за даўнасцю. --Максім Л. 17:47, 26 студзеня 2011 (UTC)
Сапраўды добрыя навіны! Хай здаравее хутчэй! --Чаховіч Уладзіслаў 16:56, 26 студзеня 2011 (UTC)

Пра энц. значнасць[правіць зыходнік]

Звярніце ўвагу, што пэўныя артыкулы (напр. пра ўдзельнікаў Бел. кангрэсовага к-та Амерыкі) могуць быць выдалены, калі яны не маюць энцыклапедычнай значнасці. У артыкулах пра асобаў выкарыстоўвайце, калі ласка, шаблон DEFAULTSORT. --JerzyKundrat 08:44, 2 жніўня 2011 (UTC)

Што гэта значыць "не маюць энцыклапедычнай значнасці"? --Fenix 89 11:55, 2 жніўня 2011 (UTC+2)
На практыцы гэта значыць, што адпаведны артыкул можа існаваць у энцыклапедыі (універсальнай, галіновай і пад.). Тлумачэнні ў аднясенні да Вікіпедыі можна знайсці напр. тут --JerzyKundrat 09:10, 2 жніўня 2011 (UTC)
Я вельмі ўважліва прачытаў Вашу спасылку. Не бачу падстаў для выдалення артыкулаў. Можа ў Вас ёсць іншыя прычыны? І яшчэ: вельмі шмат старонак, якія неправераны. Можа варта якой-небудзь чынам паскорыць гэты працэс?--Fenix 89 11:33, 2 жніўня 2011 (UTC)
Паспрабую растлумачыць больш даступна, вось, напрыклад, ёсць этнаграфічная энцыклапедыя Беларусі. Спрабуючы ахапіць максімальна магчымае кола тэм, яе стваральнікі ствараюць энцыклапедычны артыкул пра кожны элемент драўлянага дойлідства максімальным аб'ёмам артыкулы ў 2 радкі. Уяўляецца, што мэтазгодней у Вікіпедыі на аснове гэтых мініартыкулаў стварыць аглядны артыкул па тэме драўлянага дойлідства (або 2-3 з разбіўкай на перыяды), але не ствараць вялікую колькасць маленькіх, паколькі ў кожнага з іх няма перспектыў для далейшага пашырэння. Прыкладна тое ж можна аднесці да палітычных партый пачатку мінулага стагоддзя, якія ўжо не існуюць. Артыкулы варта ствараць толькі аб самых значных, астатнія засунуўшы ў аглядны артыкул. І аб месцах прамысловасці, якія зараз не дзейнічаюць. Яны-то, безумоўна, значныя, але калі пісаць пра іх па асобнасці, то кожны артыкул будзе зусім маленькі, без илюстраций, без перспектыў. Лепш дадаць гэтую інфармацыю ў артыкул аб раёне або населеным пункце, або зноў жа ў аглядны артыкул аб, напрыклад, глінянай прамысловасці Беларусі XX стагоддзя. Усё-ткі колькасць артыкулаў, хоць і важная, але хацелася б і каб выглядалі яны годна. Так зразумела?---Хамелка / разм. 11:52, 2 жніўня 2011 (UTC)
Я гэта зразумеў Спадарыня Хомелка:) Аднак Вам не здаецца, што мы занадта рана задумваемся пра "выдатную" якасць артыкулаў? Калі паглядзець, на буйнейшыя Вікіпедыі, чым наша, то там наогул калі дзейнічаць такім спосабам адсоткаў на 30 колькасць артыкулаў скараціцца. Напрыклад, артыкулы пра асобныя вайсковыя часткі ў рускай Вікі. Сказаць, што яны не важныя і іх можна змясціць у аглядны артыкул, толькі з-за таго, што ў іх будзе звязнасць на 2-3 іншыя артыкулы - гэта глупства, т.я. дзякуючы такім артыкулам некаторыя наведвальнікі сеткі Інтэрнэту і пазнаюць больш падрабязную інфармацыю (наколькі гэта магчыма). А калі іх змясціць у аглядны артыкул, ці куды-небудзь яшчэ, даводзіцца чытаць вялікія тэксты, сэнс якіх не моцна цікавы, і шукаць у гэтым "смецці" тое, што трэба дакладна. Сказаць, сумленна мяне, ды і большасць маіх знаёмых, гэта раздражняе. P.S.: Я разумею, што дадзеная дыскусія, ні да чаго не прывядзе, і адміністратары зробяць так, як ім зручней і з іх пункта гледжання правільней:) (не ў крыўду нашым адміністратарам сказана)--Fenix 89 12:19, 2 жніўня 2011 (UTC)
Артыкулы пра ўдзельнікаў Бел. кангрэсовага к-та Амерыкі адсылаюць да даведніка, выдадзенага грамадскім аб'яднаннем, і артыкулаў у прэсе. У энцыклапедычных выданнях іх няма і, здаецца, не будзе. --JerzyKundrat 12:29, 2 жніўня 2011 (UTC)
Калі так падыходзіць, давайце паставім пад сумнеў значнасць артыкулы, створаныя сп. Аляксандрам Сакаловым - пра розныя грамадскія аб'яднанні манархічныя і навукоўцаў, якіх няма ў Рускай Вікіпедыі. Напрыклад, Каардынацыйны савет Беларускага саюза грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў? Што гэта за арганізацыя? Мінюстам зарэгістраваная?, а гэта - Росы? Або Руская суполка. Якое значэнне мае? --178.124.226.25 12:34, 2 жніўня 2011 (UTC)
Гэта Вашае права. Можна на адп. старонках праставіць шаблон:Значнасць --JerzyKundrat 12:52, 2 жніўня 2011 (UTC)
))) Зусім не таму іх не будзе. А таму, што даследчыкаў па беларускаму эміграцыяназнаўству (не кажучы ўжо пра рускае, украінскае і інш.) у нас практычна няма. Вынік: не так шмат людзей могуць пра гэта напісаць артыкул. А шаноўныя спадары А. і Н. Гардзіенкі, Я.Запруднік, В.Кіпель, Л.Юрэвіч яшчэ не хутка будуць аўтарамі энцыклапедычных артыкулаў з-за грамадска-палітычнай палітыкі ўрада Беларусі. Тое, што дадзеныя даследчыкі былі аўтарамі некалькіх артыкулаў у нашых двух энцыклапедыях, усяго толькі так бы мовіць "выпадковасць" - ну не каму больш пісаць пра гэта, а напісаць трэба!--Fenix 89 12:41, 2 жніўня 2011 (UTC)
Ёсць Янка Запруднік і Вітаўт Кіпель, а ёсць мясцовыя дзеячы, якіх я таксама паважаю, але ў энцыклапедыі наўрад ці сустрэну --JerzyKundrat 12:52, 2 жніўня 2011 (UTC)
Хоць я калі і выглядаю самадуркай :), але я не збіраюся бегчы нешта выдаляць ужо зараз. Дарэчы, артыкулы спадара Сакалова ў мяне таксама вызываюць шмат сумневаў. Давайце пакуль не чапаючы таго, што ўжо створана, хоць на будучыню задумаемся над гэтым пытаннем.---Хамелка / разм. 12:51, 2 жніўня 2011 (UTC)
Цалкам згодзен са спадарыняй Хомелка. Давайце пачакаем:) Спадар JerzyKundrat, я не зусім зразумеў, што Вы маеце на ўвазе?--Fenix 89 12:59, 2 жніўня 2011 (UTC)
Шаблон:Значнасць --JerzyKundrat 13:01, 2 жніўня 2011 (UTC)
Сп. Вольга, проста атрымоўваецца, што нашых пад сумнеў, а чарнасоценцы і манархісты застаюцца. Давайце агульны падыход. А на будучыню, у нас украінскія "грамадскія дзеячы" з Брэстчыны не прайшлі

Сп.Фенікс, я цалкам падтрымліваю Вашу ідэю з напісаннем артыкулаў пра деячоў Беларускай эміграцыі. але трэба разгорнута паказваць іх ўчынкі на карысць беларушчыны, а не хто на кім ажаніўся ці кім працаваў. У іншым выпадку іх выдаляць разам з няўцямнымі жыццяпісамі манархістаў --178.124.226.25 12:57, 2 жніўня 2011 (UTC)

Спадар JerzyKundrat гэты шаблон - добра!!! Толькі вось, удзельнікам не вядома будзе: асобным крытэрыям значнасці, агульнаму крытэрыю значнасці.--Fenix 89 13:13, 2 жніўня 2011 (UTC)
Паправіў шаблон з улікам таго, што адмысловыя старонкі пакуль не распрацаваныя --JerzyKundrat 13:20, 2 жніўня 2011 (UTC)

Катэгорыі[правіць зыходнік]

Правіламі да аўтадогляду «чырвоныя» катэгорыі не дазваляюцца, дадавайце хоць яшчэ самую верхнюю, калі ласка---Хамелка / разм. 13:47, 10 жніўня 2011 (UTC)

А як зрабіць каб яны не былі «чырвоныя»!? І штосьці не разабраўся, як стварыць шаблон?--Dzianis Niadbajla 13:52, 10 жніўня 2011 (UTC)
Чырвонымі азначаюцца тыя, што не існуюць, каб яе стварыць, трэба націснуць на чырвоную спасылку і там, не забыўшыся пра родавыя катэгорыі і інтэрвікі, стварыць яе. А які шаблон патрэбны?---Хамелка / разм. 14:16, 10 жніўня 2011 (UTC)
Наземныя і паветраныя ўзброеныя сілы нацысцкай Германіі ў Другой сусветнай вайне - такі ж самы як і на маскальскай Вікі--Dzianis Niadbajla 15:48, 10 жніўня 2011 (UTC)
Не бачу там такога шаблона, дайце спасыку, калі ласка---Хамелка / разм. 16:16, 10 жніўня 2011 (UTC)
Кали ласка, http://ru.wikipedia.org/wiki/Шаблон:Вооружённые_силы_Третьего_рейха_во_ВМВ--Dzianis Niadbajla 16:32, 10 жніўня 2011 (UTC)

Заўвагі[правіць зыходнік]

Вам асабіста таксама нагадваю, што пры перакладаньні артыкулаў зь іншых разьдзелаў Вікіпэдыі варта пазначаць аўтарства таго артыкула. Гэта можна зрабіць на старонцы абмеркаваньня створанага вамі артыкула з дапамогаю шаблёну {{Пераклад}}.

Акрамя таго, не забывайцеся прастаўляць у ствараных артыкулаў інтэрвікі-спасылкі на адпаведныя артыкулы ў іншых моўных разьдзелах. Дзякуй. --Renessaince 09:24, 19 жніўня 2011 (UTC)

Яшчэ раз нагадваю, што аўтарскія правы і інтэрвікі яшчэ ніхто ў Вікіпэдыі не адмяняў. --Renessaince (размовы) 19:02, 14 сакавіка 2012 (UTC)

Чырвоная змена[правіць зыходнік]

Дзякуй за шаблоны, магчыма, гэта выданне варта ўключыць у абодва шаблоны?---Хамелка/ разм. 10:50, 23 студзеня 2012 (UTC)

Я з Вамі цалкам згодзен:) Астатнія трэба таксама выявіць і адрэдагаваць--Dzianis Niadbajla 13:02, 23 студзеня 2012 (UTC)
У такім выпадку выпраўляйце, шаблоны я праставіла---Хамелка/ разм. 13:07, 23 студзеня 2012 (UTC)
Добра;)--Dzianis Niadbajla 13:16, 23 студзеня 2012 (UTC)
Проста падумала, а Вы не хочаце напісаць артыкул Гісторыя Гомельскай вобласці і давесці яе да статусу добрага артыкулу?---Хамелка/ разм. 13:55, 23 студзеня 2012 (UTC)
Можна паспрабаваць, аднак спатрэбіцца трохі часу, каб падрыхтавацца. А чаму менавита Гомельскай вобласці!?--Dzianis Niadbajla 14:43, 23 студзеня 2012 (UTC)
Ну, за апошнія суткі Вы стварылі стосік артыкулаў па гісторыі менавіта Гомельскай вобласці, чаму б не пачаць з яе. А далей, я спадзяюся (:)), што будзе яшчэ пяць добрых артыкулаў па астатнім абласцям. Гляньце ўжо існуючыя добрыя артыкулы, правілы іх стварэння, памятайце пра нейтральнасць і зноскі і наперад---Хамелка/ разм. 16:02, 23 студзеня 2012 (UTC)
Скажу Вам сумленна, пісаць гісторыю пра нейкую вобласць вельмі складана. Справа ў тым, што сучасныя вобласці, не маюць ніякай сувязі з гістарычнымі абласцямі сучаснай Беларусі. Кажучы больш зразумелай мовай - гісторыя ўсходняй часткі Гомельскай вобласці, вельмі моцна адрозніваецца ад заходняй... І сумясціць іх практычна ў адно цэлае немагчыма. Менавіта таму дагэтуль няма ніводнай гістарычнай манаграфіі па гісторыі асобнай вобласці. І калі так, то давайце я пачну са сваёй роднай Віцебскай вобласці)--Dzianis Niadbajla 16:09, 23 студзеня 2012 (UTC)
Зразумела, Вы можаце выбіраць тэму, а яе складанасць толькі павышае цікавасць, ці не так?---Хамелка/ разм. 16:20, 23 студзеня 2012 (UTC)
Добра:) Паспарабую!--Dzianis Niadbajla 16:22, 23 студзеня 2012 (UTC)

Новыя метады[правіць зыходнік]

Магчыма, Вам будзе цікава навучыцца вось такому---Хамелка/ разм. 12:11, 24 студзеня 2012 (UTC

Вялікі дзякуй... Гэта будзе вельмі карысным... Нядрэнна б як мага больш артыкулаў так адрэдагаваць.--Dzianis Niadbajla 13:36, 24 студзеня 2012 (UTC)

Калі ласка, звярніце ўвагу[правіць зыходнік]

Усе Вашы тыповыя памылкі - пасля кропкі і коскі заўсёды павінна стаяць коска (гэта не толькі ў Вікіпедыі, бо агульнае правіла тыпаграфікі, але тут крытычней, бо заўважце [[А.Пушкін]]→А.Пушкін, а [[А. Пушкін]]→А. Пушкін) + лёгкая неўважлівасць: [[Ф.М.Завярняеў, археалагічны помнік|Ф.М.Завярняеў]], Палікарпоовіч, Палікароповіч + Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі лішняя, бо яна бацькоўская для Катэгорыя:Археалагічныя аб'екты ў Беларусі, так губляецца сэнс дрэва катэгорый (для асобных выпадкаў, калі вялікі шматузроўневы ці аглядны артыкул, такое дапушчальна, але тут усё празрыста). Дзякуй за ўвагу, спадзяюся, што не перашкодзіла сваімі парадамі :)---Хамелка/ разм. 22:59, 4 лютага 2012 (UTC)

Дзякуй за парады і навучанні :) Я абавязкова ўлічу ўсе нюансы!--Dzianis Niadbajla 11:14, 6 лютага 2012 (UTC)

Абрамшчынская шарсцяная мануфактура[правіць зыходнік]

На жаль, калі не атрымаецца лакалізаваць гэтую Абрамшчыну, каб стварыць пра яе артыкул і перанесці туды, то прыдзецца выдаліць, бо самастойнай значнасці не мае :(. Сама не знайшла, як не шукала, можа ў Вас што знойдзецца?---Хамелка/ разм. 23:43, 6 лютага 2012 (UTC)

Просьба[правіць зыходнік]

Сп.Дзяніс, магчыма, у Вас знойдзецца дадатковая інфармацыя з аўтарытэтных крыніц для арт. Веліжскае паўстанне? Інфармацыя ўзята з БЭ, але артыкул у ёй напісаны па крыніцах, якім ад 30 год і больш. Буду вельмі ўдзячны за дапамогу. --Rymchonak (размовы) 19:04, 14 сакавіка 2012 (UTC)

Бадай адзінай, больш-менш, грунтоўнай крыніцай па гэтай тэме будзе даследаванне Ю. Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі», якое складзена з успамінаў відавочцаў. Аднак ёсць і другія крыніцы, толькі яны захоўваюцца ў Архіве КДБ Беларусі, і ФСБ Расійскай Федэрацыі :) Нажаль я не памятаю зместу кнігі Стужынскай «Беларусь мяцежная», магчыма там таксама што-небудзь падобнае ёсць. Мая думка: гэта тэматыка - антысавецкія паўстанні і выступленні - яшчэ будзе не адно дзесяцігоддзе зачыненай, так, нажаль, склаліся абставіны:( --Dzianis Niadbajla (размовы) 19:15, 14 сакавіка 2012 (UTC)
Пра архівы мне было зразумела і ад пачатку. Проста, магчыма, нейкую інфу дае 6-томнік хаця б пра канфіскацыю камбедамі, які выходзіў адносна нядаўна? --Rymchonak (размовы) 19:41, 14 сакавіка 2012 (UTC)
Я дапоўню гэты артыкул інфармацыяй!--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:43, 14 сакавіка 2012 (UTC)
Буду вельмі ўдзячны. --Rymchonak (размовы) 19:46, 14 сакавіка 2012 (UTC)
Сп.Дзяніс, дайце, калі ласка, Ваш мэйл. Для Вас ёсць інфармацыя па Веліжскім паўстанні. Патрэбны Ваш аналіз. Пасля апрацоўкі дадайце ў артыкул. З павагай. --Rymchonak (размовы) 14:52, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Даслаў. --Rymchonak (размовы) 15:08, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Тое што Вы мне даслалі я абавязкова апрацую. Калі не сакрэт, скажыце калі ласка, што за кніга!? Штосьці падобнае я проста бачыў ужо. Дарэчы я дапоўніў артыкул матэрыялам, які ёсць у Ю. Віцьбіча-Стукаліча.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:11, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Частку пра падаўленне трэба ўдакладніць лічбамі, што на здымку. Фрагменты, што даслаў з Катыньскага архіва (па словах дырэктара). Вам што-небудзь вядома пра Гжацкі мяцеж, што адбыўся 16-18 лістапада? Магу дадаць у артыкул. --Rymchonak (размовы) 16:40, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Не пра Гжацкі мяцеж я не чуў. Можа ён мае яшчэ якую-небудзь назву!? Я на гэтай тээрыторыі ведаю толькі яшчэ адно паўстанне - гэта Парэцкае (Дзямідаўскае) паўстанне--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:21, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Не. Гжацкі мяцеж. Ёсць "Доклад Следователя Железнодорожного отдела ЧК Западной Коммуны тов.Мужаева о командировке в гор.Гжатск для участия в расследовании белогвардейского мятежа 16-18 ноября 1918". (НАРБ) --Rymchonak (размовы) 17:38, 18 сакавіка 2012 (UTC)

Нікейская імперыя[правіць зыходнік]

Нагадваю, што ўжо тыдзень прайшоў, можа перанесці яго да Вас у асабістую прастору?---Хамелка/ разм. 11:44, 15 сакавіка 2012 (UTC)

Пакуль што няма шмат вольнага часу, каб працаваць у нейкім кірунку на 100%. Таму раблю, што магу, і па крыху... Усёткі гэта лепш чым нічога:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:28, 15 сакавіка 2012 (UTC)

Карныя аперацыі[правіць зыходнік]

Вялікі-вялікі дзякуй за прапанову дапамогі. Мяне цікавяць 2 мясцовасці, але яны невялікія. Першая — гэта Бярозаўка і яе ваколіцы, тут я не ўпэўнена, што менавіта карная аперацыя была, але ведаю, што ў маі 1943 года імі было спалена 136 двароў, забіта 12 жыхароў у Бярозаўцы і многія суседнія вёскі таксама палілі, магчыма, што гэта было аформлена, як пэўная аперацыя. Другая — тут я дакладна ведаю, што блакада праводзілася арганізавана. Шматлікія мае родныя з вёскі Селецк летам 1944 па наводцы партызан уцякалі на балоты, вялікая група дайшла амаль да самых Шчыткавічы, але там яны былі злоўленыя, даведзены да Шчыткавіч, дзе іх пасадзілі на машыны і павезлі ў Баранавічы, а адтуль цягніком адправілі ў Германію. Пра гэту аперацыю мяне цікавіць літаральна ўсё: ад назвы/нумару да ахопу, колькасці ўдзельнікаў з абодвух бакоў, і спісу захопленых (:)). Вось тое, што я ведаю.---Хамелка/ разм. 06:57, 9 мая 2012 (UTC)

З'езды КПБ[правіць зыходнік]

Шаблон:З'езды КПБ — дадаў, што знайшоў, але, мусіць, гэта не ўсё, дапаможыце? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:33, 31 жніўня 2012 (UTC)

Green check.svg Зроблена.--Dzianis Niadbajla (размовы) 07:45, 1 верасня 2012 (UTC)
Дзякуй :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:43, 2 верасня 2012 (UTC)

Напалеонаўскае[правіць зыходнік]

Прывітанне. Паглядзіце, калі ласка, яшчэ раз цытату "Ніколі Францыя не прызнавала падзелу Польшчы, бо ніколі гэты падзел оз яе інтарэсамі не пагаджаўся" у [Вайна 1812 года]. Нешта там "оз" залішняе. Пабачыў сам мімаходам...--Pracar (размовы) 13:32, 25 верасня 2012 (UTC)

Green check.svg Зроблена. Дзякуй за ўвагу--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:01, 25 верасня 2012 (UTC)

Просьба адносна ВП:Этычныя паводзіны[правіць зыходнік]

Можна нават і пагадзіцца з Вашай канцэпцыяй дзеянняў, але прашу трымацца пэўных нормаў, у т.л. і таму, што не ў апошнюю чаргу на выхад з іх і разлічана. --Максім Л. (размовы) 19:44, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Іван Жахлівы[правіць зыходнік]

Зазірніце, калі ласка на старонку размоў спасыланага артыкула (падпункт "Жахлівы"). Ні заклікаю ні да нічога. Проста цікава прачытаць меркаванне гісторыка.--Zmicier P. (размовы) 17:00, 7 лістапада 2012 (UTC)

Брачыслаў Ізяславіч[правіць зыходнік]

Па памяці, у Ставіскага пра двуумвірат напісана пад 1021-26 гадамі, а Вы пішаце пра 1015-20, калі артыкул пад рукамі, то ўлакладніце калі ласка, бо ў мяне яго няма. --Максім Л. (размовы) 12:06, 1 снежня 2012 (UTC)

Даты у картках[правіць зыходнік]

Дзень добры. Вы адхілілі маю праўку артыкула Крыштаф Валадковіч, якой былі папраўлены даты ў картцы. Я рабіў так для таго, каб артыкул не трапляў у катэгорыю Катэгорыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картачцы. Ці магчыма адначасова пазбегнуць прастаўлення гэтай катэгорыі і захаваць у картачцы найбольш дакладныя даты жыцця? Акрамя таго, ці варта уключаць асобу з датай нараджэння "каля 1500" у катэгорыю "Нарадзіліся ў 1500" ?--195.50.31.211 19:22, 5 студзеня 2013 (UTC)

Добры дзень. Наконт Катэгорыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картачцы - наколькі я ведаю, то не. Аднак я спытаю у Спадара Чаховіча, як гэта можна выправіць. Наконт катэгорый "Нарадзіліся ў ...", то на мой погляд трэба ўсё-такі набліжацца да рэальнасці, а не да "фантазіі". Справа ў тым, што калі навукоўцы пішуць "каля ...", то гэта азначае як мінімум 2-3 гады плюс/мінус, калі не больш; а пры такой разбежкі, пагадзіцеся, занасіць чалавека ў катэгорыю "нарадзіўся ў..." і прастаўляць канкрэтную дату, будзе не правільна. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:36, 5 студзеня 2013 (UTC)

Прывітанне[правіць зыходнік]

Хачу заўважыць, што катэгорыям патрэбны івікі, і для падобных катэгорый яны лёгка шукаюцца, адміністратар хутчэй павінен выпраўляць такое за іншымі, чым рабіць такое самаму.---Хамелка/ разм. 20:37, 9 студзеня 2013 (UTC)

Добры дзень Вольга! Хацелася б сказаць, што такога больш не паўтарыцца, так як гэта ўсё спешка. Як гаварыцца: Паспяшыш - людзей насмяшыш :-)--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:39, 9 студзеня 2013 (UTC)

Адміністратарства[правіць зыходнік]

Сцяг выдаў. --Максім Л. (размовы) 15:51, 20 студзеня 2013 (UTC)


Размовы пра шаблон:Літоўска-маскоўскія войны[правіць зыходнік]

Патрабуецца меркаванне цікаўных да гісторыі Беларусі людзей. +

Ці нельга перайменаваць катэгорыю ў "Літоўска-маскоўскія войны" Размовы пра катэгорыю:Руска-літоўскія войны? З павагай.--Zmicier P. (размовы) 08:20, 10 лютага 2013 (UTC)

Перанос старонак[правіць зыходнік]

Вітаю, пан Дзяніс. Старонкі пераносяцца толькі праз закладку "перанесці", каб захоўвалася іх гісторыя, гэтага патрабуюць умовы ліцэнзіі. --Максім Л. (размовы) 16:48, 18 красавіка 2013 (UTC)

Назвы пералікаў[правіць зыходнік]

Вітаю. Якая была памылка ў найменні пераліку «Каралі шведскія»? Здаецца, у нас менавіта падобная формула наймення пералікаў прынята. Пан Чаховіч, ды і калісь Гарадзенскі, звычайна на ўзор РуВіксы дадае спераду да зместу наймення слова «Спіс», а сам змест перакручвае з прыметнікавага на назоўнікавы. Ніколі не выдаляў і гэтых варыянтаў, хоць і мелі размову пра гэта, проста ставіў перасылку з прынятай формулы, бо не лічу гэта дужа прынцыповым. Але то, што не выдаляў, не значыць, што гэта правільна, бо па-першае гэта збытковасць і шматслоўе нават у рускай мова, а па-другое «каралі Швецыі» гэта не па беларуску, як і «пісьменнікі Беларусі» напрыклад. Так мы ідзём да «князёў Менска», «ваяводаў Навагародка» і інш. Не кажу ўжо, пра значэнне слова "спіс", ніхто пра гэта не думаў і думаць не хоча. Цяпер Вы зрабілі непрыемны прэцэдэнт выдалення, прытым беспадстаўнага, што не ёсць добра. --Максім Л. (размовы) 20:46, 3 мая 2013 (UTC)

Таксама, звярніце ўвагу на гэту сваю праўку, паправіў ужо, але ў чым была яе сутнасць не зразумеў. --Максім Л. (размовы) 21:14, 3 мая 2013 (UTC)
Добры дзень! Апошняя праўка была зробленая для надання артыкулам пра дзяржавы больш-менш сканструяваны выгляд, то бок каб ва ўсіх артыкулах пра дзяржавы была аднолькавая канструкцыя: Прырода, гісторыя, дзяржаўны лад і палітыка і г.д. А то ў нас атрымліваецца, у адных выпадках так, у іншых па іншаму, у трэціх - наогул усё змяшана.--Dzianis Niadbajla (размовы) 07:20, 5 мая 2013 (UTC)
Змену структуры бачыў, але разам быў амаль цалкам выдалены раздзел пра прыроду, мабыць, неяк выпадкова, як цяпер разумею. --Максім Л. (размовы) 15:57, 5 мая 2013 (UTC)
Наконт назвы «Каралі шведскія», то я щсё зразумеў, Толькі вось зноў жа трэба зрабіць які адзін варыянт, а то ва ўсёй БелВики варыянтаў назваў такога роду артыкулаў неабмежаванае мноства. З павагай!--Dzianis Niadbajla (размовы) 07:20, 5 мая 2013 (UTC)
Калі перасылкі паміж рознымі варыянтамі ёсць, то бяды вялікай няма. Пакуль у нас маўклівая згода, а для агульных змен неабходны яўны кансэнсус, якога можа і не быць, а будуць толькі лішнія спрэчкі і крыўды. --Максім Л. (размовы) 15:57, 5 мая 2013 (UTC)

Для некаторых рэчаў[правіць зыходнік]

ёсць працэдуры і пэўныя паслядоўнасці, якімі б варта цікавіцца, перш чым рабіць іх. Напрыклад, гэтая праўка - добры пачатак, але трэба абнавіць шаблон для Галоўнай старонкі, дадаць артыкул у спіс добрых і г. д. Усяго каля дзясятка правак з кожным артыкулам, такім чынам, зрабіце, калі ласка, высновы.---Хамелка/ разм. 10:32, 19 мая 2013 (UTC)

Удзельнік:Dzianis Niadbajla/Артур Фінькевіч[правіць зыходнік]

Калі ласка, дарэчы, любы адміністратар можа такое зрабіць, калі трэба, магу павучыць---Хамелка/ разм. 17:22, 19 мая 2013 (UTC)

Калі можна з задавальненнем навучуся, і не толькі гэтаму!--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:02, 19 мая 2013 (UTC)

Аднаўленне старонак

выдаліце любую старонку з каментам "тэст", потым заходзе на яе, там убачыце ўверсе пад самым загалоўкам "Паказаць ці аднавіць x сцёртых правак?", націскайце, стаўце галкі насупраць кожнай патрэбнай версіі (напрыклад, можна прапусціць тую версію, дзе раскрываюцца незаконна асабістыя даныя ці ёсць абраза цяпер жывучаму чалавеку, а так - звычайна аднаўляюцца ўсе праўкі) і аднаўляйце.

Аб'яднанне гісторыі правак (тое, на што вам патрэбна звярнуць асаблівую ўвагу)

Калі па нейкай прычыне было зроблена дзве версіі аднаго артыкулу пад рознымі версіямі (як вы робіце, ствараючы пад новай назвай, а старую выдаляючы разам з усёй гісторыяй правак), то трэба зрабіць так: выдаліць адну версію з правільнай назвай, перанесці версію пад няправільнай назвай у правільную (калі версій 3, хто ведае, і такое бывае, то зноў выдаляем правільную і пераносім яшчэ адну версію пад гэта імя), потым правільную версію выдаляем, каб артыкулу такого наогул не было. Пасля гэтага робім тое, што і пры абнаўленні старонак, прычым у версіях, насупраць якіх мы будзем ставіць галкі, мы зможам убачыць УСЕ версіі гэтага артыкулу, якія існавалі пад рознымі назвамі. І мы павінны аднавіць УСЕ гэтыя версіі, такім чынам атрымаем артыкул, які будзе мець змест самай апошняй па часе версіі з усіх варыянтаў артыкулу. Потым мы выцягваем што трэба са старых версій тое, што трэба, і даводзім усё да ладу. Так, гэта марудна, так, гэта складана, але толькі так унёсак кожнага з рэдактараў гэтага артыкулу будзе захаваны ў гісторыі правак, што і патрабуе ліцэнзія. І менавіта таму, што гэта марудна, хоць і неабходна, Максім і просіць вас ужо каторы раз навучыцца правільна пераносіць артыкул пад новую назву, а не ствараць яго копіі пад новымі. Каб навучыцца добра раю стварыць у асабістай прасторы некалькі старонак і паспрабаваць іх выдаліць, аб'яднаць і перанесці пад новую назву (толькі назву вазьміце не "чыстую", а ўжо занятую іншай старонкай, каб убачыць, што трэба рабіць у такім выпадку), калі што не атрымаецца, пытайцеся.---Хамелка/ разм. 12:44, 20 мая 2013 (UTC)

Беларусы Смаленска[правіць зыходнік]

Сп.Дзяніс, ці можаце пашырыць раздзел "Беларусы Смаленска" ў арт.Смаленск? Буду вельмі ўдзячны за дапаўненне. --Rymchonak (размовы) 12:02, 28 мая 2013 (UTC)

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі[правіць зыходнік]

Dzianis, я разумею, што Вы гэты артыкул толькі дапрацоўвалі, але ці не маглі б як гісторык дадаць спасылку або нейкую інфармацыю, як часта гэты тэрмін ужываецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі, калі ўзнікла традыцыя? А то па зместу артыкула я асабіста зразумеў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года адбылася ў Расіі, а не на Беларусі :), тут ужо толькі ўсталёўвалася савецкая ўлада пасля рэвалюцыі :). Frantishak (размовы) 03:07, 25 верасня 2013 (UTC)

Паважаны Frantishak, Вы усё правільна зразумелі. На тэрыторыі Беларусі ніякай рэвалюцыі і не адбывалася, а ўсталёўвалася савецкая ўлада. Бо якая ж гэта рэвалюцыя, калі новая ўлада зацвярджалася і ўсталёўвалася паперамі розных Саветаў дэпутатаў і загадамі бальшавіцкіх ВРК. Аднак прыхільнікі рэвалюцыі запярэчаць, што на той момант беларуска-літоўскія губерні знаходзіліся ў адзінай дзяржаве. Аднак сцвярджаючы гэта, яны чамусьці забываюць, што тая агульная краіна знаходзілася ў поўнай анархіі, у сувязі з чым незразумела да якой дзяржаўнасці адносіць беларуска-літоўскія губерні: да федэратыўнай Расіі, бальшавіцкай Расіі, або ўвогуле «Расіі Калчака» і астатніх дзечаў «белай Расіі». Што датычыць беларускай гістарыяграфіі, то дзяржаўныя навукоўцы і інстытуты, як і астатнія дзяржустановы і дзяржслужачыя Рэспублікі Беларусь адстойваюць тэрмін Кастрычніцкая рэвалюцыя, або пераварот на Беларусі (хачу заўважыць, што ні ў адной з фундаментальных прац выразна не прасочваецца мяжа той Беларусі, рэвалюцыйныя падзеі якой яны разглядаюць: сустракаюцца і Віленншчына, і Беласточчына, у некаторых выпадках і Смаленшчына). Гэта звязана ў першую чаргу з тым, што даволі вялікі прамежак часу Беларусь выступала на афіцыйным узроўні як апошні рубеж СССР, якога к таму часу ўжо не існавала. Менавіта таму і лічылася, што Кастрычніцкая рэвалюцыя, некаторы дзеячы Інстытута гісторыі, выкаваныя ў савецкія гады, прапаноўвалі нават называць падзею як у старыя часы: Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Сёння, калі паглядзець на публікацыі, то можна заўважыць, што навукоўцы ў нейкім замяшанні: ці то Кастрычніцкая рэвалюцыя, ці то пераварот, ці то рэвалюцыйныя падзеі на тэрыторыі Беларусі. А звязана гэта з тым, што на вышэйшым узроўні гаварыцца пра суверэнітэт краіны, якая ўжо аказваецца аніяк не датычна да былога Саюзу. А такім чынам і тэрміналагічны і паняційны апарат ідэалагічнага слупа ў своеасаблівым ступары. З гэтага выходзіць, што як хто хоча, так гэтыя падзеі і называе, і апісвае, і інтэрпрэтуе. Выбачайце, што адказ выкладзены ў форме эсэ. Пакуль на больш падрабязную інфармацыю няма часу. З павагай. P.S.:На мой погляд дадзены перыяд можна назваць Бальшавіцкія пераўтварэнні і ўсталяванне савецкай улады на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак гэта вельмі грувасткая назва.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:10, 25 верасня 2013 (UTC)
Дарэчы, пра Калчака. Артыкула пра яго ніякага няма... --Artificial123 19:21, 25 верасня 2013 (UTC)

Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў[правіць зыходнік]

Прывітанне, я тут стварыла гэты артыкул, між іншым пабачыла звесткі, як ствараўся яго атрад "Мясцовыя". У нас пра партызанскія злучэнні наогул няма артыкулаў пакуль, хоць і варта б было. Але чаму б не пачаць з гэтага, усё ж такі гэта, нягледзячы на назву быў не шэраговы атрад з мясцовых нязгодных, не жарт - каля 30 чэкістаў з Масквы прыслалі. Магчыма, вы згадзіцеся напісаць пра гэтае стварэнне. Што скажаце?---Хамелка/ разм. 16:31, 25 кастрычніка 2013 (FET)

Я б з радасцю напісаў некалькі артыкулаў пра партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай. Аднак на сённяшні дзень, у мяне няма ні дастатковай колькасці матэрыялаў, ні часу правяраць зместы энцыклапедычных артыкулаў, бо там даволі вялікі аб'ём памылак. З павагай!--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:15, 13 лістапада 2013 (FET)

Дзвінск[правіць зыходнік]

Мяне заўжды крыўдзіў той факт, што нашыя нацыяналісты помняць пра Вільню, Падляшша, Пскоўшчыну ды Смаленшчыну, але вельмі часта забываюцца на Дзвінск (Даўгапілс). Убачыў у Вас у інфармацыі пра Вас думкі пра вяртанне шэрагу гарадоў, то й прапаноўваю дадаць туды і Дзвінск. =) Бо інакш атрымліваецца нейкі дзіўны прывілей для латышоў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:24, 10 лістапада 2013 (FET)

Green check.svg Зроблена--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:13, 13 лістапада 2013 (FET)

Даглядніцтва[правіць зыходнік]

Артыкул Дэльфы. 85.73.218.181 дадаў спасылку 1. Вы надгледзелі. А палядзелі, што дагледзелі? Там не зусім па тэме артыкула. Frantishak (размовы) 08:17, 13 лістапада 2013 (FET)

Так, перад тым як даглядзець, я праглядзеў спасылку. У выніку таго, што наш артыкул толькі пра археалагічны помнік, і янма больш неадназначнасці са словам Дэльфы, я дадаў спасылку да гэтага артыкула. Лішняй яна, усё роўна ня будзе. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:12, 13 лістапада 2013 (FET)

Наконт КНДР[правіць зыходнік]

Сп. Dzianis Niadbajla, калі ласка, звярніце ўвагу, што паводле правілаў нашай Вікіпедыі, якія абмяркоўваліся па гэтаму выпадку, выкарыстоўваецца кароткая назва дзяржавы КНДР - Паўночная Карэя і яе паўночнакарэйскі аналог 조선, якая і знаходзіцца ў назве артыкула і лідзе. Афіцыйная назва выкарыстоўваецца ў шаблоне збоку і сінанімічна ПаўнК па ходу артыкула.--J. C. Richter (размовы) 21:53, 14 лютага 2014 (FET)

  • Паважаны J. C. Richter, наколькі я памятаю, размова вялася толькі наконт назвы артыкула, а не пра лід. Ну да ладна. Я выправіў на іншы варыянт, дакладна такі ж, як і ў Шры-Ланка. З павагай!

Наконт Аўгусціна Кентэрберыйскага і прэзідэнта[правіць зыходнік]

Добры дзень!

Я згодны з Вамі, спадар Дзяніс, што арыгінал імя мусіць быць на лацінскай мове (бо гэта 6 ст. — англійская яшчэ ў зачатках, ды й да таго ж сам Аўгусцін — рымлянін). То бок не Augustine, але Augustinus. Ці варта выправіць гэта ў самім артыкуле? Я проста баюся заўжды рабіць нейкія значныя праўкі ў выдатных артыкулах... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:32, 23 лютага 2014 (FET)

Паважаны сп. Ігар Барысавіч Можаце смела змяняць, бо якая англ. мова можа быць для сярэднявечча кантынентальнай Еўропы--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:54, 23 лютага 2014 (FET)
Я разумею, што не зусім лагічна дубляваць імя чалавека ў шаблоне-картцы, але ж спрабую дасягнуць нейкай адзінай сістэмнасці, якой адпавядалі б усе артыкулы ў БелВікі. Паглядзіце, напрыклад, артыкул Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін. Менавіта там ёсць узор таго, як мусяць запаўняцца імёны ў таблічцы, на мой погляд: на самым версе, у раздзеле "беларускае імя" падаецца імя і прозвішча, крыху ніжэй у "арыгінал імя" — мова: імя, прозвішча, імя па бацьку. Прапаную такі ж падыход і да палітыкаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:55, 23 лютага 2014 (FET)
Сп. Ігар Барысавіч. Як мне здаецца з дадзенай сітуацыі, што справа зусім не ў Вікіпедыі. Справа ў тым, што прыведзеныя Вамі прыклады шырока вядомыя ў еўрапейскіх колах, а як вядома еўрапейцы не выкарыстоўваюць імёнаў па бацьку.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:32, 23 лютага 2014 (FET)
Я мяркую, што і Лукашэнку ў Еўропе ведаюць без імя па-бацьку... Дарэчы, у той маёй праўцы, якая была адкочаная, быў націск на "о" ў слове Рыгоравіч у лідзе. Гэта было б варта вярнуць, я думаю: нас могуць чытаць людзі, якія не ведаюць правілаў націскання ў беларускай мове ці вучаць яе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:37, 23 лютага 2014 (FET)

Вёска Ходараў, Слаўгарадскі раён[правіць зыходнік]

Прывітанне, удакладняць трэба толькі калі ёсць некалькі вёсак з падобнай назвай. А вы ведаеце яшчэ адну такую? Калі не, перанясіце, калі ласка, назад.--Хамелка/ разм. 20:19, 26 лютага 2014 (FET)

Сп. Хамелка, я зрабіў так, бо калі у пошуку пішаш Вёска Ходарава, яна аўтаматычна пераходзіць на Вёска Ходараў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:14, 26 лютага 2014 (FET)
Калі ёсць яшчэ вёска з назвай Ходарава, то на старонцы Ходарава трэба рабіць неадназначнасць, а то так мы можам паўдакладняцца да Вёска Ікс, Іксовы раён, Іксовы сельсавет. Дарэчы і такія назвы раней у нас былі, пакуль не перабралі іх. Перанос я адкатваю.--Хамелка/ разм. 21:18, 26 лютага 2014 (FET)
Сп. Хамелка, Добра. Аднак усё роўна Ваш прыклад: Вёска Ікс, Іксовы раён, Іксовы сельсавет — будзе існаваць. Не ведаю, як у іншых раёнах, а вось у Віцебскім будуць такія выпадкі, бо ў адным раёне ёсць вёскі з аднолькавымі назвамі. --Dzianis Niadbajla (размовы) 21:25, 26 лютага 2014 (FET)
У такім разе ў нас прынята скарачэнне такім чынам: Вёска Ікс, іксовы сельсавет, без удакладнення раёна :), так што каб вы былі правы трэба адшукаць дзве вёскі ў аднолькава названых сельсаветах, але ў розных раёнах, ды яшчэ каб у кожным з гэтых раёнаў было па дзве такія назвы :).--Хамелка/ разм. 21:28, 26 лютага 2014 (FET)
Добра.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:30, 26 лютага 2014 (FET)

Беларуская партыя свабоды[правіць зыходнік]

Пане Нядбайла, калі ласка, яшчэ раз звярніце ўвагу на абмеркаванне. Калі ніхто не возьмецца дапрацоўваць артыкул, яго прыйдзецца выдаліць. Як варыянт, можна перанесці яго ў Вашу асабістую прастору, а потым, пасля дапрацоўкі, вярнуць у асноўную. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:55, 10 красавіка 2014 (FET)

Сп. Дзяніс Тутэйшы, а з якой гэта нагоды Вы збіраецеся выдаляць артыкул? Як я бачу па галасаванні: 2 - за, 2 - супраць, 1 - устрымаўся. З асабістай прасторай таксама выходзіць не тое, бо шэраговы ўдзельнік, які можа мець больш інфармацыі чым я, яго проста не знойдзе і не выправіць. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:10, 10 красавіка 2014 (FET)
З тае прычыны, што артыкул вісіць амаль 5 месяцаў, але ніхто з яго актыўных абаронцаў не крануў пальцам, каб дапрацаваць, дадаць хоць адну аўтарытэтную крыніцу.
Каб было зразумела, дадам, гэта не выбары на палітычную пасаду, дзе вынік вызначаецца простаю большасцю галасоў. Пры выдаленні вынік вызначаецца найперш на аснове таго, ці былі зняты прэтэнзіі да артыкула, у дадзеным выпадку гэта - няпэўная значнасць і адсутнасць аўтарытэтных крыніц.
Да Вас я звярнуўся, як да самага актыўнага абаронца, палічыў, што Ваша ўпэўненасць грунтуецца на валоданні нейкімі крыніцамі. Калі Вы не можаце пацвердзіць значнасць крыніцамі, нашто было наязджаць на іншых удзельнікаў?
Такім чынам, калі артыкул не будзе дапрацаваны, яго прыйдзецца выдаліць ці часова (на дапрацоўку) перанесці ў чыю-небудзь асабістую прастору. Каб пакінуць артыкул, дастаткова адной аўтарытэтнай крыніцы на тое, што партыя сапраўды існавала. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:23, 11 красавіка 2014 (FET)

Ваша думка каштоўная для нас[правіць зыходнік]

Шаноўны Дзяніс, вазьміце калі ласка, удзел у абмеркаванні „Артыкулы пра нацыі і народы” на форуме. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:59, 9 чэрвеня 2014 (FET)

Артыкулы года[правіць зыходнік]

Пане Дзяніс, пішу Вам, як адміністратару. З улікам таго, што наша вікісупольнасць невялікая, прапаную спрасціць працэдуру конкурсу Артыкул года (Вось чарнавік спрошчаных правіл). Сярод іншага, там прапанаваны пункт, што адказнымі за правядзенне конкурсу з'яўляюцца адміністратары (бо на выбары журы ў нас пакуль не хапае актыўных зацікаўленых удзельнікаў, як для галасавання, так і для самога журы). Калі ласка, выкажыцеся, ці згодны Вы з такім варыянтам правіл. Заўвагі і прапановы вітаюцца.

Таксама магчыма Вас зацікавіць гэтае абмеркаванне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:07, 22 кастрычніка 2014 (FET)