Размовы з удзельнікам:J-ka Zadzvinski/2015—2019

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гэта тычыцца і астатніх вашых артыкулаў. Падпадае пад АП. Скурат гэта ці студэнцкі рэферат?--Ohlumon (размовы) 12:54, 8 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Паважаны сп.Ohlumon: Не, не падпадае пад АП Вікіпедыі, а тым больш пад Закон РБ «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Па-першае, з прычыны таго, што ў артыкуле прастаўлена асноўная крыніца/спасылка на Кіма Скурата і яго працу. Якая пацвярджае, што тэкст быў узяты з працы «Даўнія беларускія меры»; па-другое, Не Вы першы, на вялікі жаль, і не апошні, хто задае такое пытанне мне і астатнім удзельнікам БелВікі, якія працуюць з друкаванымі крыніцамі. Хачу падкрэсліць, што мэта з якой гэта робіцца, мне асабіста, як шэраговаму ўдзельніку БелВікі, а не адміну, не зразумела. Па-трэцяе, гэта К. Скурат (набыў кнігу, калі Вам гэта цікава яшчэ ў 2011 г. у Генадзя Сагановіча), а не рэферат, які я бачу ў першы раз. І хачу адзначыць, што за ўвесь перыяд майго ўдзелу ў праекце, карыстаюся выключна літаратурай навукова-выдавецкага профілю (уключаючы сканаваныя кнігі), а не рэфератамі і падобнага роду працамі ў сетцы Інтэрнэт. Думаю, што астатнія ўдзельнікі, з якімі я працую тут ужо практычна 6 гадоў, пацвердзяць гэта, калі ў Вас засталіся сумненні з гэтай нагоды. З Вялікай павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:45, 8 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Але вы бераце у Скурата цэлыя абзацы і ставіце іх у Вікіпедыю. Гэтак можна па 100 артыкулаў у дзень шарашыць. Прамое парушэнне аўтарскіх правоў. А спасылка парушэнне АП не апраўдвае.--Ohlumon (размовы) 19:39, 8 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Паважаны, скажыце мне, калі ласка, які пункт АП ці закона РБ я парушыў займаючыся кампіляцыяй са спасылкай на першакрыніцу? Калі ласка, пункт, і абгрунтаванне? А казаць не абгрунтощваючы, што я парушыў і г.д. не сур'ёзна. Так казалі і з артыкуламі з ВКЛ:Энцыклапедыя, і ЭГБ, і БЭ і інш. Зноў пачнем пісаць ліст у Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі, ці родным Кіма Уладзіміравіча, каб яны далі згоду? Перш чым такое пісаць і вінаваціць кагосьці ў чымсьці трэба ўважліва прааналізаваць працэс увогуле. А не падымаць старую тэму, якую многія, у тым ліку і я праходзілі не аднойчы ў БелВікі. Калі Вы лічыце, што я сапраўды парушыў нейкае правіла, ці Закон РБ пішыце ў Форум — няхай супольнасць вырашае, што парушае АП і Закон РБ, а што не. P.S.: Сп. Ohlumon, я напэўна Вас засмучу, калі Вы не ведалі, то ў БелВікі тысячы артыкулаў узятых, як Вы кажаце «цэлымі абзацамі» з іншых кніг, энцыклапедый, слоўнікаў і г.д. І ў большасці з іх, спасылкі на першакрыніцу няма. Будзем усё выдаляць?--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:58, 8 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Зняцце сцяга адміністратара

Вітаю. Тут галасаванне наконт зняцця з Вас і некаторых іншых малаактыўных адміністратараў сцягоў. Галасаванне пачынаецца 15 чэрвеня аб 00:00 і працягваецца 2 тыдні. Просьба мець на ўвазе. --Artificial123 (размовы) 20:10, 14 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Спынім сабатаж праекта

Дзяніс, вітаю!

Дапамажыце, калі ласка, спыніць сабатаж выдатных артыкулаў, бо Хомелка, да якой быў адмінскі запыт, ухілілася ад вырашэння праблемы з прычыны асабістай занятасці. Калі зараз супольнасць пойдзе на паваду ў Одры Тыфані, можна будзе развітацца з 80 % артыкулаў, якія мы маем увогуле. Акрамя дакалупвання да артыкулаў, якія маюць статус выдатных, яна яшчэ і прад'яўляе выдуманныя патрабаванні (спасылаючыся на ГОСТЫ Расійскай Федэрацыі) да кандыдатаў у выдатныя артыкулы, сцвярджаючы, што як раз забароненае правіламі арыгінальнае даследаванне — ідэал артыкула для Вікіпедыі. Трэба раз і назаўжды растлумачыць чалавеку правілы, бо будзе гора... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:01, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Не хвалюйцеся, паважаны Сп. Ігар Барысавіч, калі ўдзельнікі і далей працягнуць не аргументавана настойваць на сваіх тэзісах, выкарыстоўваючы двайныя стандарты (пра што я ўжо напісаў сп. Odri Tiffani, якая таксама запазычыла два абзаца ў артыкуле Несцерка, п'еса. Далей і шукаць не стаў), то я буду вымушаны звярнуцца да астатніх адміністратараў і супольнасці БелВікі аб прыняцці мер супраць сабатажу, парушэнне некаторых пунктаў правілаў: Вікіпедыя: Не гуляйце з правіламі  (англ.), «Вікіпедыя - не трыбуна», Вікіпедыя: Не даводзьце да абсурду і Вікіпедыя: дэструктыўныя паводзіны  (англ.). Так як да сённяшняга дня, у нас няма Арбітражнага камітэта  (англ.), то гэтае пытанне будзе вырашаць, або сумесна, адміністратары, або пры дапамозе галасавання. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:59, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Можаце падаваць, я толькі за. І, шаноўны спадар Ігар, прашу звярнуць Вашу ўвагу, што патрабаванні ў мяне толькі да абраных артыкулаў, якія павінны быць лепшым што ёсць у нашым праекце. І ўсе прэтэнзіі мною абгрунтаваны. Больш таго, я нават сама прыводзіла прыклад, як трэба рабіць. Таму гэта не сабатаж, а жаданне зрабіць праект якасным.--Odri Tiffani (размовы) 17:06, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
І падкажыце, дзе я казала, што арыгінальнае даследаванне — ідэал артыкула для Вікіпедыі? --Odri Tiffani (размовы) 17:08, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Прама нідзе, але ў мяне склалася такое меркаванне, бо Вы супраць кампіляцыі. Што жа наконт нацыянальнага касцюма, то Працар змяняе там словы, як Вы і хацелі. Мяркую, спрэчка вычарпана. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:31, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

  • Будзе перапрацаваны тэкст - будуць зняты і прэтэнзіі. І ўдзельніца Хамелка мяне як раз падтрымала. Што наконт арыгінальных даследаванняў, просьба мае выказванні не перайначваць. Я выказалася, што свае публікацыі можна выкладаць у праекце згодна з правіламі ВП:АП (Выкарыстанне іншых тэкстаў пры напісанні артыкулаў): «калі вы з'яўляецеся аўтарам гэтага тэксту і згодны з яго распаўсюджаннем, зменай і выкарыстаннем». Арыгінальнае даследванне мее на ўвазе «неапублікаваныя факты, аргументы, канцэпцыі, сцверджанні ці тэорыі». Разумееце розніцу? Можна, калі яны ўжо былі апублікаваны ў досыць аўтарытэтных крыніцах, і вы аўтар тэксту, і нельга, калі не публікаваліся. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 17:57, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Удзельніца Хомелка спаслалася на сямейныя праблемы і прамым тэкстам сказала, што не мае часу ўнікаць. Яна падтрымала Вас, так бы мовіць, завочна. Працар перапрацаваў большасць тэксту, таму цяпер Вы не можаце мець прэтэнзій. Таму, калі ласка, не даводзьце да абсурду. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:16, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Цытую: «я падтрымліваю Odri Tiffani у тым, што трэба прыпыніць дзеянне абрання артыкулу статусным і перапрацаваць спрэчныя моманты». --Odri Tiffani (размовы) 20:43, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Я думаю, што калі б сп. Хамелка ведала, якія «спрэчныя моманты» трэба перапрацаваць — яна мела б іншы пункт погляду. :-)--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:11, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
За іншых выказвацца не варта. --Odri Tiffani (размовы) 21:33, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Вось-вось... Цалкам дакладна, сп. Odri Tiffani, і казаць, што, хтосьці падтрымлівае Вас, Хоць, той хто «падтрымлівае», паняцця не мае, што адбываецца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:38, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Праверце, калі ласка, электронную пошту

Я займаюся збіраннем супольнасці па-за межамі ўласна сайта Вікіпедыі ў мэтах больш плённай дзейнасці (у тым ліку афлайнавай). У лісце ўся інфармацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:51, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякую за адказ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:27, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Адносна правак артыкула пра сп. Арсеня Ліса

16 чэрвеня зрабіла пробныя праўкі ў артыкуле пра Арсеня Ліса, Вы і іх адкацілі. Я гутарыла з самім сп. Арсенем і ён указаў на шматлікія памылкі ў датах і нават некаторыя ганебныя памылкі кшталту «Член Саюза пісьменнікаў СССР (1967) і Беларусі (1991)»! Спадар Арсень сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, а не саюза пісьменнікаў Беларусі! Ці варта мне тады выдаткоўваць час на праўду, калі Вы зноў вернеце да пачатковага варыянту? Калі ў нейкіх крыніцах памылкі, то навошта іх пераносіць у вікіпедыю??? Юлія Бажок 24 чэрвеня 2015

Прывядзіце крыніцы таго, што Вы кажаце праўду. --Artificial123 (размовы) 15:29, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Ну, напрыклад, вось сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Тут чытно, што сп. Арсень сябра гэтага саюза, а не падуладнага. І калі я маю больш за 50 правак, то мне трэба на кожную даваць крыніцу? А той, хто напісаў гэты артыкул першым і паставіў толькі 5 крыніц мае больш аўтарытэту!? Юлія Бажок (размовы) 15:36, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Добры дзень. Наколькі я памятаю, так трэба пачынаць свой зварот да людзей, з якімі Вы ледзь знаёмыя.

А цяпер пяройдзем да сутнасці. Вашыя праўкі паважаная Сп. Юлія, датычылі толькі нязначных момантаў, якія не паўплывалі на артыкул у якасным выразе. Галоўнае правіла Вікіпедыі — праўце смела, і тут няма ніякіх перашкод з майго боку. Больш таго, тут няма ні хлопцаў, ні дзяўчын, якасць працы якіх вызначалася б аўтарытэтнымі катэгорыямі. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:39, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Так, дзень добры! Не зусім разумею сістэмы камунікавання тут, таму не павіталася адразу ад сполаху) Перапрашаю. Каб правіць смела, трэба паспрабаваць перадусім. Паспрабавала) Таму і запытваю, калі я вазьмуся за глабальнае праўленне артыкула (а асноўная крыніца для правак — гэта сам сп. Арсень, які кажа, што многа памылак пра яго было ў друку), то дзе ж я знайду на кожную праўку пацверджанне ў сеціве ці выданнях? Калі атрымаецца папрасіць самога сп. Арсеня напісаць нейкую кароткую аўтабіяграфію і выкласці на сайце Таварыства беларускай мовы, напрыклад, ці можна будзе спасылацца на такую крыніцу перадусім? Дзякуй за адказы і парады па этыкеце! Юлія (размовы) 15:51, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі гэта будзе аўтабіяграфія пад аўтарствам А. Ліса — так. Але, не забывайце ставіць спасылку на крыніцу.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:05, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Sorry. Праходзіў уздоўж. Плагіят на 80 % Беларускія пісьменнікі. Даведнік. Вельмі шкада, бо персанаж у гісторыі культуры Беларусі выдатны. Пра яго можна многа напісаць.--Ohlumon (размовы) 16:59, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не, Сп. Ohlumon, гэта ўсяго толькі кампіляцыя, бо ў спісе літаратуры ёсць спасылка на Даведнік. Калі ласка, Уважлівей чытайце.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:07, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Масковія

Антон Борык

Вітаю. Падкажыце, адкуль вы ўзялі інфармацыю. дададзеную гэтай праўкай.--Liashko (размовы) 21:41, 30 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Перасылкі

Спадар Дзяніс, Вы стварылі перасылкі ФК Ніва Самахвалавічы і ФК Ніва-Працоўныя рэзервы на неіснуючы артыкул ФК БДАТУ-Ніва. У сувязі з гэтым пытанне — ці збіраецеся ствараць гэты артыкул? Калі не, то перасылкі варта выдаліць.--Artsiom91 (размовы) 19:21, 2 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Вітаю, сп. Artsiom91. Так, але крыху пазней.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:52, 2 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Hello, please delete the files against the global licensing policy (unfree and unused). There are more at Адмысловае:UnusedFiles. If the local sysops are not able to delete the forbidden files, I'll ask the stewards. Thanks, Nemo bis (размовы) 00:53, 21 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Request

Greetings.

Could you create in Belorussian Wikipedia, the article Demographics of Azerbaijan?

Thank you.

Дымаўшчына

Вітаю, вось так рабіць не вельмі добранька :), лепей так і так--Хамелка/ разм. 09:59, 30 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]

Добры дзень, першапачаткова я падумаў, што з-за малаінфарматыўнасці напісаць пра заказнік у артыкуле пра вёску. Так мы рабілі раней, па меншай меры. Але і тое, што Вы зрабілі таксама не дрэнна :)--Dzianis Niadbajla (размовы) 07:55, 31 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]

цэнзура артыкула Хведар Нюнька

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

User:EGalvez (WMF)/Sandbox/MassMessageTest

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey (revised heading)

Шаснаццатка

Сп.Дзяніс, ці можаце дадаць інфармацыю (калі ёсць) + літ-ру: Т.2. ЭВКЛ? --Rymchonak (размовы) 17:11, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Нажаль, Сп. Rymchonak, дадаць да інфармацыі з ЭВКЛ няма чаго. І гэта даволі дзіўна, калі ўлічыць, што ні ў Скурата, ні ў Сразнеўскага, ні ў Карскага — такой меры няма! Але яшчэ здзіўляе тое, што ў 15 кнігах Метрыкі ВКЛ, якія ў мяне ёсць пад рукой, таксама няма ніводнай згадкі пра дадзеную меру вымярэння сыпкіх рэчываў. Вельмі дзіўна:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:15, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Зноскі

  1. This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  2. Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.
  3. This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  4. Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.

NGC

Дзіўны выбар спіса. Чаму не патысячныя? --Artificial123 (размовы) 14:35, 7 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Далей будзе патысячна, проста пачаў з канца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:41, 7 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Гэта далёка не канец. Вось. --Artificial123 (размовы) 14:53, 7 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Я дадаю толькі спіс аб'ектаў Індэкснага каталога (IC), а не Новага агульнага каталога (NGC).--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:59, 7 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Афамленне артыкулаў пра футбалістаў

Некалькі заўваг па афармленні артыкулаў пра футбалістаў. Вядома, можаце іх не прытрымлівацца, але я ўсё роўна выпраўлю на свой манер.

  1. У артыкуле некалькі разоў пазначаецца клубная прыналежнасць, варта сачыць, каб усюды было адно і тое ж, інакш дзіўна атрымліваецца (у Луцэвіча ў лідзе ён яшчэ ў «Тарпеда»).
Гэта я адразу памыліўся. З гэтымі трыма вельмі паспешліва пачаў працаваць.
  1. Катэгорыі новых клубаў прастаўляюцца зверху, а не знізу. Непрынцыпова, але ўсё ж.
Калі так зроблена ва ўсіх артыкулах, добра, будзем выпраўляць.
  1. Заўважыў што Вы пастаянна скарачаеце "г.". Скарачайце на здароўе, але калі ва ўсім артыкуле "года", то варта неяк аднастайна рабіць.
Буду мець на ўвазе.
  1. Я звычайна не пішу дакладную дату пераходу, бо ў большасці выпадкаў інфармацыя аб пераходзе даходзіць да СМІ праз некалькі дзён ці нават тыдняў. Месяца, лічу, дастаткова. Дакладную дату можна пазначыць, калі ёсць дакладныя звесткі, што кантракт падпісаны менавіта ў такісьці дзень.
Маеце рацыю.
  1. Пераправярайце, што напісана ў навінах. Трое беларусаў папоўнілі ферганскі «Нефтчы» з Узбекістана, а не бакінскі, гэта розныя клубы.
Як напісаў вышэй, паспешліва пачаў працаваць.

Пакуль пісаў, штосьці ўжо заўважылі. --Artsiom91 (размовы) 21:47, 13 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Дзякуй за заўвагі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:06, 13 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey

(Sorry to write in English)

Спадар Дзяніс, прашу пераносы артыкулаў пра футбольныя чэмпіянаты ажыццяўляць праз старонку Вікіпедыя:Да перайменавання, бо неабходнасць перайменавання зусім невідавочная ("чэмпіянату" і "па футболе" — гэта нярэдка не "больш дакладная назва" і не афіцыйная, а проста дапаўненне, як "Горад Бялынічы Магілёўскай вобласці"). Пакуль у нас няма дакладных правілаў найменняў чэмпіянатаў, яны звычайна называюцца даслоўным перакладам арыгінальнага варыянту.--Artsiom91 (размовы) 22:12, 24 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Паважаны Сп. Artsiom91, добра. Але, я спецыяльна зрабіў такую спробу каб выйшла нейкая ўпарадкаванасць з гэтай тэмай, бо напрыклад, чэмпіянаты Беларусі маюць менавіта такую назву. А гэтак атрымліваецца, што для Беларусі робім так, а для астатніх як прыйдзецца. Вось і ўсё.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:48, 25 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Дзяніс, разумею такі падыход, але ў тым і справа, што ў Беларусі "чэмпіянат" і "па футболе" ўваходзіць у афіцыйную назву, у той час як у большасці іншых краін — не. Думаю, Вы ж не будзеце пісаць "Прэм'ер-ліга чэмпіянату Англіі па футболе". Для астатніх часценька сапраўды напісана "як прыйдзецца", але за адсутнасцю нармальных іншых варыянтаў (ну і адсутнасцю асаблівага развіцця тэмы) пакуль так і застаецца. Буду толькі ўдзячны Вам, калі прадумаеце адзіны падыход і прапануеце яго ўсюды ўжываць — але ізноў жа праз старонку Вікіпедыя:Да перайменавання, а не адвольнымі пераносамі адзінкавых артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 15:02, 25 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Афіцыйная савецкая гістарыяграфія

Добры дзень. У чым значнасць меркавання савецкай гістаграфіі, што інфармацыя аб гэтым дададзена ў артыкул Беларусь [1] і ў прэабулу да артыкула Полацкае княства [2]? Калі вы будзеце не супраць, я выдалю гэта з артыкула Беларусь, а ў артыкуле Полацкае княства перанясу ў асобны раздзел у канцы артыкула.--Hanylka (размовы) 21:11, 26 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Добры дзень. Па-першае, любая гісторыя пачынаецца з гістарыяграфіі; па-другое, можаце выдаляць з арт. Беларусь; па-трэцяе, у арт. Полацкае княства асобны раздзел падтрымліваю, але, не ў канцы, а ў пачатку, як тое робіцца ў афіцыйных падручніках і навуковых кнігах. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:47, 26 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Дзякую за адказ. Усё змяніла. Раздзел змясціла ў канцы артыкула па аналогіі з [3], [4], [5].--Hanylka (размовы) 22:09, 26 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Добра!!! Вялікі дзякуй Вам.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:11, 26 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Вітаю. Можаце яго паправіць? --Artificial123 (размовы) 11:48, 9 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Толькі збіраўся дапоўніць артыкул, а Вы яго выдалілі. Такія артыкулы нельга выдаляць хутка, толькі праз старонку "да выдалення". Было ж сказана, што сербскі футбольны клуб — як мінімум для стаба дастаткова, "тэставасці" няма.--Artsiom91 (размовы) 21:13, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ну, сп. Artsiom91, такія арт., як Вы гаворыце «стабы», раней (прыблізна 1-2 года назад) і стабамі не лічыліся і хутка выдаляліся. Таму я рашуча гэта і выдаліў:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:27, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дзякуй за аднаўленне артыкула, трохі надаў яму выгляду.--Artsiom91 (размовы) 22:48, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Няма за што.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:53, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

"Просты пераклад з РуВікі"

Шаноўны Дзяніс, звяртаю Вашу ўвагу на тое, што гэта ніяк не з'яўляецца прычынай не абіраць артыкул выдатным ці добрым. 90 % нашых статусных артыкулаў — проста пераклады з РуВікі. Гэта не забаронена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:28, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дык вось, каб не было такога высокага працэнту, я так і галасую. Гэта пе-першае, бо Беларуская Вікіпедыя — Беларуская, такім чынам статусныя артыкулы Беларускай Вікіпедыі павінны быць — беларускімі, а не капірайтамі Рускай Вікіпедыі. Можа тады і назву пераробім, напрыклад, «Статусныя артыкулы з Рускай Вікіпедыі». Пагадзіцеся, будзе адпавядаць рэчаіснасці. Па-другое, як гэта «не з'яўляецца прычынай»? Удзельнік, які проста зрабіў капірайт артыкула з іншай Вікіпедыі, не мае права выстаўляць сябе нейкія «зоркі», бо атрымліваецца, што гэта «Перамога — без бітвы», і гэтая «мэдаль» павінна быць у іншага ўдзельніка. У таго, хто выявіў крыніцы, падаў літаратуру, змясціў у арт. выявы і г.д., а не зрабіў усяго гэтага капірайт.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:28, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Хлусня ў другім жа сказе. Гэта не Беларуская Вікіпедыя, а Вікіпедыя на беларускай мове, і як яна можа напаўняцца як заўгодна. --Artificial123 (размовы) 17:39, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сп. Artificial123 мелася на ўвазе, што «Вікіпедыя на беларускай мове» (калі Вам так заўгодна) не з'яўляецца «сатэлітам», «саюзнікам па статусным артыкулам», «капірайтам» і інш. з «Вікіпедыі на рускай мове». Калі ласка, пакажыце Ваш уласны ўнёсак у артыкулы-намінанты, і няхай удзельнікі паглядзяць колькі адсоткаў там Вашага, і колькі — удзельніка з «Вікіпедыі на рускай мове».--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:49, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Бярыце і параўноўвайце, няма мне больш перад Вамі справаздачы рабіць. --Artificial123 (размовы) 17:53, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
А яно мне трэба? За Вас параўноўваць, і Вам нешта яшчэ даказваць. Сваю аргументаваную пазіцыю я выказаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:45, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дзяніс, я Вам напісаў на старонцы галасаванняў за выдатныя артыкулы, што супольнасць мае права ігнараваць такія галасы. Я шаную Вашу пазіцыю і таксама за тое, каб мы стваралі як мага болей якаснага ды арыгінальнага кантэнту, але нагадваю, што наш праект наўпрост на беларускай мове, а не аплот беларускага нацыяналізму. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:57, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Сп. Ігар Барысавіч, з усёй павагай, але гэта нейкі «аўтарытарызм» пачынаецца. То Вы забараняеце ўдзельніку выказваць сваю думку — у Вікіпедыі, усе, нават ананімы, маюць права выказваць свае думкі. То абвінавачваеце ўдзельніка — у нацыяналізме, хоць я зрабіў некаторыя заўвагі да свайго папярэдняга сказу. Правілы, нейкім чынам, інтэрпрэтуюцца так, як выгадна толькі часткі супольнасці. Адмін, які паабяцаў, стварыць табліцы, прабачце, іншага слова не падабраць, засмеціў, наш праект «пустышкамі». Удзельнік, які не выносіць крытыкі, пачынае абражаць іншага і г.д. Нейкае бязладдзе.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:24, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дзяніс, у нас самы дэмакратычны праект у свеце. 😃 Давайце разам працаваць, каб прыбраць бязладдзе. Што да перакладаў — Ваша права. Але помніце, у якім стане мова. Магчыма, зараз пераклады — найлепшы спосаб дапамагчы ёй, бо носьбітаў мала. Ды й сейбітаў мала, а ніва вялікая. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:14, 11 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ігар Барысавіч, цалкам падтрымліваю ідэю «Беларускай мовы», але лічу, што простыя пераклады з другой дзяржаўнай мовы, ёй гэтак жа дапамагаюць, як лысаму валасы, бо навошта чытаць на мове, калі ёсць «на нормальном языке». Нажаль, менавіта гэтак разважае большасць Беларусі :( А, што датычыць сейбітаў, дык з такімі як Pracar, бог з яго хамствам, але пасля гэтага дзеяння, мне не па дарозе. «Вялікія» павінны ісьці сваім, як кажа іх «правадыр» Аляксандр: «Мы пойдзем (і працягваем ісці) сваім, асаблівым шляхам». Вось няхай і ідуць, не хачу стаяць на іх шляху. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:05, 11 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Выпадковыя адкаты

Часам націскаю на адкат з тэлефона, а сам гэтага не заўважаю. Дзякую, што выпраўляеце назад. 😃 Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:15, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Няма за што. Усялякае здараецца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:51, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Абмеркаванне

Добры дзень! Вы можаце прыняць удзел у абмеркванні па найменню артыкулаў, на назву якіх вы ўказвалі на адпаведных старонках размоў Вікіпедыя:Да перайменавання#Лівонскі ордэн → Інфлянцкі ордэн--178.172.187.9 11:59, 18 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Назвы газет

  • Sorry, не ведаў, мяркаваў - калі вікі беларуская, дык і назвы... Ну а шавіністаў суюць усюды. Вось артыкул Жыды, верш - якія ў 1919 годзе у Расіі шавіністы, жадаючыя прыхваціць Беларусь? Ленін, Сталін і Троцкі?))--Ohlumon (размовы) 18:27, 24 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Сп. Ohlumon, амаль палову арт. пра перыёдыку кампіляваў я з розных энцыклапедый, і было жаданне, хоць крышачку, прытрымлівацца прынцыпу гістарызма. А што датычыць вялікадзяржаўя і шавіністаў — ну а як на Вашу думку, у адным сказе, напісаць пра газету, якая ў той час прытрымлівалася ідэі вайны «да перамогі» любымі сродкамі, і выступала адкрыта за экспансію з боку імперыі? Вось і даводзіцца выкарыстоўваць тэрміны, якія ў постсавецкай прасторы ў 21 ст. выклікаюць неадназначнасці.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:44, 24 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Папращце там у лидзе, як для Славаччыны. --JerzyKundrat (размовы) 16:55, 20 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Зроблена.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:19, 20 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Нужна ваша помощь

Здравствуйте!
Уважаемый @Dzianis Niadbajla:, мне очень нужна ваша помощь.
К сожалению, я абсолютно не знаю белорусский язык, но Вы знаете русский. Прошу Вас написать в белорусской Википедии статью о фильме «СОТКА». Информацию на русском языке Вы можете взять из моего русского вики-черновика (https://ru.wikipedia.org/wiki/Участник:Ilay007/Черновик).
Буду очень благодарен за вашу помощь!
Ilay007 (размовы) 23:02, 2 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

БОЛЬШАЯ ПРОСЬБА

Добрый вечер! Я заметил что вы недавно загрузили логотип партии БСДГ. Очень прошу вас загрузить также логотип партии Белорусская социал-демократическая партия (Народная Грамада) Статкевича. Я к сожалению не обладаю правами на добавление изображений. логотип НГ уже есть в англоязычной статье, так же его можно взять из официальной страницы партии вконтакте https://vk.com/narodnaja_hramada . Надеюсь на помощь.

Калі ласка.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:50, 29 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Сярэднявечча

Адкажу тут на гэтую Вашую заўвагу, бо абмеркаванне хутка перанеслі ў архіў, хутчэй чым я паспеў адрэагаваць. Пра нарматыўнасць было сказана ў абмеркаванні гэтай праўкай, ніхто нязгоды на гэты конт (каб паставіць аўтарытэт крыніцы пад сумненне, ці прывесці болей аўтарытэтную з іншым напісаннем) не выказаў. Далей, Вашыя сцвяржэнні што "Супольнасць выказалася за варыянт «сярэднявечча»" не маюць падстаў, бо гэтая старонка не галасаванне, а з абмеркавання стала толькі бачна, што "Сярэднявечча" мае больш часты ўжытак і з’яўляецца цалкам дапушчальным варыянтам — гэта і пазначана ў выніку, што "Сярэднявечча" і "Сярэднія вякі" можна свабодна ўжываць у тэксце артыкулаў без неабходнасці замены.--Artsiom91 (размовы) 00:27, 14 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Сп. Арцём, давайце сур'ёзна, ні Вы, ні я, ні астатнія ўдзельнікі, так і не даведаліся, што гэта за «слоўнік пад грыфам НАН» Ігара Барысавіча: «Этымалагічны...», «Гістарычны...», «Слоўнік...» (2012 г. выдання) і г.д. Па-другое, навуковыя выданні пад грыфам НАН, зыходзячы з нейкай «нарматыўнасці», не нарматыўныя, бо ў большасці там «сярэднявечча». Па-трэцяе, згодны «не галасаванне», але як, без яго, прыйсці да кансэнсуса?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:54, 14 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Калі не даведаліся, так спыталі б. А так цалкам выглядала, што яго аўтарытэт не падляжыць сумневу. Навуковыя выданні пад грыфам НАН і не павінны пісацца на нейкай «нарматыўнай» мове, гэта ж не слоўнікі. Ну а наконт кансэнсуса, то тут я лічу наступнае. Гэтае пытанне не такое важнае, як тыя ж правілы наймення артыкулаў, таму калі і будуць парушаны чыісьці асабістыя ўяўленні — нічога страшнага (а да арфаграфічных пытанняў нават з кансэнсусам трэба быць акуратным, бо парушаць правілы мовы супольнасць не можа, нават калі вельмі захочацца). Фактычна я мог перайменаваць адразу без абмеркавання, выставіў таму, што перайменаванні масавыя, а правільнасць таго ці іншага варыянту невідавочная — і з абмеркавання ўбачыў, што абодва дапушчальныя і ўжывальныя (хай і ў рознай ступені), але адзін рэкамендуецца нарматыўным слоўнікам. Насамрэч мяне больш цікавіла нават напісанне "сярэднявечны"/"сярэдневяковы", што неяк усе прапусцілі. Нарэшце, калі лічыце вынік неабгрунтаваным або маеце іншыя крыніцы, якія не былі прадстаўлены і ўлічаны — можаце смела выстаўляць на адваротнае перайменаванне, робатам усё перанесці займае паўгадзіны.--Artsiom91 (размовы) 01:06, 14 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey

WMF Surveys, 21:21, 29 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Reminder: Share your feedback in this Wikimedia survey

WMF Surveys, 04:19, 13 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey

WMF Surveys, 03:28, 20 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

ІНТЭРВІКІ

Спадар Дзяніс, калі ласка, прастаўляйце інтэрвікі! З павагай, Севастополец (размовы) 21:29, 5 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Віцебская мужчынская гімназія

А ці не на Пушкінскай яна знаходзілася? У тым будынку, у якім месціўся Віцебскі пед.інстытут да 1973 года, калі знеслі? --Rymchonak (размовы) 09:50, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вось і фотаздымак. Яна стаяла на рагу Замкавай і Пушкіна, насупраць сённяшняга кафэ "Тэатральнае". --Rymchonak (размовы) 10:03, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Сп. Rymchonak, і ў Л. Хмяльніцкай і ў А. Падліпскага будынак знаходзіўся на рагу Саборнай вуліцы і Гімназічнага завулка (сучасныя Крылова і Політэхнічная). Іншая справа, што ў канцы XIX ст. гімназія мела некалькі будынкаў. Калі я не памыляўся, у 1870-х быў дабудаваны трэці будынак гімназіі, той самы на фота, на сучаснай вул. Пушкіна.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:29, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Зразумела, першапачаткова яна знаходзілася на рагу вул.Успенскай і Саборнага завулка, потым пабудавалі будынак на Пушкінскай. Дзякуй за артыкул. --Rymchonak (размовы) 08:17, 27 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Няма за што, Сп. Rymchonak. У мяне ўзнікла пытанне, якім чынам запампоўваць у праект уласныя фота памятных дошак, бюстаў, паштоўкі з выявамі будынкаў? Пералістаў Аўтарскае права, быццам бы можна пад свабоднай ліцэнзіяй. Можа Вы ведаеце больш у гэтым пытанні?--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:18, 27 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, я запампоўваў фота віцебскіх музеяў, вуліц, дошак і г.д. Я выбіраў "Свабодная ліцэнзія" і запампоўваў. Напрыклад,
Прыклад афішы
--Rymchonak (размовы) 13:33, 27 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Губерні/паветы РСФСР

Думаю, што няма сэнсу ствараць асобныя артыкулы пра губерні/паветы РСФСР (асобна ад часоў Расійскай імперыі), бо ў 1917 годзе старыя адзінкі не скасоўваліся і новыя не ствараліся (у адрозненне ад падзелаў Рэчы Паспалітай), губерні і паветы працягвалі існаваць "па інэрцыі".--Artsiom91 (размовы) 18:06, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Магчыма, але як удакладняць назву? Атрымліваецца, што павет існаваў у неіснуючай дзяржаве 5, а некаторыя і 10 гадоў. Аршанскі павет (Расійская Імперыя, РСФСР, БССР). Папяровыя выданні ў гэтым плане былі абмежаваны, таму і стваралі агульныя артыкулы пра паветы. Гэта таксама тычыцца і некаторых губерняў. Дарэчы, калі я не памыляюся, то ў выпадку заходніх паветаў, мы чамусьці падзяляем іх, але там таксама палякі іх "па інэрцыі" «стварылі».--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:21, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Можна ўдакладняць гадамі існавання, але ва ўдакладненні "Расійская імперыя" не бачу нічога дрэннага (дарэчы, "імперыя" тут з малой літары), нават калі павет існаваў і пазней. Гэта толькі ўдакладненне, яно не прэтэндуе на поўную гістарычную дакладнасць. Заходнія паветы ствараліся заўсёды наноў і афіцыйна, прычым з трохі рознымі межамі, складам (воласці/гміны), адміністрацыяй. У 1917 годзе ж ніякага пераўтварэння не было, усё засталося ранейшым, ды і ўдакладненне "РСФСР" таксама не ідэальнае, бо паветы некаторы час уваходзілі ў склад ССРБ/Літбел.--Artsiom91 (размовы) 23:34, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Удакладненне, якое не прэтэндуе на дакладнасць, цікава. А навошта яно тады ў дадзеным выпадку (для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак)? Працэс «раянавання» у Савецкай Расіі/СССР працягваўся да 1929 г. Да гэтага, з 1917 г., існавала «Палажэнне аб кіраванні губерняй», якое прымаў кожны губернскі з'езд саветаў. І якім, таксама, ствараліся новыя адміністрацыі. Вы прапануеце пісаць пра павет як цэлае з XIX ст. да 1929 г.? Удакладненне «РСФСР» ідэальнае, бо паветы Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў ніколі не ўваходзілі ў склад ССРБ/Літ-БелССР/БССР да ўзбуйненняў 1924-1926 гг. Пакуль я працую над падзелам паветаў паміж ВКЛ і Імперыяй. Паспрабаваў зрабіць эксперымент — падзел паміж Імперыяй і Саветамі, бо розныя дзяржавы, і гістарычныя эпохі (Найноўшы час у гісторыі пачынаецца з 1917/18 г.), а гістарычныя паветы існуюць, як быццам, ніякіх зменаў у перыядах гісторыі чалавецтва не адбылося.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:42, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Пра гістарычныя эпохі неяк незразумела, швейцарскія кантоны існуюць з XIII стагоддзя, з таго часу змянілася шмат эпох і дзяржаў, але асобныя артыкулы, думаю, ніхто рабіць не будзе. Паветы Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у студзені-лютым 1919 года ўваходзілі ў ССРБ (дарэчы, калі не памыляюся, тады планавалі ССРБ замест губерняў/паветаў падзяліць на 7 раёнаў, але так да справы не дайшло), а пасля ўзбуйнення 1924 года непрацяглы час (можа які месяц) паветы былі ў складзе БССР. У 1917 годзе паміж рэвалюцыямі таксама незразумела што з паветамі рабіць. Падобная праблема можа мець месца і для паветаў міжваеннай Польшчы, якія ў 1939—1940 таксама "па інэрцыі" ўваходзілі ўжо ў БССР (зараз у нас няма пра іх асобных артыкулаў). Зараз ёсць запыт Вікіпедыя:Да падзелу#Паветы, дзе прапануецца падзяліць на паветы ВКЛ, Расійскай імперыі (да 1924/1926 гадоў) і міжваеннай Польшчы (да 1940 года). Магчыма, ёсць сэнс абмеркаваць з супольнасцю больш дэтальны падзел на гэтай старонцы ці на Форуме, прывесці Аршанскі павет (РСФСР) як прыклад таго, як будзен выглядаць.--Artsiom91 (размовы) 09:48, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Сп. Artsiom91, я не супраць абмеркавання. Уваходзілі яны ў ССРБ фармальна і толькі на паперы. 1 студзеня абвясцілі ССРБ, а ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) выключылі са складу рэспублікі вышэй пералічаныя губерні, што пацвярдзіў I Усебеларускі з'езд Саветаў (2-3 лютага). І больш яны, да ўзбуйненняў, у складзе савецкай Беларусі не знаходзіліся. Я лічу, што калі адм. адзінка існавала ў складзе дзяржавы некалькі месяцаў-год, удакладненне не патрэбна. Іншая справа, калі адм. адзінка існавала больш за год, ды яшчэ перайшла з адной палітычнай сістэмы ў іншую. Буду працаваць пакуль над падзелам адм. адзінак ВКЛ/Імперыя/2-я Рэч Паспалітая.--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:29, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я цалкам згодзен з спадаром Artsiom91. Дзіўна, што вы ня можаце разьвязаць простыя неадназначнасьці. А што робяць зь неадназначнасьцямі можна паглядзіць у іншых разьдзелах, напрыклад як гэтае робяць у Вікіпэдыі клясычным правапісам. Заўсёды ў дужках пазначаецца апошняя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у якую непасрэдна ўваходзіла адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка зь неадназначнай назвай. Прыклады: be-tarask:Вялейскі павет (Віленская губэрня), be-tarask:Залескі сельсавет (Чачэрскі раён), be-tarask:Парэцкі сельсавет (Гарадзенскі раён) і г.д. --Ліцьвін (размовы) 16:20, 15 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Беларуская дзяржaўная с/г. акадэмія

 Паважаны Dzianis Niadbajla! Тое, што я паправіў-гэта дакладна гісторыі гэтага ВНУ. Пасля 1925 года яна мела назву - Беларуская акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. І скарачэння БСГА не было. А з 1919 года ВНУ называлася - Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, бо быў не ў межах БССР.

З павагай Vladlen59 (размовы) 16:03, 14 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Файл

Вітаю! Калі ласка, змяніце назву файла «Файл:MV5BZTQwZjBjZmYtMTI3OS00OTk4LTk4NzMtY2M0NGNkMmY1YjQwXkEyXkFqcGdeQXVyNTM2NTg3Nzg@. V1 SY1000 CR0,0,666,1000 AL .jpg» на «Хрусталь (афіша).jpg», бо не заўважыў, калі запампоўваў. Віт; размовы 13:51, 11 лютага 2019 (+03)[адказаць]

Добры дзень, Сп. Віт. Не магу знайсці гэты файл, ні ў БелВікі, ні ў ВікіКоманс.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:36, 11 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Гляжу, сп. Арцём91 ужо праявіў ініцыятыву і ўсё папераносіў:) Віт; размовы 16:51, 11 лютага 2019 (+03)[адказаць]

политкаторжане

добрый день! Вы внесли информацию о трёх отделениях Общества политкаторжан в Белоруссии, огромное Вам спасибо! я занимаюсь изучением строительной деятельности Общества (удалось найти более 15 построек в России и Украине), и к сожалению, не могу найти никакой информации, построило ли Общество что-то в Белоруссии. буду очень признателен, если укажете, в каких источниках можно узнать о деятельности Общества в Белоруссии. спасибо Вам огромное.--Happykg (размовы) 19:54, 26 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Рыгор Барадулін

Вітаю!

Мяркую, што не варта выдаляць так проста вялікія кавалкі інфармацыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:41, 22 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Добры дзень! Прабачце, але гэта выйшла выпадкова.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:02, 24 лістапада 2019 (+03)[адказаць]