Размовы з удзельнікам:Evilcock

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тваё заданне на залік: Трэба дадаць 3 абзаца ў любой артыкул у Беларускай Вікіпедыі па тэмах атамнай фізікі. Артыкул абіраеш сам.

  • Таксама неабходна дадаць у гэтыя 3 абзацы сінія ці чырвоныя спасылкі (разабрацца, як гэта робіцца).
  • І дадаць зноскі на крыніцы інфармацыі - адкуль ты бярэш артыкул. (Вікіпедыя будуецца на крыніцах, таму дадаць іх вельмі важна, і важна зрабіць гэта правільна.) Калі ты дадаеш інфармацыю з кнігі - крыніца кніга, калі з сайта - крыніца сайт. Калі перакладаеш з іншага моўнага артыкула - крыніца тая, якая пазначана ў тым артыкуле (кніга, ці сайт..). Крыніцы НЕ трэба перакладаць на беларускую мову (нават калі ты перакладаеш тэкст адтуль на беларускую, каб дадаць у артыкул).
  • Важна, каб тэкст які ты дадаеш быў з добрай арфаграфіяй. (Раю рэсурс для праверкі правапісу - добрапс. інфо)
  • + Табе трэба дадаць некалькі словаў пра сябе на сваю старонку.

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго прагледзіш - будзе лягчэй працаваць у Вікіпедыі.

У Вікіпедыі ўсе твае праўкі і рэдагаванні запісваюцца, таму я змагу легка прагледзець усе, што ты дадаеш. Калі ў цябе будуць пытанні - пішы прама тут, пад гэтай маёй рэплікай, і я змагу табе адказаць. Па меры таго, як ты будзеш дадаваць інфармацыю я буду тут на старонцы каментаваць твае дзеянні.

Так як часу ў цябе не многа - твая задача завершыць заданне да аўторка. Калі справішся - сустрэнемся ў аўторк і пастаўлю табе залік.

Калі ты ўсё зробіш правільна і цалкам - я тут напішу табе, што "ты выканаў заданне" і прапаную час заліка. Таму уважліва сачы за інфармацыяй на гэтай старонцы.--Svetit (размовы) 12:53, 14 студзеня 2017 (+03)+[адказаць]

як стварыць чарнавік?

Калі ласка, глядзі ў дапаможніку, на старонцы 23.--Svetit (размовы) 16:06, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

я прагледзіў дапамажнік, але усё роўна не зразумеў

Пагуглі. Пашукай інфармацыю. Запытай аднагрупнікаў. У тваей падгрупе ўсе разабраліся, справіліся.--Svetit (размовы) 16:54, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

да я ўсё зрабіў ужо. Я толькі хатеў у чарнавік гэта захаваць, каб вы перагледзілі

У Вікіпедыі постмадэрацыя. Можаш адразу дадаваць інфармацыю на патрэбныя старонкі. І я прыгляджу.--Svetit (размовы) 17:31, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

старонка атамнай фізікі

Бачу. ты дадаў тэкст са спасылкамі. засталося дадаць крыніцы і зноскі на крыніцы.
І на сваёй асабістай старонцы напісаць пра сябе.--Svetit (размовы) 19:09, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

дадаў крыніцы і зноскі

Добра. Лічу - заданне зробленае. Падыходзь прыкладна у 12.30-13.00 заўтра на факультэт, каб 522, з ведамасцю для заліку. Буду на факультэце не доўга, таму, калі ласка, не спазняйся.--Svetit (размовы) 18:00, 15 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-Летнік 2017[правіць зыходнік]

Вітаю, Evilcock

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:25, 23 мая 2017 (+03)[адказаць]