Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat/Архіў2013-14

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзень добры, шаноўны спадар! Маю пытанні...[правіць зыходнік]

АТРЫМАЎ АДКАЗ АД СПАДАРЫНІ ХАМЕЛЦЫ, АЛЕ НЕ МАГУ ВЫДАЛІЦЬ ТЭМУ... ВЫДАЛІЦЕ, КАЛІ ЛАСКА. ДЗЯКУЮ. ВЫБАЧАЮСЯ ЗА НЯЎМЕЛАСЦЬ ФАРМАТАВАЦЬ І ВЫДАЛЯЦЬ 1) Якім чынам выдаліць акаўнт, які ўжо быў створаны раней? Я змяніў адрас пошты і стварыў гэты акаўнт. Тым жа болей не жадаў бы карыстацца.

2) У ангельскай версіі Вікіпедыі бачыў штосьці кшталту анкеты пры рэгістрацыі, якая вызначае прафесійную дзейнасць ці хобі. Ці ёсць у нас такая анкета? Жадаў бы актыўна ствараць і рэдагаваць артыкулы на медыцынскую тэматыку, бо гэта і прафесійная дзейнасць, і хобі. =) Але самі разумееце, што проста прагортваць усе артыкулы і думаць, пра што можна напісаць, а што выправіць -- справа марудная. Ці ёсць магчымасць занесці мяне ў нейкую супольнасць аўтараў па гэтай тэматыцы, калі такая супольнасць існуе? Ну і, адпаведна, наладзіць які-небудзь фільтр?
3) Сутыкаўся раней з праблемай, калі спасылка на папяровую прафесійную літаратуру губляла свой прыярытэт над нейкай аматарскай інтэрнэт-крыніцай, у якой бывала шмат памылак. Зрэшты, гэта было ў рускім моўным раздзеле... Як ставіцца беларуская Вікіпедыя да спасылак на папяровую літаратуру?
4) Жадаў бы зрабіць пераклад на беларускую мову артыкула пра серыял "Гриффины", але праблема ў тым, што беларускай версіі серыяла не існуе. Якім жа чынам у гэткім выпадку назваць артыкул і як перакладаць імёны герояў?
5) Кожны год адкрываецца шмат новых відаў і штамаў мікраарганізмаў, на якія ў нас яшчэ няма беларускай тэрміналогіі. У артыкулах, дысертацыях і іншага тыпу навуковых працах мы звычайна пакідаем лацінскія назвы гэтых мікробаў. Але як назваць артыкул у такім выпадку? Дарэчы, пытанне падобнае да пытання №4.

Дзякуй Вам вялікі за тое, што знайшлі час, каб адказаць на мае пытанні. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:50, 9 студзеня 2013 (UTC)

Добры дзень, як разумею, Вы атрымалі адказ ад Вольгі. Калі яшчэ пытанні засталіся, паўтарыце іх, калі ласка. А тэму пакінем, бо НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА, такія ў Вікіпедыі звычаі --JerzyKundrat (размовы) 05:08, 10 студзеня 2013 (UTC)

Польскія прозвішчы[правіць зыходнік]

Сп.Ежы, пры перакладзе з польскай Станіслаў Выспяньскі, Станіслаў Бараньчак мяккі знак захоўваецца? --Rymchonak (размовы) 06:24, 18 сакавіка 2013 (UTC)
Імхо, калі прзвішча польскае — так. Іншая рэч, калі ў польскай мове адаптавана беларускае прозвішча. --JerzyKundrat (размовы) 06:30, 18 сакавіка 2013 (UTC)
Дзякуй. У БЭ Выспянскі, будзем рэдырэкт рабіць? --Rymchonak (размовы) 06:40, 18 сакавіка 2013 (UTC)
Мне здаецца, дапушчальна рэдырэкт зрабіць (параўн. Лех Качыньскі) --JerzyKundrat (размовы) 07:12, 18 сакавіка 2013 (UTC)

Пан Ежы, можа, вярнуць хоць і без подпісаў, але актуальныя выявы дня з Вікісховішча, як было некаторы перыяд? І актуальнасць, і клопатаў меней, і спасылку туды можна зрабіць для цікаўных. Гіпатэтычна, можна паспрабаваць зрабіць магчымасць дабаўлення беларускага подпісу. --Максім Л. (размовы) 11:46, 25 сакавіка 2013 (UTC)

Выявы, на маю думку, будуць карысныя толькі з беларускімі подпісамі. Таксама выявы з Вікісховішча не ўлічваюць спецыфіку нашага раздзела, напр. там мы не ўбачым Мірскага замка або касцёла ў Івянцы. На перспектыву лепш разгледзець магчымасць абіраць выявы дня менавіта ў БелВікі. гл. таксама Вікіпедыя:Праект:Выбраныя выявы --JerzyKundrat (размовы) 11:51, 25 сакавіка 2013 (UTC)

Замкі Беларусі[правіць зыходнік]

Спадар Ежы, а можаце напісаць яшчэ пра якія-небудзь замкі (гл. Дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі») паводле дасье БЕЛТА? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:41, 11 чэрвеня 2013 (UTC)

Застаюся ў тэме. Але трэба злавіць яшчэ і адпаведны настрой. --JerzyKundrat (размовы) 09:51, 11 чэрвеня 2013 (UTC)

Івонка Сурвіла[правіць зыходнік]

Сп.Ежы, ці можаце падкарэктаваць у арт. пра Івонку Сурвілу картку: замяніць жонку на мужа? --Rymchonak (размовы) 10:12, 6 лістапада 2013 (FET)
Выбачайце, у мяне няма досведу працы з шаблонамі пра асобаў. Шчыра кажучы, я іх зазвычай ігнарую. --JerzyKundrat (размовы) 10:38, 6 лістапада 2013 (FET)
Ветэрану руха
За выдатны і ўзорны ўклад у развіццё пачаткаў беларускай Вікіпедыі

Беражыце, Ежы, што маеце ад папярэдкаў! І каб Вашых слаўных спраў увесь свет быў поўны сведкаў! (А-ля Андрэй Рымша)--Pracar (размовы) 10:14, 30 кастрычніка 2013 (FET)

Працоўная зорка І ступені
За адданасць справе асветы і безупынную стараннасць!----Pracar (размовы) 10:14, 30 кастрычніка 2013 (FET)

Русіфікацыя медыцыны[правіць зыходнік]

Дзень добры, спадар Кундрат! Для Вас з'яўляецца справай прынцыпу пакідаць у артыкулах па анатоміі чалавека выключна тыя варыянты, якія ёсць у рускай мове (у тым ліку тыя, якія Вы самі прызнаеце за гутарковыя)? Вы спасылаліся на слоўнікі, але я магу заявіць, што на дадзены момант існуе адзіны на ўсю Беларусь тэрміналагічны трохмоўны слоўнік анатамічнай тэрміналогіі. Я буду правіць і па 100 разоў, і па 200, калі трэба. Гэта пытанне годнасці нашай кафедры і беларускай анатоміі ў прынцыпе. Мне ўвогуле вельмі дзіўна, што, калі ёсць выбар між агульналексічным і вузкім слоўнікам той ці іншай спецыяльнасці, Вікіпедыя абірае агульналексічны. Я спрабаваў узняць пытанне на форуме, але яно не прынесла плёну. Гатовы ісці далей і рабіць агульнараздзельныя абмеркаванні, калі гэта дапаможа Вас пераканаць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:33, 10 лістапада 2013 (FET)

Калі абстрагавацца ад эмоцый, мы выходзім на наступнае пытанне: "Ці мае быць слоўнік спецыяльных тэрмінаў прыярытэтным перад слоўнікам агульнай лексікі ў Вікіпедыі пры напісанні артыкулаў?" На гэта я маю адназначны адказ: "Так!" Грунтуюся на прынцыпе: хай спецыялісты займаюцца спецыяльнай лексікай, бо ім у супрацоўніцтве з філолагамі гэта бліжэй. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:56, 10 лістапада 2013 (FET)
Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С.П. Ярошевич, Л.Н. Бойцов, Д.В. Ковалева и др. -- Мн.: Дизайн ПРО, 1998. -- 480 с. ISBN 985-6182-63-8 Рецензенты: кафедра анатомии человека Гродненского государственного медицинского института, зав. кафедрой доктор медицинских наук, профессор С.С. Усоев; доктор филологических наук, профессор Гродненского государственного университета П.В. Стецко; ст. научный сотрудник Института экспериментальной ботаники НАН РБ кандидат биологических наук И.М. Степанович. Авторы: Ярошевич С.П., Бойцов Л.Н., Ковалева Д.В., Лобко П.И. Словарь содержит около 7500 слов и словосочетаний, которые употребляются как анатомические названия. Состоит из трёх частей: русско-белорусско-латинской, белорусско-латинской, латинско-белорусской. Для студентов медицинских и биологических ВУЗов, преподавателей, врачей, научных работников, переводчиков. РЕКОМЕНДОВАНО НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКИМ ЦЕНТРОМ УЧЕБНОЙ КНИГИ И СРЕДСТВ ОБУЧЕНИЯ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:53, 10 лістапада 2013 (FET)

Давайце будзем аддаваць перавагу той тэрміналогіі, якая ўваходзіць у папяровыя энцыклапедыі ды школьныя падручнікі. --JerzyKundrat (размовы) 08:05, 11 лістапада 2013 (FET)

Давайце ўсё ж не будзем аддаваць перавагу ніякай тэрміналогіі: хай там, дзе Вы пісалі "мышцы", яны і застаюцца, але папрашу Вас, калі ласка, не замяняць словы "цягліцы", "крумянкі" ды іншае на нейкія больш вядомыя словы ў новых артыкулах. Я паспрабую ў сваю чаргу даваць як мага больш варыянтаў назвы, аднак у вузкіх артыкулах, як, напрыклад, Мускулы чалавека павінна ўсё ж праходзіць як асноўная тэрміналогія са слоўніка, што вышэй пазначаны, бо там інфармацыя вельмі вузкая, якую насамрэч будуць чытаць толькі адмыслоўцы. Давайце будзем захоўваць і памнажаць лексічнае багацце нашай мовы. Дзякую за разуменне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:09, 11 лістапада 2013 (FET)
Мяркую, што ў вузкіх артыкулах дапушчальна ўжываць адмысловую тэрміналогію і адходзіць ад школьнай тэрміналогіі. --JerzyKundrat (размовы) 07:59, 12 лістапада 2013 (FET)
Вялікі дзякуй за разуменне! Прабачце мяне, дурня, што спачатку быў пра Вас горшага меркавання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:08, 12 лістапада 2013 (FET)

Прыношу Вам выбачэнні за празмерную эмацыйнасць. Я быў няправы. Абяцаю не дапускаць зрываў на эмоцыі ў будучыні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:27, 12 лістапада 2013 (FET)

Сп. Ежы, можаце напісаць артыкулы пра трох новых біскупаў Беларусі? [1] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:17, 1 снежня 2013 (FET)

Дзякуй :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:21, 2 снежня 2013 (FET)
Калі ласка :) --JerzyKundrat (размовы) 07:59, 3 снежня 2013 (FET)

А як жа тады - «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»? Караткевіч таксама пісаў с памылкамі? Прыклад: Гарадзенскае княства. Такім чынам - Гарадзенскае TV.--Ohlumon (размовы) 21:41, 26 снежня 2013 (FET)

Гродзенская абласная студыя тэлебачання была створана ў Гродзенскай вобласці. А вось калі б тэлестудыя існавала ў Гарадзенскім княстве, гэта было б файна (асабліва каб архіў захаваўся да нашых дзён). :-) --JerzyKundrat (размовы) 07:50, 27 снежня 2013 (FET)

Не зусім разумею прычыны выдалення з карткі інфармацыі, якая была перад гэтым дагледжана адміністратарам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:20, 13 студзеня 2014 (FET)

Празмерная інфармацыя, дублюецца радком ніжэй. Навогул наяўнасць картак-шаблонаў для асобаў выклікае сумненні. Калі Вам не падабаюцца мае дзеянні, можаце вярнуць усё назад. --JerzyKundrat (размовы) 15:22, 13 студзеня 2014 (FET)
Я вярнуў, спадар Ежы, бо гэта важная інфармацыя. Радком ніжэй указана грамадзянства, а не месца нараджэння. Класічны прыклад несупадзення між гэтымі рэчамі — Сяргей Міхалок — нарадзіўся ў ГДР, аднак не меў яе грамадзянства. Ну мы робім карткі-шаблоны для асоб па ўзорах іншых Вікіпедый... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:30, 13 студзеня 2014 (FET)

Добры дзень. Чаму вы адкінулі і заблакавалі артыкул Крэсы ўсходнія? Я цяпер займаюся пашырэннем і разбудовай гэтага артыкула. Прашу абгрунтаваць сваё рашэнне. Акрамя таго, Рымчонак пастаянна адкідвае мае змены, чым рабіць маю працу цяжкай. Калі ласка, звярніце яму ўвагу, каб не перашкаджаў у працы. Дзякуй. Tomasz Bladyniec (размовы) 14:50, 24 студзеня 2014 (FET)

Можаце разбудоўваць яго напр. на старонцы размоў, а далей паглядзім, ці ўдасца дабіцца паразуменння з іншымі зацікаўленымі ўздзельнікамі. --JerzyKundrat (размовы) 14:54, 24 студзеня 2014 (FET)
Ці хто-небудзь з астатніх карыстальнікоў вымушаны працаваць у такіх умовах? Чаму была выдаленае меркаванне прафесара доктара гістарычных навук? Таксама ён неаўтарытэтны? Калі Працар пісаў артыкул пра Асвету, то мне накіравалі папярэджанне, кан яму не перашкадзаць у працы. Цяпер, калі я працую, а Рымчонак выдаляе мой змест, тады ўсё добра, а мне трэба працаваць у чарнавіку, а пазней паглядзім. Прашу роўных і справядлівых адносінаў да мяне і маёй працы ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі. Tomasz Bladyniec (размовы) 15:16, 24 студзеня 2014 (FET)
Я не магу з пэўнасцю казаць пра аўтарытэт пэўнага прафесара ў гэтым пытанні. Агульна беручы рэчы, тут усё ж энцыклапедыя, а не збор думак пэўных разумных людзей. Менавіта папяровыя энцыклапедыі змяшчаюць абагуленую інфармацыю. Наконт праблем з Асветай, я не ў курсе, што там рабілася. --JerzyKundrat (размовы) 15:25, 24 студзеня 2014 (FET)
Калі не можаце з пэўнасцю казаць пра аўтарытэт прафесара, тады на якой аснове выдаляеце яго кропку погляду? Tomasz Bladyniec (размовы) 17:38, 24 студзеня 2014 (FET)
Дарэчы, правільна казаць "пункт погляду". За ўзор я бяру артыкулы папяровых энцыклапедый, навучальных дапаможнікаў, а меркаванне гэтага прафесар мне здаецца сентыментам, які не заслугоўвае ўвагі. --JerzyKundrat (размовы) 07:47, 25 студзеня 2014 (FET)
Вікіпедыя - месца, дзе павінны знаходзіцца ўсе галоўныя пункты погляду. Вы можаце не згаджацца з адным з ніх - але гэта не падстава для выдалення. Хай чытач пазнаёміцца з рознымі меркаваннямі і сам вырашае, дзе праўда. Я напрыклад моцна не згаджаюся з пунктам погляду Беларускай энцыклапедыі - но калі крыніца ёсць, тады звестка мусіць застацца. Таксама і Вы не выдаляйце звестак з крыніцамі, бо няма ў Вас падстаў, каб ацэньваць аўтарытэтнасць вучоных. Tomasz Bladyniec (размовы) 11:22, 25 студзеня 2014 (FET)
Здаецца, я ўжо адказаў вышэй. --JerzyKundrat (размовы) 12:22, 25 студзеня 2014 (FET)

Шаноўны сябра JerzyKundrat! У мяне ёсць две справы. Па-першае, вы напісалі, што асабліва паважаеце энцыклапедыі як крыніцы інфармацыі для Вікіпедыі. З радасцю інфармую, што з'явілася ў мяне новая крыніца такога кшталту, а наколькі яна польскамоўная (а Вы ведаеце польскую мову) мы можам працаваць з дапамогай яе разам над артыкулам Крэсы ўсходнія. Я ўжо выклаў сканы адпаведніх старонак, каб Вам было прасцей і зручней; спасылкі знаходзяцца ў абмеркаванні. Прапаную адблакаваць артыкул, хаця, канешне, Вы таксама можаце напісаць гэтыя звесткі самастойна. Другая справа: Вы сказалі, што праф. Новак - неаўтарытэтная крыніца, але адначасова ў артыкуле засталася спасылка на сайт спадара Літвіна. Калі ласка, разпавядзіце, якім чынам і паводле якіх крытэраў Вы ацанілі, што Новак з'яўляецца неаўтарытэтным, а Літвін - аўтарытэтным. Дзякуй вялікі. Tomasz Bladyniec (размовы) 00:18, 27 студзеня 2014 (FET)

Адказ на старонцы: Размовы:Крэсы ўсходнія‎ --JerzyKundrat (размовы) 12:34, 27 студзеня 2014 (FET)

Прывітанне, неяк нечакана гэты артыкул набыў дастаткова добры выгляд. Мне ўжо кваліфікацыі не хапае яшчэ яго палепшыць, а сярод іншых івік ён губляецца. Было б добра даць яму статус добрага. Улічваючы спецыфіку тэмы, аб'ём вялікі тут не трэба, але было б нядрэнна крыху пашырыць біялагічную частку. Ці не хацелі б вы ўзяць яго ў свае рукі?--Хамелка/ разм. 19:45, 5 лютага 2014 (FET)

Добры дзень. З вашай лёгкай рукі артыкул ужо даўно пераўзышоў мае кампетэнцыі ў ліхеналогіі. --JerzyKundrat (размовы) 08:24, 6 лютага 2014 (FET)

Змаганне за Ліду ў 1919[правіць зыходнік]

Для Вашай увагі артыкул пра змаганне за Ліду ў 1919 годзе ў польскай Вікі. Мабыць нешто Вам спатрэбіцца да гісторыі горада: w:pl:Walki_o_Lidę_(1919) Tomasz Bladyniec (размовы) 13:43, 6 лютага 2014 (FET)

Дзякуй. --JerzyKundrat (размовы) 13:53, 6 лютага 2014 (FET)

Вітаю, зараз усе расліны роду Цыбуля адносяцца да сямейства Амарылісавыя, Цыбулевыя — толькі падсямейства. Як думаеце, ці варта пакінуць катэгорыю падсямейства, дадаўшы яе ў катэгорыю сямейства (якой зараз няма), ці стварыць на месцы гэтай катэгорыі катэгорыю Амарылісавыя?--Хамелка/ разм. 16:26, 21 лютага 2014 (FET)

Я б падсямейства Цыбулевыя пакінуў як асобную катэгорыю (зважаючы на «гістарычны» фактар) --JerzyKundrat (размовы) 08:01, 24 лютага 2014 (FET)
Я таксама іменна да такога варыянта схілялася, тады пайду папраўлю там верхнюю катэгорыю, дзякуй за адказ.--Хамелка/ разм. 08:37, 24 лютага 2014 (FET)

Стаў 70-тысячным артыкулам. Віншую :)--Хамелка/ разм. 12:37, 12 сакавіка 2014 (FET)

Пункт/кропка[правіць зыходнік]

Вітаю. Скажыце, я правільна разумею ці не: кропка - гэта знак, які ставіцца ў канцы сказу, а пункт — гэта матэматычны аб'ект. Так? --Artificial123 (размовы) 15:55, 20 сакавіка 2014 (FET)

Менавіта так --JerzyKundrat (размовы) 15:56, 20 сакавіка 2014 (FET)

Добры вечар. Даўно хацеў спытаць: навошта вы выдзяляеце прозвішчы капсам? Дзеля таго, каб усе выпраўлялі на нармальны лад? --Artificial123 (размовы) 22:52, 13 мая 2014 (FET)

Гэта традыцыя папяровых энцыклапедый, якая была ў свой час ухвалена тут, калі абмяркоўваліся стандарты афармлення артыкулаў. І калі ласка, гаварыце за сябе, а не за ўсіх - JerzyKundrat (размовы) 22:58, 13 мая 2014 (FET)
Штосьці я не бачу, каб сп. Хомелка, Чаховіч ці іншыя старажылы карысталіся гэтым. --Artificial123 (размовы) 23:07, 13 мая 2014 (FET)

Я таксама выпраўляю на "без капса"Хамелка/ разм. 00:11, 14 мая 2014 (FET)

Не выкарыстоўвайце капс! --Artificial123 (размовы) 22:37, 26 мая 2014 (FET)
Калі ласка, не трэба клічнікаў. Гэта дробнае пытанне не вартае такіх эмоцый. - JerzyKundrat (размовы) 22:41, 26 мая 2014 (FET)
Не выкарыстоўвайце капс. Не сыходзьце з тэмы. --Artificial123 (размовы) 22:42, 26 мая 2014 (FET)
Ня трэба мяне пераследаваць. - JerzyKundrat (размовы) 22:44, 26 мая 2014 (FET)
Пісаць трэба нармальна. І ніякіх праблем не будзе. --Artificial123 (размовы) 13:34, 27 мая 2014 (FET)
Насамрэч у мяне няма праблем з-за вашых драбнюткіх правак. Ды й пішу я нармальна. А вось няветлівае захаванне і пераследаванне ўдзельнікаў Вікіпедыі можа быць пакарана, напрыклад, блакіроўкай - JerzyKundrat (размовы) 18:31, 27 мая 2014 (FET)
Не бачу, што Вы пішаце нармальна. Звяртаюся я ветліва, а вы не рэагуеце. І пагражаць мне не трэба. --Artificial123 (размовы) 18:35, 27 мая 2014 (FET)

Dobry dzień spadar JerzyKundat. Tut ja nakiravaŭ da Vas pytannie. Spadziajusia na adkaz. Z pavahaj − Tomasz Bladyniec (razmovy) 00:47, 18 lipienia 2014 (FET)

Працоўная зорка І ступені
За тое, што я б ніколі ў сваім жыцці не апісаў дасканала ў Вікіпедыі!------Pracar (размовы) 18:33, 20 ліпеня 2014 (FET)
Ветэрану руха
За цудоўную працу, пра што ведаюць усе вікіпедысты, у артыкулах па біялогіі, геаграфіі і шмат чаго яшчэ!

--Pracar (размовы) 18:36, 20 ліпеня 2014 (FET)

Афармленне[правіць зыходнік]

Ну Вы там Самі папраўце вышэй афармленне зоркі і ордэна асобна ў раздзелах, а то яны нешта па маёй рэдактуры спалучыліся))--Pracar (размовы) 20:42, 20 ліпеня 2014 (FET)

Дзякуй за добрыя словы :) Заадно давялося прыгадаць, што неяк геаграфія ў маіх праўках саступіла на другі план. Прыму пад увагу. --JerzyKundrat (размовы) 23:32, 20 ліпеня 2014 (FET)

Што адбылося?[правіць зыходнік]

Я стаў аўтадаглядчыкам ці што? Шаноўны Ежы, прашу Вас даць інструкцыі наконт таго, што рабіць далей, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:13, 22 ліпеня 2014 (FET)

Так, згодна з Вашай заяўкай. Плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 20:15, 22 ліпеня 2014 (FET)
Як я разумею, я цяпер магу даглядаць свае ўласныя праўкі. Гэта добра. Дзякуй вялікі. Слава Богу, тут усё проста, бо я баяўся нейкай цяжкой інструкцыі. І Вам плённай працы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:17, 22 ліпеня 2014 (FET)
Таксама Вы атрымалі статус Даглядчыка, гэта дае магчамасць пацвярджаць дзеянні іншых удзельнікаў, напр. з апошніх артыкулаў можна глянуць артыкул Трафім Дзянісавіч Лысенка, які правіў ананімны ўдзельнік. --JerzyKundrat (размовы) 20:24, 22 ліпеня 2014 (FET)

беларускіх імёны польскіх гарадоў у правінцыі Заходнепаморскім ваяводстве[правіць зыходнік]

З павагай. У мяне ёсць просьба аб беларускіх імёны польскіх гарадоў у правінцыі Заходнепаморскім ваяводстве. Я планую напісаць пароль для ўсіх гарадоў правінцыі.--Jerzyjan1 (размовы) 09:39, 16 жніўня 2014 (FET)

Прывітанне. Можна спіс гарадоў на польскай мове дадаць проста на гэту старонку размоў. Пастараюся перакласці на беларускую. --JerzyKundrat (размовы) 12:06, 16 жніўня 2014 (FET)
  • З павагай. Я даю польскую старонку Вікіпедыі, дзе ўсе гарады гэтай правінцыі. Дзякуй вялікі.[[2]]--Jerzyjan1 (размовы) 17:26, 16 жніўня 2014 (FET)

Вось спіс гарадоў з насельніцтвам больш за 10,000 чалавек. Іх назвы спраўджаны паводле "Беларускай энцыклапедыі", акрамя Police, якога ў энцыклапедыі няма.

З перакладамі назваў малых гарадоў могуць існаваць пэўныя праблемы, бо іх няма дзе спраўдзіць. Хоць можна іх перакласці ва ўласнай інтэрпрэтацыі (вядома ж з апорай на прынятыя нормы).--JerzyKundrat (размовы) 19:57, 16 жніўня 2014 (FET)

    • Дзякуй за спіс гарадоў. Цяпер я заўважыў, што на беларускай Вікіпедыі адсутнасць поўнай тэрытарыяльнага дзялення Польшчы. Яны проста ўсе ваяводства (16). Размяркоўваюцца наступным чынам: ваяводства (16), гарадскіх павет (66) (горад з насельніцтвам больш за 100 тысяч жыхароў), павет (314), гміна (2479). Паролі польскіх гарадах ёсць толькі ваяводствo. Можа быць, было б лепш, каб развіваць гэтыя адсутнічае ў 66 буйных гарадах, чым тыя, з маёй Заходне-Паморскае? Мой горад Лобез і суседнія я ўжо ўдалося распрацаваць. Быццам бы лепшым рашэннем? Там няма пароля на беларускай Вікіпедыі,,горада з правамі паветa,, (гарадскіх павет) - на польскай мове Вікіпедыя выглядае наступным чынам.[3]--Jerzyjan1 (размовы) 09:45, 17 жніўня 2014 (FET)

Ciąg dalszy...

Калі ласка, выпраўце таму-то не так. Гэта сіні ў катэгорыі (Горад Бжэг, Горад Аполе).--Jerzyjan1 (размовы) 13:27, 19 жніўня 2014 (FET)

Руская пліта[правіць зыходнік]

Сп.Ежы, ці ёсць якія крыніцы на Рускую пліту? Ці не выдраны гэты артыкул з Рускай платформы? --Rymchonak (размовы) 22:42, 1 верасня 2014 (FET)
На Рускай (Усходне-Еўрапейскай) платформе выдзяляюцца асобныя структуры. На паўночным захадзе і поўдні платформы фундамент выходзіць на паверхню Зямлі і ўтварае Балтыйскі шчыт і Украінскі шчыт. Астатняя частка перакрыта платформавым чахлом Рускай пліты, на крайнім паўднёвым захадзе — Валына-Падольскай пліты. Гэтак прынята лічыць у айчынных падручніках па геалогіі і геаграфіі. --JerzyKundrat (размовы) 22:49, 1 верасня 2014 (FET)

Назвы флоры[правіць зыходнік]

Прывітанне! Можа, ведаеце як гэтыя кветкі і расліны называюцца [4], [5], [6], [7], -- хоць бы па адной назве на фота, бо трэба неяк падпісаць фатаграфіі тут [8].--Pracar (размовы) 17:06, 10 верасня 2014 (FET)

Дадала их на Сховишчы у адпаведную катэгорыю, чакайце, пакуль пазнаюць. Гэта, хутчэй за усё, Сумнік канадскі (але пад пытаннем), астатняе сама не ведаю.--Хамелка/ разм. 17:16, 10 верасня 2014 (FET)
Сама ён канадскі і ёсць. Пачытаў тут[9], дык гэтая жоўценькая мяцёлка -- вялікі агрэсар мясцовых раслін. Я яго са спіса выключу.--Pracar (размовы) 18:06, 10 верасня 2014 (FET)

Медыцынская мікрабіялогія[правіць зыходнік]

Гэта сур'ёзная медыцынская навука з даволі цікавай спецыфікай. Чаму Вы выдалілі гэту катэгорыю з артыкулаў пра ўзбуджальнікі лепры і туберкулёзу? Я не маю прэтэнзій глабальных, але цікава мне абгрунтаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:15, 13 верасня 2014 (FET)

Так у нас склалася, што пэўныя, канкрэктныя віды жывёл не ўваходзяць у катэгорыю Заалогія, раслін — Батаніка, грыбоў — Мікалогія, мікраарганізмаў — Мікрабіялогія. --JerzyKundrat (размовы) 10:26, 13 верасня 2014 (FET)
Файна, буду ведаць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:09, 13 верасня 2014 (FET)

Біялагічная класіфікацыя[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Ежы. Ці можаце Вы напісаць артыкул пра біялагічную класіфікацыю? Зараз гэта старонка перанакіроўвае на біялагічную сістэматыку, але, як я разумею, гэта розныя рэчы (прынамсі, у іншых вікіпедыях ім прысвечаны два асобныя артыкулы). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:32, 15 кастрычніка 2014 (FET)

Добры дзень, я шчыра кажучы не вельмі ў тэме. Пакуль што спрабую хаця б біялагічную сістэматыку больш-менш напоўніць беларускамоўным зместам. --JerzyKundrat (размовы) 22:48, 15 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкулы года[правіць зыходнік]

Пане Ежы, пішу Вам, як адміністратару. З улікам таго, што наша вікісупольнасць невялікая, прапаную спрасціць працэдуру конкурсу Артыкул года (Вось чарнавік спрошчаных правіл). Сярод іншага, там прапанаваны пункт, што адказнымі за правядзенне конкурсу з'яўляюцца адміністратары (бо на выбары журы ў нас пакуль не хапае актыўных зацікаўленых удзельнікаў, як для галасавання, так і для самога журы). Калі ласка, выкажыцеся, ці згодны Вы з такім варыянтам правіл. Заўвагі і прапановы вітаюцца.

Таксама магчыма Вас зацікавіць гэтае абмеркаванне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:06, 22 кастрычніка 2014 (FET)