Размовы з удзельнікам:Maksim L.

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 42 364

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

Архівы размоў: 3-7.2007 | 8-12.2007 | 1-6.2008 | 7-12.2008 | 2009 | 1-8.2010 | 9-12.2010 | 1-6.2011 | 7.2011-6.2012 | 7.2012-6.2013 | 7-12.2013 | 2014 | 2015-2020 | 2021-2022


Кіраўнікі Беларусі[правіць зыходнік]

Маю пытанне наконт гэтай праўкі з выдаленнем інтэррэксаў: магчыма яны і не былі кіраўнікамі Вялікага Княства Літоўскага і ў артыкуле Вялікія князі літоўскія сапраўды былі б недарэчнымі, але ж гэта артыкул Спіс кіраўнікоў Беларусі, а інтэррэксы ў пэўным сэнсе былі кіраўнікамі краіны, у склад якой тады ўваходзіла тэрыторыя Беларусі. Па меншай меры ў гэтым артыкуле сабраны шматлікія асобы, якія нават не мелі адназначнага лідарства, я старшынствавалі ў пэўных арганізацыях, інтэррэксы не выбіваюцца з гэтага шэрагу. Artsiom91 (размовы) 21:17, 17 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

@Artsiom91, інтэррэксы ж не мелі ніякай улады ў ВКЛ, чыста Каронная інстытуцыя, не кіравалі ўсёй "краінай"-РП, у выпадку караля гэта забяспечвалася абраннем яго і вялікім князем, а інтэррэкса ніхто выбіраў на Княства. Ці памыляюся? Можна, спіс інтэррэксаў дадаць у спіс кіраўнікоў Польшчы, у паралельны слупок або дадатковы спіс да каралёў спіс. Усе астатнія хоць намінальна мелі ў межах цяперашняй Беларусі нейкія ўладныя паўнамоцтвы. Артыкул наогул трэба перааформіць, прыбраць многія раздзелы на адну асобу і частку табліц. Дагістарычная частка таксама крытыкі не вытрымлівае, як дулебы на тэрыторыі Беларусі, напрыклад. Дзіўна як гэта ўсё з'явілася па-за полем зроку. Максім Л. (размовы) 22:03, 17 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Інтэррэксы і ў Польшчы ніякай улады амаль не мелі, згодна з артыкулам Інтэррэкс (Рэч Паспалітая) яны толькі склікалі соймы і прадстаўлялі краіну на міжнароднай арэне — што Беларусі, Літвы і Польшчы датычыцца ў роўнай ступені. Наконт таго, што гэта толькі каронная інстытуцыя, не маю такіх крыніц, інтэррэкс быў уведзены на Люблінскім сойме, дзе агульныя інстытуцыі распрацоўваліся. Як прымас ён таксама ў тым ліку і над Беларуссю меў уладу. Наконт таго што сам спіс аформлены дрэнна згодзен і бачыў раней, але штосьці істотна палепшыць цяжка, бо строга можна нешта абгрунтаваць толькі пасля 1917 года, астатняе ў любым выпадку будуць дапушчэнні, якія наўрад ці абгрунтаваны аўтарытэтнымі крыніцамі.--Artsiom91 (размовы) 22:11, 17 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Artsiom91, інтэррэкс быў у Польшчы і да Люблінскай уніі. Можа, памыляюся і спяшаюся, троху прытармажу і пагляджу літаратуру. Максім Л. (размовы) 22:22, 17 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Таксама пераглядзеў, нідзе не знайшоў як датычнасці інтэррэксаў да Вялікага Княства Літоўскага, так і яе адсутнасці. Да Люблінскай уніі інтэррэксы былі, але нерэгулярныя і не заўсёды, толькі з 1569 года стаў трывалым інстытутам.--Artsiom91 (размовы) 22:46, 17 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Artsiom91, знайшоў пару артыкулаў, напэўна, самы тэматычны і талковы са знойдзенага гэты. Пастаўлю як літаратуру ў "Інтэррэкс (Польшча)", можа, і дапоўню з яго. Са зместу, да 1572 года ўраду інтэррэкса не было, у т.л. Люблінская ўнія яго не прадугледжвала, там толькі дэклараваліся сумесныя выбары, але не прапісваўся механізм. У ранейшай Польшчы функцыі інтэррэкса пры патрэбе здзяйсняў менавіта гнезненскі (архі)біскуп, без афіцыйнага такога ўраду. Але тое, што яму ў 1572 годзе і далей быў нададзены такі ўрад не толькі даніна польскай традыцыі, але і вынік барацьбы каталікоў з кальвіністамі, быў бы іншы расклад -- інтэррэксам мог бы стаць свецкі ўраднік. Абранне інтэррэкса ў 1572 годзе было па факце ўнутрыпольскай справай. ВКЛ яно тычылася толькі праз адмаўленне палякамі Княству ў суб'ектнасці (і цяпер ў артыкулах гэта праглядаецца), яго разглядалі як правінцыю Каралеўства Польскага. Ці згодныя былі ў Княстве з такой пазіцыяй -- прынамсі пытаннечка для мяне. Т.б. на практыцы палякі маглі лічыць (і лічаць), што інтэррэкс ахопліваў "усё" каралеўства, а літвіны тым часам маглі лічыць сябе не правінцыяй, а суб'ектам. Далей, напрыклад, у 1632 годзе інтэррэкс уплываў на справы РП агулам, але гэта залежала ад таго, што і без інтэррэксуры быў адным са старшых сенатараў, а таксама што прынамсі польскі бок разглядаў яго сваім прадстаўніком, а таксама асабістымі якасцямі, як пішуць інтэррэкс 1632 года быў "таленавітым медыятарам" і тым спрыяў у перамовах. Вядома, яшчэ і тым, што адміністрацыйна біскупствы на тэрыторыі ВКЛ уваходзілі ў склад Гнезненскай архіепархіі, т.б. каталіцкая вял.літ. царкоўная іерархія хоць у пэўнай ступені прыслухоўвалася да інтэррэкса, як архібіскупа. Хаця, напрыклад, віленскі біскуп Белазор абвяшчаў сябе "прымасам Вялікага княства Літоўскага", т.б. як бы адмаўляў гнезненскаму (архі)біскупу ў першынстве. Т.б. наша пытанне ляжыць у сферы як разглядаць ВКЛ -- як суб'ект, або як правінцыю з "сепаратыстамі". Па-мойму, у беларускай гістарыяграфіі, як і літоўскай, пануе ўяўленне ўсё ж суб'ектнасці і тады інтэррэксы ў спісе лішнія, калі арыентавацца на польскую традыцыю "сепаратысцкай" правінцыі і выходных з яе гістарыяграфіі -- інтэррэксаў трэба ў спіс вярнуць. Прыклад так бачу. Максім Л. (размовы) 11:16, 18 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я прыблізна такое ўяўленне і меў, толькі арыентаваўся ў першую чаргу на тое, што інтэррэкс фактычна кіраваў соймам, які быў агульны. У маім уяўленні Рэч Паспалітая ўсё ж адзіная дзяржава і зыходзячы з гэтага я магу рабіць праўкі ў артыкулах, буду ўдзячны за выпраўленні. Паколькі пытанне наконт інтэррэксаў спрэчнае і ў тыя часы пэўна не была вырашана фармальна, то сапраўды ў спісе кіраўнікоў Беларусі лепей інтэррэксаў не даваць.--Artsiom91 (размовы) 11:43, 18 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Трэба яшчэ нешта знайсці, пра стаўленне літвінаў да агульных соймаў. Прынамсі, выбараў на адным сойме караля і вялікага князя не было, хіба ў зусім познія часы, трэба асобна спраўдзіць, і каранацыі былі асобныя. Была ж і пазіцыя па ўрадах, самі літвіны на каронныя ўрады ішлі без праблем, але ў Княстве палякам урады практычна не давалі. Тое што палякі сойм Княства называлі генеральным соймІКАМ, падкрэслівалі ледзь не павятова-ваяводскі яго статус, не кажа пра рэальны яго статус і стаўленне да гэтага ў самім Княстве. Так думаю. Пажадана знайсці нешта яўнае пра стаўленне да інтэррэкса як прадстаўніка Княства, ці прызнавалі гэта паны-рада, хоць і ўдзельнічалі ў сойме, якім кіраў прымас Польшчы. Спытаю ў спецыялістаў яшчэ, што параяць. Максім Л. (размовы) 12:08, 18 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я ўспрымаю што «кароль польскі і вялікі князь літоўскі» гэта адзіны тытул, магчыма для княства была асобная каранацыя і прысяга, але гэта хутчэй цырыманыяльная фармальнасць, бо дзяржаўная структура не прадугледжвала асобнага вялікага князя. Паноў-рады, як разумею, пасля Люблінскай уніі не было, а генеральныя соймікі княства ізноў жа былі па-за агульнадзяржаўнай соймавай сістэмай і гулялі хутчэй дарадчую ролю. Літоўскія ўраднікі маглі і ігнараваць соймы, але нейкіх уласных літоўскіх альтэрнатыўных структур жа не было. Вядома, па факце былі сепаратысцкія тэндэнцыі, як у Януша Радзівіла ці Сапегаў, але яны хутчэй намагаліся разарваць унію, чым неяк законна адасобіцца ў рамках уніі.--Artsiom91 (размовы) 12:46, 18 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Artsiom91, адказалі мне, у безкаралеўі 1573-1574, 1574-1576, 1586-1587 гадоў фактычна рабілі выгляд, што не ведаюць пра інтэррэкса, кіравалі ўсім, у т.л. выбарамі наступнага вял.кн., паны-рада і ўрэшце галоўны з'езд Княства. У 1632-1634 гады агулам прызнавалі, але з нюансамі. Далі пару-тройку pdf Люлевіча, Качароўскага. Вялікіх, буду глядзець. Магчыма, інтэррэскаў варта вярнуць, але не ў перамешку з вял.кн., а асобным спісам з заўвагай пра неадназначны статус, каб адпавядаць прынцыпам ВП пра выкладанне ўсіх меркаванняў. Максім Л. (размовы) 13:12, 18 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У тым і пытанне, што фармальны бок гэта адно, а тое як фактычна ставіліся да кіраўнікоў і хто насамрэч усё вырашаў гэта іншае, магчыма вялікі канцлер літоўскі ў справах княства меў куды больш значную ролю чым кароль ці інтэррэкс, але пры складанні спісаў усё ж абапіраемся на фармальны бок, а не фактычныю ролю і тое, як мясцовыя ўраднікі адносіліся да канрэктнай асобы. Галоўны з’езд Княства мог усе справы вырашаць, але калі пры гэтым прызнаваў, хай і фармальна, унію з Каронай, то і варта глядзець на ўсё з пункту гледжання адзінай дзяржавы. Магчыма, калі б у 1586 годзе Княства адасобілася, то і на Люблінскую ўнію б зараз інакш глядзелі, аднак на справе да падзення Рэчы Паспалітай хоць падобных на ўдалыя спроб выйсці з уніі не было, таму зараз і кажам пра адзіную Рэч Паспалітую.--Artsiom91 (размовы) 13:47, 18 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

недаведнік[правіць зыходнік]

што ж рабіць? ніхто не адказвае. Ці доўга ад рэгістрацыі да аўтадаглядчыка? 46.211.84.97 00:02, 7 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

@46.211.84.97 зарэгіструйцеся, напішыце мне тут, дам адразу гэты сцяг на пэўны тэрмін, на тры дні або тыдзень напрыклад Максім Л. (размовы) 09:40, 7 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
калі ласка Be112 (размовы) 12:06, 11 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Be112, выдаў правы аўтадаглядчыка на тыдзень. Максім Л. (размовы) 14:07, 11 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
дзякую Be112 (размовы) 01:27, 12 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Be112, здзекуецеся ці што? З правамі і ананімныя праўкі, я не знаходжу ніякага нармальнага гэтаму тлумачэння. Максім Л. (размовы) 19:31, 12 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Абмеркаванне працягнута на старонцы Размовы з удзельнікам:Be112#1

Аўтарызацыя зляцела. Як зараз праверыць? Be112 (размовы) 13:26, 19 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вітаю. Паглядзеў, правы на месцы (ніколі яшчэ ні ў каго не зляталі), модуль пазначаны як дагледжаны. Чыя і якая аўтарызацыя? Максім Л. (размовы) 21:59, 19 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я так разумею пытанне было ў тым што была створана перасылка [1] ананімна, я яе даглядзеў.--Artsiom91 (размовы) 22:57, 19 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Artsiom91:так, дзякую Be112 (размовы) 00:46, 20 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

{{нататкі}}[правіць зыходнік]

Вось прыклад, калі выкарыстанне {{зноскі}} у якасці нататак недарэчна, бо ён не мае на ўвазе выкарыстанне груп (у тым ліку не ўключае іх у спіс, выкарыстанне {{Зноскі|group="кам."}} / {{Зноскі|group=кам.}} не працуе) і не мае асобнай назвы часткі менавіта нататак. Чаму вы супраць стварэння асобнага шаблону? Be112 (размовы) 15:19, 19 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Нататкі -- кароткі артыкул, від эсэ, дзённіка, ніяк не датычаць зносак і спасылак. Мы ж не будзем, спадзяваюся, хоць бы шаблоны ствараць з назвамі, якія не адпавядаюць функцыяналу? Ёсць {{заўвагі}} для гэтага, якога не тое што не супраць, а магчыма адзін з нешматлікіх, хто карыстаецца ў гэтай Вікіпедыі пры арыгінальным напісанні артыкулаў. Максім Л. (размовы) 22:16, 19 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
добра, дзякую за тлумачэнне Be112 (размовы) 00:48, 20 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

перайменаванне[правіць зыходнік]

ці я сам магу гэта рабіць?Be112 (размовы) 01:11, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

@Be112 можаце, калі перасылку, якая ўтворыцца пасля праносу, трэба будзе выдаліць -- пазначце яе да хуткага выдалення. Таксама змяніце элемент на Вікіданых. Максім Л. (размовы) 13:09, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Так, дзякую, атрымалася. А без стварэння пераадрасацыі пераназываць можна? Таму што "хуткае" выдаленне ў вас зусім не хуткае.Be112 (размовы) 14:10, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Be112, не, толькі адмін можа выдаляць адначасова з переносам. Хуткасць вызначаецца не скорасцю, а тым, што абмяркоўваць не трэба. Адміны роўна такія самыя людзі, добраахвотнікі, у іх і з часам могуць быць праблемы, і з нервамі, і са здароўем, і могуць чагосьці не ведаць і не разумець. Калі нешта тэрміновае сапраўды, лепей звяртацца да актыўна зараз у стужцы адміна. Максім Л. (размовы) 14:41, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
І гэты шаблон:НП2 не пазначаны да хуткага выдалення, мо і намеру яго выдаляць няма. Максім Л. (размовы) 14:43, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Не бачу праблемы ў існаванні незапатрабаваных у гэты момант рэдырэктаў на шаблоны, мо нават і карысць ад іх ёсць, бо некалі ж яны былі патрэбныя. --JerzyKundrat (размовы) 14:47, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@JerzyKundrat: мне складана зразумець ход вашых думак, калі вы выдаляеце старонку, на якую існуе каля 1000 рэдырэктаў (але вы, мабыць, перад выдаленнем, не правяраеце колькасць спасылаюцца на аб'ект спасылак...), хоць гэта нават не артыкул, каб апраўдваць яе выдаленне ў выпадку неадпаведнасці правілам, а, хутчэй, заглушка чырвонай спасылкі (не ў асноўным раздзеле), якая ўжо сапраўды нікому не мяшала, але выдаеце нагару такія недарэчныя апраўданні адмовы ў выдаленні памылкова створаных найменняў шаблонаў, якія створаны не больш за адзін дзень таму і ўжо сапраўды не маюць ніякай гісторыі "пераадрасацыі на іх" ці "патрэбнасці"... Вы б лепш мне адказалі на пытанне, што я вам задаў на вашай старонцы абмеркавання... Калі ж (гэта не відавочна з вашага адказу, удакладняйце на будучыню, калі ласка) вы пра шаблон:НП2, які я прадставіў выключна ў якасці прыкладу "марудлівасці" апрацоўкі запытаў на выдаленне, а не падставы для дыскусіі аб мэтазгоднасці такога, я (хоць там і 2,5 інтэрвікі, якія таксама не выкарыстоўваюцца) не супраць пераадрасацыі, але ў дадзеным абмеркаванні гаворка канкрэтна аб перайменаванні і аб хуткасці "ачысткі" ад лішніх найменняў у вашым раздзеле вікіпедыі. Be112 (размовы) 15:03, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ды і правілы ніхто не адмяняў. У іх выразна напісана - невыкарыстоўваныя шаблоны падлягаюць хуткаму выдаленню. Што не так у вас ва ўзаемаадносінах з правіламі? Be112 (размовы) 15:05, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Тут у нас увогуле рэдырэкты не часта выдаляюцца, мабыць звычай такі. Затое з асноўнай прасторы выдаляюцца артыкулы без энцыклапедычнай значнасці, арыгінальныя даследаванні і да т.п. --JerzyKundrat (размовы) 15:07, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@JerzyKundrat: ды я не супраць рэдырэктараў... Але паглядзіце на гэтыя смеццевыя назовы, што я наствараў пакуль пераназываў сёння ў правільнае? Каму яны патрэбны? Гэта відавочна не той выпадак, калі яны могуць быць чымсьці карысныя хаця б камусьці.Be112 (размовы) 15:16, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Наконт адмінаў - я выдатна разумею, што яны таксама тут на добраахвотных пачатках;) І не маю нічога супраць. Я проста спытаў пра магчымасць такога, а то, бачыце, я яшчэ і двойчы (дзе-нідзе і тройчы) памыліўся з найменнем) і "засмяціў" катэгорыю выдалення...
Так, дзякуй, там ужо user:Artsiom91 стварыў пераадрасацыю, чаго, у цэлым, дастаткова (канкрэтна для НП2). Be112 (размовы) 15:16, 25 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

я зыходзіў са скарачэння, што ўжыта ў артыкуле, ды і зараз артыкул стаў не проста незаляваным, а і ў спісе неадназначнасці з сучаснымі, а, значыць, чытэльнымі, артыкуламі, што толькі дадасць ёй папулярнасці. Думаю, гэта дастатковая нагода, каб заплюшчыць вочы на некаторае адхіленьне ад беларускай арфаграфіі ;) Be112 (размовы) 22:35, 26 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Уважаемый "Maksim L", просим Вас обратить Ваше внимание на действия участника "‎JerzyKundrat" в статье "Беларусы", где участник "‎JerzyKundrat" изменил в шаблоне изображение одной персоны на другую, которая является явно политизированой и провокативной в этой статье https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларусы&diff=next&oldid=4358614 и закрепил это https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларусы&diff=next&oldid=4358614. Наверное, не стоит превращать Википедию в экстремистский сайт. Если со стороны администратора "Maksim L" будет потакание провокациям со стороны "‎JerzyKundrat", то будем считать, что это общая позиция всех администраторов Википедии.--Pracar (размовы) 20:40, 3 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Беларуская карчма[правіць зыходнік]

Пане Максім,

у артыкуле Беларуская карчма вы змянілі назву падзелу на Першыя корчмы на землях Беларусі. Але, як вядома, першая крыніца з мясцовай канкрэтыкай Белая Русь з'яўляецца толькі ў 1382 годзе ў «Хроніцы Польшчы», дзе Полацак названы «крэпасцю Белай Русі». Таму ці не слушней назваць падзел як было — Першыя корчмы на беларускіх землях? Ohlumon (размовы) 12:41, 4 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вітаю. Калі так ставіць пытанне, то і беларусаў тады не было і тады няма розніцы "беларускіх" ці "Беларусі" Максім Л. (размовы) 17:18, 4 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Ботапраўкі[правіць зыходнік]

Праўкі ўдзельніка Удзельнік:Beafk‎, які мае сцяг бота, чамусьці не пазначаюцца як ботапраўкі і засмечваюць спіс апошніх змен. Думаю, гэта з-за таго, што ён меў сцяг часовага бота. Можаце паспрабаваць зняць сцяг і надаць ізноў, магчыма дапаможа выправіць праблему? Artsiom91 (размовы) 19:02, 12 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

@Artsiom91, дзякуй. Зняў сцяг і потым надаў зноў. Максім Л. (размовы) 19:18, 12 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Maksim L.:падобна, гэта не дапамагае... @Artsiom91: а хіба праўкі вашага бота маюць такі сцяг? падобна, праблема больш глабальна, чым толькі мой робат.Be112 (размовы) 21:04, 12 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У майго бота праблем няма. Сцяг бота толькі ў спісе апошніх змен бачны. Artsiom91 (размовы) 21:11, 12 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Artsiom91, @Be112, зняў сцяг, паспрабуем на больш працяглы час, мо, зменіцца што. Раніца выдам зноў. Адзінае што, ці не можа гэта быць звязана з частатой правак, вышэй за тую, што раяць на Мета? Але тады б папярэдзілі, напэўна. Максім Л. (размовы) 22:40, 12 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
працуеBe112 (размовы) 04:57, 14 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
О, я таксама заўважыла гэту праблему з бачнасцю ботаправак, але паленавалася ісці шукаць праўды. Добра, што звярнулі ўвагу. Дзякуй усім, хто шукае рашэння.--Хамелка/ разм. 11:10, 14 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Hi Maksim, I'm an administrator of Italian Wikipedia. I was contacting you to report this vandal [2] who is improperly editing an item. I thank you in advance Quinlan83 (размовы) 13:56, 4 красавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Прывітанне. Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы, як выглядае, страціў адміністратарскія правы, але не магу знайсці цераз якую менавіта працэдуру. Трэба б паказаць актуальны стан рэчаў. --JerzyKundrat (размовы) 21:41, 8 красавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Абнавіў на старонцы Вікіпедыя:Адміністратары. Artsiom91 (размовы) 11:23, 9 красавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ[правіць зыходнік]

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:15, 19 красавіка 2023 (UTC+3)

Шэўчэнкавэ або Шаўчэнкавэ[правіць зыходнік]

Добры дзень. Патрабуецца кансультацыя. Вёска Шэўчэнкавэ названа ў гонар украінскага паэта Тараса Шаўчэнка. Ці не лагічна было б назваць вёску Шаўчэнкавэ? 91.210.250.86 17:39, 8 мая 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

@91.210.250.86 Добрага дня. Прозвішча адаптуецца ў беларускую і таму першае "э", перад націскам, пераходзіць у "а". Назвы паселішч, як вызначана правіламі на якія стаіць зноска, не адаптуюцца (апроч гістарычна адаптаваных, як Кіеў, Роўна і невялікая колькасць іншы) і пераходу такога не адбываецца. Правілы вызначае не Вікіпедыя, мы можа іх толькі трымацца. Такая тут логіка. Максім Л. (размовы) 19:54, 8 мая 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дзякуй за тлумачэнне. Я падумаў, што гэта памылка. 91.210.250.86 20:50, 8 мая 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Прывітанне. Дапамажыце, калі ласка, палепшыць граматыку артыкула.--91.210.251.9 14:13, 13 мая 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

не маглі б вы дадаць мне і майму боту сцяг, які дазваляе рэдагаваць мне з-пад блакіраваных айпі (тыпу проксі ці праз тор), таму што, падобна, мой правайдэр лакальна зачыніў мне доступ да вікіпедыі пры прамым звароце да сайта. Я ведаю, што такі сцяг існуе, але не памятаю, як ён называецца. Be112 (размовы) 14:33, 2 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

@Be112, магчыма, Вы пра гэта meta:IP block exempt. Магчымасць з'явілася нядаўна, у нас няма ўласнай палітыкі на гэты конт. Што Ваш правайдар кажа на гэты конт, чаму хвігня такая? Пане @Artsiom91, якія, можа, будуць думкі на гэты конт? Пакінуць на сцюартаў з заяўкай на Мета ці самім нешта вырашаць? Не дужа разумею падводныя камяні. Максім Л. (размовы) 21:43, 2 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Як разумею, праблемы могуць быць, калі даваць магчымасць правіць з проксі ўсім запар, тады можна ажыццяўляць атакі, пастаянна мяняючы IP. Калі надаваць канкрэтным удзельнікам, да якіх маецца давер, то праблем быць не павінна. Ды і адміністратары па змоўчанні такую магчымасць маюць. Нават калі нешта пойдзе не так, то будзе дастаткова заблакаваць канкрэтнага ўдзельніка ці бота. Думаю, можна прыняць што сцяг IP block exempt можна выдаваць усім аўтадаглядчыкам па запыце на старонку Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў. Artsiom91 (размовы) 22:05, 2 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]