Размовы з удзельнікам:Radzivon Panschwitz
Вітаем
Мы радыя вас бачыць у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці Discord, Telegram або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
|
Карысныя парады
| |
--JerzyKundrat (размовы) 17:57, 27 ліпеня 2024 (+03)
Лагатып БНСП
[правіць зыходнік]Вітаю. Ёсць пытанне крыніцы адкуль узяты лагатып БНСП, на Вікісховішчы стаіць запыт на крыніцу ўжо месяц і яна так і не з'явілася. Каб гэта раптам не было яшчэ адной містыфікацыяй, як "шаўрон БКА". То, калі ласка, праясніце сітуацыю. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 16:21, 7 кастрычніка 2024 (+03)
Rex Woldemar
[правіць зыходнік]Вітаю. "Rex Woldemar" не сустракаецца ў крыніцах, гэта творчасць-"рэканструкцыя" Латышонка, не трэба такое ставіць у пачатковую частку артыкула і наогул. Пра імя напісана ніжэй у артыкуле, можна дадаць яшчэ адно нейкае меркаванне, калі ёсць на гэта аўтарытэтная публікацыя. Таксама лепей не ставіць як ілюстрацыю да артыкула ўяўных вобразаў, калі яны значныя і важныя творы мастацтва, то іх месца ў раздзеле "У мастацтве" гэта артыкула. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 22:40, 3 снежня 2024 (+03)
Катэгорыя:Крывічы (Асобы)
[правіць зыходнік]Вітаю. Створаная Катэгорыя:Крывічы (Асобы) проста дублюе Катэгорыю:Крывічы. Такіх асоб трэба ўключаць непасрэдна ў катэгорыю Крывічы, або стварыць для іх падкатэгорыю Катэгорыя:Легендарныя ўладары крывічоў, але пакуль артыкулаў у асноўнай катэгорыі мала, вялікага сэнсу ў падкатэгорыях няма. --Максім Л. (размовы) 20:16, 21 снежня 2024 (+03)
- Вітаю. Можа, тады, стварыць Спіс уладараў Крывічаў? Radzivon Panschwitz (размовы) 20:19, 21 снежня 2024 (+03)
- Вітаю. Мы нічога не ведаем пра ўладароў уласна крывічоў. Да таго ж, спіс могуць складаць аднародныя элементы, а тут відаць па ўсім рознае і паходжанне, і прырода ўлады, і наогул чым яны ўладарылі. То бок, няма з чаго спіс складаць. Што я напісаў "легендарныя ўладары крывічоў", то толькі для прыкладу, бо большасць асоб у катэгорыі ніяк з крывічамі не звязаны, яны "легендарныя князі", але не крывічоў, а полацкія, наўгарадскія, русіландскія і яшчэ можа якія, ніякай катэгорыі яны разам не складаюць. У спіс князёў полацкіх адпаведныя асобы ўжо дададзены, а Гастамысл дададзены да спісу наўгародскіх князёў, як гэта і мае быць. Асобна пра граматыку заўважу, не "уладараў Крывічаў", а "уладароў крывічоў" -- такая граматыка і ўжыванне вялікай літары нарматыўныя. -- Максім Л. (размовы) 17:20, 5 студзеня 2025 (+03)
Прастаўляйце катэгорыі
[правіць зыходнік]Добры дзень! Я бы хацеў вас папрасіць прастаўляць катэгорыі на тыя артыкулы, якія вы ствараеце. Пры жаданні прыдатныя катэгорыі можна знайсці на іншамоўных разделах Вікі. Дзякуй! MocnyDuham (размовы) 07:49, 3 студзеня 2025 (+03)
- Добры дзень, зразумеў. Radzivon Panschwitz (размовы) 09:00, 3 студзеня 2025 (+03)
медаль
[правіць зыходнік]мужчынскага роду. --JerzyKundrat (размовы) 16:52, 5 студзеня 2025 (+03)
Шаблон крыніцаў
[правіць зыходнік]Калега, звярніце ўвагу, што шаблон крыніцаў лепш за ўсё прастаўляць наступным чынам:
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
Дзякуй! MocnyDuham (размовы) 20:07, 28 студзеня 2025 (+03)
Аўтадогляд
[правіць зыходнік]Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). MocnyDuham (размовы) 00:18, 2 лютага 2025 (+03)
- Добры дзень, дзякуй за прапанову. Я згодны атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Radzivon Panschwitz (размовы) 10:15, 2 лютага 2025 (+03)
- Нажаль, кансэнсусу няма. Але для вас гэта добрая нагода выправіць тыя хібнасці, якія зазначылі вопытныя ўдзельнікі. MocnyDuham (размовы) 17:54, 5 лютага 2025 (+03)