Размовы з удзельнікам:Ryčard Humel

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 20 355

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 09:49, 23 мая 2020 (+03)[адказаць]

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Вітаю. Ці не будзеце супраць, калі надам Вам сцяг аўтадаглядчыка? --Максім Л. (размовы) 12:39, 5 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Дабрыдзень. Калі лічыце, што я "дарос", то так. Дзякуй! Найперш збіраюся займацца праўкаю "выдатных" і "добрых" артыкулаў, а то замнога памылак, сорамна. Ryčard Humel (размовы) 23:02, 9 красавіка 2022 (+03)[адказаць]
Зроблена, плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 23:22, 9 красавіка 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй!Ryčard Humel (размовы) 23:31, 9 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Налібоцкая пушча[правіць зыходнік]

Добры вечар, бародаўчатабярозавыя лясы - гэта норма, мне здавалася. JerzyKundrat (размовы) 19:51, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Ат, божачкі, шукаў (бо слова спецыяльнае), нідзе не знайшоў… вяртайце, вядома, калі ўпэўнены. Даруйце, калі кіксануў. Ryčard Humel (размовы) 20:07, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Гл. напр. БЭ, т. 3 - Бярозавыя лясы. --JerzyKundrat (размовы) 20:24, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Угу, я ўжо паняў, што абасраўся, дзенкую. :) У БЭ не палез, дурань, паленаваўся. Ryčard Humel (размовы) 20:52, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Ніц страшнага. А вось напр. тым часам Кастылья быў падвергнуты імпічменту, што сапраўды ёсць паганай навіной, як па мне ) --JerzyKundrat (размовы) 21:47, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Як на мяне — таксама( Ryčard Humel (размовы) 23:15, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Праверце, як прайдуся, і ўвесь артыкул, кл, як час будзе, свежым поглядам. Ryčard Humel (размовы) 20:11, 8 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Каменданцкая гадзіна[правіць зыходнік]

Наконт гэтай праўкі, усё ж відаць правільна менавіта "каменданцкая гадзіна", гл. напрыклад скарнік, пошук у гугле таксама больш дае гадзіну ў інтэрнэт-выданнях. Хоць упэўненасці тут у мяне няма, бо БелЭн дае каменданцкі час, магчыма лепей знайсці дадатковыя крыніцы. Artsiom91 (размовы) 00:29, 9 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Каменданцкі час, як і той жа "ціхі" час, час пік (так, там тс гадзіна), колішняя даўняя праграма "Сельскі час" — гэта іменна пэўны час, а ніяк не гадзіна. Гадзіна настолькі відавочная калька (а скарэй абмылка, узніклая праз даслоўны пераклад), што я палічыў належным не распаўсюджваць яе, нават калі яна і "асвечана" ТСБМ. Але, вядома, на ваш разгляд, ТСБМ пальцам не запхнеш. (Але ж шутку і інш. некаторыя рэчы з гэтага сл. мы карыстаць наўрад ці станем?) Трэба Лепешава яшчэ зірнуць, можа ў яго ёсць… Ryčard Humel (размовы) 17:48, 9 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Вайніловічы[правіць зыходнік]

Вітаю. Выносіць у Вайніловічы, калі нават пра некалькі пакаленняў, або адну нейкую галіну. Максім Л. (размовы) 23:19, 15 снежня 2022 (+03)[адказаць]

І ў Ваньковічы, відаць, таксама. Максім Л. (размовы) 23:22, 15 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Відаць што так… Можа вы (баюся сам напароць)? Ryčard Humel (размовы) 23:28, 15 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Заўтра паспрабую. Максім Л. (размовы) 23:30, 15 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Дзякую! І даруйце, што "ўсё на вас" складаецца )) як і на другіх адмінаў — малака б вам выдаваць за "шкодную працу"… Ryčard Humel (размовы) 23:34, 15 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Паглядзеў я — даруйце за просьбу — па пальцах і па языку сабе ўдарыў, бо работа задужа вялікая (сам не паняў, пра што прашу!) Ryčard Humel (размовы) 00:37, 16 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Асноўны аўтар узяўся нешта перапрацоўваць, пакуль паглядзім, што ўрэшце будзе. На праўдзе шмат выразаць там не трэба, трэба лепей структураваць і арганізаваць артыкул. Уверсе даволі кароткая біяграфія, яе троху шліфануць і ад асобных абзацаў і нават сказаў зрабіць адсылкі ніжэй, у падрабязнейшыя раздзелы -- каму трэба пойдзе, а не -- не. Вынесці толькі празмерна разлеглую інфу пра іншых людзей, роды і аб'екты, на то Вікіпедыя і гіпертэкставая, каб гэтым карыстацца. Максім Л. (размовы) 10:45, 16 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Няма ў Вікіпедыі ніякіх "асноўных аўтараў". Калі якісь удзельнік не ведае тэмы, то хай лепей робіць праўкі па тых тэмах, дзе ён разумее. Артыкулаў хапае і не хапае. А спрачацца адносна арфаграфіі беларускай мовы не самае галоўнае.--Pracar (размовы) 10:49, 16 снежня 2022 (+03)[адказаць]

@Pracar, то і добра, тады спакойна там троху падкруцім, па-дылетанцку, выключна для эстэтыкі. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 11:37, 16 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Можа, хай спачатку ўдзельнік "Maksim L." парэкамендуе ўдзельніку "Ryčard Humel" паглядзець артыкул "Горваты", а пасля парэкамендуе ўдзельніку "Ryčard Humel" напісаць на гэты ўзор артыкул "Вайніловічы" ці "Ваньковічы", не абмяжоўваючыся толькі спісам? А мы пасля разам пагледзім для эстэтыкі тыя артыкулы, як атрымалася.--Pracar (размовы) 11:47, 16 снежня 2022 (+03)[адказаць]
@Pracar вельмі важная прапанова ўдзельніка "Pracar", мы над ёй будзем думаць у меру сваіх аматарскіх сіл. Максім Л. (размовы) 12:14, 16 снежня 2022 (+03)[адказаць]
А можа вы маглі б на маёй старонцы звярнуцца да МЯНЕ беспасярэдне? Я нібыта вас нечым абразіў? Нават калі вам падалося, ўто так, давайце трымацца "добрага тону"… груба гутарыць я і сам умею. Наконт артыкула — толькі чыстыя думкі былі што да ўсканалення (яны ж — артыкулы — падаецца, агульныя, а не прыватныя? Не змянялі яго даўно). Падаецца, вы задужа ўспрынялі да сябе некаторыя нашы словы… Ат! Няма мяжы дасканаласці. Пра напісаць — дзякуй, думаў, тэм багата, але не, наўрад. Акрэсліў работу ў іншым. Зрэшты, непрынцыпова. Спадзяюся, што я ні вас, ні каго яшчэ не пакрыўдзіў (свядома прынамсі ніяк не хацеў). А артыкулы, пакуль е ахвота, і ў часы, калі здаровы і не ў турме, крый божа, пакідаю за сабою права рэдаґаваць любыя — у рамках правіл ВП. Ryčard Humel (размовы) 00:05, 17 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 19:38, 13 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Дабрыдзень, сп. Ежы! Боязна мне нешта.
1. Я не магу паабяцаць, што заўжды нешта здольны буду пераглядаць (праз "фізіку"), хоць пастарацца магу. 2. Другое — і галоўнае! — я не бачу "тэхнічных "ляпаў", мала таго — я сам іх раблю. (Я апостраф "няпр.", напэўна, усё яшчэ стаўлю, катэгорыі прастаўляць ніяк не магу навучыцца… 3. Чыста артаграфічна і стылістычна я, вядома, мог бы разглядаць і што-нішто пацвярджаць (выпраўляючы, само сабою), пры гэтым не гарантуючы, што ў тэксце няма тэхнічных абмылак, "памарак".
Я, ясна дзела, разумею, што ў нас не ўсё так "прыгожа", "красіва", як у некаторых, каб на сцяг падаваць заяўку і яе з розных бакоў ацэньвалі. На жаль.
Гатоў, вядома, але з улікам таго, што сказаў вышэй. Ну… і па дапамогу звяртацца часцей прыйдзецца… (Пра вандалізм і г.д., спадзяюся, з майго боку гаворка не ідзецца). Дарэчы, "нарматывы" есь у нас нейкія?
З павагаю, Ryčard Humel (размовы) 20:18, 13 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Зроблена, дадатковыя магчымасці для кампетэнтных і адказных удзельнікаў! А нарматываў няма) --JerzyKundrat (размовы) 20:48, 13 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Дзякуй вялікі! Што сказаць? Пастараюся пастарацца… Ryčard Humel (размовы) 21:02, 13 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Артыкул "перакладаў" Удзельнік:Artificial123, ён некалі быў тут адмінам і меў пры сабе вікі-кліку, таму запабегчы такой дзейнасці было цяжкавата, а цераз гады ўжо й падзабылася. --JerzyKundrat (размовы) 19:18, 25 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Вось тут мае з ім крайнія размовы. --JerzyKundrat (размовы) 19:21, 25 студзеня 2024 (+03)[адказаць]
"Тебе надо, ты и исправляй. А меня оставь в покое" і асабліва "Мусор" — гэта так цудоўна, што ня знаю, сьмяяцца з такога, чы варта плакаць, што такія людзі маглі быць із значным сьцягам… Ryčard Humel (размовы) 19:33, 25 студзеня 2024 (+03)[адказаць]
О… цікава! Я, хоць і ня правіў, але сачыў за ВП, таму ўдзельнік мне знаёмы. Але ж выставіў яго на статус другі калега (дзейнась якога мне падабаецца, але ж валоданьне моваю… аказалася значна горай як я думаў). Ryčard Humel (размовы) 19:30, 25 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

пасля ўварванні мабыць таму перакладзена, што после вторжения аўтаперакладчык успрыняў як канструкцыю ў множным ліку. --JerzyKundrat (размовы) 20:48, 25 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Дык мы ж трохі пра то, як у беларускай мусіць быць а не пра то, як можа выбрыкнуць машынка :) Зрэшты, там усякага шлюбнага шкла і падлогавых адносін было так багата, што я не разумею, як гэта можна вынесці на статус. Там і ў руВП дрэнь, нямаведама, як абралі, але ня наша праблема, там свая пясочніца ў разьдзеле да абраньня. Эх, я і дагэтуль падчысьціць даканца не пасьпеў, а другім-жа заняцца хацелася… Ryčard Humel (размовы) 21:35, 25 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

«Не б’юцца спасылкі»[правіць зыходнік]

Добры дзень, што такое «біцца спасылкамі»? Спасылкі на беларускіх пісьменнікаў у артыкуле пра Мележа ставіў я. Lš-k. (размовы) 15:49, 7 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Ну, тут я пэўна паблытаў "БП(1917-1990)" (даведнік), 1994 Гардзіцкага і Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Мальдзіса (я ў першым глядзеў). Дысертацыя, работа кансультантам пры ЦК КПБ — пэўна, гэта ў шасцітомніку пад Мальдзісавай рэдакцыяй? То мо падрабязней пазначыць назву крыніцы, бо і то, і то 94-га? Ryčard Humel (размовы) 16:03, 7 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Так, відаць пераблыталі. Гэта крыніца таксама ёсць у агульным доступе, але толькі ў выглядзе сканаў. Дадаткова пазначаць няма патрэбы, бо пры націсканні на крыніцу ідзе накіраванне на дакладную кнігу з раздзела «літаратура». Lš-k. (размовы) 16:05, 7 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Ага, дзякуй, ужо разабраўся. Хаця, як аказалася, паблытаць магчыма, але, пэўна напраўду можна не ўдакладняць. Ryčard Humel (размовы) 16:10, 7 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Калі ёсць жаданне — можна ўдакладніць. Праўце смела. Lš-k. (размовы) 16:43, 7 лютага 2024 (+03)[адказаць]