Размовы з удзельнікам:SillverMoon

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 5 823

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 07:04, 10 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

Папа Рымскі, Папа[правіць зыходнік]

§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях З вялікай літары пішуцца:

словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кароль Іярданіі, Каралева Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафі­цыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Таксама хацеў дадаць, што ў Вікіпедыі не ўжываецца мова Яна Крэміса (груба кажучы, касцёльная версія беларускай мовы), бо яна вельмі моцна разыходзіцца з базавымі правіламі арфаграфіі і пунктуацыі. Улічвайце гэта пры праўках. Поспехаў! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:13, 12 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

SillverMoon, каб адказаць, проста працягвайце пісаць тут. Яно прасцей, зручней і лагічней, чым ствараць асобную тэму на старонцы размоў удзельніка, які да Вас звяртаецца. Мы не выкарыстоўваем паланізмы ў якасці асноўных назваў у артыкулах (Змёртвыхпаўстанне, Касцёл (як Містычнае Цела Хрыста і бачныя зямныя рэлігійныя структуры), Панна і г. д.) — неяк проста прынята тут іх не ўжываць, сам не ведаю, чаму менавіта. Як раз спецыфічнай лексікай, якая ў 80 % выпадкаў будзе калькай з польскай, мова Камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў і дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (фактычна, гэта распрацоўка ксяндза-доктара Яна Крэміса на базе тэкстаў канца XIX і пачатку XX стагоддзяў) і адметная. Але яшчэ там ёсць нюансы проста з арфаграфіяй: папа рымскі (але Мітрапаліт), Эўхарыстыя, кансЭкрацыя, сакрамЭнт, Літургія ГадзінАЎ — гэта толькі нямногія прыклады парушэння беларускай арфаграфіі ў касцёльнай мове. Ясная справа, калі ёсць крыніца, то мы пазначаем тое, што ў КЦ выкарыстоўваюцца ў Беларусі вось такія цікавыя варыянты, можна таксама стварыць перасылку. Яно і зроблена з большага. Што жа наконт Катэхізіса, афіцыйнага перакладу на беларускую мову поўнага "сіняга" Катэхізіса камісіі на чале з Шанборнам яшчэ няма. Там, дзе ён ёсць (Кампендый і YouCat), я пакінуў арыгінальныя назвы. P. S. Поўны Катэхізіс у нас адзін на ўсе абрады, таму пытанне таго, наколькі мэтазгодна ўжываць там слова "Касцёл", улічваючы неўжыванне яго ў беларускай мове да Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, застаецца адкрытым. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:21, 13 красавіка 2021 (+03)[адказаць]