Размовы з удзельнікам:Terigor2578

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 17 524

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat 05:43, 16 студзеня 2012 (UTC)

Тэрміналогія[правіць зыходнік]

Добры дзень. Вы пыталі пра медыцынскую тэрміналогію. Павінен адказаць, што тэрміны мы можам браць толькі з аўтарытэтных крыніц, напр., акадэмічных слоўнікаў, прац навукоўцаў, грыфаваных вучэбных дапаможнікаў і пад.

Перапіску можна весці не толькі праз эл. почту, а і проста тут. Пры неабходнасці можна пісаць на старонку размоў да іншага ўдзнльніка. Напр. да мяне: Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat. --JerzyKundrat 14:10, 16 студзеня 2012 (UTC)

Заўважыў, што Ваша прафесійная дзейнасць звязана з анатоміяй і медыцынай. Ці не маглі б перагледзець створаныя артыкулы і даць зноскі на адпаведныя выданні. Напрыклад, псіхічны разлад ці расстройства? Буду вельмі ўдзячны за стварэнне новых і паляпшэнне старых артыкулаў па анатоміі чалавека. Напрыклад, рэзекцыя. --Rymchonak 19:28, 16 студзеня 2012 (UTC)

Шаноўны спадар (спадарыня?) Рымчонак! Так, мая прафесійная сфера -- медыцына. Найлепшыя веды я маю па анатоміі і псіхіятрыі. З'яўляюся адным са стваральнікам беларускага анатамічнага атласу. Маю шэраг друкаваных артыкулаў па медычнай тэрміналогіі. Крыніца анатамічных тэрмінаў -- "Анатомический словарь" Лабко і Ярашэвіча. Карыстайцеся. Буду рэдагаваць артыкулы па медыцыне. Менавіта і таму я на Вікіпедыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 21:42, 16 студзеня 2012 (UTC)

Дзякуй, паважаны Ігар Барысавіч. Зірніце, калі ласка, вось гэты артыкул - Біпалярны афектыўны разлад. --Rymchonak 04:41, 17 студзеня 2012 (UTC)
Выправіў. Я тут блага пакуль што арыентуюся... Таму, калі ласка, дасылайце мне спасылкі на артыкулы, якія было б няблага выправіць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 13:59, 17 студзеня 2012 (UTC)
Паважаны Ігар Барысавіч,

дзякуй, што знаходзіце час для Вікіпедыі. Вось па Вашай спецыялізацыі: Катэгорыя:Псіхіятрыя. Будзем вельмі рады, калі ў артыкулах, будзеце дадаваць у раздзеле "літаратура" свае навуковыя працы. Перакладзіце, калі ласка, для будучых артыкулаў: вменяемость, болезненное пристрастие, седотивные средства, ступор. +++ Падпраўце, калі будзе час, вось гэты шаблон: {{Рэпрадуктыўная сістэма чалавека}} І калі будзе жаданне, хацеў бы папрасіць напісаць артыкул Сіндром Аспергера. Дзякуй.--Rymchonak 14:38, 17 студзеня 2012 (UTC)  :::: Шаблон па рэпрадуктыўнай сістэме крыху выправіў. Але ўсё роўна ў ім няма логікі. Раю наступнае: у мужчыны запісваць органы ў тым парадку, у якім сперма ідзе з яечак, а ў жанчыны запісваць органы ў тым парадку, у якім яна (сперма) паступае ўнутр: ад жаночага палавога абсяга да маткавых труб. Ну і скончыць яечнікамі як палавымі залозамі. Як Вам такая прапанова? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 10:36, 18 студзеня 2012 (UTC)

Клікайце на гузік «Выпадковая старонка» злева і наперад :), а калі сур'ёзна, то шукаць недзе тут :)---Хамелка/ разм. 14:19, 17 студзеня 2012 (UTC)

І яшчэ пра крыніцы...[правіць зыходнік]

Калі Вы дапішаце артыкул інфармацыяй без пазначэння крыніц, гэта будзе добра, але калі Вы дадасце яшчэ і крыніцы, то гэта будзе ўдвая лепей. :)---Хамелка/ разм. 23:18, 16 студзеня 2012 (UTC)

Добра, буду даваць спасылкі на крыніцы. Толькі як? Як гэта зрабіць тэхнічна? Дашліце спасылку на інструкцыю, калі ласка... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 23:32, 16 студзеня 2012 (UTC)

Тэхніка:

Пасля тэксту, які сцвяржаеце, стаўце смела<ref>Сюды крыніцу</ref>, а ў канцы {{зноскі}}, можна глянуць у якім-небудзь артыкуле, напрыклад, у гэтым (там, дарэчы, відаць і як на сеціўныя рэсурсы спасылацца)

Магчыма, гэта таксама дапаможа :). Калі яшчэ якая тэхнічная дапамога спатрэбіцца, смела пытайцеся :)---Хамелка/ разм. 23:49, 16 студзеня 2012 (UTC)

Дзякуй вялікі, спадарыня Хамелка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 13:35, 17 студзеня 2012 (UTC)

На здароўе :)---Хамелка/ разм. 13:44, 17 студзеня 2012 (UTC)

Калі ласка, падавайце назвы даведнікаў і слоўнікаў да якіх вы звяраецеся і карыстаецеся, калі правіце артыкул. Калі вам складана ставіць зноскі - падавайце назвы ў тлумачэнні да праўкі ці на старонцы размоў. Праўкі без крыніц могуць быць скасаваны --Чаховіч Уладзіслаў 11:11, 18 студзеня 2012 (UTC)

Добра. Крыніцу запісваць такім чынам, якім патрабуе ГОСТ пры афармленні дысертацый? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 14:18, 18 студзеня 2012 (UTC)

Напрыклад, усе анатамы карыстаюцца гэтым слоўнікам ва ўсіх навуковых працах: Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский. С.П.Ярошевич, Л.Н.Бойцов, Д.В.Ковалева, П.И.Лобко. - Мн.: Дизайн ПРО, 1998. - 480 с. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 14:31, 18 студзеня 2012 (UTC) Такім чынам калі запісваць, то добра?

Вось так :), а ў такія - {{}} - дужкі ставім шаблоны :)---Хамелка/ разм. 15:29, 18 студзеня 2012 (UTC)

Паважаны Ігар Барысавіч, давайце пакуль не будзем чапаць навігацыйныя шаблоны. Думаю, самае разумнае будзе спачатку ўзяць адзін артыкул, выправіць яго анатамаарфаграфію з абавязковым пазначэннем крыніц, потым пераназваць артыкул і толькі потым мяняць навшаблон. Патлумачу, пакуль артыкул не будзе пераназваны, спасылка ў шаблоне будзе чырвонай, а гэта будзе перашкаджаць звязнасці артыкулаў.

Добра. Крыніцу запісваць такім чынам, якім патрабуе ГОСТ пры афармленні дысертацый? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 14:27, 18 студзеня 2012 (UTC)

Напрыклад, усе анатамы карыстаюцца гэтым слоўнікам ва ўсіх навуковых працах: Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский. С.П.Ярошевич, Л.Н.Бойцов, Д.В.Ковалева, П.И.Лобко. - Мн.: Дизайн ПРО, 1998. - 480 с. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 14:32, 18 студзеня 2012 (UTC) Калі такім чынам запісваць, то будзе добра?

І пра с(э|е)кс, карыстаемся новым акадэмічным слоўнікам, які ўлічвае змены БП-2008, (Беларускі арфаграфічны слоўнік / уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Беларус. навука, 2009;). Там выключна сЕкс, так што гэта праўка не прымаецца---Хамелка/ разм. 11:15, 18 студзеня 2012 (UTC)

Раздзелы медыцыны[правіць зыходнік]

Паважаны Ігар барысавіч, зірніце, калі ласка, гэты спіс:

--178.124.227.241 12:54, 20 студзеня 2012 (UTC)

Фармакалогія не з'яўлецца раздзелам медыцыны. Яшчэ я не зусім разумею, чаму аддзяляюцца ў гэтым спісе акушэрства і гінекалогія. Не разумею выдзялення ядзернай медыцыны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 19:01, 25 студзеня 2012 (UTC)
Ігар Барысавіч, гінекалогія і акушэрства разведзены не толькі ў нашым раздзеле, хаця, безумоўна, яны вельмі цесна пераплецены. Дарэчы, акушэрскія шчыпцы ці абцугі? Што Вас засмучае ў ядзернай медыцыне? --178.126.206.173 19:07, 25 студзеня 2012 (UTC)

Нічога не засмучвае. Мне ж не сумна ад таго, што яна ёсць. =) Проста не вельмі буйны і развіты раздзел медыцыны. Тады можна дадаць яшчэ вельмі і вельмі шмат іншых раздзелаў медыцыны... Экалагічная медыцына, фтызіятрыя і г.д.... Толькі абцугі ўжываюцца. І абавязкова выдаліце фармакалогію з гэтага спіса. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 19:21, 25 студзеня 2012 (UTC)

Фармакалогію выдаліў. Пра экалагічную медыцыну будзе артыкул абавязкова. Ёсць беларускія даведнікі па хірургічных інструментах? Кюрэтка і па-беларуску гэта жа?--178.126.206.173 19:31, 25 студзеня 2012 (UTC)
Хірургчічныя інструменты звычайна называюцца ў гонар таго ці іншага лекара, які іх распрацаваў. Калі называць іх па сутнасці, дык амаль ва ўсіх мовах "Кюрэтка" -- "Кюрэтка". І беларуская не выключэнне.--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:13, 13 верасня 2012 (UTC)

Прывітанне, зірніце, калі ласка, тэрміны ў раздзеле Медыцына :)---Хамелка/ разм. 17:28, 25 студзеня 2012 (UTC)

Там шмат тэрміналагічных памылак... Выпраўляў. І сервер "павіс" на Вікіпедыі, калі захоўваў. Абавязкова выпраўлю потым. І жадаў бы яшчэ адзначыць тое, што там хапае і памылак па сутнасці. Аднак агульнае ўражанне складаецца такое, што тэкст быццам бы быў перакладзены з нейкай іншай мовы ў нейкім перакладчыку... Ну я і граматыку падпраўлю. Але хутка я з'язджаю на вакацыі. Таму, пэўна, праз некалькі тыдняў толькі. Артыкул пакінуў на назіранні.
Вольга, Вам рая на будучыню: пры напісанні артыкулаў па медыцыне лепей пазбягаць эпонімаў. Той жа circle of Willis можа быць не зусім зразумелай назвай для простага чытача. Артэрыяльны круг вялiкага мозга -- іншая справа. Эпонімы лепей у дужках даваць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 18:57, 25 студзеня 2012 (UTC)
Трэба было націснуць у браўзеры Назад і пачакаць пакуль вікі запрацуе праз пару хвілін, бо такое здараецца адносна часта, а кожны раз страчваць сваю працу неразумна. --Чаховіч Уладзіслаў 19:30, 25 студзеня 2012 (UTC)