Размовы з удзельнікам:TimofeiBSU

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі і не чакаць маіх тлумачэнняў, як дадаваць інфармацыю.

На наступнай сустрэчы мы будзем абіраць артыкулы, якія можна і варта дапоўніць.

П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 21:33, 17 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Вось, маё першае паведамленне ў стылі "прывітанне свет".

Выдатна! Паспрабуй падпісаць наступнае паведамленне. У радку з прыладамі, што над акном тэкста ёсць кнопка - аловак, які малюе. Калі яго націскаеш, з'яўляюцца сімвалы (4 хвалі), якія пры захаванні ператвараюцца ў твой подпіс.--Svetit (размовы) 22:27, 13 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Нагадваю тваё заданне: дадаць 2 абзацы тэксту, са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму, калі будуць пытанні - пішы.--Svetit (размовы) 22:29, 13 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Заданне выканаў. --TimofeiBSU (размовы) 19:07, 24 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Вітаю, Цімафей. Добра пачаў, але трэба яшчэ крыху дапрацаваць.
1. Бачу, што у сваіх абзацах ты дадаў пару спасылак на словы ( у назоўным склоне). Навучыся дадаваць і на словы у іншых склонах. (Глядзі у дапаможніку інфармацыю пра вікі-разметку)
2. Інфармацыя у Вікіпедыі павінна падтрымлівацца крыніцамі. Значыць, трэба пазначыць, адкуль ты узяў свой тэкст.
І аформіць гэта трэба у выглядзе "Зносак". Зноскі (спасылкі на крыніцы) афармляюцца спецыяльным спосабам. Паспрабуй знасці першакрыніцу, адкуль інфармацыя. А потым глядзі у Дапаможніку старонку 30. Паспрабуй разабрацца з тэгамі "ref" і шаблонам "зноскі" і дадаць сваю зноску (Напрыклад, калі ты браў з нейкай кнігі, то трэба будзе пазначыць назву кнігі, аўтараў, год выдання, нумар старонкі, з якой ўзяў інфармацыю).--Svetit (размовы) 20:20, 27 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Вось, дадаў пару спасылак на словы у іншых склонах. Акрамя таго, дадаў спасылкі на рускамоўныя крыніцы (хоць, напэўна, і не зусім так, як вы патрабавалі). Калі можна да вас прыходзіць? Ня ведаю, у якой гадзіне вы ў універсітэце. --TimofeiBSU (размовы) 17:29, 13 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Вітаю!
Са спасылкамі - ты разабраўся, добра.
Са зноскамі на крыніцы - пакуль не. Пакуль ты проста дадаў некалькі крыніц у артыкул "Ядзерная фізіка" спісам. А неабходна праз тэг "ref" менавіта зноскай.
Добры прыклад афармлення зносак у артыкуле Другі закон Ньютана. Ты можаш адкрыць вікі-разметку і паглядзець, як правільна выкарыстоўваць тэг.
Таксама, калі ты бярэш інфармацыю з нейкага сайта - пішы назву сайт, назву раздзела ці артыкула з таго сайта і спасылку на сайт.
У другі свой артыкул "Элементарная часціца" ты пакуль не дадаў зноскі на крыніцы. Трэба дадаць.
П.С. Мяне можна знайсці заўтра (15.12) з 10.30 да 14.00, ці ў наступны чацвер (22.12) (залік афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы) з 13.00 да 14.00. 507, 513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 23:26, 14 снежня 2016 (+03)[адказаць]
I Вас вiтаю! Я, напэўна, зразумеў, што я павiнен зрабiць. Паспрабую выправiць артыкулы. Але цi знайду я ўжо тыя крынiцы. Мабыць, лепей зрабiць яшчэ адзiн артыкул, толькi з улiкам усiх прапаноў. --TimofeiBSU (размовы) 17:06, 15 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Вось, выправіў. Дадаў і крыніцы, і зноскі, і інфармацыю. --TimofeiBSU (размовы) 18:46, 15 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Вітаю, так, ты прадзвінуўся. Толькі перакладзі Зноскі і Спасылкі на тыя мовы на якіх яны у арыгінале, калі гэта назва кнігі, напрыклад.
" А. М. Прохараў. Фізічная энцыклапедыя, артыкул «Фундаментальная даўжыня»" - арыгінальна -на рускай мове. перакладзі на рускую. --Svetit (размовы) 14:03, 16 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Пераклаў. Там дзе-то англійская мова, дзе-то руская. --TimofeiBSU (размовы) 18:54, 16 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Заданне выканана[правіць зыходнік]

Маладзец, ты ўсе дарабіў. Прыходзь у чацвер па залік.--Svetit (размовы) 12:35, 20 снежня 2016 (+03)[адказаць]


Вікі-Летнік 2017[правіць зыходнік]

Вітаю, TimofeiBSU

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:05, 23 мая 2017 (+03)[адказаць]