Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Ucukor

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 19 дзён таму, ад удзельніка M.L.Bot у тэме Калька
Памер старонкі: 7 302

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Мы радыя вас бачыць у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Telegram, Discord, Facebook або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Што зрабіць?
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

-- M.L.Bot (размовы) 00:40, 27 студзеня 2026 (+03)Адказаць

Калька

[правіць зыходнік]

Вітаю. Вымушана адмяніў Вашу праўку, бо стыль і арфаграфія паправімыя, але абавязкова трэба крыніцы на ўсё сцвярджэнні, без іх ніяк. -- M.L.Bot (размовы) 00:42, 27 студзеня 2026 (+03)Адказаць

Вітаю. Якімі маюць быць гэтыя крыніцы? Проста назва слоўніка? Ці спасылка на даведнік? Цяпер там увогуле спасылка на расейскі падручнік, не разумею на што ён там. Ucukor (размовы) 15:01, 27 студзеня 2026 (+03)Адказаць
@Ucukor, напрыклад, хто лічыць, што "жадаць" у беларускай мове гэта калька, з чаго яно скалькавана і як утварылася. Гэты нехта мусіць быць мовазнаўцам, мусіць быць выданне, дзе ён апублікаваў такую думку, старонкі або лінк, калі публікацыя электронная. Неяк так. Прынамсі большасць Вашы прыкладаў выглядаюць не калькамі, а памылковымі перакладамі. -- M.L.Bot (размовы) 00:27, 28 студзеня 2026 (+03)Адказаць
Спадар патрабуе крыніцы, але, паводле існага артыкулу: чым абгрунтаваныя прыклады, якія там ужо запісаны? Я ня бачу там ніякіх крыніцаў. Артыкул у цяперашнім выглядзе - варты жалю. Ucukor (размовы) 10:17, 28 студзеня 2026 (+03)Адказаць
@Ucukor, унізе артыкула пазначана крыніца з якой ён напісаны: "Современный русский язык: Лексикология. Фразеология. Лексикография. Фонетика. Орфоэпия. Графика. Орфография. Учебное пособие / Г. М. Алексейчик [и др.]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990". Зноскі на пэўныя яе старонкі не пазначаны, гэта вялікі мінус афармлення, і зніжае агульную карысць артыкула. Аднак, нават калі б у артыкуле зусім не было крыніц, новыя праўкі трэба рабіць якасна, каб не было сумневаў хоць і бы ў іх якасці і верагоднасці. А артыкулы без крыніцы, паводле правілаў Вікіпедыі, фармальна падлягаюць выдаленню. У кожным разе, як бы кепска ні былі напісаны артыкулы раней, дапісваць і перапрацоўваць іх трэба якасна, каб паляпшаць агульны ўзровень і асобнага артыкула, і праекта цалкам. Пагатоў, калі тэма датычыць беларускай тэматыкі, асабліва, калі беларускай мовы, бо самі разумееце наколькі гэта важна. -- M.L.Bot (размовы) 11:12, 28 студзеня 2026 (+03)Адказаць
Ці разумее спадар, што калі гэты артыкул напісаны водле такой крыніцы, то сам артыкул ёсць калькай? Асабіста я не знайшоў там (у той крыніцы) ніводнага беларускага прыкладу ўжытага ў гэтым артыкулу. Значыць гэта механічны пераклад, без глузду. Артыкул у такім выглядзе падлягае выдаленню - 100%, яго варта выдаліць проста цяпер. Ucukor (размовы) 12:54, 28 студзеня 2026 (+03)Адказаць
@Ucukor, усё разумею, менавіта таму для правак і трэба якасныя крыніцы, а не проста напісаць нешта разумнае. Лепей калька з крыніцай, тады бачна адкуль "ногі растуць", чым сентэнцыі невядома адкуль і якая кваліфікацыя іх аўтара. Вось Вы можаце зараз паглядзець крыніцу і зрабіць нейкія высновы пра якасць артыкула, то трэба каб так было і пасля Вашых правак, каб чытачы маглі бачыць крыніцу і ацаніць верагоднасць і кваліфікаванасць зместу, хоць бы па фармальных прыкметах. Без крыніц -- твор ноўнэйма, пытанне толькі веры тады, што не адпавядае і правілам Вікіпедыі. -- M.L.Bot (размовы) 14:36, 28 студзеня 2026 (+03)Адказаць
Згодны. Трэба цалком новы артыкул з нуля. Ucukor (размовы) 15:02, 28 студзеня 2026 (+03)Адказаць
@Ucukor, у Вікіпедыі не такім чынам працуе, калі не абсалютная дурасць, не вандалізм і не парушае правілы, нічога не выдаляецца. Артыкулы не перазапісваюць з нуля, а развіваюць. Пагатоў, "калька" з'ява ва ўсіх мовах, тэарэтычныя моманты не змяняюцца, не іншыя або не цалкам іншыя ў розных мовах. Таму не да "аснавання, а затым", а якасна дапаўняць артыкул. Можа, прыбраць недарэчныя прыклады, калі яны і праўда недарэчныя, і замяніць беларускімі дарэчнымі, з крыніцамі адкуль гэта ўзята. -- M.L.Bot (размовы) 15:29, 28 студзеня 2026 (+03)Адказаць