Размовы з удзельнікам:Yury Tarasievich

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Выдаленні[правіць зыходнік]

Вітаю, шаблон {{выдаліць}} прызначаны для абмеркаванняў і галасаванняў, для выстаўлення старонкі да выдалення можна скарыстацца шаблонам {{да выдалення}}.--Хамелка/ разм. 10:26, 7 жніўня 2015 (MSK)

Гісторыя[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Юрый. Ці не маглі б Вы дапісаць пачатковую гісторыю нашага раздзела ў адпаведны артыкул і, магчыма, штосьці дадаць сюды. Калі ёсць магчымасць, дабаўце, калі ласка, спасылкі на версіі старонак.

Звяртаюся да Вас, таму што, калі не памыляюся, Вы адзін са сведкаў і ўдзельнікаў заснавання нашага раздзелу.

Калі самі сваю гісторыю праўдзіва не напішам, ніхто гэтага не зробіць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:57, 9 верасня 2015 (MSK)

І яшчэ. Фармальна гісторыя нашага раздзела пачынаецца з 2006 года, аднак рэальна яна пачалася роўна ў той жа момант, калі была зроблена першая праўка па-беларуску 7 красавіка 2004 года. Клясычнікі не саромеючыся прысвойваюць усё сабе. Таму было б добра неяк узважана і нейтральна адлюстраваць пачатковы перыяд нашай Вікіпедыі (яшчэ да падзелу). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:59, 9 верасня 2015 (MSK)

Скажу адразу -- таго, што вы хочаце, я не зраблю. Некалькі гадоў я да гэтых тэмаў не звяртаўся -- і адчуў павышэнне якасці свайго жыцця. :)) Ізноў лезці ва ўсё гэта... дабро... ?..
Але. Сёе-тое з той пары ў мяне захавалася на дысках, таму -- магу выкласці ва ўласнай падстаронцы кароткі нарыс, як гэта бачылася з майго гледзішча.
Фактаграфія. Будзе толькі з маіх словаў, але я не падманваў і не падманваю. Хто жадае, можа дашуквацца (лавіць?) у архівах, капаць diff-ы, у мяне на гэта няма ні ахвоты, ні часу, прабачце.
Ва ўсёй гэтай гісторыі мяне моцна падвялі смежнікі-замежнікі -- увесь архіў эл.пошты адносна пытання адкрыцця павінен быў быць, пасля таго ці іншага развязання пытання, апублікаваны (!). На гэта адразу (восень 2006) мелася мая згода. Аднак "афіц. асобы" у Фондзе нічога не публікавалі, дык і я не магу. Магу толькі сёе-тое з агульнымі напрамкамі адказаў на мае пытанні.
І, нарэшце, магчыма, такое апавяданне варта змясціць наогул не тут, а ў нейкім ЖЖ ці ВК? Yury Tarasievich (размовы) 13:27, 9 верасня 2015 (MSK)
Усё, што Вы прапануеце, будзе вельмі карысна. Таму, калі маеце магчымасць, калі ласка, напішыце такі нарыс. Дадайце ў яго, калі ласка, тое, пра што гаворыце: фактаграфію, агульнае апісанне накіраванасці перапіскі.
Такі нарыс значна спросціць працу тым, хто захоча праўдзіва разабрацца. Гэта будуць неабходныя першасныя крыніцы, без якіх не бывае другасных :) У любым выпадку, будзе на што абаперціся.
А так, на сёння з нашага боку няма нічога, а вось з другога боку "плачаў" і казак на міфічныя тэмы хоць адбаўляй. На маю думку, размясціць нарыс будзе карысна ўсюды, і тут, і ў ЖЖ, і ў ВК. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:41, 9 верасня 2015 (MSK)

Выдаленне падстаронак[правіць зыходнік]

У сувязі з Вашай малаактыўнасцю, а таксама закінутасцю падстаронак, якія выкарыстоўваліся як нарыхтоўкі, наступныя падстаронкі ўдзельніка былі выдаленыя:

У выпадку Вашага вяртання ў праект гэтыя старонкі пры жаданні будуць адразу адноўленыя адміністратарамі па запыце на старонцы Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў.--Artsiom91 (размовы) 19:40, 18 лістапада 2018 (MSK)