Размовы пра Вікіпедыю:Спраўджванне правапісу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Спраўджэнне правапісу для OpenOffice.org3[правіць зыходнік]

Даруйце, калі не там пытаюся, дзе трэба, але справа патрэбная (усім).

Як вядома, слоўнікі спраўджэння правапісу для ООо2 не працуюць у версіі 3. Я сабраў са слоўнікаў Зэдліка і Алекса Булойчыка (калі верыць самому Зэдліку) тры пашырэнні, якія працуюць у ООо3 (наркамаўка, тарашкевіца, тарашкевіца-лацінкай). Але праблема ў тым, што ООо3 ведае толькі адну лакаль — be, адпаведна можна паставіць толькі адзін беларускі слоўнік.

Пытанне: Як папрасіць у распрацоўнікаў ООо уключыць новыя лакалі ў праграму, і якія канкрэтна лакалі неабходна называць (be-Cyrl_BY-1959acad, be_BY-1959acad, be-1959acad, be-Cyrl-tarask, be-Cyrl_BY-tarask, be-latn_BY-tarask ... і гэтак далей)?

Я зрабіў запыт на сайце ООо, але адказу не было. Можа сп. Тарасевіч ведае як лепей арганізаваць гэтае мерапрыемства? --Sp.Shut 15:01, 4 Красавік 2009 (UTC)

Афармляйце патрэбныя вам слоўнікі ці іх камбінацыі ў пакеты UNO, і аперуйце імі. Лакаль тут збоку -- ніяк не дапамагае, ніяк не замінае. Yury Tarasievich 17:02, 4 Красавік 2009 (UTC)
Слоўнікаў і наогул кампанентаў у ООО можна паставіць колькі заўгодна. Yury Tarasievich 17:03, 4 Красавік 2009 (UTC)
Так, пашырэнняў і слоўнікаў можна паставіць колькі заўгодна, толькі калі адначасова будуць стаяць наркамаўскі і тарашкевічны слоўнікі, што гэта за спраўджэнне правапісу атрымаецца?
Я хачу, каб можна было выставіць мову тэксту, прыкладам, be_BY-1959acad, і тэкст правяраецца слоўнікам be_BY-1959acad.oxt, калі мова be_BY-tarask, то слоўнік з be_BY-tarask.oxt выкарыстоўваецца. Для гэтага мусяць быць адпаведныя лакалі, а зараз там толькі be_BY, г. зн. усё разам. Таму і пытаюся, як гэтыя лакалі можна ўключыць у праграму. --Sp.Shut 17:24, 4 Красавік 2009 (UTC)
А яшчэ раз кажу, што для гэтага не патрэбная лакаль, а патрэбныя слоўнікі, настроеныя на адпаведныя нормы (і гэта вы можаце зрабіць ужо зараз). Пасля чаго проста ставяцца "птушачкі" на адпаведных дапаможніках. Пераключэнне лакалі, дапускаючы, што яго ўвялі, усё адно патрабуе пэўнай настроенасці слоўнікаў, і апроч таго пераключэнне лакалі выклікае патрэбу перапускання ўсяго ООО. Yury Tarasievich 18:04, 4 Красавік 2009 (UTC)
Гэта не карыста(льні)цкія слоўнікі, якія ставяцца ў Options - Writing Aids,іх галачкай не ўключыш і ў папку з гэтымі слоўнікамі не пакладзеш. Гэта пашырэнні, якія ад/пад-ключаюцца ў Tools - Extension Manager. У саміх пашырэннях у xml-файле слоўнікаў (Dictionaries.xcu) прапісваюцца лакалі, для якіх гэты слоўнік можа спраўджаць правапіс, і лакалі запісваюцца толькі па кодах, напр. "fr-FR fr-BE fr-CA", а ў самой праграме пры выбары мовы для абзаца яна выглядае ўжо як French (France), French (Belgium), French (Canada).
Для беларускай мовы, якія б лакалі ў файле слоўнікаў пашырэння я ні прапісваў (be-Cyrl_BY-tarask, be-Latn-BY-tarask, be-Cyrl_BY-1959acad і пад.) і колькі б пашырэнняў адначасова не дадаваў (і колькі не перазагружаў ООо), пры выбары мовы для тэкста можна выбраць толькі "Byelorussian". Я лічу, што гэта з-за таго, што ООо ведае толькі лакаль be-BY, і каб ён ведаў, што існуюць іншыя беларускія лакалі (Belarusian Cyr (Official), Belarusian Latn (Taraskevich) ці як там?), то аб гэтым трэба папрасіць распрацоўнікаў ООо. Дык вось можа вы ведаеце, як гэта лепей зрабіць? Я рабіў як рэкамендавалі, але нешта нічога не чуваць ад іх. --Sp.Shut 21:22, 4 Красавік 2009 (UTC)
Апошні раз: 1) спелчэкеры, аформленыя ў UNO, уключаюцца там, дзе я кажу; 2) прапісванне ў dictionary.lst не працуе ў 3-й версіі ООО. Вазьміцеся за пакетнае афармленне слоўнікаў і ўважліва чытайце дакументацыю -- вы спрабуеце развязваць не тую праблему. Yury Tarasievich 05:36, 5 Красавік 2009 (UTC)
Даруйце, можа мы гаворым пра розныя рэчы. Пакеты UNO і пашырэнні .oxt гэта тое самае? Я раблю такія слоўнікі, як тут, і падключаў, як сказана тут. І дакументацыю па іх стварэнні чытаў. Пра dictionary.lst я ведаю, таму гэтымі слоўнікамі і заняўся, уласна кажучы.
Удакладніце, калі ласка, што Вы маеце на ўвазе пад пакетным афармленнем? Калі тое, што трэба ў адзін файл .oxt змясціць некалькі слоўнікаў, дык я гэта рабіў. Вельмі доўга думае праграма тады пры націсканні правай кнопкай на падкрэсленым слове. Ды і праблемы з рознымі правапісамі гэта не вырашае. Магчымасці выбраць "Belarusian (Academic)", ці яшчэ што, не з’яўляецца, ёсць толькі Byelorussian. --Sp.Shut 09:26, 5 Красавік 2009 (UTC)

Хоць дваццаць Belarusian-аў, а ўсё адно ***слоўнік*** павінен разумець норму тэксту. Вось і зрабіце слоўнікі (пакункі) для "акадэміі" і для "тарашкевіцы"; іх і пераключайце. UNO гэта UNO, не памятаю, ці гэта тоесна з .oxt. Yury Tarasievich 09:47, 5 Красавік 2009 (UTC)

Пераключаць не праблема. Хочацца зрабіць па-нармальнаму проста. Дзякуй за змястоўны дыялог. --Sp.Shut 12:58, 5 Красавік 2009 (UTC)
Мяркую, што ваш метад гэта не "па-нармальнаму проста", а якраз наадварот. Yury Tarasievich 17:31, 5 Красавік 2009 (UTC)
Каб скончыць з гэтага боку (мы патрацілі цэлы дзень!!) -- падзяліце той слоўнік на дзве часткі, аформіце ў пакункі і заінсталюйце; пасля гэтага іх можна актываваць паводле актуальна правяранай літ. нормы. Бывае, вядома, і мяшаны тэкст, але гэтага ніякія існыя сродкі падтрымкі не вырашаюць, гэта толькі алгарытмічны модуль. Усё!! Yury Tarasievich 17:40, 5 Красавік 2009 (UTC)
/Даруйце, што працягваю, мне самому не дужа падабаецца/
Я так і раблю, як вы кажаце. У мяне тры пакункі (наркамаўка, тарашкевіца і тарашкевіца лацінкай), у кожным прапісаная адпаведная лакаль (be-Cyrl-BY-1959acad, be-Cyrl-BY-tarask, be-Latn-BY-tarask). Я адначасова ўсе інсталюю, і магу ў залежнасці ад тэксту ў Tools - Extension Manager актываваць патрэбны слоўнік. Толькі я лічу, што па-нармальнаму, гэта не ўключаць/адключаць слоўнікі, а ў вакне выбара мовы тэкста (Character - Language) са спісу выбраць "Belarusian (Academic)", "Belarusian (Taraškevica)" або "Belarusian Latn (Taraškevica)". А для гэтага неабходна, каб ООо ведаў што такія мовы бываюць. У саміх пакунках такія назвы прапісаць немагчыма, можна толькі код be-BY і пад.
Таму я і распачаў усю гэту размову. Але я ўжо разабраўся. Дзякуй за ўвагу. Усё. --Sp.Shut 18:53, 5 Красавік 2009 (UTC)
Сувора :))) Толькі не разабраліся вы (мяркуючы з вашых словаў), і лепей бы прыслухаліся. Вы ж не адзіны ў свеце, хто займаецца або займаўся праблемай. :)))
Аніяк вы не хочаце заўважыць таго, што "мова абзацу (тэксту)" ў ООО (і наогул у тэкст. працэсарах) -- параметр бескарысны для ўсіх рэальных сітуацый, больш складаных за "адзін тэкст -- адна норма". Шматмоўнаму або шматнормаваму тэксту "лакаль" аніяк не дапамагае. Іерархіі разбору зрабіць яна таксама не дапаможа. Што, калі метка пастаўленая няправільна або не паводле аднолькавых крытэрыяў (чужы тэкст)?
Адным словам, праверыць тым ці іншым слоўнікам можна хоць пад эскімоскай меткай. Задача тэкст. працэсара ў рэальным жыцці -- дапамога ў складанні граматнага тэксту -- і нічога болей. Yury Tarasievich 19:34, 5 Красавік 2009 (UTC)
Можа мы пад лакалямі розныя рэчы разумеем. Але я пастаўлю пытанне інакш. Як зрабіць так, каб можна было частку дакумента пазначыць мовай "Belarusian (Academic)", а іншую — "Belarusian (Taraškevica)", каб кожная з іх правяраляся адпаведным слоўнікам (пры ўмове, што такія слоўнікі ўжо ўсталяваныя)? --Sp.Shut 19:52, 5 Красавік 2009 (UTC)
  • Макрасы. Па адным ці па два (не памятаю, колькі дастаткова) на кожную мову/норму, з якой працуеш. Адзін ставіць рэжым для аўта-праверкі, другі (ці, можа, той самы) -- правярае азначанае. Макрасы падвешваюцца на клавіятурныя скароты, а запакоўваюцца разам са слоўнікамі. І ўсё! Yury Tarasievich 05:51, 6 Красавік 2009 (UTC)

Можна ўдакладніць? Азначанае чым (ці "як")? І чаму для en-GB, en-US і en-ZA (напрыклад) макрасы не патрэбныя? --Sp.Shut 17:22, 6 Красавік 2009 (UTC)

Блок тэксту, пазначаны мышкай ці shift+cursor. Ці макрасы для англійскіх варыянтаў сапраўды не патрэбныя, мне не вядома. З нашай канкрэтнай праблемай я бы зрабіў так. Я працую з мяшанымі тэкстамі, і мне так было б зручна. Yury Tarasievich 19:16, 6 Красавік 2009 (UTC)

Dobrapis[правіць зыходнік]

Трэ дадаць http://dobrapis.belsat.eu.