Размовы пра Вікіпедыю:Форум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Знешнія выявы[правіць зыходнік]

Калі ласка, падкажыце пачаткоўцу як правільна ўстаўляць спасылкі з знешнімі выявамі ў табліцу. Спрабую дадаць адсутныя на Вікісховішчы выявы вось тут [1], але нешта не атрымліваецца з правільнай устаўкай шаблону. Таксама глядзеў тут [2], нічога не зразумеў. --Football Beetle (размовы) 23:00, 16 мая 2019 (MSK)

Калі размова пра выявы стадыёнаў, іх акурат варта дадаваць на Вікісховішчы https://commons.wikimedia.org/wiki/Special:UploadWizard. Пры гэтым могуць быць, на жаль, праблемы з аўтарскімі правамі архітэктараў і да т.п. --JerzyKundrat (размовы) 23:04, 16 мая 2019 (MSK)

Хацелася б удакладніць. Нават калі я не загружаю чужыя выявы пад сваім аўтарствам, а проста хачу зрабіць зноску на знешнія выявы па правілах Вікіпедыі, мне ўсё роўна трэба атрымаць дазвол у аўтара? Але я ж дадаю спасылку на знешнія выявы, а не самі выявы? --Football Beetle (размовы) 23:23, 16 мая 2019 (MSK)

Нешта гэткае можа быць? --JerzyKundrat (размовы) 00:04, 17 мая 2019 (MSK)
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Стадыёны
Searchtool.svg Дынама
Searchtool.svg Трактар
Searchtool.svg Барысаў

+++ Зараз я падрабязна апішу праблему. Я хачу зрабіць знешнюю спасылку на гэтую выяву [3]. Паглядзеў як гэта зрабіць на рускай мове тут [4]. Але калі ўстаўляю гэты код са спасылкай у вочка табліцы для Віцебска, у мяне ўсё ператвараецца ў кашу. Я проста не магу знайсці які-небудзь артыкул з знешняй спасылкай выявы для вочка ў табліцы, так бы я проста скапіяваў адтуль шаблон і ўсё. --Football Beetle (размовы) 00:25, 17 мая 2019 (MSK)

Рэч у тым, што гэты шаблон працуе акурат так, як паказана. А ў табліцы вочка ўсё адно застанецца пустым, на жаль. Туды дадаць можна толькі выявы, якія папярэдне загружаны ў Вікіпедыю. --JerzyKundrat (размовы) 00:42, 17 мая 2019 (MSK)

Добра, буду спрабаваць зрабіць знешнюю спасылку і ўставіць яе хоць куды. Дзякуй за адказы. --Football Beetle (размовы) 00:53, 17 мая 2019 (MSK)