Перайсці да зместу

Размовы пра Вікіпедыю:25 гадоў/Віншаванні

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 30 дзён таму, ад удзельніка Rymchonak у тэме Віншаванні

Віншаванні

[правіць зыходнік]

Неверагодна, што гэты праект існуе ўжо чвэрць стагоддзя. Віншую ўсю нашу супольнасць з гэтым святам і дзякую за тое, што вы спрычыніліся да напаўнення свабоднай энцыклапедыі. --MocnyDuham (размовы) 18:05, 15 студзеня 2026 (+03)Адказаць

Віншую ўдзельнікаў і ўдзельніц як беларускага, так і іншых Вікіпраектаў. Я ганаруся тым, што магу зрабіць унёсак у агульную справу і вучуся, пазнаючы свет, пішучы артыкулы, знаходзячы нешта новае і прымаючы ўдзел у дыскусіях, чым далучаюся да агульнай культуры размоў і прыняцця рашэнняў, створанай гадамі шчыравання людзей, якім не абыякавая справа стварэння агульнай, сапраўды глабальнай анлайн-энцыклапедыі. Дзякуй усім тым, хто рабілі і працягваюць рабіць свой унёсак на карысць гэтай вялікай справы, на карысць усяго чалавецтва і свету! Plaga med (размовы) 01:32, 16 студзеня 2026 (+03)Адказаць

Віншую ўсіх, хто напаўняў і напаўняе самую вялікую скарбонку ведаў на роднай мове - Беларускую Вікіпедыю! Здароўя, дабрабыту і свабоды ва ўсіх яе ўвасабленнях! --Rymchonak (размовы) 10:00, 16 студзеня 2026 (+03)Адказаць