Размовы пра Вікіпедыю:AutoWikiBrowser/Typos

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Не заўсёды Ў можна мяняць на У, нельга ў словах цалкам напісаных вялікімі літарамі. --Максім Л. 18:20, 20 лютага 2012 (UTC)

Зараз нейкі глюк адбываецца, няслушную Ў змяняе на набор сімвалаў [у/У] ці нешта падобнае. Можа, выпадковае нешта, а можа і не. --Максім Л. (размовы) 16:27, 17 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Сярод правіл аўтазамены ёсць адно, у якім будзе ўзнікаць падобная памылка:
<Typo word="Уладзіме" find="\b([уУў])ладзіме(\w+)\b" replace="([уУ])ладзімі$2" />
Каб не падстаўляла ([уУ]) замест першай літары, замена мусіць выглядаць так:
<Typo word="Уладзіме" find="\b([уУў])ладзіме(\w+)\b" replace="$1ладзімі$2" />
78.158.4.110 12:12, 19 верасня 2023 (+03)[адказаць]
О, дзякуй. Учора мне сустрэлася зноў, паспеў злавіць і нават сфатаграфаваць) Менавіта выпадак з Ўладзімер і быў. Максім Л. (размовы) 13:05, 19 верасня 2023 (+03)[адказаць]

меньш -> менш[правіць зыходнік]

Меньш -> менш -- Быццам выпадак прыдатны для выпраўлення праз тыпас у розных варыянтах з прыстаўкамі і суфіксамі. -- Максім Л. (размовы) 16:25, 17 верасня 2023 (+03)[адказаць]

распавесці -> расказаць[правіць зыходнік]

Магчыма, элемент "распав*" можна дадаць для замены на "апав*". -- Максім Л. (размовы) 16:27, 17 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Тут бляха я паспяшаўся, няма формы "апавесці". Буду зараз змяняць на "расказаць". --Максім Л. (размовы) 18:33, 17 верасня 2023 (+03)[адказаць]

належыў -> належаў і падобныя[правіць зыходнік]

Можна паспрабаваць так:

<Typo word="залежыць, належыць" find="\b([зЗнН])алежы(ў|л[аі])\b" replace="$1алежа$2" />

Калі не абмяжоўвацца толькі формамі прошлага часу, будзе памылковая замена ў форме 3 ас. адз. л. цяперашняга часу: ён належыць. 78.158.4.110 18:02, 17 верасня 2023 (+03)[адказаць]

аднім -> адным, імём -> імем, дачцы -> дачцэ[правіць зыходнік]

Форма аднім не засведчана ў нарматыўных слоўніках: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Можна паспрабаваць яе масава выправіць на адным:

<Typo word="аднім" find="\b([аА])днім\b" replace="$1дным" />

Форма імём не засведчана ў нарматыўных слоўніках: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Можна паспрабаваць яе масава выправіць на імем:

<Typo word="імём" find="\b([іІ])мём\b" replace="$1мем" />

У назоўніка дачка́, паводле нарматыўных слоўнікаў, форма Д. і М. скл. адз. л. будзе дачцэ: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Форма дачцы дзе-нідзе сустракаецца ў тэкстах, але ў Граматычнай базе яна засведчана толькі для неадушаўлёнага назоўніка да́чка, мабыць, вельмі рэдкага ў Вікіпедыі. Можна паспрабаваць масава выправіць:

<Typo word="дачцы" find="\b([дД])ачцы\b" replace="$1ачцэ" />

Праўда, варта ўлічваць, што замест рэкамендаванай слоўнікамі канструкцыі жаніцца / ажаніцца з кім-н. (Тв. скл.) у Вікіпедыі часта сустракаем жаніцца / ажаніцца на кім-н. (М. скл.). Таму ў выніку масавай замены атрымаем, напрыклад, жаніўся на дачцэ каго-н. (замест дачцы), а мусіла б быць жаніўся з дачкой каго-н. 78.158.4.110 20:33, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Пан Ананім, можа, зарэгіструецеся і дам Вам сцяг даглядчыка або аўтадаглядчыка, каб кожны дзень не пераглядаць праўкі? Бо ж даўно ўжо з намі і сэнсу няма менавіта за Вамі сачыць. Максім Л. (размовы) 20:41, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
@ZlyiLev, вітаю пана. Можа, дадайце і гэтыя запісы. Сам баюся накручу-навярчу абы чаго) Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 21:57, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Зараз дадам. Але не магу зразумець прычыну цікавасці ананіма да гэтай старонкі: справа ў тым, што гэты спіс амаль нікім не выкарыстоўваецца. Асноўная частка правак, зробленых з дапамогай AWB, аўтаматычная. А "typo fixing" забаронена праводзіць аўтаматычна, толькі рукамі праз AWB, і на гэта патрэбны час. Прынамсі ў мяне рабіць "typo fixing" аўтаматычна забаронена, не ведаю як у іншых. Акрамя таго, частка замен, прапісаных тут, не працуе. Сэнс быў бы, калі б спадар ананім аўтарызаваўся і пачаў ботам працаваць у рэжыме "typo fixing". А так... З павагай, ZlyiLev (размовы) 22:12, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
@ZlyiLev, ну хоць нешта. Па распавесці, менЬш, залежЫ, належЫ, на_працягу я прайшоўся ботам і іх ужо няма. Можа, недзе адзінкава. Па астатніх таксама прайдуся, а тыпас будзе для падтрымання колькасці гэтых памылак на мінімальным узроўні -- недзе ды спрацуе. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 22:37, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
@ZlyiLev, дачцы, відаць, не трэба дадаваць, калі немагчыма зрабіць такой складанай замены як "на дачцы/з дачкой", а ботам зараз з ім працую рукамі. Максім Л. (размовы) 23:18, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Формы "жанаты на дачцы" і "жанаты на яго дачцы" зараз перанос зраблю на "жанаты з дачкой" і "жанаты з яго дачкой" адпаведна. Пасля гэтага памылак застанецца менш, мне здаецца. З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:22, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
@ZlyiLev дык а ў чым розніца, "на дачцы" і "на яго дачцы" аднолькава памылкова. Максім Л. (размовы) 23:24, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
З іншага боку, "на дачцэ" ў кожным разе лепей за "на дачцы". Максім Л. (размовы) 23:22, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
З дачкамі разабраліся быццам. Максім Л. (размовы) 23:52, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Вітаю, дзякуй за карысныя парады. Калі выкарыстанне AWB у рэжыме "typo fixing" патрабуе шмат ручной працы, тады і сапраўды, каб не марнаваць час іншых удзельнікаў, я мушу зарэгістравацца і стварыць бот пад гэтыя патрэбы. Альбо, калі @Maksim L. і @ZlyiLev не будуць супраць, я магу час ад часу дадаваць тут (ці ў любым іншым месцы, вызначаным для гэтага) новыя заўважаныя патэрны для выпраўлення. Пакуль што, па праўдзе кажучы, мне было б камфортней заставацца ананімам, бо я не ведаю, як надоўга мне хопіць энтузіязму працягваць вычытку.
Пералічу яшчэ некалькі замен, якія можна было б паспрабаваць выканаць з дапамогай AWB: у адрозненні ад -> у адрозненне ад, прасталінейнай -> просталінейнай, самаго -> самога, сцеблы -> сцёблы, цекці -> цячы, сваей -> сваёй; песен -> песень, города -> горада (апошнія дзве замены патрабуюць большай асцярожнасці, бо адпаведныя словы могуць сустракацца і ў рускамоўных фрагментах, напрыклад, цытатах ці бібліяграфічных апісаннях). 78.158.4.110 23:22, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
У адрозненні сапраўды няправільная форма? Самога, сваёй, песень і горада можна мяняць у прынцыпе. З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:52, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Прынамсі, слоўнік прыназоўнікаў дае толькі у адрозненне ад. На verbum.by толькі ў адным з тамоў этымалагічнага слоўніка ёсць выпадкі ўжывання у адрозненні ад (можа быць, праз карэктарскі недагляд). У мастацкіх тэкстах на knihi.com — пераважна ў творах аднаго сучаснага аўтара, у класікаў няма. У «Звяздзе» варыянт у адрозненні ад сустракаецца прыблізна ў 10 разоў радзей, чым нарматыўны варыянт у адрозненне ад. 78.158.4.110 10:34, 19 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Дзякуй, Ананіме. Апрацуем. Гэта ж не рукамі шарудзіць такое. Максім Л. (размовы) 23:54, 18 верасня 2023 (+03)[адказаць]

садавінай -> садавіной[правіць зыходнік]

Але абяцаю самому навучыцца) Магчыма, такое трэба дадаць у Вікіфікатар? -- Максім Л. (размовы) 15:11, 24 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Дадаў правіла Plaga med (размовы) 19:06, 24 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Дадатковыя патэрны[правіць зыходнік]

Хачу прапанаваць для замены з дапамогай AWB яшчэ шэраг патэрнаў, якія я наўрад ці здолею хутка апрацаваць рукамі, бо кожны з іх сустракаецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень разоў.

  • Напісанні падцвердзіць, падцверджанне і падцвярджаць, падцвярджэнне не засведчаны ў нарматыўных слоўніках: slounik.org (на прыкладзе падцвердзіць), verbum.by (на прыкладзе падцвердзіць), Граматычная база. Можна паспрабаваць масава выправіць пад- на па-:
    <Typo word="падцвердзіць, падцвярджаць" find="\b([пП])адцв([ея])рд([жз])" replace="$1ацв$2рд$3" />
    
  • Напісанні даследванне, расследванне не засведчаны ў нарматыўных слоўніках: slounik.org, verbum.by, Граматычная база (даследванне); slounik.org, verbum.by, Граматычная база (расследванне). Можна паспрабаваць масава выправіць на даследаванне, расследаванне:
    <Typo word="даследванне, расследванне" find="\b([дД]а|[рР]ас)следванн" replace="$1следаванн" />
    
  • Напісанне ваеначальнік не засведчана ў нарматыўных слоўніках: slounik.org (толькі ў тэрміналагічным слоўнічку 1933 года), verbum.by, Граматычная база. Можна паспрабаваць масава выправіць на военачальнік:
    <Typo word="ваеначальнік" find="\b([вВ])аеначальнік" replace="$1оеначальнік" />
    
  • Напісанне павялічэнне не засведчана ў нарматыўных слоўніках: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Можна паспрабаваць масава выправіць на павелічэнне:
    <Typo word="павялічэнне" find="\b([пП])авялічэнн" replace="$1авелічэнн" />
    
  • Напісанне паўседзённы не засведчана ў нарматыўных слоўніках: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Можна паспрабаваць масава выправіць на паўсядзённы:
    <Typo word="паўседзённы" find="\b([пП])аўседзённ" replace="$1аўсядзённ" />
    
  • Форма соцен не засведчана ў нарматыўных слоўніках: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Можна паспрабаваць масава выправіць на соцень:
    <Typo word="соцен" find="\b([сС])оцен\b" replace="$1оцень" />
    
  • Напісанне Велікабрытанія не засведчана ў нарматыўных слоўніках: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Можна паспрабаваць масава выправіць на Вялікабрытанія:
    <Typo word="Велікабрытанія" find="\bВелікабрытані" replace="Вялікабрытані" />
    
  • Паводле нарматыўных слоўнікаў, ад назоўнікаў свет, перыяд, працэс, канфлікт утвараюцца формы Род. скл. адз. л. на ; формы света, перыяда, працэса, канфлікта адсутнічаюць у Граматычнай базе. Можна паспрабаваць масава выправіць іх (памятаючы, што форма света патрабуе пэўнай асцярожнасці, бо сустракаецца і ў рускамоўных фрагментах, напрыклад, у назве часопіса Вокруг света):
    <Typo word="света" find="\b([сС])вета\b" replace="$1вету" />
    <Typo word="перыяда" find="\b([пП])ерыяда\b" replace="$1ерыяду" />
    <Typo word="працэса" find="\b([пП])рацэса\b" replace="$1рацэсу" />
    <Typo word="канфлікта" find="\b([кК])анфлікта\b" replace="$1анфлікту" />
    
  • У беларускай Вікіпедыі часта сустракаецца словазлучэнне вытанчаных мастацтваў, відавочна, як пераклад рус. изящных искусств. Мабыць, лепш было б прыгожых мастацтваў; прынамсі, слоўнік дае прыгожае пісьменства як адпаведнік да рус. изящная словесность, а да рус. изящные искусства прапануе выяўленчае мастацтва і музыка, што не ва ўсіх кантэкстах падыходзіць. Без уліку магчымых вялікіх літар правіла для замены можа выглядаць так:
    <Typo word="вытанчаных мастацтваў" find="\bвытанчаных мастацтваў\b" replace="прыгожых мастацтваў" />
    

IP781584110 (размовы) 15:40, 20 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]