Размовы пра катэгорыю:Манархі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Была ў нас Катэгорыя:Валадары, потым паціху замененая на Катэгорыю:Манархі, між тым, мякка кажучы, далёка не ўсе асобы змешчаныя ў цяперашнюю катэгорыю з'яўляюцца манархамі. Не кажучы пра тое, што "Валадары" па-беларуску, а "Манархі" не зусім, т.б. слова ўжывальнае, але пазычанае і не ўсім зразумелае цалкам і правільна. І адсюль пытанне, якія былі прычыны выдалення Валадароў? --Максім Л. 08:02, 16 лютага 2012 (UTC)

Можа пытанне ў тым, што інтэрвікаў не было? --JerzyKundrat 08:06, 16 лютага 2012 (UTC)
Ды ну, цяпер у манархаў пхаецца ўсё што толькі можна, а напр. у РуВіксе надкатэгорыя для манархаў "Правители", якія і ёсць Валадары, а ў нас на месца правіцеляў пастаўлены "Кіраўнікі". Па-мойму, была спроба зрабіць такое самае дрэва, як у РуВіксе, але беларускія Валадары проста дужа беларускія, каб быць у Беларускай Вікіпедыі. Неяк так. --Максім Л. 11:52, 16 лютага 2012 (UTC)