Размовы пра катэгорыю:Населеныя пункты Акцябрскага раёна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Наколькі я зразумеў, назвы вёсак і суадносна артыкулаў перакладаліся з рувікі. Адсюль узніклі шматлікія недакладнасці, пералік ніжэй:
Забалоцце - За́балацце
Медухаў - Мёдухаў
Мікуль-гарадок - Мікуль-Гарадок
Нестанавічы - не ўпэўнены, але правільным падаецца усё ж Няста́навічы; удакладніў - Няста́навічы
Падгаць - По́дгаць
Радкоў - трэба ўдакладніць, наколькі я памятаю, павінна быць Ра́дкаў; удакладніў - Радко́ў
Ражанаў - Ражано́ў
Рассвет - Расвет (тут недакладна); удакладніў - Рассве́т

Просьба выправіць назвы артыкулаў, тэкст саміх артыкулаў паспрабую сёння-заўтра выправіць сам (і дапісаць, нарэшце, артыкул пра раён) --Кандрашка 18:37, 16 снежня 2010 (UTC)

Не зусім так, назвы браліся з рувікі, але не перакладам, а з раздзелу «назва па-свойму». Вы і самі можаце выправіць/пераназваць артыкул, але можа пачакайце пару дзён, мне зусім крыху засталося НП, я скончу гэты раён і прабягуся ботам па ўсім артыкулам раёну, каб выправіць не толькі саму назву артыкулу, але і ўсе яго згаданні ў тэксце. Яшчэ раз дзякуй за дапамогу.---Хамелка / разм. 19:50, 16 снежня 2010 (UTC)

Дарэчы, яшчэ такое пытанне. Вёска Істопкі больш не існуе - апошні жыхар памёр у тым самым 2004 годзе, ад якога прыведзены дадзеныя. Ці мае сэнс рабіць і ўключаць у гэтую катэгорыю старонкі пра населеныя пукнты, якія перасталі існаваць? --Кандрашка 20:21, 16 снежня 2010 (UTC)