Размовы пра катэгорыю:Унітарныя дзяржавы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Здаецца, гэта група краін выдзяляецца паводле асаблівасцей дзяржаўнай будовы, а не дзярж. ладу (там існуюць рэспублікі, манархіі, тэакратыі, дыктатуры) --JerzyKundrat 10:19, 30 студзеня 2012 (UTC)

не, рэспублікі, манархіі, тэакратыі, дыктатуры — формы кіравання, а унітарныя, федэратыўныя — формы дзяржаўнага ладу. --Чаховіч Уладзіслаў 11:04, 30 студзеня 2012 (UTC)
Пакуль што я ўжываў паняцце дзяржаўная будова (рус. государственное устройство), калі гаварыў пра асблівасці тэрытарыяльна-адміністрацыйнага ўладкавання той ці іншай краіны. У гэтым кантэксце ўжываюцца паняціі: унітарная дзяржава, федэрацыя, канфедэрацыя. Веды гэтыя са школьнага падручніка па геаграфіі аўтарства праф. Максакоўскага. Буду ўдзячны, калі падкажаце іншую крыніцу. --JerzyKundrat 11:25, 30 студзеня 2012 (UTC)
Нават форма праўлення, а не форма кіравання! Вось з артыкула пра Расію ў БЭ:
" Дзяржаўны лад. Р. — дэмакр. федэратыўная прававая дзяржава з рэсп. формай праўлення. "

--Чаховіч Уладзіслаў 11:35, 30 студзеня 2012 (UTC)

Ці можна разумець дзярж. лад як: форма праўлення + дзярж. будова? --JerzyKundrat 11:41, 30 студзеня 2012 (UTC)
Наўрад ці, проста розныя пераклады, але мае сэнс пагугліць дзярж. будову — ці выкарыстоўваецца гэты варыянт недзе яшчэ. Дарэчы, якога года выдання падручнік? --Чаховіч Уладзіслаў 11:46, 30 студзеня 2012 (UTC)
Пакуль толькі 2 выніка. --Чаховіч Уладзіслаў 11:50, 30 студзеня 2012 (UTC)
Зірніце: [1]. Падручнік з пачатку 1990-х, пасля гэтага расійскія ў нашы школы не паступаюць. Хоць прафесар Максакоўскі ў методыцы выкладання геаграфіі застаўся велічынёй недасяжнай. --JerzyKundrat 11:54, 30 студзеня 2012 (UTC)
БЭ, т. 6 у арт. "Дзяржава" класіфікуе ўсе дзяржавы паводле формы праўлення (у нас як варыянт узгадвалася: кіравання), дзяржаўнага ўладкавання (у нас узгадвалася: будовы) і паводле палітычнага рэжыму (дэмакратычная, аўтарытарная таталітарная). Відаць усё гэта ў комплексе і абумоўлівае дзяржаўны лад, хоць апошняе паняцце ў артыкуле і не з'яўляецца. --JerzyKundrat 05:14, 31 студзеня 2012 (UTC)