Размовы пра катэгорыю:Уразлівыя віды

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Катэгорыю з назвай "уразлівыя віды" неабходна выдаліць, бо "уразлівыя віды" ёсць паслоўны пераклад расійскага "уязвимые виды".

Тут "уязвимый" у значэнні "слабы", які не можа ў дастатковай ступені прыстасоўвацца да нейкіх неспрыяльных чыннікаў навакольнага асяроддзя ці крытычных змен ва ўмовах жыцця.

Слова ж "ўразлівы" ўжываецца, як правіла, адносна людзей, бо ўразіць можна толькі чалавека (прынамсі, дакладна пацвердзіць наяўнасць эмоцый і псіхікі можна толькі ў людзей). Гл. [1] і [2].

Вось варыянты назваў (яны сінанімічныя, але па сэнсу не раўназначныя):

  • "віды пад пагрозай" - пагроза можа быць любая: знікненне, скарачэнне папуляцыі, страта чысціні ў выніку змешвання і інш.
  • "віды пад пагрозай знікнення" - тут больш канкрэтная пагроза
  • "знікаючыя віды" - віды, якія знаходзяцца ў працэсе знікнення
  • "віды са слабай прыстасавальнасцю" - від можа знікнуць у выніку змянення ўмоў асяроддзя (у самым шырокім сэнсе)
  • "віды з моцнай залежнасцю ад умоў асяроддзя"
  • "віды, чуллівыя да ўмоў асяроддзя" - віды, якія адчуваюць змены ва ўмовах навакольнага асяроддзя.

Асабіста мне здаецца, што па сэнсу лепш за ўсё падыходзіць назва "Віды пад пагрозай". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:05, 20 мая 2013 (UTC)

  • «уразлівы» — руск.: уязвимый. Штосьці блізкае ў перакладзе. Але трэба памятаць, што навуковыя і агульнапрынятыя тэрміны, паняцці не абавязкова перакладаюцца!!! Трэба, у данным выпадку, не меней, як у Чырвонай кнізе Беларусі. Інакш будзе «бардакус».--VladimirZhV (размовы) 17:21, 20 мая 2013 (UTC)

Варыянты "віды пад пагрозай", "віды пад пагрозай знікнення", "знікаючыя віды" дакладна не падыйдуць, бо апісваюць асобныя катэгорыі EN і CR, а не VU. Трэба глядзець беларускія крыніцы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:34, 20 мая 2013 (UTC)

Перагледзеў я свае прапановы з улікам гэтай сістэмы катэгорый і цяпер прапаную назваць гэту катэгорыю "Віды ў рызыкоўным стане". Таксама я стварыў {{Ахоўны статус}} і накід артыкула Ахоўны статус (на аснове ru:Охранный статус). Перакладаў я, кіруючыся сэнсам, пры гэтым улічваў і англійскую назву.
Калі ласка, калі вы маеце беларускамоўныя крыніцы, папраўце. Дарэчы, калі ўлічыць, што Чырвоная кніга РБ (калі верыць вікіпедыйнаму артыкулу) выдадзена толькі на рускай мове, можа стацца, што беларускамоўных крыніц проста няма. Таму, мабыць, прыйдзецца пакуль карыстацца рабочымі назвамі.
Далейшае абмеркаванне назваў ахоўных статусаў прапаную перанесці на старонку Размовы:Ахоўны статус.
І яшчэ раз паўтаруся, назва "ўразлівыя віды" недарэчная і выклікае ўсмешку, таму яе неабходна прыбраць.
Дарэчы, я думаю, што не так і страшна, калі назва катэгорыі не будзе супадаць з афіцыйнай (у выпадку існавання АК), абы дакладна перадавала сэнс і гучала па-беларуску. Бо на старонцы катэгорыі заўсёды можна пазначыць тэкстам, якому статусу аховы яна адпавядае і назву гэтага статусу ў адпаведнасці з аўтарытэтнымі крыніцамі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:58, 20 мая 2013 (UTC)
Ва ўкраінскай вікі таксама Уразлівыя віды --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:30, 20 мая 2013 (UTC)
Дарэчы ЧК РБ 1993 выдання была на беларускай мове: Барсук — III катэгорыя. Рэдкі, уразлівы від
Тут узгадваецца раздзел Структура Чырвонай кнігі і паняцці, якія ў ёй выкарыстоўваюцца, дзе "...VU — уразлівыя. Трэцяя катэгорыя ўключае таксоны, якія не знаходзяцца пад прамой пагрозай знікнення, але падлягаюць рызыцы вымірання ў перспектыве..."
Экалагічны слоўнік: Тундра. Экасістэмы Т. надзвычай уразлівыя, іх кволасць абумоўлена кароткімі харчовымі ланцугамі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:45, 20 мая 2013 (UTC)