Размовы пра шаблон:Метрапалітэны постсавецкай прасторы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Навошта наогул штучнае дзяленне "постсавецкая прастора"? --Максім Л. (размовы) 11:02, 24 студзеня 2017 (+03)

Прапануйце што іншае. Усё ж большая частка метрапалітэнаў будавалася ў адной краіне — СССР, ёсць нейкія адзіныя падыходы і стандарты.--Artsiom91 (размовы) 11:05, 24 студзеня 2017 (+03)
Яно наогул не трэба такое і ёсць толькі ў РуВіксе. Метрапалітэны Еўропы, Азіі і г.д., голы геаграфічны прынцып. --Максім Л. (размовы) 11:10, 24 студзеня 2017 (+03)
Трэба выдаліць гэты шаблон. Усё адно што "Метрапалітэны былых краін Варшаўскага дагавора". --Rymchonak (размовы) 12:16, 24 студзеня 2017 (+03)
Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць Групоўка штучная, пра нейкія адзіныя падыходы і стандарт — уласнае даследаванне. --JerzyKundrat (размовы) 13:47, 24 студзеня 2017 (+03)

Згодны з Artsiom91. --Artificial123 (размовы) 12:23, 24 студзеня 2017 (+03)

Тады лагічна было бы "Метрапалітэны СССР", але за 25 гадоў стан гэтых аб'ектаў змяніўся і метро ўжо не зусім СССР. Ёсць жа пэўная часавая мяжа, за якою прастора ўжо не пост-чыясьці, а сама сабою. Калі "Метрапалітэны СССР", то без падзелу на краіны, як во тут ru:Шаблон:Акведуки античного Рима, проста паводле алфавіта. --Максім Л. (размовы) 12:44, 24 студзеня 2017 (+03)
Пры жаданні ў нас можна знайсці процьму шаблонаў, дзе штучная групоўка і т.п. (напрыклад 1, 2, 3). Абсалютная большасць — сцягнута іншых вікіпедый (дзе яны нярэдка зараз ужо выдалены). Калі хто жадае абмеркаваць магчымае выдаленне (а не пераўтварэнне ў шаблон "Метрапалітэны Азіі", што было б лагічней) — прашу на старонку Вікіпедыя:Да выдалення.--Artsiom91 (размовы) 14:15, 24 студзеня 2017 (+03)
Наконт прыкладу 1 (Губерні Расійскай імперыі на беларускіх землях) крытэрыем ёсць сучасныя межы РБ, у адрозненне ад Метрапалітэны постсавецкай прасторы. У прыкладзе 2 Адрыятычне мора таксама пакуль існуе, калі ж яно раптам знікне, тады і шаблон актуальнасць згубіць. --JerzyKundrat (размовы) 16:33, 24 студзеня 2017 (+03)