Размовы пра шаблон:Накід

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трэба распрацаваць пэўныя правілы карыстання гэтым шаблонам: дзе - уверсе ці ўнізе артыкула - яго ўстаўляць, ці можна пазначаць ім толькі пэўныя раздзелы артыкула і г.д. Якія прапановы? Mienski 10:31, 12 October 2006 (UTC)

Я думаю, што усталёўваць трэба ўверсе, каб чалавек, які проста шукае інфармацыю, адразу разумеў, што адной крыніцай ён не абмяжуецца. Наконт пэўных раздзелаў: я думаю, што трэба стварыць асобны шаблон, накшталт "Гэты раздзел трэба пашырыць" і не ўжываць іх разам у адным артыкуле.Astap 10:52, 12 October 2006 (UTC)

Дрэнны тэкст у шаблоне. Два "калі" так і кідаюцца ў вочы. -- Anton Kazmyarchuk 09:25, 1 красавіка 2007 (UTC)

А я дык аніяк не магу запомніць гэты "накід" (дар., гэта калька з рускай), і карыстаюся шаблонам "пачатак артыкула".

Яшчэ адно -- графіка. Як наконт нам замяніць гэты таямнічы пазл у шаблоне для пачаткаў артыкулаў на маладыя лісточкі, якія лезуць з пупышкі?? Я зрабіў фота, яго трэба апрацаваць, але, здаецца, было б някепска?.. Yury Tarasievich 11:45, 1 красавіка 2007 (UTC)

Па-мойму, гут, але як гэта была мая ідэя спачатку, то не лічыцца. :) Хачу яшчэ падкадраваць, пакінуць менш фону. Дарэчы, каму цікава, гэта лісточкі бэзу. :) Yury Tarasievich 21:16, 3 Травень 2007 (UTC)
Аб гэтым і хацеў Вам казаць - каб менш фону (святлей ці наогул празрыста), тады магчыма была б выяву зрабіць меней (былі б галінка і лісткі добра бачныя) і шаблон у адзін радок. --MaximLitvin 06:52, 4 Травень 2007 (UTC)
Дарэчы, зрабіў -- , толькі не разабраўся ў стыль-аркушах, каб яго падставіць з "навесамі" уверсе і ўнізе. Yury Tarasievich 18:00, 10 Травень 2007 (UTC)

Пазначэнне артыкулаў[правіць зыходнік]

У некаторых вікі практыка пазначэння артыкулаў шаблонам накід была спынена. Напрыклад, у нямецкай. Над пазначанымі артыкуламі не працавалі... Тут фактычна кожны артыкул - накід. Кароткі або крыху даўжэйшы. Усе накіды і кароткія артыкулы аўтаматычна паказваюцца на сістэмнай старонцы Адмысловае:Shortpages. На мой погляд, сэнсу ў пазначэннях няма. --Alexander Gouk 15:06, 10 Травень 2007 (UTC)

Не ведаю нават. Спіс кароткіх старонак не зручны тым, што там таксама ёсць артыкулы, пра якія ўжо асабліва нічога і не напішаш (напрыклад, імёны). Да таго ж ён яшчэ і абмежаваны, калі я не памыляюся (5000 старонак). І апошняе - шаблон не толькі для ўдзельнікаў, але і для чытачоў (каб не складвалася неправільнага ўражання пра ўзровень і інфарматыўнасць вікіпедыі). --Astap 15:11, 10 Травень 2007 (UTC)
На маю думку, шаблон пачатковасці мусіць ставіцца толькі там, дзе апрыёрна вядома пра няпоўнасць наяўнай інфармацыі. Скажам, у артыкуле пра горад, дзе толькі каардынаты і назва краіны. Або ў гістарычным артыкуле, які не выходзіць за рамкі аб'ёму энц. слоўніка. Кароткія артыкулы былі, ёсць і будуць, але кароткасць, сама з сябе, -- не падстава маркіраваць іх "няпоўнавартаснымі" (бо так гэта "чытаецца"). Yury Tarasievich 18:00, 10 Травень 2007 (UTC)

Чаму Катэгорыя:Шаблоны, а не Катэгорыя:Шаблоны:Накіды артыкулаў ? --Andysoft 09:29, 3 Чэрвень 2007 (UTC)

Думаю, зараз гэтага ніхто ўжо не памятае. :)) Yury Tarasievich 16:16, 3 Чэрвень 2007 (UTC)
Таму што катэгорыя "Шаблоны" утрымлівае ўсе шаблоны. На колькі я зразумеў, "Катэгорыя:шаблоны:накіды артыкулаў" мусіць змяшчаць асобны шаблон накіду для кожнай тэмы (як у рускай Вікіпедыі)? Калі так, то на дадзены момант мы маем толькі адзін універсальны шаблон (дакладней, 2 ці 3 універсальных шаблона, якія трэба было б усё ж сістэматызаваць) і не ясна, ці будуць стварацца дадатковыя... Можа быць калі-небудзь мы і створым вашую к атэгорыю, але зараз гэта залішняе :) --Astap 22:25, 3 Чэрвень 2007 (UTC)