Развіты палавы дымарфізм. Самкі (даўжыня 0,4—1,1, шырыня 0,28—0,97 мм) круглыя або колбападобныя, белыя (маладыя), карычневыя (палаваспелыя), нерухомыя. Самцы (даўжыня 0,9—1,3, шырыня 0.01—0,03 мм) празрыстыя, чэрвепадобныя. Самкі адкладваюць яйцы ў слізістыя мяшкі або захоўваюць іх унутры цела. За год даюць 1 пакаленне. Зімуюць лічынкі 2-га ўзросту, яйцы, змешчаныя ў цысты.