Разня ў Ады Хагерай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Разня ў Ады Хагерай — масавае забойства, здзейсненае 12—18 лістапада 2020 года ў Ады Хагерай (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Агульная колькасць загінулых ацэньваецца ў 200 чалавек, з якіх 59 удалося ідэнтыфікаваць.

Спярша ў горад увайшлі эфіопскія войскі, якія пачалі забіваць усіх, хто сустрэўся ім на шляху. Аднак яны хутка пакінулі Ады Хагерай, перадаўшы яго эрытрэйцам, якія працягнулі забойства. Былі застрэлены таксама людзі, што выйшлі забраць целы сваіх забітых сваякоў і сяброў. Забойства распаўсюдзілася і на суседняе сяло Згар. Мяркуецца, што падставай да масавых расправаў паслужыла паражэнне ў адным з баёў з паўстанцамі НФВТ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]