Разня ў Алаісе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Разня ў Алаісе — масавае забойства, здзейсненае 14 снежня 2020 года ў вёсцы Алаіс разам з суседнімі паселішчамі (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Агульная колькасць загінулых ацэньваецца ў 50—100 чалавек. Адказнымі за забойствы ў сродках масавай інфармацыі былі названы вайскоўцы Узброеных сіл Эфіопіі разам з эрытрэйскай арміяй, якія меркавана зладзілі разню пасля паразы ў адным з баёў з паўстанцамі НФВТ. Разам з людзьмі байцы забілі хатніх жывёл. Першапачаткова ўлады адмаўлялі факт злачынства. У сакавіку 2021 года, пасля сумеснага расследавання Эфіопскай камісіі па правах чалавека і Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, урад Эфіопіі афіцыйна пацвярдзіў здарэнне, адначасна паабяцаўшы вывесці замежныя войскі з краіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]