Разня ў Бааты Акор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Разня ў Бааты Акор — масавае забойства, здзейсненае 5 студзеня 2021 года ў вёсцы Бааты Акор (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі тут было забіта 10 мірных жыхароў. Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскімі ўладамі факту масавых забойстваў у сакавіку было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека.

Ахвярамі расправы ў Бааты Акор сталі:

  • Абрахам Хішэ Біру
  • Алемат Гебрэцадкан Хайлу
  • Алему Гебрэселасіе
  • Гебру Берхе
  • Гетачэў Зэру
  • Хадуш Абрахам Зебрэабрук
  • Мебрахту Гебрэгіаргіс Гебрэхівет
  • Мезгебо Кахсай Беене
  • Цегай Гебремедын Нега
  • Велдэабраха Тэсфай Меканен

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]