Разня ў Бісаберы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Разня ў Бісаберы — масавае забойства, здзейсненае ў вёсцы Бісабер (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Падзеі пачаліся 14 лістапада 2020 года, калі ў вёску ўвайшлі падраздзяленні Узброеных Сіл Эфіопіі, якія да 17 лістапада праводзілі зачыстку паселішча ад паўстанцаў НФВТ. За гэты час падчас было забіта 27 мірных жыхароў, з якіх 21 загінуў у выніку абстрэлаў, а 6, падазраваныя ў супрацоўніцтве з баевікамі, сталі ахвярамі пазасудовых распраў. Разня атрымала шырокую агалоску ў сродках масавай інфармацыі, што вымусіла камісію па правах чалавека Эфіопіі правесці расследаванне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]