Разня ў Гуітэло

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Разня ў Гуітэло — масавае забойства, здзейсненае 5 студзеня 2021 года ў вёсцы Гуітэло (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Тут вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі было забіта 46 чалавек. Спярша байцы падышлі да мясцовай царквы, папрасілі прыхаджан выстраіцца ў лінію, а пасля расстралялі. Неўзабаве яны накіраваліся ў дом пажылога святара Кіданемарыама Тэферы. У доме знаходзіліся яшчэ трое царкоўных работніка, якія былі з ім пасля таго, як царкоўная служба была спынена. Гэта былі святары Гебрэоханес Дэста, Дэсалегн Кахсай (Меры-Гета) і Гебрэ Атсбеха. Эрытрэйскі ваенныя застрэлілі ўсіх чацвярых. Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскімі ўладамі факту масавых забойстваў у сакавіку было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]