Разня ў Эль-Фашыры (2025)
У час трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане на захадзе краіны ў горадзе Эль-Фашыр, адміністрацыйны цэнтр правінцыі (штата) Паўночны Дарфур, разгарнуліся масавыя забойствы. Разня пачалася пасля падзення горада, які знаходзіўся ў аблозе 18 месяцаў (да 26 кастрычніка 2025 года, баі за горад вяліся з 15 красавіка 2023 па 26 кастрычніка 2025 года). Паводле некаторых ацэнак, у першыя дні пасля падзення горада загінула 2500 чалавек[1]. У забойствах былі абвінавачаны мяцежныя Сілы аператыўнай падтрымкі, якія кіраваліся этнічнай нянавісцю[2].
Мэтамі ў разні станавіліся народнасці фор, загава, масаліты, берці і іншыя неарабізаваныя народнасці Дарфура, а таксама ваеннапалонныя Узброеных Сіл Судана і жыхары, падазраваныя ў сувязях з урадавай арміяй.
Масавыя забойствы суправаджаліся таксама выкраданнямі і сексуальным гвалтам[3].
Зверствы ў Эль-Фашыры параўноўваліся з генацыдам у Руандзе, злачынствамі ў час грамадзянскай вайны ў Ліберыі і Дарфурскай вайны[4].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сілы аператыўнай падтрымкі (таксама Сілы хуткага рэагавання) былі створаны ў 2013 годзе прэзідэнтам Судана Амарам аль-Башырам у Дарфуры з апалчэння «Джанджавід»[5][6] падчас Дарфурскай вайны, вядомай жорсткімі расправамі над прадстаўнікамі народнасцяў фор, масаліт і загава падчас [7].
У красавіку 2023 года Сілы аператыўнай падтрымкі ўступілі ва ўзброены канфлікт з арміяй[2]. Эль-Фашыр адным з першых быў ахоплены баявымі дзеяннямі[8]. Мясцовае насельніцтва пакутавала ад бесперапынных абстрэлаў і авіяўдараў, а таксама недахопу харчавання[9].
Раней у 2023 годзе мяцежнікі былі абвінавачаныя ў здзяйсненні масавых забойстваў у Эль-Генейне, у выніку якіх загінула да 15 000 чалавек народнасці масаліт[10][11]. 13 красавіка 2025 года САП захапілі лагер бежанцаў Замзам, на поўдзень ад Эль-Фашыра, і забілі 1500 чалавек за 72 гадзіны[4].
26 кастрычніка 2025 года Эль-Фашыр быў цалкам захоплены войскамі САП[12].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Пасля захопу горада пачаліся масавыя мэтанакіраваныя забойствы, этнічныя чысткі і масавыя пакаранні смерцю[1][13]. Баевікі САП таксама нападалі на жыхароў, якія спрабавалі пакінуць горад[14]. У ААН сталі фіксаваць прыкметы масавых злачынстваў і парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права, уключаючы сексуальны гвалт[15].
Мяцежнікі хадзілі па дамах і забівалі мірных жыхароў, здзяйснялі згвалтаванні і забівалі дзяцей на вачах у бацькоў. Спецыялісты Ельскага ўніверсітэта змаглі распазнаць на касмічных здымках лужыны крыві, якія ўтварыліся ў пустыні вакол горада[16][17][4].
Адзін са сведкаў падзення Эль-Фашыра распавёў Reuters па тэлефоне з горада Тавілы, што на грузавіках САП абстралялі мірных жыхароў з кулямётаў і перабеглі людзей на машынах. Іншы сведка распавёў, што бачыў, як апалчэнцы ўварваліся ў жылыя раёны і забілі на вуліцы ад 50 да 60 чалавек[18].
28 кастрычніка 6 медыцынскіх работнікаў былі выкрадзеныя САП з саудаўскага радзільнага дома, яшчэ 460 чалавек і суправаджаючыя іх асобы, уключаючы медыцынскіх работнікаў, забітыя[19][20][21][22]. Суданская сетка лекараў паведаміла, што для вызвалення 6-ці выкрадзеных медыцынскіх работнікаў САП патрабавалі выкуп у памеры больш за 150 000 долараў ЗША[23].
Прадстаўнік рэгіянальнага ўрада Агад Бэн Кані 31 кастрычніка заявіў, што колькасць загінулых у горадзе ўзрасла да 2227 чалавек[24].
Дакладная колькасць забітых невядомая. 18 лістапада 2025 года старшыня Спецыяльнага камітэта Палаты абшчын Вялікабрытаніі па міжнародным развіцці, Сара Чэмпіён заявіла, што «паводле мінімальных ацэнак, за апошнія тры тыдні было забіта не менш за 60 000 чалавек»[25].
Расследаванне
[правіць | правіць зыходнік]Пасля паведамленняў аб масавых забойствах Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне з мэтай вызначыць маштабы парушэнняў і патэнцыйных ваенных злачынстваў у Эль-Фашыры[18].
29 кастрычніка лідар САП генерал Махамед Хамдан Дагала прызнаў, што яго войскі здзейснілі «парушэнні», і заявіў, што інцыдэнты будуць расследаваныя. Высокапастаўлены чыноўнік ААН заявіў, што мяцежнікі паведамілі пра арышт некалькіх падазраваных[26][27].
Сярод ключавых фігур у трагедыі назвагы брыгадны генерал Абу Лулу, сапраўднае імя Аль-Фатэх Абдула Ідрыс, які атрымаў мянушку «мяснік Эль-Фашыра». Ён бязлітасна караў смерцю мірных жыхароў і ваеннапалонных у Эль-Фашыры і іншых частках Судана. Некаторыя забойствы здымаліся на відэа. Адным з матываў забойстваў была этнічная нянавісць. Раней у сацыяльнай сетцы TikTok на відэа ён выхваляўся забойствам 2000 чалавек і сказаў, што «збіўся з рахунку». На двух відэазапісах ён быў захаваны пры забойстве бяззбройных палонных. Як распавёў сведка BBC, ён «аддаў загад сваім людзям забіць некалькіх нявінных людзей, у тым ліку дзяцей»[28].
Абу Лула быў у ліку затрыманых[29], але праз некалькі дзён генерала вызвалілі[30].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Sudan war: Reports of mass killings in el-Fasher in Darfur have echoes of country's dark past(нявызн.). www.bbc.com (31 кастрычніка 2025). Праверана 31 кастрычніка 2025.
- 1 2 Mohdin, Aamna (2025-10-31). Sudan's brutal civil war – what has happened in El Fasher?. The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2025-11-16.
- ↑ Staff, Al Jazeera. Sudan’s el-Fasher ‘a crime scene’ after RSF takeover: UN aid chief (англ.). Al Jazeera. Праверана 6 снежня 2025.
- 1 2 3 Savage, Rachel; Mureithi, Carlos (2025-11-01). A Sudanese massacre foretold: the grim familiarity of the RSF's rampage through El Fasher. The Guardian. Архівавана з арыгінала 2025-11-01. Праверана 2025-11-01.
- ↑ Peltier, Elian; Dahir, Abdi Latif (2023-04-17). Who are the Rapid Support Forces, the paramilitaries fighting Sudan's Army?. The New York Times(англ.). Праверана 2025-10-31.
- ↑ Sudan unrest: What are the Rapid Support Forces? (англ.). Al Jazeera (16 красавіка 2023). Праверана 31 кастрычніка 2025.
- ↑ Darfur (англ.). Holocaust Encyclopedia. United States Holocaust Memorial Museum. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2024. Праверана 2 жніўня 2023.
- ↑ 500 дней осады суданского Эль-Фашира: дети гибнут от насилия, болезней и голода | Новости ООН (руск.). news.un.org (27 жніўня 2025). Праверана 13 лістапада 2025.
- ↑ «Они хотели нас казнить». Очевидцы рассказали об осаде города Эль-Фашир в Судане, где происходили массовые убийства (руск.). BBC News Русская служба (31 кастрычніка 2025). Праверана 13 лістапада 2025.
- ↑ Genocide warnings 'flashing red' after RSF takeover of Sudan's El-Fasher (англ.). France 24 (29 кастрычніка 2025). Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ Michelle Nichols, Maggie Michael. Согласно отчету ООН, в результате этнических убийств в одном из городов Судана погибло до 15 000 человек. (англ.). Reuters (20 студзеня 2024). Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ The Guardian: в суданском Эль-Фашире сообщают о массовых этнических убийствах (руск.). Ведомости (28 кастрычніка 2025). Праверана 13 лістапада 2025.
- ↑ Судан после Фашира: испытание морали международного сообщества. www.aa.com.tr. Праверана 13 лістапада 2025.
- ↑ Конфликт в Судане: ООН предупреждает о масштабных нарушениях и призывает к немедленному прекращению боевых действий | ООН ЖЕНЕВА (руск.). www.ungeneva.org (30 кастрычніка 2025). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ Судан: риск масштабных преступлений в Эль-Фашире «растет с каждым днем» | Новости ООН (руск.). news.un.org (27 кастрычніка 2025). Праверана 13 лістапада 2025.
- ↑ Кровь, видимая из космоса (руск.). haqqin.az (3 лістапада 2025). Праверана 6 лістапада 2025.
- ↑ Malik, Nesrine (2025-11-03). Blood spilled in Sudan can be seen from space. Nobody can feign ignorance about what's going on. The Guardian. Праверана 2025-11-06.
- 1 2 Egbejule, Eromo (2025-11-12). Dire warnings over aid and hunger following RSF's capture of Sudanese city. The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2025-11-28.
- ↑ Террористы устроили расправу в роддоме, убиты почти 500 человек (руск.). Gazeta.ru (29 кастрычніка 2025).
- ↑ В Судане силы быстрого реагирования (RSF) устроили резню в роддоме - TRT на русском - TRT на русском (руск.). www.trtrussian.com. Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ ООН и Красный Крест осудили зверства в суданском Эль-Фашере – DW – 01.11.2025 (руск.). dw.com. Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ ВОЗ решительно осуждает убийство пациентов и гражданских лиц в ходе эскалации насилия в суданском Эль-Фашире (руск.). www.who.int. Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ Sudan war: RSF militia killed 460 people at el-Fasher hospital, says WHO (англ.). www.bbc.com (29 кастрычніка 2025). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ В Эль-Фашере в Судане от действий боевиков погибли более 2 тыс. человек (руск.). РБК (31 кастрычніка 2025). Праверана 6 лістапада 2025.
- ↑ Sarah Champion – 2025 Speech on Gaza and Sudan (англ.)(недаступная спасылка). UK Crime (26 лістапада 2025). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2025. Праверана 6 снежня 2025.
- ↑ 'Our job is only killing' - how Sudan's brutal militia carried out a massacre in el-Fasher (англ.). www.bbc.com (7 лістапада 2025). Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ Суданский город Эль-Фашир находится в состоянии катастрофы после перехода под контроль СБР. www.aa.com.tr. Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ Sudan war: New videos show executions after RSF militia takes key city (англ.). www.bbc.com (29 кастрычніка 2025). Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ Husham, Eiad. The TikTok-famous commander accused of carrying out Sudan’s worst massacres (англ.). Al Jazeera. Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ TRT World - Butcher of Al Fasher: How Sudan's agony became his spectacle (англ.). www.trtworld.com. Праверана 24 снежня 2025.