Райграс высокі
Выгляд
| Райграс высокі | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
| Падвіды | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Райграс высокі, Райграс французскі, аўсянік[1][2] (Arrhenatherum elatius) — травяністая расліна, від роду французскі райграс (Arrhenatherum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы, як заносная расліна сустракаецца і ў іншых рэгіёнах. Культывуецца.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовы злак, які расце густымі дзярновінамі і развівае высокія (да 1 м) гладкія сцёблы, з плоскім, лінейным па краі, вострашурпатым, у пупышкаскладанні згорнутым лісцем; язычок кароткі раснічасты.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна культывуецца як кармавая культура.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927