Райманд Куль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Райманд Куль
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1882(1882-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1942(1942-10-10)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музычны педагог
Узнагароды
Ордэн Белай Зоркі 3-га класа

Райманд Куль (эст.: Raimund Kull; 3 кастрычніка 1882, Нарва — 10 кастрычніка 1942, Талін) — эстонскі дырыжор і музычны педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў музычную школу ў Нарве. Іграў у духавым аркестры Уладзімірскага палка ў Санкт-Пецярбургу, у гарадскім тэатры Нарвы. У 1906 годзе скончыў з адзнакай Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класе трамбона ў Франца Цюрнера, займаўся таксама ў класе валторны Яна Тама. У 1903 годзе дэбютаваў як дырыжор з музыкантамі эстонскай школы ў Пецярбургу. З 1909 года працаваў дырыжорам у Казані, потым у Баку.

У 1912—1920 гадах галоўны дырыжор опернага тэатра «Эстонія», у далейшым у розныя гады адзін з яго дырыжораў, некаторы час — музычны кіраўнік. Сярод найважнейшых пастановак Куля ў Талінскай оперы — «Травіята» Вердзі і «Дачка палка» Даніцэці (абедзве 1916), «Вольны стралок» Вебера (1920); на думку сучаснага крытыка, з імем Куля звязана пастаноўка на талінскай сцэне найважнейшых твораў сусветнага опернага рэпертуару.

У 1918—1927 гадах Куль кіраваў аркестрам Ваенна-марскіх сіл Эстоніі, гастраляваў з гэтым калектывам у Рызе, Будапешце, Варшаве. У 1934—1939 гадах Куль быў пастаянным дырыжорам Сімфанічнага аркестра Эстонскага радыё.

З 1929 года Куль вёў у Талінскай кансерваторыі клас трамбона.

Зноскі

  1. Raimund Kull // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.