Раймонд Шмітляйн
Раймонд Шмітляйн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Raymond Schmittlein | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 чэрвеня 1904[1][2][…] |
||||||
Смерць |
29 верасня 1974[4][3] (70 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Raymond Antoine Schmittlein[3] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Званне | палкоўнік[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Раймонд Шмітляйн (фр.: Raymond Schmittlein; 19 чэрвеня 1904 — 29 верасня 1974) — французскі лінгвіст і палітык[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў германістыку ва ўніверсітэце Парыж I Пантэон-Сарбона. У 1934—1938 гадах выкладаў французскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. У 1938—1940 гадах быў дырэктарам Французскага інстытута ў Рызе[6].
У Другую сусветную вайну браў удзел у бітве за Нарвік, потым далучыўся да Вольных французскіх сіл у Лондане. Зладзіў разведку ў Ліване і Сірыі. Атрымаў даручэнне ад Шарля дэ Голя сабраць усе сілы супраціву з-за мора. Потым браў удзел у выправах у Італію і Францыю. Дайшоў да Бельфора з Першай арміяй. У 1943—1944 гадах уваходзіў у кабінет генерала Шарля дэ Голя.
У 1945—1951 гадах быў генеральным дырэктарам у справах культуры ў французскай зоне акупацыі Германіі. Спрыяў заснаванню навучальных устаноў, якія існуюць дагэтуль: універсітэт Іагана Гутэнберга ў Майнцы, Вышэйшая школа адміністрацыйных навук у Шпаеры, Школа перакладчыкаў у Гермерсгайме, Інстытут еўрапейскай гісторыі ў Майнцы і іншыя.
Быў міністрам, адказным за Асацыяваныя Штаты (Індакітай), на працягу аднаго дня ва ўрадзе Жазефа Ланьеля (1 чэрвеня 1954 года), потым міністрам, адказным за гандлёвы флот, ва ўрадзе П’ера Мендэса з 20 студзеня да 23 лютага 1955 года. Быў віцэ-прэзідэнтам асамблеі Францыя—СССР[7].
Быў адным з рэдактараў навуковага часопіса «Revue internationale d’onomastique»[6].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Études sur la nationalité des Aestii. Toponymie lituanienne. T. 1 (1948)
- Un Recit de Guerre de Goethe le Siege de Mayence II. Editions Art et Science, Mayence (1951)
- Avec César en Gaule, Paris, Ed. Artrey (1970)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Raymond, Antoine Schmittlein // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Raymond Antoine Schmittlein // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 21 снежня 2023.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ а б в Raymond Schmittlein, Visuotinė lietuvių enciklopedija
- ↑ Siramy P. 25 ans dans les services secrets. — Paris: Flammarion, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раймонд Шмітляйн
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
- Памерлі 29 верасня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Члены Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжам 1939—1945
- Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мовазнаўцы Францыі
- Міністры Францыі