Раймунд Качынскі
Раймунд Качынскі | |
---|---|
Мянушка | Ірка (Irka) |
Дата нараджэння | 1 верасня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 2005 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Ядвіга Качыньская[d] |
Дзеці | Яраслаў Качыньскі і Лех Качыньскі |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | паручнік |
Бітвы/войны | Варшаўскае паўстанне |
Узнагароды і званні |
Раймунд Качынскі (польск.: Rajmund Kaczyński; 1 верасня 1922, Граева — 17 красавіка 2005, Варшава) — польскі інжынер. Муж Ядвігі з Ясевічаў Качынскай, бацька Леха і Яраслава Качынскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага чыноўніка Аляксандра Качынскага і Францішкі з Свянткоўскіх, родам з Адэсы. Бацькі найперш жылі ў мястэчку Граева, потым, у 1927—1939 гадах, у Баранавічах, дзе Аляксандр быў начальнікам экспедыцыі чыгуначнай станцыі, а маці занімалася гандлем нерухомасцю. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Брэст, адкуль уцякла напачатку войны ў Варшаву[1].
Раймунд Качынскі навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе будавання машын і Дзяржаўнай вышэйшай тэхнічнай школе. Дзейнічаў у канспірацыі. 1 жніўня 1944 года, напачатку Варшаўскага паўстання ўдзельнічаў у атаку на тор скачкоў на варшаўскім Служаўцу. Паранены, страціў палец. Апекавалася ім медсястра Галена Валовіч, цётка Браніслава Камароўскага[1]. Біўся да канца паўстання. Быў узнагароджаны Сярэбраным крыжам ордэна Віртуці Мілітары (2 кастрычніка 1944) [2], а таксама Крыжам Мужных[1].
У 1947 годзе скончыў факультэт механічны Лодзінскай палітэхнікі. Працаваў у дзяржаўным аптычным прадпрыемстве і будовах. Быў выкладчыкам Варшаўскай палітэхнікі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Bianka Mikołajewska, Ewa Winnicka, Agnieszka Dobosz, Co zostało z księżyca // polityka.pl, 7 marca 2007
- ↑ Wielka Ilustrowana Encyklopedia Powstania Warszawskiego, tom 4. Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari — Powstanie Warszawskie. Oprac. Andrzej Krzysztof Kunert, Dom Wydawniczy «Bellona», Warszawa 1997. ISBN 83-87224-00-6.
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Падляскім ваяводстве
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выкладчыкі Варшаўскай палітэхнікі
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Салдаты Арміі Краёвай
- Удзельнікі Варшаўскага паўстання
- Інжынеры Польшчы