Раймунд VI Тулузскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раймунд VI Тулузскі
фр.: Raymond VI de Toulouse
Раймунд VI паведамляе гораду Тулузе ў 1218 годзе пра смерць Сімона дэ Манфора і пацвярджае свабоды, падараваныя гораду яго продкамі. Статуя працы Ж.-Ж. Лабацю (1894) у зале Капітолія, Тулуза
Раймунд VI паведамляе гораду Тулузе ў 1218 годзе пра смерць Сімона дэ Манфора і пацвярджае свабоды, падараваныя гораду яго продкамі. Статуя працы Ж.-Ж. Лабацю (1894) у зале Капітолія, Тулуза
граф Тулузы
снежань 1194 — 2 жніўня 1222
Папярэднік Раймунд V Тулузскі
Пераемнік Раймунд VII
герцаг Нарбоны
снежань 1194 — 2 жніўня 1222
Папярэднік Раймунд V Тулузскі
Пераемнік Раймунд VII

Нараджэнне 27 кастрычніка 1156(1156-10-27)
Сен-Жыль (дэп. Гар)
Смерць 2 жніўня 1222)
Тулуза
Месца пахавання
Род Раймандзіны Раймандзіны (Тулузскі дом)
Бацька Раймунд V Тулузскі
Маці Канстанцыя Французская
Жонка Ermessende of Pelet[d][1], Beatrice of Béziers[d][2], Іаана Англійская[d][2], Леанора Арагонская[d][2] і Damsel of Cyprus[d][2]
Дзеці Constance of Toulouse[d], Raymond VII, Count of Toulouse[d], Wilhelmina de Toulouse[d][3] і Richard de Toulouse[d][3]
Дзейнасць трубадур
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раймунд VI (VIII)[4] (27 кастрычніка 11562 жніўня 1222) — граф Мельгёя (11731190). як Раймунд IV, граф Тулузы, Сен-Жыля, Нарбоны, маркіз Готыі і Праванса з 1194 года, быў адным з найбуйнейшых феадалаў Лангедока ў Паўднёвай Францыі і адной з галоўных дзеючых асоб эпапеі, звязанай з Альбігойскім крыжовым паходам, з якога пачаўся заход самабытнай культуры Лангедока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі і першыя шлюбы[правіць | правіць зыходнік]

Раймунд VI быў сынам Раймунда V, графа Тулузы, і Канстанцыі Французскай, дочкі караля Францыі Людовіка VI. Ён даводзіўся праўнукам Раймунду IV дэ Сен-Жылю, герою першага крыжовага паходу. Ажаніўшыся ў 1172 годзе першым шлюбам з Эрмесіндай дэ Пеле, ён атрымаў у пасаг графства Мельгёй, сюзерэнам якога быў Святы прастол; у 1211 годзе Папа Інакенцій III адабраў гэту зямлю. Пасля смерці Эрмесінды ў 1176 годзе ён у 1180 годзе ажаніўся з Беатрысай дэ Безье, дачкой Раймунда I Транкавеля, віконта Безье.

Раймунд VI і англійскі каралеўскі дом[правіць | правіць зыходнік]

Конная пячаткай Раймунда VI Тулузскага

У 1192 годзе, калі англійскі кароль Рычард I Львінае Сэрца, які толькі што ажаніўся на Кіпры з Берэнгарыяй Наварскай, вяртаўся ў Еўропу, яго караблі раскідала бурай. Рычард апынуўся на беразе Адрыятычнага мора і потым патрапіў у палон да імператара, а Берэнгарыя высадзілася ў Лангедоку, дзе яе з ушанаваннямі прыняў Раймунд V і яго сын, будучы Раймунд VI.

У 1194 годзе Раймунд V памёр, і яго сын атрымаў у спадчыну яго ўладанні і тытулы як Раймунд VI. Рычард Львінае Сэрца, вызваліўшыся з палону і ўступіўшы ў канфлікт з каралём Францыі Філіпам II Аўгустам, намінальным сеньёрам Раймунда, палічыў патрэбным заключыць саюз з графам Тулузы, прапанаваўшы яму ў жонкі сваю сястру Іаану Англійскую, удаву караля Сіцыліі Вільгельма II, з якой Раймунд і ажаніўся ў 1196 г, пасля разводу з Бургонню. Але ў саюз з англічанамі ён так і не ўступіў — Філіп Аўгуст утрымаў яго, перадаўшы яму горад Фіжак.

Васалы Раймунда VI[правіць | правіць зыходнік]

У якасці графа Тулузскага Раймунд быў сюзерэнам графаў Арманьяка, Каменжа, Фуа, а таксама віконтаў Безье, Манпелье, Німа, Грэза і Радэз. У 1196 годзе ён падвергся адлучэнню за праследаванне манахаў абацтва Сен-Жыль, але ў 1198 годзе адлучэнне было знята.

У 1199 год у памерла Іаана Англійская, і ў 1203 годзе Раймунд VI ажаніўся з Элеанорай Арагонскай, дачкой караля Арагона Альфонса II.

Раймунд VI і Альбігойскі крыжовы паход[правіць | правіць зыходнік]

У часы кіравання Раймунда большасць насельніцтва ў Лангедоку вызнавала рэлігію катараў, якія зваліся тут альбігойцамі. Мясцовая знаць і асабіста граф шмат у чым сімпатызавалі катарам. Аднак гэтага вельмі не ўхваляў Святы прастол. Асабліва заўзятым праціўнікам катараў быў Інакенцій III, які стаў Папам у 1198 годзе. Ён адлучыў Раймунда, пасля чаго граф абяцаў не аказваць падтрымку катарам, быў прабачаны, але абяцання не стрымаў. Апошняй кропляй стала гібель у 1208 годзе папскага легата П'ера дэ Кастэльно ад рукі графскага служачага. Хоць дачыненне самага графа да гэтага злачынства даказана не было, гэта ўжо нікога не цікавіла. У 1208 годзе Папа зноў адлучыў Раймунда і заклікаў да паходу на яго землі, які ўвайшоў у гісторыю як Альбігойскі крыжовы паход.

Талерка, якая ілюструе пакаянне Раймунда VI у 1209 годзе

Раймунд VI, не вырашыўшыся падняць зброю ў абарону катарскай царквы і не да канца ўпэўнены ў сваіх васалах, супраціўлення не аказаў. У чэрвені 1209 годзе ён пагадзіўся прайсці ў Сен-Жылі зневажальную цырымонію публічнага пакаяння. Там жа ён абяцаў перадаць Папе сем замкаў і выканаць усе яго патрабаванні. Спачатку ён нават асабіста далучыўся да крыжакощ, але неўзабаве ўвайшоў у канфлікт з папскімі легатамі Арнольдам Амальрыкам і Мілонам з-за іх занадта жорсткіх, на яго погляд, патрабаванняў да Тулузы. Легаты адлучылі яго; Папа зняў адлучэнне пасля таго, як граф асабіста прыехаў у Рым, але правакацыі з боку легатаў вымусілі Раймунда ў 1211 годзе пайсці на адкрыты разрыў з каталіцкім лагерам.

Раймунд VI узначаліў абарону Тулузы і змог вытрымаць першую аблогу. Потым ён звярнуўся па дапамогу да брата жонкі, караля Арагона Педра II. Той прыйшоў і ўзяў горад пад сваё заступніцтва, але ў 1213 годзе пацярпеў ад крыжакоў паражэнне ў бітве пры Мюрэ. Пасля гэтага Раймунду з сынам засталося толькі бегчы ў Англію, да двара Іаана Беззямельнага. У 1214 годзе ён афіцыйна скарыўся папе. У 1215 годзе Чацвёрты Латэранскі сабор, на якім ён прысутнічаў, пазбавіў яго правоў на ўсе землі, пакінуўшы толькі маркізат Праванс яго сыну, будучаму Раймунду VII.

У 1216 годзе Лангедок паўстаў супраць паўночных захопнікаў. Раймунд VI з сынам высадзіліся ў Марселі, дзе іх прынялі з захапленнем, пасля чаго малодшы Раймунд узяў Бакер, а старэйшы адправіўся па дапамогу ў Арагон. У 1217 годзе ён урачыста заехаў у паўсталую Тулузу. Там ён, застаючыся пад адлучэннем, і пражыў да сваёй смерці пасля нядоўгай хваробы ў 1222 годзе.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

1-я жонка: з 1172 года Эрмесінда дэ Пеле, графіня дэ Мельгёй (памерла ў 1176 годзе)

2-я жонка: з 1180 года (развод у 1193 годзе) Беатрыса дэ Безье, дачка Раймунда I Транкавеля, віконта Безье. Дзеці:

3-я жонка: з 1196 года Іаана Англійская, дачка караля Англіі Генрыха II Плантагенета, удава караля Сіцыліі Вільгельма II (памерла ў 1199 годзе). Дзеці:

4-я жонка: з 1200 года (развод у 1202/1203 годзе): «Кіпрская дзяўчына» (La Damsel de Chypre), дачка Ісака Дукі Камніна, імператара Кіпра

5-я жонка: з 1203 года Элеанора (Леанора) Арагонская, дачка Альфонса II, караля Арагона

Пазашлюбныя дзеці:

  • Бертран (11981249), першы віконт Брунікеля
  • Гільемета, дама дэ Манлор і дэ Сен-Жары
  • Раймонда, манашка ў Леспінасе

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б в г (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. Паводле традыцыйнай генеалогіі, прыведзенай у «Histoire Générale du Languedoc», ён лічыцца Раймундам VI, але ў пазнейшым даследаванні: Christian Settipani, La Noblesse du Midi Carolingien, 2004, p. 28-35, сярод яго папярэднікаў выяўлена яшчэ два Раймунда, не ўлічаных раней.
  5. У некаторых крыніцах згадваецца яшчэ Індыя, жонка віконта Гільбера (Гілаберта) дэ Латрэка, а потым, з 1226 года, жонка барона Бернара II дэ Л'Іль-Журдэна, але ў адным месцы яна названа дачкой Беатрысы, у іншым — пазашлюбнай дачкой, а ў трэцім — наогул пазашлюбнай дачкой Раймунда V.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Мадоль, Жак. Альбигойская драма и судьбы Франции. СПб.: Евразия, 2000. ISBN 5-8071-0037-9
  • Люшер, Ашиль. Иннокентий III и альбигойский крестовый поход. СПб.: Евразия, 2003. ISBN 5-8071-0137-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]