Райнгард Шэер
Райнгард Шэер | |
---|---|
ням.: Reinhard Scheer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1863[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1928[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Julius Scheer[d][4] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Германскі імперскі флот |
Гады службы | 1879—1918 |
Званне | Адмірал |
Камандаваў | Флот адкрытага мора |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Ра́йнгард Шэ́ер (ням.: Reinhard Scheer; 30 верасня 1863, Обернкірхен, Ніжняя Саксонія — 26 лістапада 1928, Марктрэдвіц, Баварыя) — германскі ваенны дзеяч, адмірал.
Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора ў Ютландскай марской бітве, адной з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пачатак службы[правіць | правіць зыходнік]
Райнгард Шэер паступіў на флот у 1879 годзе. Будучы яшчэ маладым афіцэрам флоту, лейтэнантам, атрымаў мянушку «Bobshiess» (Задзірлівы Боб) на той падставе, што ён быў падобны на свайго фокстэр’ера, які заўсёды імкнуўся разадраць штаны яго сябрам. У 1905 годзе ён атрымаў званне капітана 1-га рангу (ням.: Kapitän zur See), а ў 1910 годзе — контр-адмірала (ням.: Konteradmiral). Прыхільнік строгай дысцыпліны, Шэер атрымаў на флоце мянушку «Чалавек у жалезнай масцы».
Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]
Падчас вайны ён падтрымліваў найбольш агрэсіўны варыянт абарончай стратэгіі. У студзені 1916 года Шэер быў прызначаны камандуючым флотам Адкрытага Мора пасля смерці адмірала фон Поля. Ён камандаваў германскім флотам у Ютландскай марской бітве. У сваім аператыўным загадзе на 31 мая 1916 года Шэер ясна даў зразумець, што мае намер даць бой частцы брытанскага флоту. Нягледзячы на тое, што яму не ўдалося нанесці паражэнне брытанскаму Гранд-Фліту, ён пазбег знішчэння свайго флоту колькасна пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, нанёсшы пры гэтым значныя страты англічанам. Пасля заканчэння Ютландскага бою Шэера сустрэлі як героя. 5 чэрвеня яму было нададзена званне поўнага адмірала і ў той жа дзень узнагароджаны ордэнам Pour le Merite — вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі. За ўдзел у Ютландскай бітве кайзер Вільгельм II завітаў яму рыцарскі тытул, аднак Шэер адмовіўся ад тытула (яго падначалены віцэ-адмірал Хіпер, які камандаваў у бітве авангардам, прыняў тытул, і атрымаў дваранскую прыстаўку «фон» да прозвішча). Пасля Ютландскага боя Шэер страціў веру ў магчымасць перамогі флоту Адкрытага Мора над брытанскім флотам і стаў перакананым прыхільнікам неабмежаванай падводнай вайны супраць Вялікабрытаніі.
Шэер выйшаў у адстаўку ў 1918 годзе, пасля справакаванага ім жа Кільскага бунту і рушыўшай за ім Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі.
Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]
У 1928 годзе адмірал Джэліка, які камандаваў Гранд-Флітам у Ютландскай бітве, запрасіў Шэера наведаць Вялікабрытанію. Шэер прыняў запрашэнне, аднак незадоўга да меркаванага ад’езду памёр у г. Марктрэдвіц і быў пахаваны ў г. Веймар.
У гонар адмірала Шэера быў названы пабудаваны ў 1933 годзе цяжкі крэйсер «Адмірал Шэер».
Зноскі
- ↑ а б Reinhard Scheer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Reinhard Scheer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Reinhard Scheer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ а б в г д е Epkenhans M. Scheer, Carl Friedrich Heinrich Reinhard // Neue Deutsche Biographie — Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2005. — Т. 22. — S. 607. — doi:10.1163/9789004337862_LGBO_COM_140215
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шэер Райнгард. Германскі флот у Сусветную вайну 1914—1918 гг = Scheer R. Deutschlands Hochseeflotte im Weltkrieg.
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў Баварыі
- Пахаваныя ў Веймары
- Адміралы Германскай імперыі
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 3-й ступені
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
- Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
- Асобы
- Маракі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Адміралы Першай сусветнай вайны