Райнер Марыя Рыльке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Райнер Марыя Рыльке
Rainer Maria Rilke
Партрэт Рильке. Паўла Мадэрзон-Бекер
Партрэт Рильке. Паўла Мадэрзон-Бекер
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Рэнэ Карл Вільгельм Іаган Ёзеф Марыя Рыльке
Дата нараджэння 4 снежня 1875(1875-12-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1926(1926-12-29)[3][1][…] (51 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Жонка Clara Westhoff[d]
Дзеці Ruth Sieber-Rilke[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэт, Навеліст
Гады творчасці 18941925
Кірунак Сімвалізм
Жанр Dinggedicht[d] і проза
Мова твораў французская і нямецкая
Дэбют «Жыццё і песні» (Leben und Lieder) (1984)
Подпіс Выява аўтографа
rilke.de (ням.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Райнер Марыя Рыльке (ням.: Rainer Maria Rilke, поўнае імя: René Karl Wilhelm Johann Josef Maria Rilke — Рэнэ Карл Вільгельм Іаган Іозеф Марыя Рыльке; 4 снежня 1875, Прага — 29 снежня 1926, Вальмонт, Швейцарыя) — аўстрыйскі паэт-сімваліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка па чыгуначным ведамстве Іозефа Рыльке і Сафі Рыльке. У 1884 годзе скончыў пачатковую пражскую школу, тады ж напісаў першыя вершы. Навучаўся ў кадэцкім і вышэйшым ваенным вучылішчы, пасля — гандлёвым вучылішчыі ў Лінцы і ў 1895 годзе здаў экзамены на атэстат сталасці ў Празе. Першы зборнік вершаў Рыльке «Жыццё і песні» (Leben und Lieder) выходзіць у 1894 годзе. Хутка з’яўляецца наступны зборнік «Ахвяры ларам» (Larenopfer, 1895). У гэты час Рыльке вучыцца ў Пражскім універсітэце на філасофскім, а пасля на юрыдычным факультэце.

У 1896 годзе паэт выдае зборнік вершаў «Вянчаны снамі» (Traumgekrönt), у 1899 — «Дзве пражскія гісторыі» (Zwei Prager Geschichten) і зборнік вершаў «Мне на свята» (Mir zur Feier), у 1900 — зборнік малой прозы «Пра Госпада Бога і іншае» (Vom lieben Gott und Anderes). У гэты час Рыльке шмат падарожнічае, наведвае Італію, Расію, знаёміцца з Львом Талстым, Іллём Рэпіным, Барысам Пастарнакам, перакладае з рускай мовы «Слова пра паход Ігараў».

У 1901 годзе Рыльке жэніцца з мастачкай Кларай Вэстхоф, і ў снежні ў іх нараджаецца дачка Рут. 1902—1903 — выдае зборнік навел «Апошнія» (Die Letzten), драму «Жыццё як жыццё» (Das tägliche Leben), першы варыянт зборніка «Раннія вершы» (Erste Gedichte), першае выданне «Кнігі карцін» (Das Buch der Bilder), пераязджае у Парыж, знаёміцца з Агюстам Радэнам. Выдае дзве кнігі пра мастацтва — «Ворпсвэдэ» і «Агюст Радэн», пачынае ліставацца з Францам Капусам (ліставанне гэтае пасля складзецца ў кнігу «Лісты да маладога паэта»), вандруе па Італіі, пасля пераязджае ў Рым.

1904 — выдае кнігу прозы «Гісторыі пра Госпада Бога» (Geschichten vom lieben Gott), заканчвае працаваць над драмай «Белая княгіня» (Die weiße Fürstin), пераязджае ў Швейцарыю, а пасля ў Данію.

1905 — пераязджае ў Мёдон, што пад Парыжам, дзе жыве ў Радэна і працуе ў яго сакратаром, выдае «Кнігу гадзінаў» (Das Stunden-Buch).

1906 — пераязджае ў Шартр, пачынае працаваць над цыклам пра Шартрскі сабор, пасля едзе ў Германію; разрывае стасункі з Радэнам (які без папярэджання звальняе Рыльке), пераязджае ў Парыж, працуе над першай часткай «Новых вершаў» (Neue Gedichte), друкуе «Песню пра любоў і смерць карнета Крыстафа Рыльке» (Die Weise von Liebe und Tod des Cornets Christoph Rilke, нап. 1899) і другое выданне «Кнігі карцін».

1907 — пераязджае на Капры, знаёміцца з Максімам Горкім і Рудольфам Каснерам, пасля зноў едзе ў Парыж, выдае першую частку «Новых вершаў» і перавыдае кнігу «Агюст Радэн» з дапаўненнямі.

1908 — едзе ў Італію, вяртаецца ў Парыж, узнаўляе знаёмства з Радэнам, выдае другую частку «Новых вершаў».

1909 — друкуе кнігу «Рэквіем» (Requiem) і другое, перапрацаванае выданне «Ранніх вершаў».

1910 — едзе ў замак Дуіна пад Трыестам, пасля ў Венецыю і Парыж, падарожнічае па Паўночнай Афрыцы і выдае «Запіскі Мальтэ Лаўрыдса Брыге» (Die Aufzeichnungen des Malte Laurids Brigge).

1911 — вяртаецца ў Парыж, пасля едзе ў Трыест.

1912 — піша паэтычны цыкл «Жыццё Дзевы Марыі» (Das Marien-Leben) і першыя «Дуінскія элегіі» (Duineser Elegien); падарожнічае ў Венецыю і Іспанію.

1913 — выдае «Жыццё Дзевы Марыі». 1914 — стварае паэтычны цыкл «Пяць песняў» (Fünf Lieder). 1915 — пераязджае ў Мюнхен і працуе над «Дуінскімі элегіямі». 1916 — прызваны ў армію, працуе ў Вене ў ваенным архіве.

1920 — стварае паэтычны цыкл «Са спадчыны графа К. В.», выдае драму «Белая княгіня».

1921 — жыве ў замку Мюзо недалёка ад Цюрыха, завяршае «Дуінскія элегіі», стварае «Санэты да Арфея» (Die Sonette an Orpheus), прычым за надзвычай кароткі час: 55 вершаў былі напісаныя за 14 дзён.

1923 — выдае «Дуінскія элегіі» і «Санеты да Арфея»; шмат часу праводзіць у санаторыі Тэрытэ на Жэнеўскім возеры з прычыны пагаршэння здароўя (толькі перад самай смерцю дактары здолелі паставіць паэту дыягназ: лейкемія).

1924 — піша шмат вершаў, у тым ліку па-французску.

1926 — жыве ў Мюзо і Рагацы, шмат лістуецца з Марынай Цвятаевай, выдае кнігу французскіх вершаў «Сады» (Vergers) з дадаткам «Валезанскіх катрэнаў» (Les Quatrains Valaisans), з 30 лістапада ляжыць у клініцы Вальмон і 29 снежня памірае.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Паэтычныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Жыццё і песні / Leben und Lieder (1894)
  • Ахвяры ларам / Larenopfer (1895)
  • Увянчаны снамі / Traumgekrönt (1897)
  • Адвент / Advent (1898)
  • Першыя вершы / Erste Gedichte (1903)
  • Мне на свята / Mir zur Feier (1909)
  • Кніга вобразаў / Buch der Bilder (1902)
  • Часасловец / Stundenbuch (1905, бел. пераклад В. Сёмухі "Кніга гадзін", 2004)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову вершы Рыльке перакладалі Аляксей Зарыцкі, Кацярына Маціеўская, Ларыса Раманава, Алесь Салавей, Васіль Сёмуха, Майсей Сяднёў, Ганна Янкута.

  • Рыльке Р.М. Санеты Арфею. /Перакл. з ням. В.Сёмухі. Мн.: Маст. літаратура, 1982. ("Паэзія народаў свету").
  • Рыльке Р.М. Выбраная лірыка. / Перакл. з ням. В.Сёмухі. Мн.: Зміцер Колас, 2016. ("Паэты планеты").
  • Рыльке Райнер Марыя. Санеты Арфея ў перакладзе Васіля Сёмухі

Зноскі

  1. а б Rainer Maria Rilke // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rainer Maria Rilke // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Рильке Райнер Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. Freebase — 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]