Райніс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Райніс
Rainis.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы:

Rainis, Jānis Jasēns Plikšis, Pēterpilietis, Petrapilietis, Bezdarbis, Jasietis, Henricus Lettus

Дата нараджэння:

30 жніўня (11 верасня) 1865[1]

Месца нараджэння:

Варславаны, Курляндская губерня, Расійская імперыя
цяпер Дунаўская воласць, Екабпілскі край, Латвія

Дата смерці:

12 верасня 1929(1929-09-12)[2][1] (64 гады)

Месца смерці:

Юрмала, Латвійская ССР, СССР

Пахаванне:

Могілкі Райніса[d]

Грамадзянства:

Flag of Latvia.svg Латвія

Жонка:

Аспазія[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, драматург, палітык, пісьменнік, перакладчык, журналіст

Мова твораў:

латышская мова[3] і нямецкая мова

Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Трох зорак
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян Ра́йніс (лат.: Rainis) — псеўданім; сапраўднае імя і прозвішча Яніс Пліекшанс, (лат.: Jānis Pliekšāns), 11 верасня 1865, хутар Варславаны, цяпер Дунаўская воласць, Екабпілскі край, — 12 верасня 1929, Юрмала, Латвія) — латышскі паэт, драматург, грамадскі дзеяч. Народны паэт Латвійскай ССР (1940).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 верасня 1865 года ў сям'і арандатара маёнтка Крыш'янаса Пліешканса. Вучыўся ў Дзвінску ў нямецкай школе (цяпер Даўгаўпілская 6-я школа імя Райніса) . У 18841888 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. У 18891891 гадах працаваў у Віленскім судзе. У 18911895 гадах працаваў рэдактарам дэмакратычнай газеты «Dienas lapa» («Штодзённы лісток»). Першыя вершы апублікаваў у 1895 годзе.

У чэрвені 1897 года за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў арыштаваны, у Рыжскай губернскай турме скончыў пераклад на латышскую мову «Фаўста». У снежні 1897 года сасланы ў Пскоў, у 1899 годзе — у горад Слабадской Вяцкай губерні. Вярнуўся ў 1903 годзе, у 1905 годзе нелегальна эміграваў у Швейцарыю.

З 1920 года ў Латвіі. У 1920 годзе Райніс ад Латвійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі быў абраны ў Канстытуцыйны сход Латвійскай Рэспублікі. З'яўляўся адным з аўтараў латвійскай канстытуцыі[4]. З 1921 года дырэктар Нацыянальнага тэатра ў Рызе. У 1921 годзе пры ягонай падтрымцы створаны Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі[5]. Абараняў у сейма інтарэсы беларусаў Латвіі[5]. Садзейнічаў адкрыццю беларускіх гімназій у Дзвінску і Люцыне[5]. 28 лютага 1925 года першым з латышскіх дзеячаў культуры быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай краіны — Ордэнам Трох зорак I ступені. Ведаў беларускую мову і беларускія народныя песні[5]. У лістападзе 1926 года ўдзельнічаў у рабоце міжнароднай Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, якая праходзіла ў Менску[6]. У 19261928 гадах міністр асветы. Арганізатар (1929) і першы старшыня Таварыства культурнай сувязі з народамі СССР.

Быў жанаты з латвійскай паэткай Аспазіяй. Памёр 12 верасня 1929 года ў Юрмале, пахаваны ў Рызе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1887 году. Бунтарскі настрой, вера ў перамогу дабра і прыгажосці ў ягоных п'есах «Паўідэаліст» (1904), «Агонь і ноч» (1905), «Залаты конь» (1910), «Ветрык, вей» (1913), трагедыі «Ілля Мурамец» (1922). Аўтар зборнікаў вершаў «Далёкія водгукі ў сінім вечары» (1903), «Пасеў буры» (1905), «Новая сіла» (1907), «Тыя, што не забываюць» (1911), «Канец і пачатак» (1912), філасофскай паэмы «Ave sol!» (1910).

У творчасці Яна Райніса арганічна спалучаюцца вобразная метафарычная форма з глыбокай філасофскай сімволікай, рэалізм з тонкім лірызмам, фальклорныя матывы[5].

На беларускую мову творы Райніса перакладалі Эдзі Агняцвет, Мікалай Арочка, Алесь Астапенка, Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка, Артур Вольскі, Сцяпан Гаўрусёў, Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Сяргей Дзяргай, Язэп Дыла, Кастусь Кірэенка, П. Масальскі (Пятро Сакол), Пімен Панчанка, Васіль Сёмуха.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — Ё. Гётэ. Фаўст (пераклад на латышскую мову)
  • 1903 — Tālas noskaņas zilā vakarā
  • 1905 — Vētras sēja
  • 1907 — Uguns un nakts
  • 1909 — Zelta zirgs
  • 1909 — Klusā grāmata
  • 1910 — Ave sol!
  • 1911 — Tie, kas neaizmirst
  • 1911 — Indulis un Ārija
  • 1912 — Gals un sākums
  • 1912 — G.E. Lesings "Natans Gudrais"
  • 1913 — Pūt, vējiņi!
  • 1916 — Daugava. Sērdieņu dziesma
  • 1917 — Krauklītis
  • 1919 — Jāzeps un viņa brāļi
  • 1919 — Spēlēju, dancoju
  • 1922 — Iļja Muromietis
  • 1927 — Mīla stiprāka par nāvi

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Гірт з Воўчага логу. — Мн., 1930.
  • Выбранае / Склаў А.Вольскі. — Мн.: Дзяржвыд БССР.Рэд.мастац.літ., 1956.
  • Агонь і ноч / Пер.з латыш. мовы В. Сёмухі: Даўняя песня ў новым гучанні. — Мн.: Юнацтва, 1988.
  • Выбранае: З латыш. / Уклад.,прадм.і камент. М. Абалы. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 463 с. — (Скарбы сусвет.літ.).

Зборы твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • Dzīve un darbi, sej. 1—11, Riga, 1925—31;
  • Kopoti raksti, sej. 1—14, Riga, 1947—51;
  • Kopoti raksti, sej. 1—30, Riga, 1977—90;

Літаратура пра Яніса Райніса[правіць | правіць зыходнік]

  • Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968;
  • Кулеша Т. Сустрэчы з Янам Райнісам // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3.;
  • Дауге П., Ян Райнис. Певец борьбы, солнца и любви. М., 1920;
  • Краулинь К., Ян Райнис, М., 1957:
  • Сокол Э., Жизнь и творчество Яна Райниса, Рига, 1957;
  • Kraulinš К., Raiņa dzīve un darbība, Riga, 1953;
  • Sokols E., Rainis, Riga, 1962;
  • Hausmanis V., Tautas dzejnieks Rainis, Riga, 1968;
  • Hausmanis V., Raiņa daiļrades process, Riga, 1971;
  • Hausmanis V., Raiņa dramaturģija, Riga, 1973.

У гонар Паэта[правіць | правіць зыходнік]

У Мінску і Ерэване яго імем названа вуліца. На планеце Меркурый адзін з кратараў.

Ян Райніс і Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У Віцебску на Старасямёнаўскіх могілках пахавана маці паэта Дартэ Пліекшанс, ёй усталяваны памятны знак. Неаднаразова Яніс Райніс наведваў Беларусь.

Яму свае вершы прысвяцілі Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка, Васіль Вітка, Віталь Вольскі, Сяргей Грахоўскі, Васіль Зуёнак, Пятро Прыходзька, Аляксей Пысін, Юрась Свірка, Максім Танк, Станіслаў Шушкевіч, экслібрысы Яўген Ціхановіч.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]