Рака Ігуасу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 25°40′48″ пд. ш. 54°26′06″ з. д. / 25.68° пд. ш. 54.435° з. д. (G) (O) (Я)

Аргенцінская частка вадаспадаў, від з боку Бразіліі
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 303
рус.англ.фр.

Ігуасу (парт.: Iguaçu, ісп.: Iguazú) — рака ў Паўднёвай Амерыцы працягласцю ў 1320 км. Яе назва паходзіць з мовы гуарані і азначае "вялікая вада".

Ігуасу утвараецца ў выніку збегу рэк Іраі і Атуба паблізу Курыціба. У ніжнім цячэнні да самага ўпадзення ў раку Парана ўяўляе сабой натуральную мяжу паміж Аргенцінай і Бразіліяй.

Ігуасу стала знакамітай дзякуючы унікальным вадаспадам, якія знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах ад месца ўпадзення ў Парана. Большая частка вадаспадаў размешчана на аргенцінскім баку, дзе знаходзіцца таксама ўваход у відовішчнае, так званае "горла д'ябла". Агульная шырыня вадаспадаў складае 2,7 км, штосекундна падаюць на 75 метраў уніз 1700 м ³ вады, пасля доўгіх ападкаў нават 7000.

Вадаспады Ігуасу былі адкрыты ў 1542 годзе і прызнаныя ў 1984 сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.

Commons