Індыгірка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Індыгірка)
Індыгірка
як. Индигиир, руск. Индигирка
Характарыстыка
Даўжыня 1726 км
Басейн 360 000 км²
Расход вады 1 570 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Халканскі хрыбет
 • Вышыня ≈792 м
 • Каардынаты 63°06′41″ пн. ш. 144°11′07″ у. д.HGЯO
Вусце Усходне-Сібірскае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 71°26′44″ пн. ш. 150°51′39″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Усходне-Сібірскае мора

Краіна
Рэгіён Якуція
Код у ДВР 18050000112117700035295
physical
Індыгірка
Індыгірка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Індыгірка (якуцк.: Индигиир, руск.: Индигирка) — рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.

Даўжыня ракі 1726 км. Вадазбор 360 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,85 тыс. м³/сек. Пачынаецца з двух вытокаў — Хастах і Тарын-Юрах на паўночных схілах Халканскага хрыбта; упадае ва Усходне-Сібірскае мора. У вярхоўях цячэ па Аймяконскім нагор’і, далей у вузкай цясніне праразае хрыбет Чэрскага, утварае парогі. Ніжняе цячэнне на Яна-Індыгірскай нізіне, дзе характэрны прамыя доўгія плёсы шырынёй 350—500 м. Асноўныя прытокі: Селенях, Уяндына, Алаіха (злева), Мома, Бадзярыха (справа). За 130 ад вусця Індыгірка разбіваецца на рукавы, утварае дэльту плошчай 5,5 тыс. км². Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў з кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Месцамі перамярзае, тыповыя вялікія наледзі (тарыны). Характэрны летнія паводкі. Сярэдні расход вады 1850 м³/с. Суднаходная ад упадзення ракі Мома (1154 км). У вусці промысел рыбы (рапушка, нельма, муксун). Галоўныя прыстані: Хануу, Дружына, Чакурдах, Табор.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]