Алёхаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Алёхаўка)
Алёхаўка
Характарыстыка
Даўжыня 17 км
Басейн 100 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 0,8 км ад вёскі Малое Гарохавішча
 • Каардынаты 53°38′02″ пн. ш. 27°25′20″ у. д.HGЯO
Вусце Уздзянка
 • Вышыня 167,9[1] м
 • Каардынаты 53°31′35″ пн. ш. 27°18′17,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Уздзянка → Уса → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Дзяржынскі раён, Уздзенскі раён
physical
Алёхаўка
Алёхаўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Алёхаўка — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уздзянка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 0,8 км на поўнач ад вёскі Малое Гарохавішча Дзяржынскага раёна, цячэ на паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Упадае ва Уздзянку за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Чурылава Уздзенскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Каля ракі вёскі Пахомаўшчына, Валярова (Дзяржынскі раён) і Алёхаўка (Уздзенскі раён).

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 73. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г. (руск.)